Свежы нумар
Тэндэнцыі
Замак без замка
Рэканструкцыя палаца Пуслоўскіх у Косава пачалася ў 2008 годзе. У лістападзе яго плануюць часткова адкрыць для першых наведвальнікаў. “К” давялося ўбачыць будынак не толькі звонку, але і ўнутры ўжо цяпер.
Далей
Аншлагі дэбютнага фэсту
Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва адбыўся — ва ўсіх сэнсах! Скончыліся і чатыры дні — з 21-га па 24-е верасня — марафона (або спрынтарскай дыстанцыі?) у Белдзяржцырку, а глядацкія перааншлагi і вялікая ўвага да форуму не толькі беларускіх, але і замежных спецыялістаў пацвердзілі, што ў такім мерапрыемстве краіна мела патрэбу. Мы будзем з нецярпеннем чакаць наступнага фэсту, а пакуль “К” падводзіць вынікі дэбютнага і называе яго лаўрэатаў.
Далей
Соцыум
Падыход да “асаблівых людзей”
На звычайнае сацыяльнае мерапрыемства ўсё гэта мала падобна. Зайшоўшы ў актавую залу, трапляеш у вясёлую і нязмушаную атмасферу дыскатэкі, наведвальнікі якой зліліся ў адзіным парыве эмоцый. Хаця няцяжка заўважыць, што выглядаюць яны зусім па-рознаму. Частка публікі — гэта насельнікі Псіханеўралагічнага дома-інтэрната № 3 у сумнавядомых Навінках. Другая частка — “звычайныя” маладыя людзі, што прыйшлі да іх у госці.
Самыя розныя па сваім характары культурныя імпрэзы ладзяцца ў гэтых сценах рэгулярна, а іх апагеем вось ужо ў трэці раз стаў інтэграцыйны праект “Адкрыты жнівень”. Пра тое, што такое інтэграцыя і чым яна адрозніваецца ад дабрачыннасці, а таксама пра дапушчальныя межы арт-тэрапіі, мы гутарым з ініцыятарам гэтай дзейнасці — псіхолагам дома-інтэрната Дар’яй ЯСКЕВІЧ.
Далей
Калі згубіліся акуляры рамантызму
Выстава, якая неўзабаве адкрыецца ў галерэі “Універсітэт культуры”, называецца “Адлюстраванне часу”. Такая назва ад пачатку падалася мне банальнай, але, калі ўдумацца, можна ўсвядоміць яе глыбіню. Тым больш, гэтым разам будуць выстаўлены не толькі мае творы, але і працы маіх вучняў — студэнтаў-архітэктараў з БНТУ, дзе я выкладаю ўжо болей за дзесяць гадоў. Адпаведна, чым не нагода паразважаць пра пераемнасць пакаленняў у мастацтве, пра настаўніцтва і вучнёўства?
Далей
Здабыткі і страты
Куды перацякае творчы імпэт?
Прыблізна ў той час, калі ў нашай Акадэміі мастацтваў праходзіла абарона дыпломаў на факультэтах, якія рыхтуюць прафесіяналаў у сферы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну, я гутарыў з маскоўскай мастачкай, якая ладзіла сваю выставу ў Мінску. Маю суразмоўцу можна лічыць паспяховым творцам. Яна скончыла адну з самых знакамітых мастацкіх ВНУ былога Савецкага Саюза і сённяшняй Расіі, працуе паводле спецыяльнасці — выкладае выяўленчае мастацтва, мае час на ўласную творчасць, бярэ ўдзел у выставах і пленэрах як дома, так і ў замежжы. Але, што ні кажы, адным з галоўных крытэрыяў поспеху і падстаў для самапавагі яна лічыць грошы.
Далей
аКно ў свет
“Не варта быць тэатральным МакДональдсам”
Французскі харэограф пра відовішчнасць і авангард
Што мы ведаем пра сучасны танец, так званы contemporary dance? Нельга сказаць, што нічога — імёны Піны Баўш, Марыса Бежара, Іржы Кіліана на слыху ў дасведчанай публікі. Аднак ці з’яўляецца сучасны танец прызнанай і натуральнай часткай беларускай танцавальнай сцэны? Сфармуляваць і паразважаць над гэтым пытаннем падштурхнуў візіт у Мінск французскага харэографа Анжэлена ПРЭЛЬЖАКАЖА з Нацыянальнага харэаграфічнага цэнтра Экс-ан-Праванса. Адна з буйных фігур сусветнай танцавальнай сцэны прыехала ў Мінск на форум “Тэарт” — прадставіць адну са сваіх апошніх пастановак “Фрэска. Карціна на сцяне”, а таксама кінастужку “Паліна, станцаваць сваё жыццё”, зробленую сумесна з кінарэжысёрам і сваёй жонкай Валеры Мюлер.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Шрыфт як код ідэнтычнасці
Сярод невылечных хвароб, якія чалавецтва прыдбала разам з цывілізацыяй — бібліяманія. Гэтая жарсць да кніг мае распаўсюд сярод культурных класаў, але пры эпідэміі можа ахапіць і маргінальныя групы грамадства. Як было за савецкім часам, калі паліца з поўным зборам якога-небудзь — няважна якога — класіка лічылася абавязковай аздобай хатняга інтэр’еру.
Далей
Каментарыі (1)
Прывабныя твары сяброў…
Культурная гісторыя краіны па версіі Яўгена Коктыша
Зазірнуўшы днямі ў Сеціва, каб знайсці адрас адной з мінскіх мастацкіх галерэй, я быў прыемна ўражаны дынамікай развіцця галерэйнай справы ў нашай сталіцы. Па аналогіі згадалася памежжа 1980-х — 1990-х, калі, бадай, кожная ўстанова, што дбала пра свой імідж, імкнулася мець мастацкую калекцыю ці хаця б прастору, прыстасаваную для правядзення выстаў ці іншых культурных акцый. Потым ці то грошы скончыліся, ці то грамада ад мастацтва адхінулася, але пасля ўздыму ў гэтай галіне, як і мае быць паводле логікі ківача, надышоў спад. І вось зноў… Чарговай праявай культурнай экспансіі ў гарадскую прастору стала з’яўленне на праспекце Незалежнасці галерэі-кавярні “Арцель”.
Далей
На людным месцы
Пра закладкі-закліканкі, свята капусты і “Князеўскую рассыпуху”
Статыстыка — рэч упартая: што ні кажы, а летам на нашу паштовую скрыню прыходзіць самая вялікая колькасць лістоў. І зразумела, чаму так адбываецца: у гэты час па ўсёй Беларусі ладзяцца шматлікія фестывалі і канцэрты, праходзяць дні вёсак і гарадоў ды іншыя культурныя акцыі. Але і цяпер, у верасні, падчас яшчэ аднаго лета — як кажуць у народзе, бабінага, — плынь лістоў і розных паведамленняў ад работнікаў культуры на адрас “К” не перапыняецца. Прадстаўляем дайджэст культурных мерапрыемстваў, што адбыліся ў розных кутках нашай краіны цягам апошніх некалькіх тыдняў.
Далей
Каментарыі (2)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Нязбіты лётчык
Трубач не вылецеў у трубу
Аперацыя “Ы.Ы.Ы.” і іншыя прыгоды Паўла Юрцэвіча
Перыпетый у лёсе гэтага чалавека хапіла б нават не на вагон з маленькай каляскай, а на цэлы чыгуначны састаў. Але быццё яны яму асабліва не ўскладнялі. Большасць з іх сталі прыступкамі да новага этапу ў яго творчай дзейнасці — можа, не ўсім бачнай, але надзвычай важнай для развіцця некамерцыйнай музыкі Беларусі. Пра такія павароты “Культура” і паразмаўляла з чарговым “лётчыкам” — Паўлам ЮРЦЭВІЧАМ.
Далей
Гістарыёграф
Спасцігаем сусвет праз колер
Чытаеш нібыта пра “колер Беларусі” — а даведваешся пра традыцыі, побыт і адметнасць нацыянальнай культуры. Пра бурак як сімвал шляхетнасці і белыя калоны сціплых шляхецкіх сядзіб. Пра шэрых жывёлаў, што становяцца праваднікамі ў іншасвет, і забыты сімвалічны змест золата. Паэт, дызайнер, фатограф, даследчык Міхал АНЕМПАДЫСТАЎ аформіў сваю шматгадовую працу ў кнігу “Колер Беларусі”. Яна падзеленая на часткі адпаведна найбольш важным для Беларусі колерам, а за імі праглядаецца цэлы гістарычны і культурны кантэкст. Думаю, менавіта гэтую кнігу можна параіць тым скептыкам, якія не вераць у апрычонасць беларускай традыцыі.
Далей
Творца пра творцу
Словы пра Анатоля Александровіча
“К” працягвае друкаваць серыю “сяброўскіх нарысаў”. Мастак і літаратар Адам ГЛОБУС піша пра мастака-графіка Анатоля Александровіча.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Тэатральная плошча
Мірныя сцэны “вайнушкі”
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек прымеркаваў да пачатку сезона прэм’еру — Mann ist Mann паводле аднайменнай п’есы Брэхта (“Чалавек ёсць чалавек”), вядомай у нас пад назвай “Што той салдат, што гэты”. Спектакль, пастаўлены галоўным рэжысёрам тэатра Аляксеем Ляляўскім, атрымаў жанравае азначэнне “Гульня ў салдацікі, альбо Камедыя пра чалавека, які не змог сказаць “не”. Аглядальнікі "К" дзеляцца ўражаннямі.
Далей
Наша васьмёрка не ўпала з “Вежы”
Беларуская палітра міжнароднага фестывалю
На любым конкурсе ці фестывалі адно з самых хвалюючых пытанняў — як выступілі нашы. На ХХІІ Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” ў Брэсце была прадстаўлена рэкордная колькасць беларускіх спектакляў — 8 (на фоне 20-ці замежных з 13-ці іншых краін). Як жа ўспрымалася “наша васьмёрка” не ў прасторы айчыннай культуры, а сярод тытулаваных конкурсна-гасцявых пастановак?
Далей
Каментарыі (1)
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Рэвельскі Монтэ-Крыста
Брат аўтара “Пінскай шляхты” - спадчыннік малдаўскага прастола
“К” працягвае публікаваць “сямейную сагу” роду Марцінкевічаў, сюжэтныя калізіі якой не менш пакручастыя за сцэнарый якой-небудзь “Санта-Барбары”. Як выявіў падчас сваіх карпатлівых даследаванняў гісторык-архівіст Зміцер Дрозд, пачынальнік новай беларускай літаратуры быў злучаны сваяцкімі повязямі з мноствам вядомых асоб свайго часу. У іх ліку і прэтэндэнт на малдаўскі трон Дзмітрый Канцямір, які 28 лютага 1804 года стаў цесцем брата Вінцэнта — Ігната Марцінкевіча.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Афiцыйна
У Беларусі - новыя міністры
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 верасня прыняў шэраг кадравых рашэнняў.
Далей
Страта
Апошні геній сваёй эпохі
Памёр кампазітар Дзмітрый Смольскі. І разам з ім сышла цэлая эпоха. Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесар, ён заставаўся апошнім з магіканаў, завяршыўшы эпоху беларускага сімфанізму бетховенскай моцы.
Далей
У тур са сваім... журналістам
Стомленасць шансонам і аншлаг на класіку
Вядзьмарскае возера разлілося ў Бабруйску, куды выправіўся на гастролі Музычны тэатр
Памятаеце ў класікаў: “Гэтым паўкрэслам майстар Гамбс пачынае новую партыю мэблі”? Дык вось, у бабруйскім Палацы мастацтваў “Лебядзіным возерам” Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр пачаў свой новы сезон. Каб на ўласныя вочы ўбачыць, як праходзяць балетныя спектаклі ў рэгіёнах, карэспандэнт “К” выправіўся ў паездку разам з трупай.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |