Свежы нумар
Тэндэнцыі
Арабскі рытм, усходні танец
З 21 па 28 кастрычніка ў Беларусі прайшлі Дні культуры Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Яны былі прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашай краінай і ААЭ.
Далей
Шлягер высокай пробы
Заўтра ў Магілёве ў Палацы культуры вобласці адбудзецца закрыццё Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер”. На працягу тыдня магілёўцы маглі выбіраць з нізкі канцэртаў імпрэзы на свой густ і перавагу.
Далей
Абліччы страчаныя і вернутыя
Жыццёвая драма гэтых творцаў у тым, што яны сэрцам і розумам прынялі ідэі рэвалюцыі і пабудовы новага, справядлівага грамадства, дзе па вызначэнні немагчымыя гвалт і эксплуатацыя, а потым сталі ахвярамі рэжыму, усталяванага ў выніку той рэвалюцыі. Асэнсаваць лёсы рэпрэсіраваных беларускіх літаратараў дапамагае выстава-мемарыял “Страчаныя абліччы”, што праходзіць у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Далей
Асэнсаванасць руху
Да юбілею беларускага балетмайстра, народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія краіны падрыхтавала прэм’еру хранікальна-дакументальнага фільма Алега Лукашэвіча “Валянцін Елізар’еў. Балет — мастацтва думкі”.
Далей
Калонка рэдактара
Масток паміж мёртвымі і жывымі
Восеньскія вечары наконадні Дзядоў — лепшы час падумаць пра повязь жывых ды прашчураў. Тым больш, беларусы маюць для гэтага асаблівую нагоду. Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў нашым краі стала апагеем Вялікага тэрору, сумны 80-гадовы юбілей пачатку якога выпадае сёлета.
Далей
Соцыум
Старажытнасць як цэласны аб’ект
Ці наступіць “строгі рэжым” для спадчыны Навагрудка?
Не так даўно Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны “Праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка”. Даволі грунтоўны дакумент, падрыхтаваны праектным філіялам ААТ “Белрэстаўрацыя” на замову аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама, прызначаны вытлумачыць, як месцічы старадаўняга горада павінны абыходзіцца са сваёй багатай спадчынай. Пытанне толькі ў тым, наколькі гэта ўсё ўвасобіцца ў жыццё.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
У прадчуванні кінаадкрыццяў
3 лістапада распачнецца даўно чаканы гурманамі тыдзень добрага кіно з усяго свету. Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” абяцае шмат неспадзяванак і новых уражанняў. Адным з адкрыццяў можа стаць і фільм “Заўтра” маладой беларускай рэжысёркі Юліі Шатун (на фота), які трапіў не толькі ў нацыянальную праграму, але таксама і ў міжнародны конкурс “Маладосць на маршы”. Упершыню за ўсю гісторыю форуму туды ўключана айчынная стужка.
Далей
Дзяжурны па нумары
Мушкецёры караля ды гвардзейцы кардынала
Раз-пораз задаю начальнікам аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў адзінае пытанне: “Хто для вас больш дарагі — клубныя работнікі ці бібліятэчныя?” Звычайна адказ такі: “Яны ўсе ў нас — цудоўныя!” Але гадоў дзесяць таму аднаго з кіраўнікоў літаральна прарвала: “Клубнікі — лепшыя! Бібліятэкары — гультаі, як ні ганяй!” І я яму паверыў.
Далей
Каментарыі (1)
На маю думку...
Шлях у нікуды?
Мяне як чалавека, які шмат гадоў непасрэдна займаецца абаронай аўтарскіх правоў і шукае магчымасці адстаяць айчыннага праваўладальніка, рэальна трывожыць тэндэнцыя, што намецілася ў нашай тэатральнай прасторы. Некаторыя дзяржаўныя ўстановы пачалі ставіць п’есы замежных аўтараў, не падпісаўшы з апошнімі пагадненне на выкарыстанне твора.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Што такое “атмасферны” музей?
Майстар-класы клубнага прафесіяналізму
Брэстчына: выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці
У гэтую паездку я выпраўляўся як вясковец-хутаранін на кірмаш: з неўтаймоўным жаданнем прывезці “поўны воз” ідэй ды ўражанняў, каб на доўгую зіму хапіла для разваг, супастаўленняў і аналізу сітуацыі, якая склалася на сёння ў клубнай рабоце. Сябры савета, што, як вядома, дзейнічае пры Міністэрстве культуры, працавалі гэтым разам на Брэстчыне. На прыкладзе чатырох раёнаў вобласці даследавалі дзейнасць клубнікаў, каб падрыхтаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні справы ў самых розных яе кірунках.
Далей
аКно ў свет
Погляд незнаёмца
Проста, зразумела, хвалююча — эстонскі эксперт пра беларускі тэатр
Праграмай найлепшых айчынных спектакляў Belarus Open завяршыўся на мінулым тыдні Міжнародны форум
тэатральнага мастацтва TEART. Сёлета паглядзець беларускую праграму прыехалі каля 30 замежных гасцей: рэжысёры, драматургі, крытыкі, прадзюсары з Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Эстоніі. “К” папрасіла Ційта ПАЛУ, мастацкага кіраўніка “Ванемуйнэ” ў Тарту, распавесці пра першыя ўражанні ад знаёмства з нашым тэатрам.
Далей
art-блог
У галаве і ў шуфлядах ТEARTа
Тэатр можа і павінен быць розным — гэту думку з году ў год узнімае і даказвае Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART. Сёлета ён прайшоў у сёмы раз, узяўшы за слоган фразу “Тэатр у тваёй галаве”. Ці спраўдзіліся надзеі на інтэлектуальны ўхіл — тую самую “галаву”? Тым больш, што ў пачатку фестывалю (у яго, зноў-такі, “галаве”) стаяла сёлета не беларуская праграма, як раней,
а міжнародная.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
(Не)заўважныя фаварыты
Аглядальнік “К” абраў па тры фільмы з чатырох праграм, якія нельга прапусціць на “Лістападзе”
Ажно 13 карцін Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” з’яўляюцца намінантамі на прэмію “Оскар”. Пры такім раскладзе вылучаць найбольш цікавыя стужкі форуму — справа няўдзячная. Таму адзначым
у асноўным, дакументальным і нацыянальным, а гэтаксама ў конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” па тры фільмы, вартыя ўвагі.
Далей
На людным месцы
“Сумую па паху лазы”
Тэма ўзаемадзеяння кіраўніцтва раёна і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — бясконцая ды надзвычай паказальная. Асабліва калі ўзаемадзеянне гэтае — узаемакарыснае, заснаванае на двухбаковым паразуменні. “К” пісала неяк, што менавіта ў такім шчыльным творчым саюзе дзейнічаюць работнікі культуры Глыбоччыны. Старшыня мясцовага райвыканкама Алег Морхат — аўтар многіх культурных пазабюджэтных праектаў, скіраваных на стварэнне станоўчага іміджу раённага цэнтра. Спачатку ўзніклі рэкламныя банеры ля горада, якія распавядалі пра тутэйшыя брэнды: “Вішнёвы фэст”, згушчонку, унікальныя абрады. Праект аказаўся доўгатэрміновым.
Далей
Гістарыёграф
“Яна вучыць, але не павучае”
Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава — 25 гадоў
“Наступны прыпынак — “Карцінная галерэя”, — звыкла чуюць пасажыры гарадскога аўтобуса. І кожны раз гэтыя словы гучаць як запрашэнне. Ці толькі мне так здаецца? Але амаль ва ўсіх, хто выходзіць на тым прыпынку, я чамусьці бачу аматараў выяўленчага мастацтва.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Хлопцы з нашага двара
Гітарыст, які грае ўсім целам
Культурны батл з інструменталістам-віртуозам
Беларусі грэх скардзіцца на адсутнасць прыкметных гітарыстаў, але толькі два, з майго пункту гледжання, змаглі стаць шырока вядомымі за межамі краіны. Гэта Віктар Смольскі, які зрабіў паспяховую кар’еру на Захадзе, і, безумоўна, Валерый ДЗІДЗЮЛЯ. Вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, што, калі браць у сукупнасці напрамкі, у якіх музыкант рэалізуе свае таленты, ён — выканаўца-інструменталіст № 1 фольку, этнікі і ф’южна на ўсёй постсавецкай прасторы. Віртуоз, прамы і шчыры чалавек, які ведае сабе цану, сёння гасцюе ў “К”.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Новы этап для сядзібы Рэйтанаў
На мінулым тыдні ў Мінску на пасяджэнні Сумеснага Маніторынгавага камітэта праграмы трансгранічнага
супрацоўніцтва “Польшча — Беларусь — Украіна” абвясцілі вынікі конкурсу праектаў. Вельмі прыемна, што
ў ліку пераможцаў — і праект па аднаўленні сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы, пра якую мы неаднаразова пісалі.
Далей
Колькі зорак у аркестра?
Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі — 15 гадоў! Гэта самы малады дзяржаўны сімфанічны калектыў нашай краіны, але і адзін з самых знакамітых, высокапрафесійных, мабільных, крэатыўных. Яго “юначы” юбілей святкаваўся разам з 20-годдзем Палаца Рэспублікі, дзе аркестр “кватаруе” з моманту свайго заснавання.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Дождж, камера, пагоня
Як праходзілі здымкі фільма “Не гульня”
Звычайна кіназдымкі праходзяць калі не ў павільёнах, то дзесьці ў закрытых, малалюдных месцах. Але мне пашанцавала на свае вочы паназіраць, як на мінскай вуліцы Ратамскай каманда “Беларусьфільма” здымае пагоню для стужкі “Не гульня”. Выбар пляцоўкі невыпадковы: месца шмат, не перашкаджаюць ні машыны, ні мясцовыя шкаляры. Толькі надвор’е крыху падвяло — нечакана стала вельмі холадна і пачаўся дождж.
Далей
Дом як экспанат
Калі адкрыецца Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і чаму туды паедуць людзі з усяго свету — пацікавілася “К”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |