Свежы нумар
Тэндэнцыі
Знайсці скарбы ў сабе
20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры адбылася сустрэча Кіраўніка дзяржавы
Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі творчай моладзі.
Далей
Хатынь: малітва пра мір
Сёлета Хатынскай трагедыі споўнілася 75 гадоў. Зразумела, што эпіцэнтрам памятных мерапрыемстваў стаў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Тут 22 сакавіка адбыўся мітынг-рэквіем “Хай ніколі
не змоўкнуць Хатыні званы”. Рэжысура была пабудаваная такім чынам, каб госці і ўдзельнікі ў думках прайшлі шлях ад тых трагічных падзей да дня сённяшняга.
Далей
Другое жыццё “Ідзі і глядзі”
19 сакавіка ў сталічным Доме кіно адбыўся паказ шэдэўра сусветнага кінамастацтва — “Ідзі і глядзі” Элема Клімава. Публіцы прадставілі адрэстаўраваную версію славутай карціны. Летась на 74-м Венецыянскім кінафестывалі яе прызналі найлепшай сярод тых фільмаў, што набылі другое жыццё.
Сумесная акцыя кінастудыі “Беларусьфільм”, кінаканцэрна “Масфільм” і Беларускага саюза кінематаграфістаў была прымеркаваная да 75-годдзя трагедыі Хатыні. Дата знамянальная. Але, на жаль, той знакавы паказ адбыўся пасярод рабочага дня — у 16.00, калі патэнцыйная аўдыторыя стужкі была занятая на працы.
Далей
Соцыум
Раскадроўка мараў пра рэжысуру
Гэтая вясна для некаторых з нас асаблівая. Я маю на ўвазе тых, хто замест рамантычных вершаў піша рэпетыцыйныя тэсты, узважвае свае здольнасці і магчымасці ды робіць рашучы крок у кірунку будучай прафесіі.
Наш артыкул, напэўна, для самых-самых рашучых. Або для тых, у каго ёсць Мара. І яны дакладна ведаюць яе імя — стаць кінарэжысёрам. У звязку з асаблівай увагай да “найважнейшага з мастацтваў” з боку дзяржавы і яе насельнікаў такое памкненне з’яўляецца ў многіх. Але самі ведаеце: шмат пакліканых, а мала выбраных.
Далей
аКно ў свет
Брадвейская гісторыя на нашай тэрыторыі
28 сакавіка ў тэатры “Тэрыторыя мюзікла” адбудзецца прэм’ера папулярнага ў Амерыцы мюзікла “Непадалёк ад нормы”. Ці лёгка набыць ліцэнзію сапраўднага брадвейскага спектакля, “К” распавяла рэжысёр пастаноўкі
Настасся ГРЫНЕНКА.
Далей
Статус багемнага месца,
або Інкубатар як альтэрнатыва дарвінізму
Лофты, крэатыўныя прасторы, галерэі…
Прыватныя культурныя інстытуцыі з’яўляюцца ў нас бы грыбы пасля дажджу. У Мінску іх лік ужо перавысіў дзясятак, на чарзе — буйныя гарады Беларусі. Пра ролю гэтых устаноў
у агульным працэсе, пра магчымасць іх супрацоўніцтва з дзяржавай і выхавальніцкую місію мы гаворым з сузаснавальнікам адной з самых старых, атмасферных і аўтарытэтных такіх “кропак” у пост-СССР.
Гэты ўтульны і дзівосны закуток на Вірменскай запомнілі, напэўна, усе, хто калісьці шпацыраваў вулкамі старога Львова. “Дзыга” (па-нашаму, “ваўчок”) — праект купкі энтузіястаў, які вырас у маштабны арт-цэнтр
і з году ў год утрымлівае занятыя пазіцыі, дбайна захоўваючы пры гэтым свой нонканфармісцкі дух. Адзін з тых нястомных энтузіястаў — знакаміты львоўскі мастак і культуртрэгер Улодка КАЎФМАН.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Стылістыка сталага аркуша
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіла выстава памяці мастака Анатоля Александровіча “Паміж словам і вобразам”. Ён нарадзіўся ў 1953 годзе. Вучыўся ў мінскім тэатральна-мастацкім. Надзвычай плённа працаваў у кніжнай і станковай графіцы, аздабляў перыядычны друк. Пайшоў з жыцця летась.
Далей
Тое, што не зрэзаць мастыхінам...
Уладзімір Слабодчыкаў чалавек сціплы. Каб хто яму сказаў, што паводле творчага статусу ён класік, што менавіта ён укараніў у беларускую глебу, адаптаваў да нашых рэалій найноўшы сусветны досвед у галіне пластыкі, скульптар хіба безуважна паціснуў бы плячыма і перавёў размову на іншую тэму.
А між тым, гэта праўда. Слабодчыкаў узбагаціў беларускую пластыку новым разуменнем формы, пераканаўча давёў, што скульптуры неабавязкова быць фігуратыўнай. І яшчэ засведчыў на ўласным прыкладзе: творцу для самасцвярджэння няма патрэбы кідацца ў крайнасці. Можна гарманічна спалучаць звыклую глядацкай аўдыторыі выяўленчую мову з новым лексіконам на аснове сусветнай lingua franca.
Далей
Страчаны рай паводле Ёнэска
У сераду ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры адкрыўся ХІІІ Міжнародны форум “М@rt.кантакт”. Яшчэ за пару гадзін да афіцыйных прамоў у перадфестывальнай праграме быў паказаны “Ліпень” — свежая пастаноўка п’есы Івана Вырыпаева, ажыццёўленая галоўным рэжысёрам тэатра Саўлюсам Варнасам. Другая яго прэм’ера — “Прага і голад” паводле Эжэна Ёнэска — прайшла менш чым за тыдзень да фэсту, 15 і 16 сакавіка. Зайздросная прага да мастацтва!
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Сам сабе Манэ
На афішы гэтай выставы — тры вялізныя “Я” побач з імёнамі сусветнавядомых мастакоў.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ці не ўпершыню адчыніў свае дзверы для ўсіх ахвотных — выставіцца, а не толькі паглядзець. Прымалі ўсё. Бадай адзіная ўмова — каб работы змяшчаліся ў тыя самыя дзверы.
Далей
На людным месцы
Канцэрт для кіраўніка з калектывам
Пачнём з асобы. З яе ў культуры заўжды ўсё пачынаецца. У Зеленаборскім сельскім доме культуры (Смалявіцкі раён) адбыўся музычны фуршэт у гонар 50-годдзя мясцовага музычнага кіраўніка Валерыя Гусева, які адначасова адзначыў і 30-годдзе творчай дзейнасці. Пра ўсе гэтыя прыемныя нагоды піша Валянціна Шахбазава — пастаянная наведвальніца згаданага дома культуры.
Хто ж такі Валерый Гусеў? Ён не толькі спявае, але і сам піша песні. Захапляецца рыбалкай, водным турызмам, вандроўкамі. За наладжванне культурных стасункаў паміж Беларуссю і Францыяй абвешчаны ганаровым грамадзянінам горада Кулонь. А жонка мастацкага кіраўніка Таццяна працуе бібліятэкарам. Так што разам вялікую справу робяць.
Далей
Гістарыёграф
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
У 220-ю гадавіну з дня нараджэння Адама Міцкевіча мы працягваем знаёміць чытача “К” з таямнічымі закуткамі радаводу паэта. Гэтым разам звернемся да гісторыі Марыяны з Лешчылоўскіх, якая даводзіцца Адаму Міцкевічу прабабкай. І распавядзем пра тыя неверагодныя трагічныя падзеі, якія паядналі
і “развялі” яе бацькоў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
Артыст павінен чуць...
У яе знешнім выглядзе, паставе, манеры трымацца ёсць нешта шляхетнае, высакароднае, нават арыстакратычнае. Без сумневу, і ўнутраная сутнасць гэтай выдатнай актрысы адпавядае таму першаму ўражанню. Вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Ларыса АНТОСЕВА нядаўна адзначыла свой юбілей. У яе актыве — цэлы шэраг запамінальных роляў. Напярэдадні Сусветнага дня тэатра мы гутарылі з актрысай пра тыя ўражвальныя пераўвасабленні.
Далей
Творца пра творцу
Словы пра жывапісца Анатоля Бараноўскага
Чарговы нарыс Адама Глобуса прысвечаны яго настаўніку — народнаму мастаку Беларусі, які болей за сорак гадоў выкладаў жывапіс у тэатральна-мастацкім інстытуце (а потым у акадэміі), выхаваўшы цэлую плеяду знакамітых сёння творцаў.
Далей
Тэма
“Нам трэба ведаць праўду пра тыя падзеі...”
Мінуўшчына для Android і iOS
З нагоды стагадовага юбілею падпісання ІІІ Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла пра яе незалежнасць, па ўсёй краіне ладзіцца мноства самых розных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай для станаўлення нашай дзяржаўнасці даце. У іх ліку — і шматлікія музейныя выставы, і навуковыя публікацыі, і размаітыя імпрэзы.
Тэму ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР закрануў падчас сваёй сустрэчы з таленавітай моладдзю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. “Нам трэба ведаць праўду пра тыя падзеі, — адзначыў беларускі лідар. — Не заклейваць, не выдзіраць з кантэксту. Але ганарыцца гэтым, калі гэта было так, не трэба. Гэта была сумная старонка, і ў гісторыі многіх народаў падобных сумных старонак была маса”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Шлях да суверэннай Беларусі
Напярэдадні ўгодкаў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці”, а Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрасіў на вернісаж свайго праекта “Мы ёсць народам!”
Далей
Праз гасцінец
Сярод міфаў і V.I.P.аў
Сцены і вера ў лепшае
Здымачная група тэлеканала АНТ на чале са спецыяльным карэспандэнтам Аляксандрам МАЦЯСАМ ехала ў Капыль здымаць сюжэт для рубрыкі “Малая радзіма” праграмы “Контуры”. Ехала, як сказаў бы злосны крытыкан, укараняць міф пра тое, што менавіта гэты горад, а не Кіеў, з’яўляецца месцам з’яўлення на свет Казіміра Малевіча. Ехала акурат у той дзень, калі, паводле некаторых крыніц, споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння мастака. (Калі верыць крыніцам кананічным, юбілей гэты варта адзначаць у наступным годзе).
Зрэшты, міфы міфамі. Абсалютная ж праўда заключаецца ў тым, што Капыль з’яўляецца радзімай калі не вялікага авангардыста, дык аўтара рэпартажу пра яго. Вядомы тэлежурналіст стаў чарговым V.I.P.-земляком, з якім спецыяльны карэспандэнт “К” здзейсніў экспрэс-тур у горад яго дзяцінства.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |