Свежы нумар
Тэндэнцыі
400 СМІ на праспекце Пераможцаў
Сёння, 5 мая, — апошні дзень, калі можна завітаць на ХХІІ Міжнародную спецыялізаваную выстаўку “СМІ ў Беларусі”.
Далей
Канкрэтныя мэты “Вытокаў”
Мы шмат пісалі і пішам пра рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры”, заснавальнікам якога стаў (светлая яму памяць!) колішні начальнік аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама Васіль Налівайка. Гэты, можна сказаць, імянны фэст займеў днямі стрыечнага брата: адкрыты фальклорны фестываль “Вытокі”. Ініцыятарам яго з'яўляецца сённяшні кіраўнік мясцовага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Раманчук. Цудоўны доказ пераемнасці традыцый.
Далей
Рэпетыцыя з маэстра
Пра рэпетыцыі аркестра я меў уяўленні толькі праз класіку сусветнага кінематографа. Памятаеце фільм Федэрыка Феліні? Якім грандыёзным шухерам сканчалася тая стужка! Ну а карціну Рыгора Аляксандрава “Веселые ребята”, мяркую, бачылі ўсе. Дык вось, тая бойка джазавага аркестра — нікчэмны канфлікт у параўнанні з сусветнай катастрофай у геніяльнага італьянца.
Я да чаго вяду: выпраўляючыся на рэпетыцыю Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, нашага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018” і канкурсантаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”, я крыху баяўся. А раптам каму з музыкантаў у гэты дзень нешта пад хвост патрапіла? І тады варта з’явіцца іскрынцы, каб распалілася сеча паміж скрыпкамі і дудкамі.
Далей
Аранжавы хлопчык збіраецца ў дарогу
У ТЮГу абвясцілі пра пачатак працы над спектаклем “Музычныя прыгоды аранжавага хлопчыка”, які ў рэжысуры мастацкага кіраўніка калектыву Уладзіміра Савіцкага ў будучым сезоне з’явіцца ў Цэнтры творчых праектаў тэатра.
Далей
Праекты развіцця
Гарбузовы рай + Кавуновы фэст
Развагі пасля VI Міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”
Пачну з крытычнай заўвагі. Магілёўскаму форуму, які досыць даўно вывучае традыцыйную культуру ў міжнародным кантэксце, час задумацца аб рэалізацыі сумеснага міжнароднага знакавага праекта. Думка гэтая, як кажуць, даўно лунае ў паветры. І я па-журналісцку рады, што сёлета прапановы канкрэтных
агульных захадаў пачалі гучаць не толькі падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму касцюму, але і ў кулуарах форуму.
І сапраўды, ва ўзросце магілёўскай міжнароднай акцыі здольнае ды таленавітае дзіця выпраўляецца ў школу, распачынаючы якасна новы віток свайго жыцця. А форум ужо красамоўна давёў, што ён здатны на самыя розныя праявы самавыражэння.
Далей
Крытычная маса
“Дэкаданс” або творчы крызіс?
26 красавіка на “Беларусьфільме” адбыўся прагляд работ студыі анімацыйных фільмаў, зробленых за мінулы год. У ліку дзевяці стужак, прадстаўленых у справаздачнай праграме — карціны вядомых аніматараў Ігара Воўчака, Аляксандра Ленкіна, Уладзіміра і Алены Пяткевіч, Наталлі Касцючэнка, а таксама альманах маладых аўтараў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
“Багема” не толькі для багемы
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ў трэці раз за гісторыю свайго існавання звярнуўся да “Багемы”. Паставіць знакамітую оперу Пучыні запрасілі народнага артыста Расіі Аляксандра Цітэля.
Далей
Батл Рамэа, бітва Джульет
Дзве прэм’еры на адну п’есу
Хвалі любові розных рэжысёраў да адной і той жа п’есы не так ужо і рэдка накрываюць сталіцу, а то і перакідваюцца на рэгіёны. Гэтым разам у паветры лёталі згадкі пра адвечнае каханне Рамэа і Джульеты. Аглядальнік “К” наведала прэм’еры ў Тэатры юнага гледача і Сучасным Мастацкім Тэатры, каб даведацца, што застаецца ад Шэкспіра, калі яго перакладаюць на сённяшнюю сцэнічную мову.
Далей
Прафесіяналізм як мост “паміж намі”
Мне пашчасціла трапіць на канцэрт артыста, які пачынае сваю сольную кар’еру з прыгожым славянскім прозвішчам “Каралёў”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Вярнуць наклад “К”!
Абсалютна незразумелая для мяне тэндэнцыя. Як толькі набліжаецца наша прафесійнае свята — Дзень друку ў Беларусі, што адзначаецца 5 мая, дык імгненна падае наклад “Культуры”. Ніякім чынам не хачу сказаць, што гэта — своеасаблівы падарунак рэдакцыі ад удзячных чытачоў. Але разабрацца ў сітуацыі не пашкодзіла б. Апошнія гады мы ўзмоцненымі намаганнямі даводзілі работнікам культуры, што наша газета — выданне для прафесіяналаў. Вельмі не хочацца абвяргаць саміх сябе. І тлумачэнні наконт малых заробкаў тут таксама падаюцца недарэчнымі. Натуральна, заробкі — малыя. У нас яны таксама вышынёй не вызначаюцца. Але гарантуем: “Культура” пабачыць свет пры любым фінансавым раскладзе. У самы бліжэйшы час зоймемся больш грунтоўным аналізам таго, хто вінаваты і што варта рабіць.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Песняры” як зона камфорту
Тры пяцігодкі абноўленай легенды
У верасні 2003-га скончылася фарміраванне новага складу знакамітага калектыву — ужо без Уладзіміра Мулявіна. Творчыя вынікі прамінулых 15 гадоў ансамбль падвядзе ў канцы мая ў сталічнай канцэртнай зале “Мінск”, прэзентуючы падчас выступу і чарговы дыск. А незадоўга да імпрэзы карэспандэнт “К” папрасіў зрабіць такую справаздачу дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА “Песняры”, клавішніка, кампазітара і аранжыроўшчыка Рамана КОЗЫРАВА.
Далей
Тэма
“Партызанская мадонна” ў ХХІ стагоддзі
Эвалюцыя тэмы: як казаць пра вайну ў мірны час?
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі мы звярнуліся да шэрагу мастакоў, якія ў сваёй творчасці неаднойчы дакраналіся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, з пытаннем, наколькі тая тэма сёння запатрабавана грамадою. Як сродкамі мастацтва распавесці пра пакуты і подзвігі тым, хто на сваё шчасце вайны ніколі не ведаў і, дасць Бог, не зведае? Адказы атрымаліся блізкія па сэнсе, хоць і розныя па словах.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Раны і маўчанне сцен
Як памяць пра Другую сусветную вайну захоўваецца ў Варшаве, Берліне, Будапешце і Бухарэсце? Жаданне параўнаць практыкі мемарыялізацыі тых падзей у суседніх краінах падштурхнула студэнтаў і выпускнікоў Варшаўскага ўніверсітэта правесці даследаванне “Гарады памяці”. Перакананы, што сёе-тое з убачанага будзе цікавым і для нас.
Далей
Каментарыі (6)
Памяць
Баян ён нёс да Берліна
Гэты самавіты з выгляду чалавек па-ранейшаму выпраменьвае імпэт ды жыццёвую энергію. Сустрэўшы сваё 93-годдзе ў коле шматлікіх вучняў, якія зладзілі для яго шыкоўны канцэрт, і толькі тады пакінуўшы выкладчыцкую дзейнасць, ён працягвае жыва цікавіцца ўсім, што адбываецца ў музычным свеце. Ды і наогул, як падаецца, — усім на свеце.
Баяніст Міхаіл СОЛАПАЎ — жывая легенда беларускай музычнай культуры. Заслужаны дзеяч мастацтваў краіны, кавалер ордэна Францыска Скарыны. Цэлую эпоху ён прафесарстваваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выхаваўшы некалькі пакаленняў выбітных выканаўцаў.
А яшчэ — гэта адзін з нашых суайчыннікаў, які пакінуў свой роспіс на Рэйхстагу, каб засведчыць уласны ўнёсак у Вялікую Перамогу. На жаль, з кожным годам у святочным вулічным тлуме іх можна ўбачыць усё радзей… І таму так важна пачуць пра той дзень — 9 мая 1945 года — з першых вуснаў.
Далей
Словы пра мастака і настаўнікаСяргея Каткова
Сяргея Каткова называюць сваім першым настаўнікам многія сённяшнія мэтры беларускага мастацтва. А вось ягоныя жыццёвыя ўніверсітэты былі складаныя: Масква, Смаленск, Ржэў, Усходняя Прусія… Нават 9 мая 1945 года вайна для яго не скончылася — наперадзе яшчэ быў удзел у Манчжурскай наступальнай аперацыі на Далёкім Усходзе.
І пры гэтым Сяргей Каткоў запомніўся сваім вучням як далікатны і лагодны чалавек. Творца, які цаніў мір ды спакой, бо ведаў ім кошт. Менавіта такім ён паўстае ў нарысе Адама Глобуса.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэпарцёрскі марафон
А вось пра мову чамусьці забылі…
З 22 па 28 красавіка група кіраўнікоў беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці з Арменіі, Італіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі праходзіла творчую стажыроўку на базе сталічных і раённых устаноў культуры і адукацыі Беларусі. Стажыроўка была арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2016–2020 гг.. Падчас азнаямляльна-творчай паездкі нашых суайчыннікаў у Рагачоў да іх далучылася і “К”.
Далей
Праз гасцінец
ДК без даху над галавой
Улетку 2011 года ў вёсцы Дзяржынск згарэў Дом культуры. І пасюль так і не паўстаў з попелу. На былым падмурку СДК ужо раскінула свае плошчы крама-бар, новага будынку ён не атрымаў. Адпаведна, уласнае 40-годдзе ўстанова будзе сёлета, напэўна, адзначаць “у прымаках” — у школе або дзіцячым садку вёскі. Перспектывы ўстановы пакуль падаюцца даволі цьмянымі. Тым не менш, імпэт яе супрацоўнікаў не згасае.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |