Свежы нумар
Тэндэнцыі
Вёска, дзе жыве спрадвеку “яшчар”
У вёсцы Гута на Пастаўшчыне архітэктурных адметнасцяў няма, але затое там жывуць тыя ўнікальныя праявы спадчыны, якія рукамі не памацаеш. Акурат напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін тамтэйшая моладзь сабралася на вячоркі, каб пагуляць у гарэзлівую гульню “Яшчар”. Чакаецца, што ў хуткім часе яна мае папоўніць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Выбраўшыся на гэтае шчырае свята, карэспандэнты “К” пераканаліся, што сапраўдныя аўтэнтычныя традыцыі ў нашых вёсках яшчэ жывуць — чаго не скажаш ужо пра многія месцы ў Еўропе. І задача іх захавання асабліва важная ў цяперашні Год малой радзімы.
Далей
Культурныя дарогі Еўропы
19 красавіка споўнілася 25 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі. На гэтую тэму ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці прайшоў круглы стол, які стаў адной з нагодаў для першага візіту ў нашу краіну Генеральнага дырэктара Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі Сняжаны Самарджыч-Маркавіч.
Далей
Досвед: мы — вам, вы — нам
З 24 па 28 красавіка Магілёў сустракае VI Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”.
Форум, арганізатарамі якога сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам і Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы, за шэсць гадоў стаў іміджавым для нашай краіны і жаданым для знаўцаў ды аматараў традыцыйнай спадчыны.
Далей
Пра любы край
24 — 25 красавіка ў Любані пройдзе рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любанскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”. Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы. Арганізатары — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Любанскі райвыканкам.
Далей
Выстава на ўвесь горад
З 27 красавіка па 20 мая ў сталіцы ўпершыню пройдзе Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва “Арт-Мінск-2018”. Горад мусіць стаць адзінай выставачнай прасторай, каб кожны жыхар і госць сталіцы мог стаць удзельнікам свята мастацтва, адкрыць для сябе новыя культурныя адрасы і імёны.
Далей
Соцыум
А працаваць жа трэба!
Сёлета Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаўся ўжо ў 35-ы раз. Свята, усталяванае ў 1983 годзе Генеральнай асамблеяй UNESCO па ініцыятыве Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і гістарычных мясцін ICOMOS, па традыцыі становіцца нагодай для дыскусій аб праблемных аспектах захавання спадчыны. Адну з іх акурат 18 красавіка зладзіў Беларускі камітэт ICOMOS.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Сякера за лаўкай ці ў лаўцы?
У нумары “К” ад 14 красавіка быў змешчаны мой артыкул “Ці ўтрымлівае збанок архетып?” пра Лагойскі раённы дом рамёстваў. Спадабаліся мне тамтэйшыя майстры вельмі. Але гаворка не пра тое. У пятніцу галоўны рэдактар паклаў мне на стол ліст ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Яўгеніі Паляшчук і загадаў: “Рэагуй!” Рэагую.
Далей
“Будзем трымацца да апошняга”
Загаловак, пагадзіцеся, нагадвае зводку з тэатра вайсковых дзей. Амаль так яно і ёсць. Аптымізацыя не церпіць слабых. Толькі зазяваешся — і пасля скасавання крамы знікаюць бібліятэка, клуб. На вёсцы можна ставіць крыж.
Далей
Спадчыне аптымізацыя не перашкода?
Сёння назва вёскі Новае Палессе гучыць зусім не так аптымістычна, як у савецкі час, калі яна замяніла “немілагучную” Каросцін. Дзяцей там зусім вобмаль, школа даўно зачыненая. Аднак у маленькім паселішчы ў Лельчыцкім раёне захавалася частка Палесся старога, спрадвечнага. Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Толькі вось… Можа стацца так, што ўнікальны фальклорны гурт, які тыя песні зберагае, неўзабаве апынецца без даху над галавой.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Рэдакцыя плюс...
“Кампазітар кадра” Таццяна Логінава
Легенда айчыннага кіно — пра свой творчы лёс, кухню аператарскай прафесіі і выхаванне візуальнай культуры
“Ты мусіш ведаць усё ў дзесяць разоў лепш за астатніх, бо спуску не дадуць”, — нагадвала мне падчас вучобы ў ВГИКу мой майстар Маргарыта Піліхіна. Мужчынскі скепсіс мяне пераследаваў доўга, але я навучылася яго пераадольваць”, — кажа пра сваю справу жыцця Таццяна ЛОГІНАВА, адна з пяці жанчын-аператараў СССР. У яе паслужным спісе — больш за трыццаць стужак, а такія фільмы, як “Дзікае паляванне караля Стаха” Валерыя Рубінчыка, яго ж “Вянок санетаў”, “Знак бяды” Міхаіла Пташука, удзелам у якіх Таццяна Дзмітрыеўна ганарыцца, стварылі славу беларускаму савецкаму кіно.
Далей
art-блог
Эксклюзіў беларускасці
Творчы праект “Плошча Якуба Коласа”, прэм’ера якога адбылася ў Канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі “ў пятніцу 13-га”, стаўся зусім не містычнай падзеяй нацыянальнага культурнага жыцця. Старонкі біяграфіі і творчасці вялікага пісьменніка і паэта, выкладзеныя ў жанры сучаснага харавога тэатра, узраслі да глыбокай філасофскай прыпавесці пра душу і мову беларускага народа. Узнік спектакль, годны прадстаўлення на музычных і тэатральных фестывалях міжнароднага
Далей
“Ліпень”: горача ўсім
Спектакль “Ліпень” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра па аднайменнай п’есе расійскага драматурга Івана Вырыпаева быў уключаны не ў асноўную, а ў спецыяльную праграму нядаўняга ХІІІ Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М@rt-кантакт”. Паводле ж храналогіі падзей менавіта ён даваў старт усім фестывальным мерапрыемствам.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Дабрыня навобмацак
Team theatre стварыў першы ў Беларусі дзіцячы спектакль для невідушчых гледачоў. Атмасферную “Снежную каралеву” пабачылі ўжо гомельскія і мінскія сем’і.
Далей
Dress Code жаноцкасці і прыгажосці
Выстава Dress Code у Віцебскім мастацкім музеі, якая аб’яднала творы Алега Кастагрыза і рэстаўраваныя, а таксама ўласныя вінтажныя вырабы Святланы Рудзянковай, арыгінальным чынам паставіла пытанне пра спалучэнне ў мастацтве прыгажосці вонкавай, дэкаратыўнай — і ўнутранай.
Далей
На людным месцы
Зацішша перад бурай. Ці не так?
Вельмі мала цікавай інфармацыі, якая па агульнарэспубліканскай значнасці выйшла б за межы двух-трох радкоў, стандартных для нашага агляду. Тлумачэнне тут адно: няма ў раёнах адмысловых падзей. Часовае зацішша перад фестывальнай бурай? Вельмі спадзяюся, што так. Аднак не толькі фестывалямі адметныя нашы раёны. Дзе доўгатэрміновыя праекты, дзе піяр-акцыі, тэатралізацыі ды прэзентацыі, што пакідаюць пасля сябе розгалас? Няўжо і пра іх не карціць напісаць? Хвалім жа не сябе, а сваю родную культуру.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Ад Скарыны да Манюшкі і далей
Аляксей ФРАЛОЎ — вядомы беларускі музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Фагатыст, дырыжор, даследчык. Яго шчырая прага да папулярызацыі старадаўняй беларускай музыкі выліваецца не толькі ў архіўныя пошукі і разнастайныя публікацыі, але таксама
і ў выкананне знойдзеных артэфактаў. І дзеля гэтага — у арганізацыю музычных калектываў і іх выступленняў, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы. Нядаўна ён вярнуўся
з сольных гастроляў па Германіі, дзе іграў, зноў-такі, беларускую музыку — ды часам яшчэ і з тамтэйшымі музыкантамі!
Далей
Творца пра творцу
Праз гасцінец
Наш адказ “Буранаўскім бабулям”
Банкет з фальклорам патрабуе працягу
З пункту гледжання культуры, Любаншчына можа паспрачацца за званне самага-самага перадавога рэгіёна. Асабліва ў галіне прапаганды каранёвага беларускага фальклору. Але пакуль такія спаборніцтвы яшчэ не ладзяцца. Я вырашыў сам пераканацца, наколькі жывая там аўтэнтыка ў асобна ўзятай вёсцы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэпарцёрскі марафон
Маўклівыя абаронцы мяжы
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін — добрая нагода ўспомніць, што спадчынай з’яўляюцца не толькі велічныя замкі або храмы. Гэтае паняцце куды больш ёмістае і ўключае яно і такіх сведак беларускай гісторыі, як дакі (гэты адпаведнік абрэвіятуры “дот” выкарыстоўваўся яшчэ ў 1920-я) ды іншыя фартыфікацыйныя збудаванні ХХ стагоддзя. Карэспандэнт “К” выправіўся ў невялічкую вандроўку разам з гісторыкам Ігарам МЕЛЬНІКАВЫМ на “старую” савецка-польскую мяжу, дзе ў міжваенны час была збудаваная лінія ўмацаванняў.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Пакадравы разбор
Гісторыя беларускіх дыяфільмаў — словамі стваральнікаў
Марту ЛУБЯНІКАВУ і Уладзіміра ГОЛІКАВА называюць заснавальнікамі айчыннай анімацыі, бо ў 1971 годзе муж і жонка пераехалі з Душанбэ ў Мінск і зрабілі пілотную серыю першага ў краіне мультфільма — лялечнага “Нязнайкі-паэта”. Яны ж фактычна першымі ў Беларусі распачалі яшчэ і дыяфільмы вырабляць.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |