Свежы нумар
Тэндэнцыі
Новыя культурныя гарызонты
З 4 па 7 чэрвеня ў Мінску і Гродна ўпершыню прайшлі Дні культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Лета з балетам
6 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі пачаўся чарговы
штогодні фестываль — “Балетнае лета”. Цягам тыдня — да 13 чэрвеня — можна ўбачыць пераважна нядаўнія харэаграфічныя пастаноўкі тэатра, дзе салістамі, у тым ліку, выступяць запрошаныя зоркі.
Далей
Чатыры палаткі і восем баракаў
“Культурная сталіца Беларусі — 2018” адзначае 60-годдзе
Я думаў усё будзе проста. Колькі радкоў пра першых будаўнікоў Наваполацка, колькі радкоў пра сённяшні культурны стан горада-юбіляра, які здолеў займець на бягучы год сталічны статус — вось і гатова інфармацыя. Наваполацк ствараўся як буйны вытворчы і культурны цэнтр, такім і застаецца, у гэтым кірунку і развіваецца. Факт, здавалася б, дастаткова шараговы. Але…
Далей
Світанак, заранка і захад
Можа, справа ў рускамоўным “перакладзе” прозвішча (а Эдуард Барысавіч быў родам з Расіі, у Беларусь патрапіў літаральна немаўляткам), але Зарыцкі заўжды асацыяваўся ў мяне з “зорюшкой-зарёй” — са світанкам.
Далей
На маю думку...
Чым насыціць пашчу сцэны?
Летась эпатажны мастак Руслан ВАШКЕВІЧ увайшоў у тэатральную прастору, стварыўшы сцэнаграфію для пастаноўкі “Школа падаткаплацельшчыкаў”. Мінула крыху больш за год — і яго імя ізноў на афішы Купалаўскага тэатра: гэтым разам у дэкарацыях Вашкевіча зажылі персанажы п’есы Ясміны Рэзы. Ці не вырашыў мастак асталявацца ў новай прафесіі?
Далей
Prof-партфоліа
“Цела” гісторыі — жыццё чалавека
Выкладанне мінулага не павінна абмяжоўвацца толькі пазначэннем важных дат і падзей сусветнай гісторыі. Вельмі часта іх немагчыма зразумець без ведання гісторыі мясцовай. Дый непасрэдныя прыклады з жыцця тваёй роднай мясціны, з жыцця тваіх бабуль і дзядуль вельмі моцна дапамагаюць зразумець вехі вялікай гісторыі. Асабліва такі падыход да выкладання становіцца актуальным у Год малой радзімы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Выпадковы рух у невыпадковым парадку
Харэаграфічны гурт “Данс Авеню” дзейнічае пры сталічнай гімназіі № 5. Быў утвораны ў 1998 годзе. З 2013-га — стаў узорным. Упэўнена перамагае ў конкурсах і фестывалях. Ужо сёлета атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Паверхі”, на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па сучаснай харэаграфіі стаў лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі Modern&Contemporary Dance. Словам, зроблена нямала. Куды і як рухацца далей? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць кіраўнікі “Данс Авеню” Жана АНГЛІНСКАЯ і Тамара КАНАШЭВІЧ.
Далей
art-блог
Камедыя: грошы ці мастацтва?
Камедый на тэатральных сцэнах становіцца ўсё больш. Крытыкі стогнуць — гледачы галасуюць рублём. Вось і ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага з’явілася чарговая камедыя з надзвычай прыцягальнай для публікі назвай —
Далей
Прынц, Букашык і прыгоды
Лета. У малодшых школьнікаў — канікулы. Беларуская дзяржаўная філармонія, быццам узгадаўшы колішнія Тыдні музыкі для дзяцей і юнацтва, што ладзіліся ўвесну, склала для юных наведвальнікаў суцэльны парад музычна-тэатралізаваных казачных гісторый.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Правілы геймера”: дзеці раюць
31 мая ў рэспубліканскі пракат выйшла айчынная стужка для дзяцей і юнацтва “Правілы геймера”. Гэтым разам Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” пастаралася запусціць праект па ўсіх патрабаваннях сучаснага рынку: папярэдне на YouTube з’явіўся трэйлер, у дзень прэм’еры — рэкламны ролік на тэлебачанні.
Далей
Каментарыі (41)
На людным месцы
Дварэц з трускаўкамі
Аграгарадок Дварэц Лунінецкага раёна сёння — ягадны рай. Побач праходзіць аўтатраса М-10, якая лучыць Беларусь з Расіяй. Таму і гандлёвая плошча тут адна з самых вялікіх у наваколлі. Водар клубніц стаіць неверагодны. Іх закупляюць фурамі. А яшчэ і май з пачаткам лета аказаліся спрыяльнымі для ўраджаю трускавак (такая назва клубніц мне больш даспадобы). Кіло ягад у Дварцы, як сцвярджаюць мясцовыя знаўцы, каштуе гэтымі днямі 50-80 капеек. І як пераконваюць тыя ж знаўцы, пры дбайным падыходзе да ягаднай справы ёю можна займацца цягам усяго лета. Аднак не толькі гандлёва-камерцыйны сэнс мае дадзенае пытанне.
Далей
Суботнія сустрэчы
Усё могуць каралі
Гэты найталенавіты, разумнейшы, добры, іранічны, інтэлігентны чалавек, які ўмее ўкруціць у размове нечакана моцнае слоўца так, што ты таго не заўважаеш, у 2018-м адзначае дзве круглыя даты. Сёння, 9 чэрвеня, яму споўнілася 60 гадоў. А ў 1988-м ён пакінуў пасаду загадчыка кабінетам філасофіі ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт). Апошнюю падзею, хай даруе мне Алесь КАМОЦКІ — мэтр айчыннай аўтарскай песні, я пакіну на гэты раз па-за ўвагай. А прапаную вам інтэрв’ю са спеваком, кампазітарам і паэтам, з якога вы даведаецеся…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Тэма
Усе ў “горад-сад”
Сёння 60-годдзе святкуе Наваполацк — горад, што ўвайшоў у гісторыю перадусім як той, які даў краіне першы айчынны бензін (1963) і поліэтылен (1968). Але па-за ўвагай чамусьці застаецца яшчэ адна адметнасць нафтаграда — у першых пакаленняў яго жыхароў яшчэ і атрымалася стварыць горад, дзе людзі хочуць і могуць жыць у атачэнні прыгажосці. Калі паліклініка, то са скульптурамі на фасадзе.
Калі кінатэатр, то абавязкова з роспісам унутры. Нават калі звычайныя дамы, то няхай з мазаікамі на пад’ездах — рознымі і ва ўсім мікрараёне. Мастацтва на кожным кроку. Хто бачыў у Наваполацку такі “горад-сад” і чаму без належнай увагі ён рызыкуе згубіць свой непаўторны твар, дазналася “К”, наведаўшы сёлетнюю культурную сталіцу Беларусі.
Далей
Дыялог
Прафесія — я і белы ліст
Айчынны тэатр вачамі сцэнографаў
Варта ў адным тэатры загарэцца зорцы, якой падуладна ўтаймоўваць сцэнічную прастору, як яе адзін за адным запрашаюць усе іншыя тэатры краіны. Але для мастакоў працэс знутры выглядае не так радасна: сістэма вытворчасці спектакля не заўжды спрыяе ператварэнню задумы сцэнографа ў рэальныя дэкарацыі.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Майскiя аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант гурта “Тяни-толкай” Андрэй ЗАЯЦ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Аб ролі Міхаіла Булгакава ў культуры адной вёскі
Гэты населены пункт служыць прыкладам таго, як пры абмежаваных магчымасцях і ў вельмі сціснутых абставінах можна “рабіць” культуру ў вёсцы. 73 жыхары засяляюць Леснiкi — у асноўным, людзі пенсіённага ўзросту. Якія і самі не хочуць проста “дажываць”, і якім не дае бавіць дні толькі ва ўспамінах аб мінулым і ў хвалюючым чаканні наступнага наведвання іх сваякамі чалавек яркі — і сваёй знешнасцю, і сваёй дзейнасцю. Пра такіх у гады развітога сацыялізму сказалі б — з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. І як жа выдатна, што не зніклі яны і дагэтуль!
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Зруйнаваная калыска дызайну
Пра Віцебскую мастацкую школу, якая сёлета адзначае сваё стагоддзе, напісана ўжо багата. Але не так і часта гаворыцца, што менавіта ў яе сценах зарадзіўся беларускі дызайн як перспектыўная сучасная дзейнасць. Хаця відавочна, што Віцебск і УНОВИС для айчыннага — ды і сусветнага — дызайну значаць прыблізна тое самае, што Веймар і Баўхаус для дызайну нямецкага. Гэта месца, дзе нараджалася яго цяпершчына.
Далей
На пошукі зніклага тэатра
Тады знікалі людзі — мільёнамі… Знікалі цэлыя народы. У маёй дзіцячай калекцыі меліся паштовыя маркі з даваеннай серыі “Народы СССР”, якіх ужо не было ў пасляваенных каталогах з прапушчанымі нумарамі: “Немцы Паволжжа”, “Асяціны”, “Чэчэнцы”, “Яўрэі Бірабіджана”…
Знікалі кнігі, газеты, партрэты… Знікалі — беззваротна! — адзіныя экземпляры аўтарскіх рукапісаў… Знікалі часопісы. З хітрыкамі і цішком здабыў я са спецсховаў Ленінкі тры нумары “Узвышша” за 1929 год з таленавітым сатырычным — ды, на жаль, няскончаным — раманам “Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя”.
І вось тады, экранізуючы гэты ўнікальны для беларускай літаратуры твор, натрапіў я на сляды… Не, дакладней, тады мне толькі пачуліся-прымроіліся нейкія гаснучыя адгалоскі, глухое рэха, а вось пазней, праз гады, я зацікаўлена і заўзята кінуўся на пошукі зніклага тэатра.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |