Свежы нумар
Соцыум
Тэатр паміж вучэбным працэсам, касай і планам
Без “абавязалаўкі”: школьныя культпаходы чакае перазагрузка
Для мяне гэта гісторыя пачалася надзвычай надзённа: прыйшла ў касу набыць для дзяцей білеты ў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. І нечакана сутыкнулася з адменамі: з майскай афішы “вылецела” чатыры спектаклі. Аказалася, тэатр чакае карэнная перавёрстка рэпертуару: верагодна, у новым сезоне на дзённыя спектаклі можна будзе патрапіць толькі ў выхадныя дні і ў канікулярны час.
Далей
Каментарыі (1)
"К" інфармуе
Хутка “Славянскі базар”
Да пачатку фестывалю ў Віцебску застаўся месяц. На канцэрце адкрыцця “Славянскага базару ў Віцебску” 13 ліпеня абвесцяць імя ўладальніка Гран-пры дзіцячага конкурсу.
Далей
Выйшлі з-за “Стала”
У Венецыі працягваецца 57-я біенале сучаснага мастацтва. “К” даведалася ў куратара Рамана Заслонава і камісара Наталлі Шаранговіч, як прымаюць беларусаў на буйнейшым у свеце мастацкім форуме.
Далей
Кантэкст дзён культуры
9 чэрвеня афіцыйна адкрыліся Дні культуры Пермскага краю Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Афіцыйную дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Урада Пермскага краю Ірына Івенскіх. У планах дэлегацыі — наведванне Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Паўстагоддзя філіяла
З нагоды 50-х угодкаў філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа калектыў установы разам з сябрамі і гасцямі наведаў родныя мясціны паэта ў Стаўбцоўскім раёне.
Далей
Такім будзе помнік Песняру ў Мінску
Сталічны бульвар, названы імем Уладзіміра Мулявіна, у хуткім часе атрымае вобразную дамінанту. Тут паўстане помнік музыканту.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Час змяніўся, але не адносіны”
У нашай краіне прайшлі Дні культуры Рэспублікі Малдова. Калі ў Кішынёве з’явіцца помнік Францыску Скарыне і хто зацікавіўся вопытам беларускіх рэстаўратараў, даведалася “К“ падчас урачыстых мерапрыемстваў.
Далей
Гармонік і гармонія
XX Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік“, па сутнасці, распачаўся ўчора, 9 чэрвеня.
Далей
Тэндэнцыі сферы
"Маладзечна-2017": разлік на моладзь
2 — 3 чэрвеня адбыўся ХVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
І булачка да чаю…
Рэзервы Мёршчыны: выкарыстаныя і напаўзабытыя
Так атрымалася, што па-за ўвагай нашага аўтатуру аказаліся раёны Беларусі па перыметры мяжы. Вырашылі гэты недахоп ліквідаваць, бензін не эканоміць і гэтым разам дабрацца ці не да самай паўночнай кропкі краіны. Інакш кажучы, рушылі па зямлі Віцебшчыны ў бок Асвеі. Тое, што бачылі па дарозе, настройвала на выключна дзелавы лад.
Далей
Рэдакцыя плюс...
Космас малой Бацькаўшчыны
Чым жывуць беларусы з польскага Падляшша?
Дарафея ФІЁНІКА з Бельска-Падляшскага на Беларусі ведаюць добра. Асабліва на Палессі, дзе герой нашай сённяшняй сустрэчы не толькі прэзентуе свае дасягненні ў галіне культуры, але і робіць супольныя праекты: фестывальныя, літаратурныя, навуковыя. Цяжка пералічыць усе народныя калектывы з-пад Кобрына, Маларыты, Пінска, Століна, якія рэгулярна прыязджаюць на святы, што ладзяцца аб’яднаннем “Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах”, стваральнікам і кіраўніком якога з’яўляецца Фіёнік. Напярэдадні прэзентацыі кніжнай серыі “Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў” у сталічнай Нацыянальнай бібліятэцы журналісты “К” пагутарылі з госцем з Польшчы.
Далей
Каментарыі (6)
art-блог
“Выхад да мора” і бізнес-хады
Гомель тэатральны: мінскія сустрэчы
Другая палова мая была азначана ў Гомелі ХІІІ Міжнародным фестывалем “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Журы на чале з дырэктарам РТБД Уладзімірам Карачэўскім лепшым спектаклем прызнала “Камедыю пра нешчаслівага селяніна…” з Чарнігава (Украіна), адзначыўшы яе таксама за лепшы акцёрскі ансамбль. Тры прызы: за лепшую рэжысуру, жаночую і мужчынскую ролі — атрымаў ТЮГ за “Дзікае паляванне караля Стаха”. Прызы за лепшы дуэт і мужчынскую ролю другога плана засталіся ў Гомельскім абласным драматычным тэатры, дзе і ладзілася свята.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Два тузіны…”, Бэнэдэці і Уршуля
“Два тузіны пунсовых ружаў” Альда дэ Бэнэдэці “ўзраслі” ў Нясвіжскім тэатры імя Уршулі Радзівіл. А ўрэшце, з моманту стварэння ў 1746 годзе княгіняй Францішкай Уршуляй Радзівіл прыдворнага тэатра, культурны Нясвіж трымае еўрапейскую тэатральную традыцыю. Да гэтых слынных вытокаў звярнуўся створаны ў сярэдзіне ХХ стагоддзя народны тэатр Нясвіжскага раённага цэнтра культуры — заслужаны аматарскі калектыў Беларусі.
Далей
Віртуальныя мадэлі верагоднай рэчаіснасці
Іншы раз каб зразумець, што адбываецца ў той ці іншай галіне культуры, на якіх традыцыях грунтуецца і якія тэндэнцыі ўвасабляе творчы працэс на рэгіянальным ці нацыянальным узроўні, не трэба ўсёй датычнай тэмы інфармацыі. Дастаткова пабачыць некалькі твораў, у якіх выразна адлюстраваны рэаліі часу і выяўлена іх сутнасць. Менавіта такую магчымасць прадставіла арт- гасцёўня “Высокае места”, разгарнуўшы ў сваіх залах выставу “3х3”.
Далей
Ці здолееш быць свабодным?
Выбар спектакля можа быць выпадковым — запрасілі, білеты танныя трапілі — ці асэнсаваным. І апошняе — працэс індывідуальны. Хтосьці ходзіць ва ўлюбёныя месцы, нехта эксперыментуе з формамі і відамі імпрэз, іншы сочыць за тэатральным жыццём ці давярае папулярным выданням… Я трапіла на спектакль “Эмігранты” таму, што мне даспадобы творчасць яго рэжысёра Андрэя Саўчанкі. А яшчэ таму, што даспадобы і незвычайныя фарматы, альтэрнатывы класічнаму тэатру. Хаця, прызнацца, тое, што ўяўлялася перад спектаклем, даволі рэзка разыходзіцца з “паслясмакам” ад яго.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Пра лічбу, фотакрос і месца чытання, якое нельга змяніць
Якая будучыня ў сельскага клуба? Імкнуся спадзявацца, што клуб якасна зменіцца (як і самі паселішчы). Што мроіцца з гэтай нагоды? У кожнай установы — пазнавальны брэнд. Яшчэ — уласнае брэндавае імя. Калі, да прыкладу, мясцовасць знакамітая ягадамі, поўнае найменне можа выглядаць так: сельскі дом культуры “Журавінавы рай” (не лішнімі тут будуць адпаведны ўнутраны і знешні дызайн, музейная экспазіцыя ды дэгустацыя морсу). Трывалы брэнд стварае трывалую аўдыторыю. Гэта закон менеджменту. Такія іміджавыя ўстановы, дзейнасць якіх скіраваная на папулярызацыю мясцовых цікавостак, арганічна стануць не толькі культурнымі, але і турыстычнымі аб’ектамі. І яшчэ некалькі назваў наўскідку па асацыяцыі з калісьці ўбачаным: “Сівыя муры”, “Стары маёнтак”, “Ля возера”, “Казка Дняпра”, “Дубовая засень”…
Далей
Суботнія сустрэчы
Жыццё атрымалася!
Легенда айчыннага року 1990-х жыве ў Бельгіі, але ўсё ж такі марыць спяваць па-беларуску
Надоечы ў Мінску выступіў Джагер... Але ўшанаваў сваім візітам сталіцу не састарэлы абраз рок-н-ролу ў суправаджэнні ансамбля The Rolling Stones, а мужчына ў самым росквіце фізічных і творчых сіл — Алег МІНАКОЎ. Таксама легенда — року беларускага, музыкант па мянушцы Джагер. У сярэдзіне 1990-х гурт Rouble Zone, у якiм ён з’яўляўся фронтменам, сенсацыйна выйграў галоўную намінацыю на “Рок-каранацыі”. Больш за дваццаць гадоў з таго часу прайшло, “рублёвыя” перыядычна адраджаюцца для разавых акцый і зноў залягаюць на дно. Хтосьці з удзельнікаў калектыву працуе па ранейшым профілі тут, іншых раскідала па астатнім свеце. Алег жыве ў Бельгіі. Часам вяртаючыся дадому, каб адведаць блізкіх, а то і “даць жару” на сцэне.
Далей
Экспертыза "К"
Гук, тэст, Мінск з гуртом Re1ikt
У сталіцы “жывыя” канцэрты на вуліцах і ў пераходах сталі праходзіць на законных падставах
Некаторы час таму ў Мінску вызначыліся з пляцоўкамі для выступаў вулічных музыкантаў. У асноўным гэта падземныя пераходы ў розных раёнах сталіцы, але ёсць і “цэнтравыя” месцы — накшталт тэрыторыі Верхняга горада. 450 заявак ад прафесіяналаў і аматараў паступіла ў адрас праекта “Пешаходка” — аднаго з адказных за арганізацыю такіх канцэртаў. Амаль усім ім быў дадзены дазвол на іх ад гарадскіх уладаў і журы, што адслухоўвала прэтэндэнтаў. А з 29 мая выступы афіцыйна і стартавалі: яны праходзяць з 14.00 да 17.00 і з 20.00 да 22.00 па буднях, і з 14.00 да 22.00 у выхадныя. У адзін з дзён карэспандэнт “К” у кампаніі з удзельнікамі гурта Re1ikt Уладзімірам Казловым, Аляксандрам Дземідзенкам, Дзмітрыем Наркевічам, Віталём Макшуном і каардынатарам “Пешаходкі” Уладзіславам Пінчуком выправіліся пратэсціраваць некалькі пляцовак на прадмет іх акустыкі, прывабнасці для публікі, камфортнасці і агульнай атмасферы. Натуральна, заручыўшыся згодай на візіт ад музыкантаў, што ўжо абжываюць выдзеленыя ім для творчасці квадратныя метры, за тое мы артыстам шчыра і дзякуем! Re1ikt, дарэчы, заяўку не падаваў: канцэртаў у хлопцаў і без таго з лішкам…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэакцыя на рэдакцыю
Дык гэта ж Мічурын!
Прыемная навіна. Хоць асноўным падпісчыкам “К” з’яўляецца раённы жыхар, але сёй-той чытае нашы з Кастусём Антановічам “сельскія” артыкулы і ў Мінску. Вось свежы прыклад. У публікацыі “Калі Паліна — самая галоўная”, прысвечанай нашай аўтавандроўцы па Случчыне (№ 18 ”К”) гаворка ў тым ліку ішла і пра бюст невядомаму чалавеку ля клуба ў вёсцы Ісерна. Мы звярнуліся да чытачоў са старонак “К” з просьбай высветліць асобу, адлюстраваную на пастаменце без апазнавальнай шыльды. Адгукнуўся мастак Алесь Квяткоўскі.
Далей
"Лічбавы" падыход
“Мінус” у “плюс” — гэта рэальна?
Статыстыка — рэч не толькі аб’ектыўная, але, і прынамсі, інфарматыўная. Яе цікава вывучаць не толькі ў звязку з нейкімі фінансавымі ці эканамічнымі рэаліямі, а і з тымі, якія непасрэдна тычацца сферы культуры Беларусі.
Далей
Наш эксклюзіў
Адпусцi сябе ў Венецыю!
Сёння мне хацелася б распавесці пра праекты, якія здаліся блізкімі Беларусі — па культурных кодах, па ўнутраным напаўненні, у рэшце рэшт, па камернасці. Крытэрыяў, думаю, нашмат больш. Але выбар — працэс складаны, і не заўсёды перадавыя пазіцыі, яркія і маштабныя першыя месцы аказваюцца сугучнымі вашаму асабістаму адчуванню актуальнасці. Ды яны і не абавязаныя да таго.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Як і куды знікаюць творы?
Гісторыя страчанага ў калейдаскопе шматкроп’яў
"К" працягвае расповед пра лёс мастацкіх твораў, якія аказаліся страчанымі ў віры гісторыі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |