Свежы нумар
Соцыум
Пытанне з няпэўным адказам
Планшэты і смартфоны хоць і не адсоўваюць традыцыйную кнігу на ўзбочыну жыцця, усё ж многае мяняюць у жыцці сённяшніх бібліятэк. Напрыклад, павялічваюць працэнт віртуальных, а не рэальных наведвальнікаў раённых і абласных “кніжніц”. Праўда, часцяком бібліятэкары да падобных “нерэальных” чытачоў бываюць зусім непадрыхтаваны.
Далей
Зваротны бок інклюзіўнасці
У будні дзень жыццё на Мінскім мастацкім камбінаце ідзе ў звычайным рытме. Тыя, каго можна сустрэць у калідорах і саміх майстэрнях — гэта пераважна пазбаўленыя разявацкай сентыментальнасці прафесіяналы ў сферы мастацтва. Для знаёмства з апошнім паспалітаму люду прызначаны зусім іншыя месцы з зусім іншай атмасферай. Таму з’яўленне тут групкі наведвальнікаў — ужо само па сабе выключэнне з правілаў. Тым больш, рушаць яны на ўласную выставу. Напрыканцы мінулага года Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура сумесна з мастацкай майстэрняй Псіханеўралагічнага дома-інтэрната №2 зладзілі ўнікальны па сваёй канцэпцыі выставачны праект “Кропка максімуму”. “Музейная” яго частка ўключала толькі люстэркі, кожнае з якіх было падпісанае імем аднаго з наведвальнікаў студыі, а таксама дакументальныя відэафільмы пра іх. Самі творы экспанаваліся ў раскіданых па горадзе майстэрнях прафесійных мастакоў, дзе карціны маглі ў вызначаны час убачыць усе ахвотныя.
Далей
"К" інфармуе
Заканадаўчыя карэктывы ў сферы культуры
Згодна з Кодэксам аб культуры Рэспублікі Беларусь, фільмы, якія плануюць дэманстравацца на тэрыторыі краіны, павінны прайсці працэдуру класіфікацыі. Класіфікацыя прадстаўляе суаднясенне фільма ў залежнасці ад яго жанру, тэматыкі, зместу і мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыі. З індэксавымі суаднясеннямі ўжо можна пазнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Далей
Дапоўніць і змяніць
На падставе пункта 3 артыкула 207, пункта 2 артыкула 208 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2004 г. № 913 “Аб парадку стварэння ўнітарных прадпрыемстваў, устаноў, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, іх рэарганізацыі і ліквідацыі і прызнанні згубіўшымі сілу некаторых пастанаўленняў Урада Рэспублікі Беларусь” міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падпісаў загад №11 ад 16 студзеня 2017 года “Аб некаторых пытаннях класіфікацыі фільмаў, вядзення Дзяржаўнага рэгістра фільмаў і ўнясенні дапаўненняў і змянення ў статут дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”.
Далей
Вострасюжэтны фільм да 100-годдзя міліцыі...
“Сляды на вадзе”—- так называецца новая поўнаметражная стужка Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Яе прэм’ера адбудзецца 21 лютага ў сталічным кінатэатры “Масква”. А ўжо з 23 лютага яе можна будзе пабачыць у кінатэатрах па ўсёй краіне.
Далей
Вясна пачынаецца з культуры
У гэтую сераду Амбасада Кітайскай Народнай Рэспублікі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сустрэлі Кітайскі новы год, альбо Вясёлае свята вясны ў Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і закончылася канцэртам Дзяржаўнага тэатра песні і танца кітайскай правінцыі Ганьсу. Сёння, у суботу, артысты з Паднябёснай выступяць яшчэ і ў горадзе Гродна, што з нядаўніх часоў лічыцца сімвалічнымі беларускімі культурнымі варотамі Шаўковага шляху. У імпрэзе прынялі ўдзел міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Цуй Цымін.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Альянс навукоўцаў і дыпламатаў
Пасля прыняцця Кодэкса аб культуры дзейнасць па вяртанні вывезеных па-за межы краіны культурных каштоўнасцяў, якая вядзецца ад першых месяцаў беларускай незалежнасці, набудзе больш сістэмны характар. Пастановай Савета міністраў ад 13 студзеня пры ўрадзе створана камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы абарот тых скарбаў нашай культуры, што апынуліся ў іншых краінах.
Далей
Дзяжурны па нумары
Дык дзе ж “Звон звініць”?..
Стаіць у цэнтры Мінска на самай яго Кастрычніцкай плошчы трэйлер. І ўсім бы ён быў непрыкметны, каб з калонак, устаноўленых побач з ім, не гучала музыка. Добрая музыка, “у тэму” каляднаму і навагодняму настрою. “Снег кружыцца”, “Пяць хвілін”, “Навагоднія цацкі”, “Тры белыя кані” і іншая зімовая песенная класіка цешыць слых жыхароў сталіцы ды яе гасцей.
Далей
На маю думку...
“Каб не шкадавалі вяскоўцы, што жывуць не ў тым месцы”
Фаіна МАЛЮЖЭНЕЦ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Навагрудскай раённай бібліятэкі
Усе мы, як кажуць, людзі вясковыя. Калі не вы самі, дык кожнаму ўзгадаецца нехта з блізкіх, хто пражывае ў сельскай мясцовасці. Не ведаю, хто як, а я, асабліва калі непагадзь, кожны раз задумваюся, як гэтыя нязручнасці перажываюць вяскоўцы. Шкадую іх, вельмі шчыміць сэрца. Здавалася б, чаму?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Тэндэнцыі сферы
Вакол Нацыянальнай тэатральнай...
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пры ўдзеле першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірыны Дрыга адбыўся круглы стол на тэму “Нацыянальная тэатральная прэмія: вопыт і перспектывы развіцця”. Рэжысёраў, мастакоў і дырэктараў вядучых беларускіх тэатраў, вядомых крытыкаў і педагогаў сабралі ў канферэнц-зале, каб абмеркаваць арганізацыйны і творчы вопыт у правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва з улікам развіцця беларускай драматургіі, рэжысёрскага і музычнага мастацтва, акцёрскага майстэрства, сцэнаграфіі, тэатральнай крытыкі і менеджменту, іншых складнікаў тэатральнай культуры ва ўмовах сённяшняй рэчаіснасці.
Далей
Дуэт або ўзаемавыгада?
З 8 па 12 лютага ў Мінску пройдзе ХХIV Міжнародны кніжны кірмаш. Напярэдадні падзеі карэспандэнт “К” спытаў, якім чынам у выдавецтвах адбіраюцца творы мастакоў для афармлення кніг, і якія нюансы ў сувязі з гэтым існуюць у аўтарскім праве?
Далей
Праекты развіцця
Якой нацыянальнасці “рыцар”?
Журналісцкі аўтатур газеты "Культура" / Партнёрства ля лідскіх муроў
Даўно мы не пісалі пра дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў сферы рэгіянальнай культуры. Дакладней — пра ягоную не надта яркую акрэсленасць на раённа-сельскай прасторы. А тут такая нагода! Сустрэлі на Лідчыне прыватную агратурыстычную сядзібу з такім нацыянальным каларытам, што не змаглі праехаць міма і завіталі. Незапланаваная сустрэча з прадпрымальнікам дапамагла зірнуць на праблемы развіцця мясцовай культуры ў крыху іншым святле, з пазіцый, так бы мовіць, шараговага аўтатурыста.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Prof-партфоліа
Аўтэнтычна не значыць этычна
У 2016-м UNESCO прыняла дакумент “Этычныя прынцыпы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны”. Прааналізуем некаторыя з гэтых прынцыпаў на прыкладзе працы ўстаноў культуры.
Далей
Рэдакцыя плюс...
Двое з шоу-бізнесу
Аптымістычны погляд спевака ды яго прадзюсара на рэальныя рэчы
У адзін з першых дзён новага года рэдакцыя “К” атрымала доўгачаканы падарунак! Дзед Мароз ды Снягурка ў асобах спевака Пятра Елфімава (так прозвішча па-беларуску запісана ў пашпарце) ды прадзюсара Таццяны Касмачовай — адной з самых вядомых, любімых, творчых сямейных пар краіны — прыйшлі да нас, каб у паслясвяточнай атмасферы пагаварыць “за жыццё” з многімі яго праявамі. Не ведаю, ці сталі iм падарункамi пытанні журналістаў газеты, але мы стараліся...
Далей
Крытычная маса
Акрамя карагодаў пад ёлачкай…
Адной з сёлетніх асаблівасцей навагодніх прэм’ер стала тое, што паболела рознага роду рэвю, дзе збіраліся разам героі то папулярных мультфільмаў, то вядомых казак, а то і спектакляў з рэпертуару дадзенага тэатра.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры art-блог
Грані пераемнасці
Аб'ёмны тэкстыль, які пакуль не сустрэнеш ва ўжытку
У сталічнай арт-гасцёўні “Высокае месца” працуе выстава работ выхаванцаў кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яна называецца “Грані” і мае мэтай прадставіць грамадзе творчы патэнцыял маладога пакалення і выразныя магчымасці сучаснага тэкстылю. Выстава з’яўляецца чыннікам праграмы святкавання 40-годдзя факультэта дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ.
Далей
Дарога да цябе
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — прэм’ера. Спектакль “Беларусь. Дыдактыка”, упершыню паказаны ўчора ўвечары, праклаў шлях не толькі да сэрцаў гледачоў, але і да ўрачыстасцяў з нагоды 25-годдзя тэатра, якія пройдуць у першы дзень лютага. Невыпадкова за паўгадзіны да прэм’ернага паказу ў фае тэатра адкрылася прымеркаваная да юбілею выстава “#Нам25”.
Далей
На людным месцы
Пра бібліятэчны абардаж, шпакоўню ды Дзень снегу
Інтэрнэт — вялікая справа. Цікавую інфармацыю знайшлі мае сябры па сацыяльных сетках. У аэрапорце Уладзівастока пачала дзейнічаць мабільная бібліятэка. Можна падсесці да шыльды з адлюстраваннем кніжнай паліцы (на вокладцы кожнага выдання — QR-код) і спампаваць твор, які зробіць паветраную вандроўку змястоўнай і цікавай. На імправізаванай паліцы — некалькі соцень разнастайных кніг. Сям-там такую паслугу можна сустрэць і ў нас.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Паралелі
Каляды: падсумаванне
Як сустрэцца турысту і “каляднаму брэнду”?
21 студзеня абрадам “Цягнуць Каляду на дуба” завяршаецца калядны перыяд у Бярэзінскім раёне. На большай частцы тэрыторыі Беларусі праваслаўныя Каляды сканчваюцца Вадохрышчам 19 студзеня, калі праходзіць асвячэнне вады і купанне ў палонках. Яшчэ 2 — 3 дні лічыліся “пераходнымі” ў некаторых раёнах на памежжы Магілёўскай і Мінскай абласцей і па лініі Жлобін — Светлагорск — Петрыкаў у Гомельскай вобласці. Паспрабуем зрабіць агляд беларускіх і замежных Калядаў, у некаторых з якіх карэспандэнтцы “К” давялося ўзяць асабісты ўдзел.
Далей
Лабараторыя
Квэст як інтрыга
Згадаем класіка: “Што наша жыццё? Гульня!“ А ў дачыненні да культурна-дасугавай дзейнасці — квэст: гульня ці прыгода, што дапамагаюць раскрыццю здольнасцяў удзельніка. За такую паслугу, пагадзіцеся, і грошы заплаціць не шкада. Сёння разам з выкладчыкамі кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Універсітэта культуры і мастацтваў Аленай Макаравай, Святланай Майсейчук і Ірынай Смарговіч мы размаўляем пра квэсты і не толькі.
Далей
Падсістэмы і кампаненты
Бібліятэка “Лабараторыі”
Працягваем “расцягваць на цытаты“ кніжку А. Макаравай, С. Майсейчук, І. Смарговіч “Тэхналогіі культурна-дасугавай дзейнасці“. Без належнай тэорыі якая практыка? За канкрэтнай думкай заўжды ідзе канкрэтны рух. Думайце і рухайцеся.
Далей
прыватная гісторыя
Яго я зваў проста Юра…
Юрый Аляксандравіч Карачун… Былы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якому аддаў роўна дваццаць гадоў жыцця, мастак-графік, акварэліст, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў краіны, і наогул ва ўсіх адносінах цудоўны і камунікабельны чалавек… Чалавек гонару і высокай годнасці, сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы — Беларусі…
Далей
Даўлатаў, “свой у дошку”
Ёсць што згадаць пра легенду: “А юнацтва было як малітва нядзельная”
Так ужо атрымалася, што месяц студзень звязаны ў культурнай прасторы нашай краіны прынамсі з імем легендарнага Песняра — Уладзіміра Мулявіна. У мінулым нумары мы згадвалі яго дзень нараджэння, які завяршыўся традыяцыйным канцэртам у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На гэты нумар газеты прыпадае тыдзень, у кантэкст якога ўваходзіць дата адыходу ў Вечнасць любімага Артыста - 26 студзеня. Уладзімір Георгіевіч у свае апошнія дні з усмешкай звяртаўся да іранічнай і жыццесцвярджальнай творчасці Сяргея Даўлатава, якая надзяляла яго ў тыя драматычныя часіны пэўнай доляй аптымізму, а значыць, надзеяй.
Далей
Дэтальны разгляд
“Год...”, які мусіць доўжыцца заўжды-2
І сапраўды, водгук Года культуры яшчэ доўга будзе гучаць у свядомасці неабыякавых спажыўцоў і стваральнікаў творчага прадукту. Неўзабаве плён гэтай маштабнай грамадскай акцыі мусіць быць падведзены на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспубікі Беларусь, якая пройдзе ў лютым. Сёння ж мы завяршаем публікацыю рэфлексій на гэты конт журналістаў “К”, распачатую ў першым нумары года.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |