Свежы нумар
Тэндэнцыі
Планета як “малая радзіма”
Для народнага мастака Беларусі Івана Міско Дзень касманаўтыкі — гэта свята бадай прафесійнае: тэма чалавека і космаса ў яго творчасці даўно вызначальная. Вось і гэтымі днямі патрыярх айчыннай скульптуры нястомна працуе адразу над некалькімі манументальнымі праектамі. Балазе, неўзабаве з’явіцца і добрая нагода для іх рэалізацыі — сёлета ў верасні ў Мінску мае адбыцца Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. На думку скульптара, мастацкі складнік зробіць прадстаўнічы форум не толькі навуковай падзеяй, але і святам для горада і краіны.
Далей
Гармонія разнастайнасці
Як вядома, 2018-ы абвешчаны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Годам культуры. З гэтай нагоды 10 красавіка ў памяшканні Выканаўчага камітэта СНД у Мінску адкрылася мастацкая выстава.
Далей
Рэлакс у Віцебску
Пачаўся трэці этап продажу білетаў на ХХVІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Цяпер іх можна набыць праз касы і інтэрнэт не толькі ў амфітэатр, але і на ўсе тэатральныя і філарманічныя падзеі ў іншых залах.
Далей
14 спектакляў за 4 дні
Сталічныя лялечнікі завяршаюць падрыхтоўку да X Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек. Суарганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры краіны і Мінскі гарвыканкам. З 18 па 21 мая аматары сцэнічнага мастацтва пабачаць 14 спектакляў з сямі краін свету.
Далей
Космас паміж Мнютай і Авутай
Хай і паўжартам, але першым беларускім касманаўтам можна назваць Язэпа Драздовіча. Ён не здзяйсняў палётаў да зор, аднак, дзякуючы сваім візіянерскім здольнасцям, здолеў пабываць на тых планетах, дзе і дасюль не ступала нага чалавека. Без сумневу, гэтая асоба здатная натхняць сучаснікаў. Бяда толькі ў тым, што ведаюць пра яе сёння нямногія. Як жа раскрыць захапляльны свет мастака для “звычайнага” беларуса?
Летась на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, былі абароненыя дзве дыпломныя работы, мэта якіх — актуалізацыя ў нашай рэчаіснасці творчасці Язэпа Драздовіча.
Далей
Калонка рэдактара
Пра шкоднасць допінгу
Напэўна, артыкул Віктара Корбута выкліча ў многіх жаданне палемізаваць — як наконт асобных яго пастулатаў, гэтак і адносна агульнага падыходу да тэмы. Ці праўда, што трохі адышоўшы ад міфаў пра беларускую гісторыю савецкага перыяду (да 1917 года — толькі лапці, прыгнёт і каўтуны), мы даволі хутка і незаўважна абраслі новымі, куды больш для нас прыемнымі?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На маю думку...
Цяжар забранзавеласці
Не так даўно “К” завяршыла публікацыю чарговага цыкла артыкулаў Змітра Дразда. Гэта далёка не першая праца гісторыка-архівіста, якую ён прысвяціў пачынальніку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і якая раскрыла чарговую таямніцу радаводу ўсім, здавалася б, яшчэ са школы вядомага літаратара.
Далей
аКно ў свет
Завядзёнка Фукада
Кодзі ФУКАДА — рэжысёр новага пакалення японскага кінематографа, чые працы прыцягваюць увагу адборшчыкаў буйных фестываляў. Пазалетась яго стужка “Фісгармонія” атрымала прыз журы ў катэгорыі “Асаблівы погляд” у Кане. А ў конкурс сёлетняга кінафоруму мае шанцы патрапіць і новая праца кінематаграфіста.
Далей
art-блог
Перабрацца цераз рампу
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прапанаваў усім ахвотным правесці “Ноч у тэатры”. За сімвалічныя пяць рублёў (менавіта столькі каштаваў білет) наведвальнікі маглі не толькі ўбачыць новыя спектаклі, але і пабываць за кулісамі, пакатацца на паваротным коле і паспрабаваць сябе ў ролі Гамлета.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Паход” да формы як зместу
Адной з тэатральных падзей апошняга часу, што прыцягнула ўвагу не толькі гледачоў (і, дадамо, найперш моладзі), але і крытыкаў, стаўся “Крыжовыпаходдзяцей” (менавіта так, без прабелаў), пастаўлены Юрыем Дзіваковым у арт-прасторы культурнага інкубатара Ок16 як праект Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт Карпарэйшн”.
Далей
Ёсць пытанне !
Па слядах міфаў
Як у пошуках гістарычнай праўды нараджаюцца легенды
Ягайла гаварыў па-беларуску і пахаваны ў Празе. Міндоўг быў
беларусам і не ведаў літоўскай мовы. Гэта толькі некаторыя
з версій, датычных агульнай гісторыі Беларусі, Літвы
і Польшчы, якія мне давялося пачуць за апошні час ад суразмоўцаў у Вільнюсе і Варшаве. Магчыма, хтосьці з вас мяркуе, што гэта не версіі, а факты. Аднак з пункту гледжання навукі такія ўяўленні памылковыя.
Адкуль бяруцца і як распаўсюджваюцца міфы? Як адрозніць ад іх сапраўдную гісторыю? І ўвогуле, ці магчыма гэта, улічваючы, што чым больш пранікаеш углыб стагоддзяў, тым менш адшукваецца інфармацыі ў дакументах? Гэтымі пытаннямі задаюцца навукоўцы ва ўсіх краінах свету. Бо гісторыя часам вельмі моцна ўплывае на сучаснасць і будучыню.
Далей
А што, уласна, ёсць музей?
У чацвер 11 красавіка ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прайшла працоўная сустрэча, прысвечаная тэме арганізацыі экспанавання выстаў і стварэння прыватных музеяў і распрацоўцы падыходаў да развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне музейнай справы. У нарадзе пад старшынствам намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко ўзялі ўдзел прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных музейных і выставачных устаноў, а таксама прыватныя калекцыянеры.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
А ў вас ёсць Парк пацалункаў?
Даўно не было навін з Калінкавіцкага раёна. А тут акурат згадаў, як у 2009 годзе наведваў гэты край, і прыемна здзівіўся таму, што ў аграгарадку Сырод разбілі сквер пад назвай “Пацалунак” (назва выразана на драўлянай паркавай браме), прызначаны для шчырых сустрэч добрых сяброў, таварышаў, аднадумцаў. Нічога аналагічнага раней нідзе не бачыў. І ўвогуле ў Сыродзе нават жывёлагадоўчыя фермы выглядаюць як творы мастацтва: фасад кожнай распісаны мясцовымі талентамі. Уражанне такое, што не ў вёску заязджаеш,
а ў карцінную галерэю… Ці захавалася гэтая прыгажосць?
Далей
Гістарыёграф
Суботнія сустрэчы
Калісьці ён быў “бітнікам”
Знакаміты кампазітар — пра сваю бурлівую маладосць
Роўна 50 гадоў таму, 14 красавіка 1968 года, у беларускай сталіцы абвясцілі лаўрэатаў фестывалю біт-ансамбляў Мінска. Гэта было першае масавае мерапрыемства ў СССР, удзельнікамі якога з’яўляліся самадзейныя калектывы ў стылях рок-н-рол, блюз і рытм-энд-блюз. 12 ансамбляў цягам трох дзён змагаліся за ўзнагароды фэсту ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер БДУІР). Журы пад старшынствам Барыса Райскага — у той час галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё — уручыла галоўны прыз ансамблю “Алгоритмы”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Тэма
Кропка біфуркацыі
Ці набліжаюцца адзін да аднаго літаратура і тэатр?
Наш тэатр літаратурацэнтрычны? Чаго ніколі не сцерпіць аўтар у перакладанні свайго твора на сцэну? Над гэтымі пытаннямі разважалі ўдзельнікі творчай дыскусіі “Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння”, якая ладзілася на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Аглядальнік “К” занатавала самыя цікавыя моманты гэтай размовы.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Сакавіцкія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць вакалістка гурта “Змяя” Зоя САХОНЧЫК (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Праз гасцінец
Дзіўныя і загадкавыя Дрысвяты
Аграгарадок, дзе перакрыжоўваюцца розныя культуры
Дабрацца ў гэтую вёску не так і проста. Фінішная прамая да яе ўяўляе з сябе дарогу, якая нагадвае сваім пакрыццём пральную дошку і нібы пытаецца падарожніка: “А ты ўпэўнены, што табе туды трэба?” Я, аднак, праявіў упартасць, і шкадаваць не давялося.
Дрысвяты знаходзяцца практычна на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Літвы і Латвіі. Геаграфічная ўнікальнасць, вядома ж, адбілася і на тутэйшай культуры, сфарміраванай пад уплывам розных народнасцяў. А калі ўспомніць, што ўладальнікамі мястэчка некалі былі і знакаміты Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, і гетман Казімір Ян Сапега, і Міхал Клеафас Агінскі, то можаце ўявіць, якая аўра ахінае таго, хто туды трапіць.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэпарцёрскі марафон
Ці ўтрымлівае збанок архетып?
Люблю людзей з разумнымі рукамі. Ткачоў, цесляў, краўцоў, глінамесаў, лозапляцельшчыкаў… Лічу, яны мацуюць нацыянальную бяспеку краіны (слова “нацыянальную” — ключавое). У кожным ручніку, поясе, збанку-гладышы, калі яны зроблены па спаконвечных беларускіх традыцыях, закладзены наш код-архетып, спрагназавана жыццё роду, уключаны ў работу абярэг, што спрыяе захаванню менталітэту і росту дабрабыту. Традыцыя — той цэмент, які яднае народ у нацыю. Народ можна знішчыць: адымі мову, плюнь на традыцыю, забудзь на тое, кім быў прадзед — і вось ужо кожны выжывае паасобку. А нацыя — невынішчальная.
Далей
Даты
Артыст, які трымаў парсючка
Майстар сцэны Слонімскага драматычнага тэатра Уладзімір НАВУМІК не так даўно адзначыў 50-гадовы юбілей. 28 з гэтых пражытых гадоў ён аддаў тэатральнай сцэне. Мы пагутарылі з артыстам пра яго шлях да тэатра, узнёслыя мары і побытавыя клопаты.
Далей
Рэінкарнацыі неўміручых паэм
Гэты год для беларускай літаратуры не менш багаты на юбілеі за прамінулы. Прычым сёлета выпадаюць угодкі не толькі знакавых асобаў (як, напрыклад, 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага), але і этапных твораў. Гэтак, 95-годдзе справіла легендарная “Новая зямля”, а не менш этапны “Сымон-музыка” адзначыў ужо 100-ы юбілей. З гэтай нагоды ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі адкрылася часовая экспазіцыя “У любові да роднай зямлі”, якая паказвае ўвасабленне твораў Коласа
ў тэатральнай, музычнай і кінематаграфічнай прасторы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |