Свежы нумар
Тэндэнцыі
Духоўны суверэнітэт і дзяржаўная граніца
Што агульнага ў тых, хто шчыруе на культурна-мастацкім полі з тымі, хто служыць у войску?
Далей
Хелена — самая!
На сёлетнім дзіцячым “Еўрабачанні” Беларусь запомняць па песні Рыты Дакоты “Я самая”. Тэкст дапамагала пісаць юная выканаўца Хелена Мерааі. З гэтай песняй 14-гадовая дзяўчынка стала пераможцай нацыянальнага адбору і паедзе ў лістападзе ў Тбілісі, дзе і будзе праходзіць конкурс.
Далей
"К" інфармуе
Канцэнтрацыя рарытэтаў зашкальвае
5 найцікавейшых экспанатаў выставы “Беларусь: адраджэнне духоўнасці”
У гэтыя дні выстава “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” знаходзіцца на актыўным этапе мантажу. У Нацыянальным гістарычным музеі літаральна на вачах павялічваецца канцэнтрацыя рарытэтаў, якія прывозяць сюды на год з дзесяці буйных калекцый нашай краіны, а таксама маскоўскага гістарычнага музея. Ужо цяпер відавочна, што выставачны праект, які ставіць перад сабой мэту раскрыць паняцце духоўнасці і паказаць шлях яе фарміравання на нашай зямлі ад сівой даўніны і да цяперашніх дзён, будзе прэтэндаваць на статус адной з самых знакавых і амбіцыйных музейных падзей гэтага года.
Далей
Прывітальнае слова
Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова на прэзентацыі факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ў Нацыянальнай бібліятэцы
Далей
Статут “нацыі кніг”
Акурат у Дзень ведаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася ўнікальная экспазіцыя “Нацыя кніг”. У яе цэнтры — арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года, які стала захоўваецца ў Музеі гісторыі Магілёва.Яго набыццё з рук прыватнага калекцыянера стала магчымым дзякуючы грамадскай кампаніі па зборы сродкаў. Цяперашні дырэктар літаратурнага музея Зміцер ЯЦКЕВІЧ быў адным з ініцыятараў вяртання рарытэта ў грамадскі ўжытак. Таму і нядзіўна, што менавіта яго ўстанова дае мінчукам магчымасць убачыць на ўласныя вочы выкшталцоны помнік юрыдычнай думкі, які многія лічаць першай еўрапейскай канстытуцыяй.
Далей
Калонка рэдактара
Кантрольны стрэл у галаву ілюзій
Развітвацца з ілюзіямі заўсёды складана і горка. Але трэба. На мінулым тыдні ў многіх з’явіўся новы шанец пазбавіцца прынамсі адной. Наконт таго, што культуры не патрэбная дзяржаўная падтрымка — бо, маўляў, добры мастацкі прадукт заўсёды будзе і запатрабаваным, і прыбытковым, а той жа краўдфандынг можа лёгка і эфектыўна замяніць звыклыя схемы фінансавання. А такія думкі рэгулярна праслізваюць у сацсетках і асобных публікацыях СМІ.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Ракіроўка па-смалявіцку
Як не супрацьпаставіць службовыя абавязкі творчаму імпэту
Хто такі дырэктар дома культуры? У першую чаргу — чалавек, які займаецца адміністрацыйна-гаспадарчай і эканамічнай дзейнасцю сваёй установы. Калі ж выязджаеш у невялікія мястэчкі, напрыклад, у пасёлак Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, адразу бачыш, што значэнне пасады куды шырэйшае за службовую інструкцыю: тут дырэктар СДК з’яўляецца тым самым чалавекам, да меркавання якога прыслухоўваюцца і ідуць па параду не толькі непасрэдна ў творчым дачыненні. Таму змена такога сапраўды народнага дырэктара ўспрымаецца тамтэйшымі жыхарамі вельмі востра.
Далей
У пошуках падтрымкі
Наталля ЛЕВАНАВА, рэжысёр, кіраўнік праектаў “Казачкі бай!” і “Дыяфільм live”, арганізатар фестывалю “Казачны джэм”:
Чаму творчасць немагчымая без фінансавай асновы і што трэба моладзі для прафесійнага старту? Адказы на гэтыя пытанні атрымліваеш ужо тады, калі ствараеш праект самастойна, па-за нейкімі структурамі.
Далей
Скарыніяна — 2017
Сімвал Асветы — і проста чалавек
Рэжысёр Ігар Чышчэня пра сваё кіно, неcпасціжнасць Скарыны і сучаснасць
Дзень беларускага пісьменства ў Полацку ўпрыгожыць прэм’ера дакументальнай карціны “Першадрук” студыі “Летапіс”, якая адбудзецца 3 верасня ў кінатэатры “Радзіма”, апярэдзіўшы на адзін дзень сталічны паказ у Доме кіно. Фільм сцэнарыста Уладзіміра Мароза і рэжысёра Ігара Чышчэні прапануе сваю трактоўку постаці Францыска Скарыны і значэння справы беларускага Асветніка. “Мне хацелася асабліва падкрэсліць тую ролю, якую адыграла вынаходніцтва друку для чалавецтва”, — акрэсліў лейтматыў фільма Ігар ЧЫШЧЭНЯ. Выхад стужкі на вялікі экран стаў падставай для гутаркі з маладым кінематаграфістам.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Перш, чым было Слова
Развагі трох “Скарынаў” пра свой прататып
Імя Францыска Скарыны шчыльна ўплецена ў жыццё Беларусі. Сёння мы бачым яго на шыльдах з назвамі вуліц, а выяву — у падручніках, на білбордах, у роспісах на будынках. У яго гонар названы сталічная гімназія і ўніверсітэт у Гомелі. Хтосьці штодня праходзіць ля бронзавага першадрукара, іншы фатаграфуецца з нечакана для яго знойдзеным помнікам Скарыну ў замежжы, кагосьці партрэты асветніка сустракаюць ва ўстановах культуры і адукацыі. А вось на тэатральнай сцэне доўгі час быў зацішак. Драматургам і рэжысёрам не ставала творчай зачэпкі, новага погляду на знаёмы з дзяцінства вобраз. Штыль панаваў ажно да юбілею айчыннага кнігадрукавання…
Далей
аКно ў свет
Самастойнае плаванне па біенальных каналах
Чым карысны досвед Венецыі? Частка ІI. Аўтэнтыка і паралельныя праекты
(Заканчэнне. Пачатак у № 34.)
Далей
“Выцінанка” ў Астане
Ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” са Століна выступіў з канцэртамі ў Нацыянальным павільёне Беларусі на Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Экспа-2017”, якая з 10 чэрвеня па 10 верасня праходзіць у сталіцы Казахстана.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Рэха летняй пары
Любое свята — сур’ёзная рэч
Успамін пра лета яшчэ доўга будзе грэць душу. Як для мяне, дык самым “гарачым” уражаннем стаў фестываль жывой музыкі “Камянецкі Драйв”, які ладзіцца ўжо пяты год. І што паказальна, маладзёжны праект ініцыяваў і рэалізаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камянецкага райвыканкама на чале з Мікалаем Громікам. Інакш кажучы, нашым аддзелам, як бы яны ні скардзіліся на фінансавую нішчымніцу, — усё па плячы. Было б жаданне. А яно ёсць. Таму праект ажыццяўляецца за пазабюджэтны кошт. Сярод спонсараў — дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Па словах Мікалая Громіка, на ўдзел у сёлетнім “…Драйве” было пададзена каля 200 заявак з Беларусі, Расіі, Польшчы. Цягам двух дзён у гарадскім парку выступіла два дзясяткі музычных калектываў. Набярыце ў пошукавіку “Камянецкі Драйв”, паслухайце, як гучыць рок (у тым ліку — і беларускамоўны) ля Белавежы, пераканайцеся ў якасці гуку і святла. Вы атрымаеце гарантаванае задавальненне і пачнеце збірацца да паездкі ў Камянец. Хтосьці слухае ўвосень вальс бастон і сумуе, я ж падпяваю гурту Slade і радуюся нават дажджлівым вераснем.
Далей
Суботнія сустрэчы
Небяспека “адкладзенага” прызнання
Калекцыянер як культуртрэгер, які стварае феномены
Выставы легенды “неафіцыйнага мастацтва” Уладзіміра Акулава цягам апошніх двух гадоў несупынным маршам крочаць па краіне. У сукупнасці іх адбылося ўжо з тузін, ахоплена большасць прэстыжных пляцовак сталіцы ды рэгіёнаў. Неверагодная для Беларусі з’ява: усё гэта адбываецца без удзелу самога аўтара — ён нават не з’яўляецца на ўласныя вернісажы. Хаця зазвычай у справе папулярызацыі арт-прадукту ў нас дзейнічае простая формула: калі не сам, дык ніхто.
Не будзем выказваць гіпотэз, з чым звязанае “анахарэцтва” мастака — балазе, і ў “публічны” свой перыяд ён умеў здзіўляць нестандартнымі словамі і ўчынкамі. Згадаем лепей пра рухавік гэтага ўнікальнага турнэ — калекцыянера, і, як выявілася, паспяховага арт-менеджара Яўгена КСЯНЕВІЧА. Носьбіты такіх рэдкіх у нашых шыротах амплуа ўяўляюцца многімі як прагматычныя дзялкі. Насамрэч жа, як сведчыць сусветная практыка, у большасці выпадкаў гэта ўтрапёныя культуртрэгеры, якія імкнуцца не набіць кішэні, але ўнесці сваю лепту ў арт-працэс. Ксяневіч — акурат з іх кагорты.
Далей
Гандлёвая плошча: купляйце беларускае!
Скарб са “Скарбніцы” па Кісялёва, 40
Тут працуюць заканадаўцы нашай сувенірнай моды
Менавіта па сталічнай вуліцы Кісялёва, 40, у зграбным двухпавярховым дамку, знаходзіцца навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “Скарбніца”. Побач — царква Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Такое суседства дырэктар “Скарбніцы” Марыя Тарайковіч лічыць невыпадковым. Святая Марыя падтрымлівае Марыю, якая разам са сваім калектывам працуе на “Векавыя традыцыі Беларусі”. Менавіта такі слоган упрыгожвае фасад не зусім звычайнага прадпрыемства.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэпарцёрскі марафон
Урачыстасці і будні Полацка
Перадсвяточная прагулка з рок-музыкантам па горадзе яго дзяцінства і юнацтва
Сёння ў Полацку пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і Дню горада. Калысцы нашай дзяржаўнасці сёлета споўнілася 1155 гадоў. Таму цалкам натуральным быў яе выбар у якасці сталіцы свята пісьменства ў 2017 годзе, калі краіна адзначае 500-годдзе свайго кнігадрукавання, а таксама юбілеі вялікіх сыноў Беларусі — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Алеся Адамовіча...
Па нашай традыцыі, у адзін з “крайніх” дзён падрыхтоўкі Полацка да падзей карэспандэнт “К” прайшоўся яго вуліцамі. Кампанію яму склаў вядомы айчынны рок-музыкант Аляксей СМАЛЯКОЎ — чарговы герой цыкла матэрыялаў “Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком”. Зрэшты, лідар гурта The Stokes не зусім стопрацэнтны зямляк Полацка, але… аб усім па парадку.
Далей
Эксплікацыя
Выходзь на сваю арбіту!
Адзін з трох беларусаў, які пабываў у космасе не толькі ў сваім уяўленні, не так даўно вярнуўся на гістарычную радзіму — каб адпачыць перад новымі камандзіроўкамі на арбіту, апошняя з якіх доўжылася без малога 197 сутак. Герой Расіі Алег НАВІЦКІ перадаў Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці сцяг нашай краіны, які разам з ім пабываў у космасе. А неўзабаве пасля ўрачыстай цырымоніі касманаўт знайшоў час, каб адказаць на пытанні “К”. І паколькі наша гутарка адбывалася напярэдадні Дня пісьменства, пачалі мы менавіта з тэмы друкаванага слова.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Галгофа Алеся Карачуна
Мастацтвазнаўца і журналіст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крэпак завяршае кнігу з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей” аб жыцці і творчай дзейнасці выдатнага музеязнаўцы, шматгадовага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастака-графіка, даследчыка мастацтва і грамадскага дзеяча.
Гэтага чалавека многія любілі за яго выдатныя чалавечыя якасці: высокі прафесіяналізм, унікальную працавітасць, дабрыню, сардэчнасць, спагадлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, адданасць справе, якой ён служыў, самаахвярную і далікатную любоў да сям’і.
Так склалася, што яго лёс і лёс ягонага бацькі, Алеся Карачуна, сталі тыповымі для патрыётаў-беларусаў, якія апынуліся ў віры сталінскіх рэпрэсій, зліўшыся з лёсам краіны і гісторыяй ХХ стагоддзя — з усім яго бляскам, веліччу, набыткамі, трагедыямі і незлічонымі людскімі стратамі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |