Свежы нумар
Тэндэнцыі
Кожная пятая кніга — на беларускай мове
З 28 лютага па 4 сакавіка ў сталічным комплексе “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў пройдзе XXV Мінская
міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Далей
Натхнёныя прыродай
16 лютага ў сталічнай ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Міжнароднай
літаратурнай прэміі імя Віталія Біянкі.
Далей
Светладыёды сапраўды “запалілі”
Як вядома, на міжнародным конкурсе Еўрабачанне ў Партугаліі Беларусь прадставіць малады спявак з Украіны Аlekseev. Зразумела, такі вынік не ўзрадаваў іншых фіналістаў адборачнага туру. Але паставіліся яны да паразы даволі спакойна.
Далей
Соцыум
Вельмі прафесійна, таму не падыходзіць
Пра спектаклі, якіх не будзе
Хто такі сёння рэжысёр? Адпаведна слоўнікам, асоба, у абавязкі якой уваходзіць пастаноўка п’есы. З юрыдычнага пункту гледжання — усяго толькі выканаўца. Ён павінен стварыць і перадаць тэатру пэўны прадукт, лёс якога вызначаецца выключна прымаючай установай. У афіцыйных тлумачэннях неяк губляецца прызначэнне прафесіі, якое выяўляецца ў пошуку адказаў на адвечныя пытанні, у памкненні сказаць сваё новае слова ў мастацтве. Ці варта тады здзіўляцца падзеям апошняга часу, калі айчыннага рэжысёра пачалі падганяць пад нейкія нікім не вызначаныя стандарты. Намацванне іншай эстэтыкі, неўласцівай агульнай плыні, прыводзіць да знікнення назвы з афішы ці ўвогуле спыненнем рэпетыцыйнага працэсу. Чаму мы не хочам успрымаць тэатр ва ўсёй разнастайнасці яго стылістычных кірункаў?
Далей
Дзяжурны па нумары
За дзяржаву крыўдна
Пагарачыўся я, падводзячы музычныя вынікі 2017 года ў кантэксце іх папулярных жанраў, калі напісаў, што ў Год навукі мы навучыліся не ладзіць гвалт на ўсю Сінявокую з нагоды няўдачы нашых артыстаў на тым ці іншым буйным альбо проста міжнародным музычным форуме. Вядома, да няўдачы вынікі выбару беларускага прадстаўніка на конкурс песні Еўрабачанне-2018, які ў гэтым маі пройдзе ў Партугаліі, наўпрост не аднясеш, але яшчэ на стадыі адбору на гэты фэст шум у краіне падняўся не абы-які.
Далей
аКно ў свет
Канкрэтныя чалавечыя гісторыі
Беларускія радыёспектаклі — яскравая з’ява мінулага стагоддзя і ўжо гісторыя айчыннага тэатральнага мастацтва. У Вялікабрытаніі ж такія пастаноўкі застаюцца вельмі папулярнымі і дасюль. Чаму там па-ранейшаму ўключаюць радыё і якія гісторыі слухачы хочуць пачуць ад акцёраў, распавяла “К” тэатральны рэжысёр, кіраўнік аднаго з найбуйнешых у свеце аддзелаў радыёпастановак — на BBC — Элісан ХІНДАЛ. Па запрашэнні беларускіх калег яна наведала Мінск і патлумачыла, чаму варта вярнуцца да стварэння аўдыёспектакляў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Рэдакцыя плюс...
Глыбокія воды Ігара Саўчанкі
Ці не самы энігматычны беларускі мастак — пра подпісы без фота, путы часу і 192 метры асабістага маўчання
Ігар САЎЧАНКА — гэта “высакалобы” канцэптуаліст, чыім працам, аднак, уласцівая не толькі глыбіня, але і паэтычнасць ды няўлоўны рамантызм. Прадстаўнік Мінскай школы фотаграфіі, ён,
у той самы час… не зусім фатограф — прынамсі, у звыклым разуменні слова. А ўвасабленне яго мастацкіх ідэй можа прымаць якую заўгодна форму — пажоўклыя старыя здымкі, навуковы артыкул, гукавы файл…
Але ў кожным разе можна казаць пра асаблівую інтанацыю, свядома абраную форму і дзіўную сюррэальнасць, якая ўзнікае, здавалася б, з нічога — з дапамогай адно адмысловага позірка мастака на будзённую рэчаіснасць. Саўчанка — адзін з першых беларускіх фатографаў, які выкарыстаў фота не як прыкладны, а як метафізічны інструмент. І калі сярод айчынных калег ён не заўжды знаходзіў паразуменне, то заходнія куратары і галерысты ацэньваюць яго работы высока — пра што сведчыць хаця б змястоўны “паслужны спіс” удзелу ў міжнародных праектах.
Прычым, як выявілася падчас нашай размовы, Ігар Саўчанка здольны на глыбокія пагружэнні не толькі ў мастацтве.
Далей
art-блог
Кіно як маленькі абсалют
Макраздымкі, мюзікл, сатырычны хорар, сацыяльная драма… Вось няпоўны пералік жанраў, якія можа прапанаваць кіно, знятае на мабільны тэлефон. У той самы час, VII Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm, які сёлета прайшоў пад лозунгам “Выйдзі за межы жанра”, не толькі выявіў багаты спектр мастацкіх выказванняў, але і прадэманстраваў творчую абмежаванасць аўтараў.
Далей
Яму ўсё роўна, дзе нараджацца
Прэм’еры апошніх сезонаў у рэгіянальных тэатрах
Ці ёсць жыццё на Месяцы, а беларускі тэатральны працэс — па-за сталіцай ды іншымі гарадамі? Малыя тэатры, размешчаныя ў раённых цэнтрах Маладзечне, Слоніме і Пінску, адказваюць: “Ёсць!” Аднойчы ім стала зацеснай даматканая світка аматарскага калектыву на сцэне гарадскога ДК, яны атрымалі статус дзяржаўных тэатраў і свае прафесійныя пляцоўкі ды сфармавалі трупы — як з выпускнікоў профільных навучальных устаноў, так і з актывістаў самадзейнасці. Звернем увагу на нядаўнія прэм’еры рэгіянальных тэатраў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Музеі розныя бываюць
Зацікавіўся, ці ёсць у сеціве звесткі пра самую дрэнную карціну ў свеце. Азадачыў пошукавік і вельмі здзівіўся, калі Інтэрнэт выдаў інфармацыю пра амерыканскі прыватны Музей кепскага мастацтва. Установа з’явілася ў 1993 годзе, мае аддзяленні ў трох гарадах. Адзін з заснавальнікаў — антыквар Скот Уілсан. Музейнае крэда наступнае: адзначаць працу мастакоў, чые работы не былі ацэнены ні ў адным іншым музеі.
Далей
Творца пра творцу
Яшчэ трохі словаў пра Уладзіміра Караткевіча
Абраўшы ў якасці героя свайго сяброўскага нарысу Уладзіміра Караткевіча (гл. №6 “К”), наш пастаянны аўтар Адам Глобус памкнуўся ахапіць неахопнае — зважаючы хаця б на маштаб асобы і невычарпальнасць знітаваных з ёю тэмаў. Таму эсэ нібы само сабою патрабавала працягу. Як вынік, змяшчаем новую порцыю згадак пра “дзядзьку Валодзю”.
Далей
Хлопцы з нашага двара
Географ глобус праспяваў
З Аляксеем КАЗЛОЎСКІМ — знакамітым беларускім бас-гітарыстам, “пяру” якога належаць многія рок-песні (некаторыя з іх ён сам і спяваў), у мяне звязана драматычная гісторыя. Ну як драматычная, хутчэй, пацешная. Размаўляў я з ім напрыканцы 1990-х у адным з мінскіх пунктаў харчавання і запісваў нашу гутарку на дыктафон. А потым з дазволу музыканта частку яе перанёс на паперу. Матэрыял той прачыталі ўдзельнікі
маладога тады гурта “Ляпис Трубецкой” (а гаворка ў ім ішла пра яго) і пакрыўдзіліся. Чамусьці на мяне.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Свята мовы
Візуалізацыя роднага слова
Дзень роднай мовы спакваля ўваходзіць у каляндар звыклых для суайчынніка святаў. Вось і сёлета ён адзначаўся даволі шырока: розныя імпрэзы, якія ладзілі па ўсёй краіне дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі, тэленавіны па-беларуску, дыктоўкі, тэсты, віктарыны… Тым не меней, гэтыя размаітыя ініцыятывы пакуль падаюцца асобнымі ручаінкамі. Што трэба для таго, каб у грамадскай свядомасці яны сталі плынню магутнай ракі? Можа, пачаць варта са знешняга боку — які, аднак, адлюстроўвае сутнасць?
З адмысловага лагатыпу Дня мовы.
Вядомы мастак-каліграф Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ, які выконвае абавязкі загадчыка кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, перакананы, што святы нацыянальнага маштабу абавязкова павінны мець сваю выразную і пазнавальную айдэнтыку.
Далей
Гульня ў асацыяцыі
Чаму ў нашай краіне білам нікога не б’юць, пра каханне кажуць шэптам, а “трогательно” і кранальна параўноўваць усё ж такі не варта? У Тыдзень роднай мовы “К” папрасіла розных цікавых асобаў распавесці пра свае любімыя словы, у якіх адчуваецца непаўторнасць і вобразнасць беларускага маўлення.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэпарцёрскі марафон
Толькі тыдзень, каб паспець убачыць
Практыка стварэння здаровага ажыятажу
Відаць, самыя рэдкія музейныя выставы ў Беларусі — гэта выставы аднаго прадмета. Нават “цэнтральныя” музеі з сапраўды багатымі зборамі нячаста рызыкуюць іх праводзіць. Што ж тады казаць пра невялікія рэгіянальныя? Аднак Музей беларускага Палесся ў Пінску рызыкнуў — і вырашыў правесці не адну такую выставу, а цэлы шэраг. Балазе, калекцыі гэта дазваляюць.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |