Свежы нумар
Тэндэнцыі
Апафеоз 25-гадовай працы
“Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста” — менавіта так гучыць назва перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову, які прэзентавалі 15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел ды Мітрапаліт Мінска-
Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.
Далей
“Халі-Хало” з міжнародным статусам
Наваполацкі штогадовы конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало” (назва дзіцячай гульні з мячом на выбыванне) ладзіцца з 1994-га. Так, быў ён спачатку гарадскім, узнікалі пэўныя “тэхналагічныя” перапынкі, але за апошнія гады справа змянілася карэнным чынам. Сёлета конкурс нават займеў статус міжнароднага, бо ў ім бяруць удзел вакалісты з Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі, Расіі, Румыніі. Пагадзіцеся, гэта важкая заяўка кіраўнікоў і работнікаў культуры Наваполацка, які прэтэндуе на статус наступнай Культурнай сталіцы Беларусі.
Далей
Ад зубра да бульбазаўра
15 лістапада скончыўся прыём творчых прац на рэспубліканскі конкурс талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў. Арганізатарамі, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным алімпійскім камітэтам было прынята больш за тысячу заявак з усёй рэспублікі.
Далей
Universum-галерэя ў сэрцы мегаполіса
Галерэі “Універсітэт культуры” сёлета споўнілася 15 гадоў. Па сённяшнім часе гэта шмат. Як сведчыць наш досвед некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, усё, звязанае з мастацтвам — справа рызыкоўная, клапатлівая і не надта рэнтабельная. У грамады іншыя прыярытэты. Мастацтва, што ні кажы, раскоша, а жыццё вымагае эканоміі і ашчаднасці.
Далей
Магчымая рэальнасць: ці дапамогуць перамены?
Пакуль у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь працуюць над змяненнямі і дапаўненнямі ў закон аб аўтарскім праве і сумежных правах, у кулуарах працягваецца абмеркаванне магчымых трансфармацый артыкулаў, датычных сферы мастацтва. Апошнім часам пад увагу патрапілі тэатральныя кампазітары.
Далей
"К" інфармуе
Цэнтр прыцягнення - Бабруйск
Учора ў Бабруйску пачаўся Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У дзвюх конкурсных праграмах — “Спектакль тэатра драмы” і “Эксперымент” — шосты па ліку форум сабраў 11 знакавых пастановак па творах беларускіх драматургаў. Акрамя непасрэдна паказаў у праграме пазначаны чыткі п’ес, творчыя лабараторыі, майстар-класы, лекцыі ад маладых тэатральных крытыкаў, адкрытыя абмеркаванні прагледжаных спектакляў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Калонка рэдактара
Закляты скарб
Пра Навагрудскі замак мне даводзіцца рэгулярна пісаць цягам гадоў ужо -наццаці. І з кожным разам усё больш складана патлумачыць чытачу, што ж там робіцца. Бо, па шчырасці, не да канца гэта разумею і сам. І справа нават не ў алгарытме канкрэтных даследаванняў альбо работ, якія адбываюцца (або не адбываюцца) на аб’екце. На жаль, неразуменне тут мае куды больш агульны, глабальны характар. Чаму даўнія планы па пераўтварэнні Замкавай гары ў паўнавартасны тураб’ект (які, відавочна, будзе звышзапатрабаваным) так дасюль і не рэалізаваныя? Чаму ў тым месцы час, як кажуць, застыў — у найгоршым сэнсе слова? Нават і не ведаю, што адказаць.
Далей
Соцыум
Яны ратуюць, а візаві руйнуюць?
Доўгачаканыя работы па захаванні і аднаўленні нашых замкаў выклікаюць усё новыя ўсплёскі крытыкі з боку неабыякавых прадстаўнікоў грамадскасці.І цяпер праблемная сітуацыя ўзнікла не толькі ў Гродне (пра гэта мы пісалі ў мінулым нумары). На пачатку тыдня наш пастаянны аўтар Зміцер Юркевіч даслаў у рэдакцыю фота, зробленыя ім у мінулую нядзелю ля ўзножжа Навагрудскага замка. Амаль сінхронна яны з’явіліся
і ў сацыяльных сетках, нарабіўшы там вэрхалу.
Далей
Дзяжурны па нумары
Вытрымаць канкурэнцыю з робатам
Цікава, што ад стварэння электрычнай лямпачкі да яе з’яўлення ў доме прайшло блізу 47 гадоў, тэлевізара — 26 гадоў, а вось інтэрнэтам мы пачалі карыстацца праз 7 гадоў пасля яго вынаходніцтва. Так што найноўшыя тэхналогіі пранікаюць у наша жыццё ўсё хутчэй і хутчэй.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Prof-партфоліа
Брама для новай сям’і
Рэгіянальны фэст раскрыў багацце вясельных традыцый Віцебшчыны
Святая Пакрова пакрывае зямлю лістом, а дзяўчыну чапцом. Так і ў беларускіх вёсках перыяд вяселляў пачынаўся пасля завяршэння палявых асенніх работ. Менавіта да гэтага тэрміну прымеркавалі і абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца-2017”, заснаванае Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці, якое прайшло ва Ушачах 21 кастрычніка. Дазволю сабе падзяліцца парай-тройкай меркаванняў на гэты конт і спадзяюся, што яны будуць карыснымі работнікам культуры з розных куткоў, дзе яшчэ захаваліся аўтэнтычныя вясельныя традыцыі.
Далей
аКно ў свет
Бібліятэчны web-турнір… з кабінета мэра
Пра інавацыі бібліятэкараў, светлавы стол, лабрадора Гэры і дзіцячую “Нацыяналку”
Не сакрэт, што бібліятэкары сёння знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых ідэй і праектаў. У гэтым можна было пераканацца на міжнародным семінары “Дзіцячае чытанне: праблемы, пошукі, рашэнні”, які днямі адбыўся ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска і адзін з камітэтаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.
Далей
art-блог
Несіметрычныя паралелі
Агляд асноўнага конкурсу і конкурсу “Маладосць на маршы” кінафестывалю “Лістапад”
Тое, што фестывальная праграма гэта, у пэўным сэнсе, твор мастацтва, — выснова не новая. Сёлетні “Лістапад” раскрываў сваю палітру паступова, нечакана рыфмуючы каханне і жахі, святло і цень, здрадніцтва і прагу жыцця, адзіноцтва і дзівацтва. Але калі вылучыць асноўныя тэмы, якія перагукаліся ў стужках асноўнай праграмы і конкурсу маладога кіно “Маладосць на маршы”, то ў маім выпадку імі сталі самаідэнтыфікацыя, пакутлівая трансфармацыя, ломка сацыяльнага ладу, эканомікі, ды міжкультурны дыялог, які, на жаль, усё ніяк не можа адбыцца, нягледзячы на жаданні асобных людзей.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Ветракі і скрыпка Паганіні
Пачнем з надзвычай важнай асобы. Пра Міхаіла Солапава — настаўніка і прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужанага дзеяча мастацтваў краіны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэна Францыска Скарыны — напісала Наталля Кардашова, выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі. У гэтай установе прайшоў канцэрт, прымеркаваны да 93-годдзя Міхаіла Рыгоравіча.
Далей
Тэатральная плошча
Бабруйск як тэатральны праменад
17 лістапада ў Бабруйску адкрыўся VI Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Напярэдадні гэтага форуму-біенале мы пагутарылі з Веранікай ВІНЕЛЬ — дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску, у сценах якога і праходзяць фестывальныя падзеі.
Далей
Каментарыі (2)
Перашкода на рэйках заспакаення
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да ўдзелу ў Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі заявіў спектакль “Кропкі на часавай восі” па п’есе Дзмітрыя БАГАСЛАЎСКАГА. Запатрабаваны як у Беларусі, так і за межамі краіны прадстаўнік новай плыні айчыннай драматургіі, акцёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, Дзмітрый спецыяльна для “К” распавёў пра сваё бачанне феномену сучаснай беларускай драматургіі і акрэсліў, чаму дрэнна, калі творца
становіцца ў прафесіі на рэйкі заспакоенасці.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Прызыўнік “Песняроў” са Слоніма
Вы чулі, як спяваюць беларускія разведчыкі?
Строга кажучы, Ігар ДУДАРЧЫК — не апошняе набыццё Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”: пасля яго ў склад яшчэ ўліўся клавішнік і аранжыроўшчык Мікалай Потрусаў. Але прыйшлі яны ў калектыў з разбежкай літаральна ў некалькі дзён. “Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком” паказаў, што ў родным горадзе Ігар Леанідавіч карыстаецца ўвагай усеагульнай, і ўспрымаюць яго там ужо як асобу легендарную. Таму, мабыць, і не мог ён абмінуць легендарны жа ВІА. А мы з вамі не абмінем Слонім...
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
"Чалавек з дзіркай"
“Чалавек з дзіркай замест арганізма” — гэтая фраза заляцела ў маю свядомасць аднекуль з абшараў інтэрнэту. Заляцела і засталася ў выглядзе загалоўка нарысу адразу пра два гомельскія рарытэты. Адзін з іх знаходзіцца ў залах музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля,
а другі нядаўна з’явіўся на вуліцах нашага горада.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |