Свежы нумар
Тэндэнцыі
Свята адданых
Заўтра работнікі культуры краіны адзначаюць прафесійнае свята — ужо амаль 20 гадоў кожная другая нядзеля кастрычніка для іх асаблівы дзень. Сёлета лепшых прадстаўнікоў сферы 6 кастрычніка ўганароўвалі
ў сталічным Палацы рэспублікі.
Далей
Ад усёй краіны
На старонках “К” падводзяць вынікі працоўнага года і віншуюць калег з Днём работнікаў культуры кіраўнікі профільных упраўленняў Брэстчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны, Гродзеншчыны, Магілёўшчыны і Міншчыны.
Далей
Скарына прызямліўся ў Кіеве
3 — 4 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага, якая захоўвае вялікую колькасць арыгінальных выданняў Францыска Скарыны, прайшла прэзентацыя поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны першадрукара.
Далей
Соцыум
Ці паўстане эрмітаж для Драздовіча?
У Заслаўі ў хуткім часе мае з’явіцца новы музейны аб’ект, які з поўным правам можна назваць нашым Эрмітажам. Пэўны час таму “К” ужо пісала пра лёс гэтага флігеля сядзібы Пшаздзецкіх, і было тое даўнавата (гл. № 20 (991) 2011 г.). На жаль, праз брак фінансавання ўсе прамінулыя гады будынак так і прастаяў
у аварыйным стане. Нарэшце, у яго ўласніка — Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” — з’явіўся партнёр. Прыватная камерцыйная ўстанова праявіла інтарэс да рэалізацыі праекта па рэстаўрацыі і музеефікацыі эрмітажу і выдаткавала на гэта даволі значныя грошы.
Далей
На маю думку...
Кожнаму ўніверсітэту патрэбен тэатр
Ад гуртка да вялікай сцэны: якое месца ў культурнай прасторы Беларусі займаюць аматарскія калектывы?
Далей
“Сэрца” б’ецца
Аргенцінскі мастак Франчэска Басалеці аддаў сваё “Сэрца” Мінску — распісаў будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праца дапоўніла шэраг іншых “Гарадскіх міфаў”, што за апошнія два гады з’явіліся ў сталіцы, дзякуючы стрыт-артэрам з Аўстраліі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Украіны — так вулічнае мастацтва адкрывае Беларусь свету.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Пяць плюсаў самастойных вандровак
Маё ўлюбёнае хобі — разам з сям’ёй вандраваць па Беларусі. Увачавідкі пераканалася, наколькі наша краіна багата на гістарычныя помнікі і таленавітых людзей, якія іх стваралі. Гэтае багацце праз вякі дайшло да нас — і, на жаль, нярэдка руйнуецца літаральна на нашых вачах.
Далей
аКно ў свет
“Турызм - вось неўзаранае поле для вёскі!”
Пра тое, што адбываецца з паняццем “культура”, як спалучыць яе з крэатыўнай эканомікай ды ўлічваць патрабаванні рынку, “К” пагутарыла з украінскім экспертам па распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій Уладзімірам ВАРАБ’ЁМ.
Далей
Рэдакцыя плюс...
Паходня спадчыны народнай
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры на пытанні “К” адказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіль КАТКАВЕЦ
Ён — усюдыісны ва ўчынках, дзёрзкі ў памкненнях, выніковы ў шчыраваннях і афарыстычны ў выказваннях. Адкуль бярэцца гэтая радасная энергія, нават калі на душы пахмурна? Ад беларускай зямлі, ад яе нястомнага і знаходлівага народа, ад жніўнай песні, вясельнага танца ды ад птушынага вольнага палёту. Усім гэтым сілкуецца любая творчая душа. Але Васіль Сцяпанавіч мае шчаслівую здольнасць
пераўтвараць моц роднай зямлі ў цікавыя сацыяльныя клубныя, бібліятэчныя, музейныя і рамесніцкія праекты. Імі ў першую чаргу і славіцца Любаншчына. Нягледзячы на важкі працоўны стаж, Васіль Каткавец, які днямі адзначыў 60-годдзе, не “замуліў вока” і захаваў здольнасць здзіўляць нестандартнымі
думкамі ды годна рэалізаванымі марамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Золата восеньскіх святаў
Як выбіралі супербабулю ў Навагрудку, чаму на Дзятлаўшчыне шукалі ў саломе кукурузу, навошта бібліятэка Браслава далучылася да міжнароднага руху Little Free Library ды іншыя навіны з рэгіёнаў — у чарговым аглядзе пошты ў рэдакцыю “К”.
Далей
Гістарыёграф
Як дастукацца да аматараў сэлфі?
Юбілей філаматаў прайшоў даволі сціпла. Але наперадзе — юбілей Міцкевіча
Двухсотыя ўгодкі таварыства філаматаў, якія прыпалі на 1 кастрычніка, былі амаль не заўважанымі па-за вузкімі навуковымі коламі. Ані гучных імпрэзаў, ані фільмаў на цэнтральных каналах, ані адпаведных плакатаў на гарадскіх вуліцах… І гэта пры тым, што гісторыя рамантычных і самаахвярных беларускіх юнакоў можа — ды павінна! — натхняць як творцаў, так і іх аўдыторыю. Хочацца верыць, што 220-ая гадавіна з дня нараджэння самага вядомага з тых хлопцаў — Адама Міцкевіча, якая прыпадае на наступны год, будзе адзначацца ўжо зусім у іншым фармаце. Пра гэта загадзя вялася гутарка на круглым стале ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаваным да юбілею таварыства.
Далей
Суботнія сустрэчы
Несцерка ў ролі Макбета
Юрась ЦВІРКА сёння займае пачэснае месца ў коласаўскай трупе, даволі актыўна заняты ў бягучым рэпертуары. На сцэне і ў жыцці ён цікавы сваёй непаўторнай індывідуальнасцю, абаяльнасцю, пачуццём гумару, таварыскасцю. Ды і сярод віцяблянаў ён вядомы не толькі як яскравы камедыйны (найперш) акцёр, але і як вядучы розных святаў і канцэртаў. 27 верасня артыст адзначыў сваё 50-годдзе, і гэты юбілей стаў нагодай для нашай гутаркі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Тэатральная плошча
Адзінота ў чалавечым мурашніку
Як зрабіць так, каб глядач сціснуўся ў камяк і на працягу ўсёй дзеі не пераводзіў дыханне? Можна распачаць з ім жорсткую размову пра каханне, якога людзі так прагнуць і ад якога ўвесь час збягаюць у абдымкі татальнай адзіноты. Менавіта такі расповед прапанаваў Яўген Карняг, узяўшы за аснову мову цела: у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбылася прэм’ера візуальнай паэзіі “Бетон”.
Далей
З “Новай зямлёй” усё па-новаму?
Брэсцкі абласны тэатр лялек адкрыў 55-ы сезон гучна і канцэпцыйна — “Новай зямлёй” паводле Якуба Коласа ў пастаноўцы нядаўна прызначанага галоўнага рэжысёра Аляксандра Янушкевіча.
Далей
Лабараторыя
Эксперыментальны цэнтр для свежага подыху
Чарговы сезон Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача распачне з ініцыятывы, якая абяцае ўзбагаціць яго свежымі ідэямі і крэатыўнымі рашэннямі: ва ўстанове адкрыецца Цэнтр творчых праектаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Рэвельскі Монтэ-Крыста
Брат аўтара “Пінскай шляхты” — спадчыннік малдаўскага прастола
За справу вызвалення спадкаемцы малдаўскага трона з Рэвельскай крэпасці ўсур’ёз узяўся стрыечны брат Дзмітрыя Канцяміра — Васіль Пасек. Ці былі высакароднымі ды шчырымі яго памкненні, сказаць цяжка. У кожным разе, метады ён выкарыстоўваў часам даволі сумнеўныя. Неўзабаве яму давялося за гэта жорстка паплаціцца.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Вераснёўскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “Нейра дзюбель” Аляксандр КУЛІНКОВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Каментарыі (64)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |