Свежы нумар
Тэндэнцыі
“Сама дабрата і ёсць ён!”
4 жніўня Янку Брылю споўнілася б 100 гадоў. “К” папрасіла вядомага фатографа Анатоля КАЛЯДУ, які шмат здымаў народнага пісьменніка Беларусі, падзяліцца сваімі ўспамінамі.
Далей
Сімвалізм падвойнага вяртання
30 ліпеня музыка Шастаковіча зноў прагучала ў тых мясцінах, адкуль паходзіць ягоны род. Канцэрт, прысвечаны 111-годдзю з дня нараджэння геніяльнага кампазітара, гэтым разам адбыўся не ў самім Шэметаве, а ў блізкім ад яго колішнім мястэчку Кабыльнік (цяпер — Нарач у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці). Адпаведна, ініцыятыва, распачатая год таму з нагоды юбілею, стала добрай традыцыяй.
Пагадзіцеся, канцэрт акадэмічнай музыкі ў беларускай вёсцы — гэта пакуль вялікая рэдкасць. Асабліва калі ўдзел у ім бяруць як прафесійныя айчынныя музыканты, гэтак і вядомы габаіст з Францыі. Ды, як выявілася, гульня вартая свечак, а пэўная рызыка — цалкам сябе апраўдала.
Далей
Форум, 95-годдзе Нацыяналкі і лічбавы Скарына
14 і 15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца Міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і галоўная “кніжніца” краіны.
Далей
"К" інфармуе
Ад маляўнічых Андаў — да Малой Мядзведкі
Мядзведка, Навагрудак, Мір, Карэлічы, Ліда, Дзятлава… Менавіта ў гэтых мясцінах прайшлі гады дзяцінства і юнацтва знакамітага асветніка, геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. І літаральна днямі “малую Радзіму” сусветнавядомага навукоўцы наведалі нашчадкі славутага “Грандэ Адукатора”, якія ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 215-годдзю знакамітага ліцвіна, прыехалі ў Беларусь.
Далей
“Мая Беларусь”
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” абвясцілі рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў фільмаў у ігравой форме.
Далей
Тэатралы едуць у Бабруйск
Да ўдзелу ў Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча адабрана 12 спектакляў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Кірмаш як цэнтр мастацтваў
У эпоху вялізных шопінг-молаў рынкі пад адкрытым небам падаюцца атавізмам, які цудам застаўся ад былых часоў. Іх адсоўваюць кудысьці “на выселкі” або наогул зачыняюць. Разам з імі незваротна знікае і надзея на адраджэнне шматвяковых кірмашовых традыцый, якія сталі неад’емнай часткай нашай нематэрыяльнай культуры. У стэрыльна чыстых скрынях гіпермаркетаў ім месца наўрад ці знойдзецца.
Кіраўніцтва мінскага Чэрвенскага рынку бачыць выйсце з сітуацыі найперш у вяртанні да той досыць даўняй пары, калі кірмаш быў не толькі гандлёвым (як цяпер), але і сацыякультурным цэнтрам. Па ініцыятыве Беларускага саюза прадпрымальнікаў непасрэдна сярод ралетаў гандляроў рэгулярна ладзяцца святы. Апошняе з іх — на мінулых выхадных — прысвячалася дню нараджэння рынка. А ён, як выявілася, з’явіўся на свет ажно 126 гадоў таму!
Далей
Калонка рэдактара
Самі з вусамі. Альбо з барадой?
Скразной тэмай гэтага нумара сталі ініцыятывы камерцыйных структур у сферы культуры. Імпэтны прыватнік у Магілёве адкрыў непасрэдна ў сваёй краме мастацкую галерэю, на Чэрвенскім рынку ў сталіцы выстаўляюць дзіцячыя малюнкі і наладжваюць буккросінг, кобрынскі ансамбль выпраўляецца на гастролі дзякуючы спонсарскай падтрымцы вытворцы тэкстылю... Больш за тое, як сведчыць досвед Дзмітрыя Гмызы, часам такое супрацоўніцтва мае ўжо не спарадычны, а сістэмны характар — таму і з’яўляецца патрэба ў медыятарах паміж бізнес-структурамі і культурнымі ўстановамі. І тым не менш, менавіта гэтай сістэмнасці, як падаецца, пакуль што бракуе.
Далей
Соцыум
Творчасць-вытворчасць-гандаль-сэрвіс
Ці можа абслугоўванне быць яшчэ і мастацкім? А нацыянальнае мастацтва — сябраваць з продажам замежнай тэхнікі?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Не абы-які шпацыр па Краснапольскім Арбаце
Навошта патрэбны рэспубліканскі семінар клубнікаў
Сапраўды, для чаго? Напэўна, не толькі для таго, каб ініцыяваць стварэнне прафесійнага свята, якога нашы клубнікі не маюць і па сёння? Ідэю наладжвання семінара на сваёй базе прапанаваў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. А ён, лепшы ў краіне, кепскага не прапануе. Прынамсі, дырэктар абласной метадычнай структуры і, адначасова, кіраўнік Рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці Алег Хмялькоў так тлумачыць сваю ініцыятыву: “Той, хто шукае новае, заўжды яго знойдзе!” Выказванне — не толькі афарыстычнае, але і лёсавызначальнае для клубных устаноў, пэўным з якіх даўно прыспеў час мяняць формы працы.
Далей
Помнік Кузьме Чорнаму? Чаму б і не!
Насупраць Чырвонага касцёла робім замалёўкі. І я, і мае студэнты ўжо ведаем, што гэты куток Мінска будзе называцца ў гонар фундатара касцёла Святых Сымона і Алены Эдварда Вайніловіча. Усё правільна. Але мімаволі ўяўляю, што ў свой час прыблізна на гэтым месцы любіў сядзець на лаве, абапіраючыся на кіёк, Кузьма Чорны, змардаваны васьмю месяцамі турмы (яна таксама непадалёк). Пра што ён думаў, разглядаючы Чырвоны касцёл? Дарэчы, на той час тут працаваў ТЮГ, спектаклі якога любіла наведваць дачка бліскучага празаіка.
Далей
Дзяжурны па нумары
Конкурс рэжысёраў: зрэжысіруем?
Мінулым тыднем расійскі тэлеканал “Культура” трансляваў усе тры туры ІІІ Міжнароднага конкурсу маладых оперных рэжысёраў “Нана-опера”. Раптам падумалася: чаму б не правесці штосьці падобнае ў нас? Але для рэжысёраў драматычных тэатраў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры аКно ў свет
“Я ўвесь час звяртаюся да яго па дапамогу”
Праўнучка Ігната Дамейкі — пра свайго вялікага продка
“Ігнасіа — гэта мае жыццё!” — кажа Паз ДАМЕЙКА САТАМАЁР (на здымку), праўнучка славутага вучонага, асветніка і гуманіста Ігната Дамейкі, якая прыехала з Аўстраліі ў Беларусь на Міжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную 215-годдзю яе знакамітага продка. Нашчадніца знанага геолага і даследчыка прысвяціла вывучэнню яго мемарыяльнай спадчыны дваццаць гадоў, наведаўшы за гэты час Беларусь, Польшчу, Літву, Францыю ды Чылі. Гэта трэці візіт спадарыні Паз у нашу краіну, і, бадай, самы плённы.
Далей
Трыумф выгнанніка
“Мы толькі на самым пачатку вяртання Дамейкі”
Даследчыца Валянціна ЛЕБЕДЗЕВА была адной з тых, дзякуючы каму сталася магчымым выданне кнігі Паз Дамейкі на беларускай мове. У свой час гісторык выйшла на праўнучку знакамітага навукоўца і распачала з ёй доўгую перапіску, якая расцягнула на сем гадоў. Вынік яе — станоўчы. Замоўцамі кнігі “Ігнат Дамейка: з Мядзведкі — у Санцьяга-дэ-Чылі (1802 — 1889)” у перакладзе з іспанскай Вольгі Раўчанка сталі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а ўбачыла свет яна ў выдавецкім доме “Звязда”.
Далей
art-блог
“Жанчына мора”: прапіска магілёўская
Магілёўскі абласны драматычны тэатр па традыцыі завяршыў сезон прэм’ерай. Ды якой! П’еса нарвежскага класіка Генрыка Ібсена “Жанчына з мора” атрымала аўтарскае прачытанне галоўнага рэжысёра тэатра Саўлюса Варнаса.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Вольныя, як матылькі
30 ліпеня коласаўцы закрылі 91-ы тэатральны сезон прэм’ерай “Дарослыя дзеці”. У аснову новай пастаноўкі заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава, які на працягу дваццаці гадоў стала кантактуе з Віцебскам, пакладзеная п’еса вядомага амерыканскага драматурга і сцэнарыста Леанарда Герша “Гэтыя вольныя матылькі”. Яна атрымала прызнанне на Брадвеі, была экранізавана і абышла многія сцэны Еўропы. У цэнтры спектакля — гісторыя кахання двух маладых людзей. Але яна не столькі пра каханне ў яго
звыклым разуменні, колькі пра чалавечае жыццё і складаныя стасункі тых, чыімі ўчынкамі кіруе Любоў у самых розных праявах.
Далей
Аўдыя & Відэа
Ліпеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць генеральны дырэктар радыёстанцыі “Пілот-FM” Анатоль ДЗЯНІСАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
На людным месцы
Шакалад, шкарлупінавая мазаіка і летняе чытанне
Вось і спёка. Аднак для Клічаўскага краязнаўчага музея ўсё лета было, хоць і ў пераносным сэнсе, але надзвычай гарачым. За мінулы год установу наведалі больш за 10 тысяч аматараў даўніны. План па аказанні паслуг тут выканалі, тэмпы працы не зніжаюць і сёлета. “Час, — кажа дырэктар установы Наталля Храмянкова, — поруч з камерцыйнымі падумаць і пра сацыяльныя праекты”. Падумалі і… атрымалі прааанаўскі грант на стварэнне выставачнай залы для прэзентацыі творчасці людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з інтэрната для сталых людзей, грамадскага аб’яднання інвалідаў, цэнтра дзённага знаходжання хворых. Сёння на атрыманыя грошы кіраўніцтва музея вядзе закупкі экспазіцыйнага абсталявання. Лепшай арт-тэрапіі не прыгадаць! Не многія могуць пахваліцца такой дабрачыннасцю.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Ад Нью-Дэлі да Шліца
Ці бывалі вы на Таіці? Я — дык не быў. Як і ў нямецкім горадзе Шліц, дзе днямі ладзіўся Міжнародны музычны і фальклорны фестываль SchlitzerLander Trachtenfest, на які завіталі і артысты з Кобрыншчыны. Дарожныя выдаткі кобрынцам, да слова, аплацілі замежныя спонсары.
Далей
Гістарыёграф
Хто на старым фота?
Першы беларускі гурток у Варшаве ды лёсы яго сяброў
Гэтаму фотаздымку 105 гадоў. Магчыма, ён быў зроблены на лецішчы Уладзіслава Сталыгвы ў 1912 годзе, якое знаходзілася недалёка ад Варшавы ў Ажарове. Туды амаль штотыдзень прыязджалі беларусы, якія вучыліся і жылі ў горадзе. Свае сустрэчы ў Сталыгваў яны называлі гуртком беларускай моладзі. Фактычна, гэта і быў першы гурток беларусаў у Варшаве ў ХХ стагоддзі: першыя студэнцкія аб’яднанні з’явіліся пры ўніверсітэце толькі ў 1913 — 1915 гадах, ды і насілі яны чыста таварыскі характар, вынікі іх працы былі невялікія. А пазней у Варшаве ўжо арганізоўваецца Беларускі камітэт, які пачаў сур’ёзна пашыраць нацыянальную самасвядомасць сярод беларусаў.
Далей
Ніцяных скрыжаванняў абярэг
Чым для сучаснага чалавека з’яўляецца вышыўка? Калісьці ёй надавалі магічнае значэнне, кадзіравалі ў арнаментах пажаданні шчаслівага лёсу чалавеку і спадзяваліся на абярэгавую моц скрыжавання нітак. Для прадстаўніц грамадскіх аб’яднанняў украінцаў у Сінявокай рознакаляровыя шыўкі — непарыўная повязь з роднымі мясцінамі. Сёлета фотаздымкі лепшых узораў творчасці тых майстрых сабралі ў альбоме “Украінская вышыўка — духоўная і культурная спадчына ўкраінцаў у Беларусі”.
Далей
Суботнія сустрэчы
Вечны дылетант Андрэй Дзічэнка
“Каб стаць пісьменнікам, трэба дзве рэчы: ведаць алфавіт і адчуваць пульс часу”
Далей
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Danse macabre Станіслава Парчэўскага
Вечар 3 студзеня 1830 года ў Рыме выдаўся халодным. Сябры Адам Міцкевіч і Антоній Эдвард Адынец, якія тады знаходзіліся ў Вечным горадзе, не высоўвалі носу са сваёй кватэры, сілячыся сагрэцца. Спярша панаапраналі на сябе ўсе цёплыя рэчы, а потым як след растапілі печку. Зразумела, усе вокны і дзверы былі шчыльна зачыненыя. Абодва чыталі і не звярнулі ўвагі, як іх адолела дрымота. Як пісаў потым сам Адынец, прачнуліся б яны з таго сну, пэўна, ужо ў іншым свеце — каб не шчаслівы выпадак. У дзверы раптам пагрукалі. Познім госцем быў зямляк і добры прыяцель паэтаў — каталіцкі святар і перспектыўны літаратар Станіслаў Парчэўскі.
Далей
Лабараторыя
Вы павінны стаць паспяховымі
Сённяшні госць нашай “Лабараторыі” — Дзмітрый ГМЫЗА. Ён — сузаснавальнік адной з мінскіх камунікацыйных кампаній, займаецца камунікацыйнай падтрымкай бізнесу, сацыяльным маркетынгам, наладжваннем дзелавых стасункаў паміж групамі аднадумцаў, эканоміць іх час і дапамагае давесці агульную справу да канкрэтнага ды важкага выніку. Шэраг вядомых ужо на Беларусі арт-праектаў рэалізаваны ці рэалізоўваюцца пры непасрэдным удзеле Дзмітрыя. Да прыкладу, менавіта ён у свой час “ажывіў” рэпрадукцыямі мастацкіх палотнаў сталічную плошчу Якуба Коласа, стаўшы ініцыятарам выставы “Мастак і горад”.
Далей
партрэт у інтэр’еры
Прыходзь да яго лячыцца...
“К” разам са спецыялістам выносіць заключэнне аб беларускай поп-музыцы
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |