Свежы нумар
Тэндэнцыі
Арт-ход у хадзе сталіцы
Пачынаючы з гэтай пятніцы, назва нашай сталіцы атрымала прыстаўку “арт”. 27 красавіка ў Палацы
мастацтваў адкрыўся беспрэцэдэнтны паводле маштабаў міжнародны форум: 18 выставачных пляцовак, болей за 250 удзельнікаў, насычаная суправаджальная праграма… Арганізатары “Арт-Мінска” паставілі перад сабой амбітную мэту — хаця б на няпоўны месяц пераўтварыць горад у суцэльную мастацкую галерэю.
Далей
Байкеры на паралелях з Мельпаменай
Заўтра завяршаецца VIII Міжнародны фестываль-семінар юнацкіх і маладзёжных аматарскіх тэатраў “Паралельныя светы — 2018”. Пасля капусніка прафесійнае журы абвесціць уладальнікаў Гран-пры форуму.
Далей
Буквары народаў свету
Міжнародная выстава з такой назвай адкрылася 26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падзея прымеркавана да 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай
Далей
Формула любові ад мецэнацтва
На тыдні ў Малой зале Палаца Рэспублікі ўшаноўвалі мецэнатаў у сферы культуры — арганізацыі розных форм уласнасці, з дапамогай якіх за мінулы год у краіне зладжана нямала буйных мерапрыемстваў
і гучных акцый. Па словах міністра культуры краіны Юрыя Бондара, падначаленае яму ведамства як дзяржаўны орган улады непасрэдна зацікаўлена ў развіцці традыцый мецэнацтва ў Беларусі, ад якога шмат у чым залежыць будучыня айчыннай культуры і мастацтва.
Далей
Ідэя як respect табе ж
Рэспубліканскі суботнік — гэта талака, якая аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій і сацыяльнага статусу. Удзел у грамадска-працоўнай акцыі ўзялі і супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры краіны. У сталіцы яны працавалі на тэрыторыі будоўлі спартыўна-відовішчнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Своеасаблівыя функцыі прараба выконваў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.
Далей
Соцыум
Каштоўнасць “архітэктурнага планктону”
У рэдакцыю “К” звярнуўся неабыякавы жыхар Брэста Аляксандр Пашчук. Ён імкнецца адстаяць стары дамок непадалёк ад чыгуначнага вакзала, які вось-вось мае стаць ахвярай будаўніцтва новага аўтавакзала. І з гэтай нагоды піша звароты ва ўсе інстанцыі.
Тая аднапавярховая камяніца афіцыйна помнікам спадчыны не з’яўляецца. Гарадскія ўлады лічаць, што ніякай гістарычнай каштоўнасці яна не ўяўляе. А вось руплівец-краязнаўца перакананы ў адваротным. Атрымаўся акурат той выпадак, які адлюстроўвае агучаны ў мінулым нумары тэзіс: спадчына — гэта заўсёды поле канфлікту інтарэсаў, дзе вызначальную ролю часцяком грае не аб’ектыўная вартасць таго ці іншага аб’екту, а ацэначнае стаўленне да яго нашых сучаснікаў. І пытанне ў тым, як у гэтым выпадку прыйсці да паразумення.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Цяжка спрынтару на марафоне
19 — 20 красавіка на кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы дызайну і дызайн-адукацыі”.
Ці ведаеце вы імя вынаходніка швейнай машыны? Можа, згадаеце, хто прыдумаў светлафор, пыласос, шаравы кран, запальнічку, хірургічны скальпель, рухомую пажарную лесвіцу? А можа, ведаеце імя аўтара эфектнай афішы, якая спыніла ваш позірк у вулічным тлуме?
Наўрад ці, калі вы не ў тэме. Кожны больш-менш адукаваны чалавек нешта чуў пра Шэкспіра ці Рэпіна, хоць можа не чытаць кніг і не хадзіць у музей. А імёны творцаў, што прыдумалі зручныя рэчы, без якіх немагчыма ўявіць наш побыт, якія ствараюць нам станоўчы настрой і дапамагаюць, калі надараецца бяда, выкараскацца з экстрыму, здолее назваць хіба што спецыяліст па гісторыі матэрыяльнай культуры.
Каб выправіць гэтую несправядлівасць, мы вырашылі падрыхтаваць блок матэрыялаў пра дызайн і дызайнераў, якім наканавана заўжды застацца невядомымі для грамады салдатамі тэхнічнага прагрэсу. Пра некаторыя чыннікі беларускага дызайну, які яшчэ чакае свайго ўдумлівага гісторыка, некалькі наступных матэрыялаў.
Далей
Дзяжурны па нумары
Не купляйце білеты бяздумна
Спажывецкі экстрэмізм стаў адной з самых вострых праблем для вытворцаў тых ці іншых прадуктаў. Са злоўжываннем правамі з боку спажыўца сутыкаюцца ўсе, хто па сваёй прафесіі рэалізуе паслугі і тавары фізічным асобам. Як вядома, беларускія тэатры даўно перакваліфікаваныя ў тэатральна-відовішчныя ўстановы. Сярод цэнтральных патрабаванняў да іх — абслугоўванне насельніцтва. Ці трэба здзіўляцца, што айчынныя калектывы не пазбеглі агульных для рынку цяжкасцяў?
Далей
аКно ў свет
Купалава слова да Жоўтага мора сягне
Карэйскі дзённік Алены Ляшковіч
На вясновым сонцы патроху растаюць успаміны пра нядаўнюю зімовую Алімпіяду, але Карэя працягвае вабіць беларусаў. Не так даўно з Сеула вярнулася дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы Алена ЛЯШКОВІЧ. З чытачамі “К” яна дзеліцца ўражаннямі ад іншаземнай стажыроўкі, якая адбылася дзякуючы садзейнічанню Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Крытычная маса
Калі ночы кароткія
“Ноч сёння была кароткая. Не спалося”, — кажа адна бабуля. “Дык калі не спалося, атрымоўваецца, што доўгая ноч-та”, — пярэчыць ёй другая. “Ды не, кароткая”, — адказвае першая. “Вялікая”, — настойвае другая бабуля. Трэцяя пакутуе з-за таго, што не спалося першай. Цудоўныя сцэны размовы трох сталых жанчын у Доме сезоннага пражывання зафіксавала ў сваёй стужцы “Перазімаваць” беларуская дакументалістка Ева-Кацярына Махава.
Фільм, прэм’ера якога адбылася ў Мінску толькі ў красавіку, летась патрапіў у праграму Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно Artdocfest ды ў васьмёрку лепшых арт-фільмаў за 2017 год па версіі расійскай кінапрэміі ў галіне неігравога кіно і тэлебачання “Лаўровая галіна”.
Далей
“Зона Х” замест genius loci
Пра мінскі “Цэнтральны” даўно было варта зняць дакументальную стужку, каб зафіксаваць непаўторнасць яго атмасферы. Прадуктовая крама ля Кастрычніцкай плошчы, на першым паверсе якой яшчэ з савецкіх часоў дзейнічае незвычайны кафетэрый, ніколі не патрапіць на турыстычныя карты. Але менавіта гэтае культавае месца дазваляе спасцігнуць дух Мінска як вялікага горада. Урэшце, такі фільм з’явіўся. Але… “Цэнтральны” там нейкі не той.
Далей
art-блог
Норма і “непадалёк” у мюзікле і жыцці
Сталічны тэатр “Тэрыторыя мюзікла” крочыў у новую мастацкую прастору, паставіўшы сучасны амерыканскі
мюзікл “Непадалёк ад нормы”. Нічога падобнага на беларускай сцэне раней не было — ні па тэматыцы,
ні па драматургіі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Марсіянскія складнікі настальгіі
Настальгія — добры тавар, які гарантавана разыходзіцца, прыносячы ў касу запатрабаваныя грошы. Нездарма такой папулярнасцю карыстаюцца бясконцыя музычныя канцэрты з прывітаннем з 70 — 80 — 90-х. Успаміны пра час, калі трава была зелянейшай, а каханне мацнейшым, можа надзяліць нават пасрэдны твор нейкай невытлумачальнай важкасцю. Вось і тэатры не стаяць у баку ад прыбытковай хвалі, адзін за адным выпускаючы рэтра-прэм’еры. Прынамсі, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага паказалі “Чацвёртую планету” ў рэжысуры Дзмітрыя Астрахана.
Далей
Удава — вясёлая, публіка — задаволеная
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр за апошні год паставіў новы айчынны балет (яшчэ адзін — наперадзе), дзве дзіцячыя музычныя казкі, французскі фолк-рок-мюзікл, эксперыментальны спектакль.
І звярнуўся да класічнай нававенскай аперэты — “Вясёлай удавы” Феранца Легара. Прычым ужо ў чацвёрты раз (апошняя пастаноўка ладзілася ў 1995-м). І давёў, што ў гэтым жанры яму няма роўных у краіне.
Далей
На людным месцы
Гракі, якія ніколі не адляталі
Наяўнасць пры бібліятэках батлеек ці лялечых тэатраў — не вялікая рэдкасць. А вось тым, што пры такой установе актыўна дзейнічае “дарослы” самадзейны тэатр, ды яшчэ са званнем “народны”, пахваліцца можа, бадай, толькі Гомельская абласная бібліятэка. Тэатр называецца “Гракі”. Калі я па раёнах пытаюся ў маладых бібліятэкараў, навошта патрэбна бібліятэцы такое стварэнне, адказ дае далёка не кожны. І гэта насцярожвае. Тым больш, што тлумачэнне — на паверхні. “Гракі” — птушкі веснавыя, жыццярадасныя, і з дапамогай сцэнічнай мовы прапагандуюць яны слова, літаратуру, кнігу.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
6 сакавіка 1737 года Ян Лешчылоўскі быў пакараны смерцю. Яго жонцы Фларыяне таксама пагражала сякера ката. Але па нейкіх прычынах (ці не праз нечае заступніцтва?) яна ўнікла смерці ды была аддадзеная на парукі сваякам. Падсумаваўшы сціплыя звесткі з дакументаў, паміж з’яўленнем якіх часам больш за 20 гадоў, мне ўдалося прыблізна рэканструяваць ход далейшых падзей.
Далей
Тэма
Плакат павінен чапляць
Шпацыруючы міма Купалаўскага тэатра, я — як, напэўна, і многія іншыя мінакі — не раз спынялася, каб паглядзець на плакаты, прысвечаныя яго спектаклям: “Дзве душы”, “Запалкі”, “Каханне як мілітарызм”, “Войцэк”… Кожны з іх прыцягваў увагу сваёй вынаходлівасцю. Але наўрад ці многія з гледачоў змогуць назваць імя іх аўтара. Дызайнер Настасся ПАНЦЭВІЧ, якая тыя плакаты рабіла, цяпер жыве
ў Польшчы, але для нашай размовы адлегласць не стала перашкодай — чаго, на жаль, не скажаш
пра супрацоўніцтва ў сферы дызайну.
Далей
Старэйшына беларускага дызайну
3 — 4 красавіка 1987 года адбылася знакавая для савецкага дызайну падзея. У Маскве ў Калоннай зале Дома Саюзаў прайшоў Устаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР. Прысутнічалі 615 дэлегатаў з усіх куткоў “адной шостай часткі сушы”. 25 з іх — з Беларусі. Адзін з іх быў абраны членам Праўлення навастворанага саюза.
І менавіта яго аднагалосна абралі прэзідэнтам Саюза дызайнераў тады яшчэ БССР, які быў заснаваны ў Мінску 14 снежня таго ж 1987 года.
На жаль, імя гэтага чалавека вядомае толькі прафесіяналам. Затое, яго творамі захапляюцца самыя шырокія масы. Многія мінчукі памятаюць, якое моцнае ўражанне выклікала ва ўсіх з’яўленне на нашых вуліцах тралейбуса чацвёртага пакалення “Вітаўт”. А сваім густоўным і эфектным абліччам ён абавязаны менавіта Аляксандру ДЛАТОЎСКАМУ. 24 красавіка старэйшына беларускага дызайну адсвяткаваў сваё 80-годдзе.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Хлопцы з нашага двара
Рок-н-рол без бабуль на антрэсолях
Нарадзіўшыся ў Наваполацку ў 1996 годзе і амаль адразу ж заявіўшы пра сябе як пра новага рэгіянальнага лідара беларускага року, гурт The Stokes неўзабаве перабраўся ў Мiнск, дзе і пачаў узыходжанне да вяршыняў айчыннай музыкі. У прынцыпе, ён іх і дасягнуў, чаго калектыву здалося мала. І ў сярэдзіне 2000-х адбыўся наступны пераезд — на гэты раз у Маскву. Там творчы лёс таксама дабраволіў камандзе. І, нягледзячы ні на што, застаецца спрыяльным дасюль. Прынамсі, так лічыць басіст гурта Кірыл СЕНІН.
Далей
Праз гасцінец
“Аграгарадку чытачоў” бракуе святла
Гаючай крынічнай вады, якой славіцца Язна, мне прадэгуставаць не ўдалося. Затое ў гэтым аграгарадку я спатоліў смагу па іншым — зносінах з цікавымі ды імпэтнымі людзьмі. Гаварылі пераважна аб сельскай культуры. У некаторых вёсках, якія мне давялося наведаць (і пра іх я абавязкова напішу), яна
літаральна выжывае. У Язна — проста жыве. Зрэшты, усё ж… няпроста. Жыве ў Сельскiм доме культуры, бібліятэцы і філіяле Мёрскай дзіцячай школы мастацтваў, размешчаных
у адным будынку.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |