Свежы нумар
Тэндэнцыі
Галасы гісторыі на лодзенскіх хвалях
Адной з адметных падзей Фестывалю чатырох культур у польскай Лодзі стаў спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Чарнобыльская малітва” па кнізе нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч.
Далей
Музыка для ўсіх
27 верасня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрываецца ХІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Цягам амаль двух тыдняў нас чакаюць восем канцэртаў.
Далей
Яднанне ў спевах. Але пакуль не ў дзеі
16 верасня на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай адбыўся выніковы канцэрт агульнанацыянальнай акцыі “Харавое веча”. Комплексны план па развіцці вакальна-харавых спеваў у Беларусі быў прыняты Урадам яшчэ тры гады таму. Тады ж вызначылі, што фэст будзе ладзіцца раз на два гады і ахопліваць усю краіну. У 2015 годзе завяршальным акордам “Веча” стаў гала-канцэрт ля сталічнага храма Усіх Святых, сёлета ж у якасці пляцоўкі свята песні таксама быў абраны знакавы аб’ект сталіцы — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У канцэрце бралі ўдзел каля 80 харавых калектываў — прафесійных, аматарскіх, дзіцячых, студэнцкіх. Гэта болей за дзве тысячы артыстаў з усіх рэгіёнаў Беларусі!
Далей
Да новых сустрэч, дарагія!
З 7 па 11 верасня на Беларусі гасцявалі землякі з 19 далёкіх і блізкіх краін. Трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету, які прысвячаўся 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, 950-годдзю з дня заснавання Мінска, сабраў болей за дзве сотні нашых суайчыннікаў.
Далей
Утаймаванне арэнай
Цырк у міжнародным фармаце: егіпецкія львы і беларускія асляняты
У чацвер у беларускай сталіцы пачаўся Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва, прымеркаваны да 950-годдзя горада. Адкрыўся ён урачыстым пралогам, у фінале якога старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац, дырэктар
Белдзяржцырка, старшыня прафесійнага журы Уладзімір Шабан і генеральны дырэктар і мастацкі кіраўнік Маскоўскага цырка на Каляровым бульвары Максім Нікулін
перарэзалі сімвалічную стужачку, даўшы старт форуму.
Далей
Калонка рэдактара
Канал як алегорыя
Тры гады таму даводзілася ладзіць трансгранічны прэс-велатур, скразной лініяй сюжэту якога стаў Аўгустоўскі канал. На яго беларускай частцы было, мякка кажучы, нешматлюдна. Таму помнік інжынернай думкі нагадаў мне нейкі складаны і карысны агрэгат, які, аднак, пакуль прастойвае ў гаражы. Бо, як выявілася, мала толькі аднавіць — трэба яшчэ і знайсці адпаведнае турыстычнаму попыту прыстасаванне. Невялікі адрэзак канала наўрад ці здатны стаць самадастатковым тураб’ектам. А вось калі злучыць беларускую і польскую часткі — тады водны шлях стане ўвасобленай алегорыяй цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Партытуры — як блінцы
На адной з нядаўніх калегій Міністэрства культуры абмяркоўвалі стан, праблемы і перспектывы развіцця тэатральнай дзейнасці ў краіне. У тым ліку закранулі набалелыя пытанні музычных тэатраў. У прыватнасці, з трыбуны ўзгадалі, што за апошнія пяць гадоў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета і ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбываліся прэм’еры па творах беларускіх аўтараў, але ініцыятыва іх напісання належала, як правіла, самім тэатрам. Кампазітараў і аўтараў лібрэта папракнулі, што яны не праяўлялі належнай зацікаўленасці ў напісанні такіх твораў, асабліва, калі гэта датычыцца нацыянальна-гістарычнай тэматыкі.
Далей
Паўзы ў музычным рэпертуары
Адвечная тэма на ўсіх калегіях, “круглых сталах” і пасяджэннях — рэпертуарная палітыка тэатраў. Часцей за ўсё “пад лупай” разглядаюць драматычныя і лялечныя спектаклі, бо адпаведных калектываў па краіне шмат. Музычную нішу кранаюць меней — магчыма таму, што ў ёй працуе ўсяго два тэатры: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. І хоць патроху з’яўляюцца прыватныя калектывы і пастаноўкі на іншых сцэнах, дзве дзяржаўныя трупы асаблівай канкурэнцыі не адчуваюць ды заспакоена рухаюцца наперад. Не падвяргаючы сумненню творчыя дасягненні вядучых калектываў, усё ж варта адзначыць: іх афішы выклікаюць у знаўцаў пэўныя пытанні.
Далей
Праекты развіцця
Рэжысёры пазітыўных змен
Смаргоншчына ды Іўеўшчына: праекты на апярэджанне
Гэты артыкул атрымаўся на стыку ўбачанага ды пачутага ў двух раёнах: Смаргонскім і Іўеўскім. Мы зноў сутыкнуліся з нестандартнымі творцамі, якія рэалізоўваюць нестандартныя праекты, так бы мовіць, на апярэджанне павеваў часу. Культурнай Гродзеншчыне ўвогуле ўласціва гнуткая тактыка ў вызначэнні перспектыў развіцця. Пераконваемся ў гэтым не першы раз.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў аКно ў свет
Хэштэг #рэвіталізацыя
Як тэкстыльную індустрыю пераўтварыць у турыстычную
Лодзь фабрычную многія бачылі, нават не выязджаючы ў Польшчу: намінаваны ў 1976 годзе на “Оскар” фільм Анджэя Вайды “Зямля запаветная” маляўніча выяўляе фабрыкі знакамітага некалі прамысловага цэнтра. Тыя коміны, што былі адзнакай багацця (чым больш іх дыміць над мануфактурай, тым больш грошай у яе ўладальніка), сёння сталі сімвалам горада і здалёк бачнымі пазнакамі арт-кластараў. Цэнтр ваяводства, які не так даўно імкліва пусцеў, пазбавіўшыся сваёй фабрычнай артэрыі, напачатку ХХІ стагоддзя пачаў зноў квітнець на вачах. І ўсё гэта дзякуючы прадуманай праграме рэвіталізацыі — у тым ліку і з культурнай “прышчэпкай” — былых прамысловых аб’ектаў.
Далей
Рэдакцыя плюс...
“Тонкая лінія” Валерыя Славука
Казаць пра сусвет мастака — даволі банальны ход. Але ў дачыненні да славутага графіка і афартыста Валерыя Славука той выраз цалкам дарэчы. Бо што ён робіць, як не стварае сусветы — літаральна ў кожнай сваёй працы? Здаецца, далёкія і выдуманыя, а прыгледзішся — і заўважыш у захапляльных фантазіях і адмеціны часу, і норавы грамадства. І, вядома, універсальную чалавечую сутнасць, трапнае адлюстраванне якой робіць творы Славука зразумелымі і адкрытымі не толькі для нашага культурнага абшара.
У калектыўным інтэрв’ю рэдакцыі “К” аўтар вядомых ілюстрацый да энцыклапедыі “Беларускі фальклор”, кніг “Айвенга” Вальтэра Скота, “Шляхціч Завальня” Яна Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” Уладзіміра Караткевіча ды іншых, здавалася б, распавядаў пра ўсё, акрамя сутнаснага — пра кнігі, памылкі, асабістыя прыхільнасці… А прыслухаешся — і ў дасціпных адказах бачны і светапогляд мастака, і выяўленыя нібыта мімаходзь праблемы той жа выдавецкай справы.
У гэтай “тонкай лініі” і ёсць майстар, які сёлета адзначыў сваё 70-годдзе. У сталічным Палацы мастацтва на мінулым тыдні адкрылася яго персанальная выстава, наведаць якую раім усім прыхільнікам выкшталцонага рысунка і фантастычных сусветаў.
Далей
art-блог
Аглядная “Вежа”
У Брэсце завяршыўся ХХІІ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. Канчатковая статыстыка — 28 спектакляў (30 паказаў, бо некаторыя паўтараліся) з 14-ці краін свету, больш за 10 тысяч гледачоў. Лепшым спектаклем форуму прызнана неўміручая класіка — “Скрыпка Ротшыльда” Маскоўскага ТЮГа, пастаўленая ў 2004-м Камам Гінкасам. Лепшым спектаклем малой формы — “Опіум” нашага Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн” (рэжысёр — Аляксандр Марчанка). Лепшым монаспектаклем — “Сіняя-сіняя” паводле Уладзіміра Караткевіча, пастаўленая Ігарам Казаковым у Магілёўскім абласным тэатры лялек.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Мінск як Вечны горад
Да 950-годдзя Мінска Нацыянальны мастацкі музей і Палац мастацтва зладзілі выставы, пабачыць якія варта кожнаму мінчуку —“Горад. Архітэктура. Мы” і “Стольнае места”. Бо ў мастацкіх творах неабыякаваму гледачу можа адкрыцца тое, што ў мітусні і завядзёнцы гарадскога побыту не надта кідаецца ў вочы, а часцей — проста застаецца незаўважаным. Вернікі называюць гэта душою, а людзям прагматычнага складу для вызначэння ўвогуле не хапае слоў. Тое, што немагчыма патлумачыць, а можна толькі адчуць. Як адчуваеш хваляванне, калі па вяртанні з вандроўкі бачыш з акна цягніка вежы Прывакзальнай плошчы і разумееш: “Я дома…”
Далей
Нязбіты лётчык
Часы не выбіраюць, у іх спяваюць і вяшчаюць
“Палёты” ў мінулае, сучаснасць і будучыню з голасам айчыннага радыё і тэлебачання
Мянушкай “ПАМІДОРАЎ” Аляксандр Крывашэеў абзавёўся ў глыбокiм юнацтве, калі на адной з вечарынак разам з прыяцелем дэманстраваў балетныя па пад песню гурта “ДДТ” аб тэрарысце Іване Памідораве. Пасля гэтага папярэднюю мянушку “Амерыканец” змяніла новая, а праз гады папулярны радыйшчык, які вырашыў заняцца публічным музіцыраваннем усур’ёз, зрабіў яе сваім псеўданімам, пад якім Аляксандра ведаюць аматары року, рэпу, FM, ТБ і рэкламных аб’яваў. “У неба” сёння мы адправімся з ім.
Далей
На людным месцы
Жалуды і друкары
У Лідзе правялі фестываль кніг, на Мсціслаўшчыне кітайцаў вучылі беларускім танцам, Сынкавіцкай царкве споўнілася 610 гадоў, прафесійнае свята бібліятэкары краіны адзначалі на мінулым тыдні вячоркамі ды кніжнымі начамі. “К” разбірае лісты ў рэдакцыю з навінамі культурнага жыцця ў рэгіёнах.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Погляд з XXI стагоддзя
Галгофа Алеся Карачуна
У сваім даследаванні трагічнага лёсу журналіста і літаратара-“маладнякоўца” вядомы мастацтвазнаўца і гісторык мастацтваў Барыс Крэпак выявіў нямала новых фактаў, дзякуючы якім амаль сцёртая з гістарычнай памяці постаць ахвяры сталінскага тэрору набывае ў нашай свядомасці выразныя абрысы. Пра акалічнасці смерці Алеся Карачуна і далейшы лёс сям’і — у заключнай частцы газетнай версіі раздзела з яго кнігі з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей”, якая прысвечаная сыну героя публікацыі — знакамітаму дырэктару Мастацкага музея.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |