Свежы нумар
#2016годкультуры
Культурная сталіца: Маладзечна — Бабруйск
Завяршэнне Года культуры і цырымонію перадач ы статусу “Культурная сталіца Беларусі” гораду Бабруйску адзначалі ў пятніцу ў Маладзечне — сёлетнім ганаровым носьбіце гэтага звання.
Далей
"К" інфармуе
Сёння — дзень нашага кіно
Выбар кадраў для першай паласы дэманструе разнастайнасць беларускага кіно 2016 года. “Марк Шагал. Пачатак” — анімацыя Алены Пяткевіч, якая сталася самай уганараванай у беларускай анімацыі сёлета. Фільм Дзмітрыя Махамеда “Ты сюды больш не вернешся” адзначаны Гільдыяй беларускіх кінакрытыкаў на “Лістападзе-2016” і стаў адкрыццём гэтага года ў дакументальным кіно. І апошняя сёлетняя ігравая прэм’ера — фантастычны дэтэктыў “Розум” незалежнага аўтара Яўгена Куранчаніна, які выклікаў шквал супярэчлівых водгукаў. Кіно ад захаплення — да непрыяцця. Тым не менш, дзякуючы намаганням творцаў, нам ёсць за чым сачыць і каму раздаваць ацэнкі.
Далей
60 гадоў Нацыянальнага гістарычнага
15 снежня споўнілася 60 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Далей
Сустрэча з дэпутатамі
У рэдакцыі "К" адбылася сустрэчы журналістаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членамі Камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Марзалюком (старшыня камісіі), Аленай Анісім і Ірынай Дарафеевай, падчас якой адбылася размова па актуальных тэндэнцыях развіцця беларускай культуры. Неўзабаве выйдзе вялікі матэрыял, які змесціць як уласна палілог за "круглым сталом", так і адказы на пытанні чытачоў, што былі атрыманы напярэдадні сустрэчы.
Далей
Соцыум
З’езд прайшоў. Што далей?
Мабыць, XXII з’езд Беларускага саюза мастакоў, які 14 снежня прайшоў у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў, за ўсю гісторыю мінулых з’ездаў быў самым вялікім у колькасных адносінах дэлегатаў, якія прынялі ўдзел у яго рабоце: 437 мастакоў (не лічачы 80 чалавек, якія адсутнічалі па ўважлівых прычынах) — ад 1022 сяброў БСМ! У рабоце з’езду прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і першы намеснік міністра Ірына Дрыга. У іхніх выступленнях закраналіся важныя праблемы і ўласна беларускага нацыянальнага мастацтва ў прасторы краіны ды замежжа, і арганізацыйна-творчыя ўзаемаадносіны Міністэрства і Беларускага саюза мастакоў. Старшынёй БСМ на новы тэрмін быў зноў абраны Рыгор Сітніца.
Далей
Як і ўдзел у “Еўрабачанні”… або Штурмуючы бастыёны UNESCO
Патлумачыць, чым абумоўлена няспынная грамадская ўвага да тэмы ўключэння беларускіх аб’ектаў у спісы UNESCO, адначасова і складана і проста. З аднаго боку, асаблівых інфармацыйных нагодаў для гэтай увагі як быццам няма: айчынны сегмент Спісу сусветнай спадчыны не папаўняецца новымі пазіцыямі ўжо больш за дзесяць гадоў. З другога боку… надта нам хочацца атрымаць яшчэ адно дакументальнае пацвярджэнне неместачковай вартасці сваіх набыткаў. На мінулым тыдні ў Мінску прайшло ажно два мерапрыемствы, звязаныя з гэтай тэмай: “круглы стол” у прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва і чарговы міжнародны семінар, прысвечаны сацыялістычнай архітэктуры, арганізаваны фондам “Культурная спадчына і сучаснасць”. Ці зрушаць яны сітуацыю з мёртвай кропкі? Гэта залежыць ад цэлага шэрагу фактараў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Дзяжурны па нумары
Мы шукалі не сваё
Напрыканцы года прынята падводзіць вынікі ў розных сферах. Менавіта падобныя вынікі па найбольш папулярных запытах беларусаў прывялі нядаўна папулярныя пошукавыя сістэмы.
Далей
На маю думку...
Праект для краіны
Аляксандр ВІСЛАЎСКІ, спявак, аўтар песень, мульты- інструменталіст, педагог
Завяршаю работу, звязаную з паэтамі, яўрэямі па нацыянальнасці, якія пісалі на беларускай мове, і якіх перакладалі на беларускую. Яна рабілася доўга і яшчэ працягвае даводзіцца да розуму. Спадзяюся, у нашай культурнай прасторы яна прагучыць у наступным годзе.
Далей
Тэндэнцыі сферы
Кіно як працэс
Восем трэндаў года ў беларускай кінематаграфіі
Гэты год для беларускага кіно выдаўся замацаваннем пазіцый беларускага незалежнага кінематографа. Завяршэнне рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” пакуль наперадзе. А сярод гучных прэм’ер ігравога кіно — стужкі маладых кінематаграфістаў. Чым запомніцца 2016-ы? Дзень беларускага кіно стаў выдатнай нагодай перагледзець мінулыя падзеі і зафіксаваць галоўныя трэнды года, якія відавочна перагукаюцца з праблемамі нашага кіно.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Заўзятары зямлі слуцкіх паясоў
Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком: Слуцк / Як спявак Ян Маерс з карэспандэнтам “К” павяралі геаметрыяй музыку
У Слуцку, з кім бы мы ні сустракаліся (выпадкова і не) — усе глядзелi шоу “Голас” і перажывалi за земляка. Візаві адмысловымі былі прадстаўнікі ўстаноў культуры гэтага горада, а “спадарожнымі” — людзі, таксама заспетыя намі ў іх, якія шчыра выказвалі свае “рэспекты” з “уважухамi” Яну Маерсу, артысту-вакалісту Маладзёжнага тэатра эстрады, вядомаму як сольны выканаўца і па працы ў ансамблях “Верасы” ды “Misters”.
Далей
Prof-партфоліа
А культуры патрэбныя “ўніверсальныя салдаты”?
Кадры вырашаюць усё: пра найноўшыя тэндэнцыі
На мінулай “Прэміі HR-брэнд-2016” можна было не толькі даведацца пра шэраг буйных культурных праектаў айчынных кампаній, але і зразумець з дапамогай экспертаў тыя працэсы, што адбываюцца сёння ў галіне рынка працы (абрэвіятура “HR” ад англійскага “human resource” абазначае кадравую службу), ды тыя патрабаванні, якія кампаніі прад’яўляюць супрацоўнікам. А таксама знайсці адказы на пытанні, як застацца канкурэнтаздольным у тэхналагічным грамадстве, як лепш за ўсё знаходзіць новае месца працы, калі не задавальняе старое, як пазбегнуць памылак пры напісанні рэзюмэ... Увесь гэты вопыт, натуральна, можа прыдацца і работнікам сферы культуры Беларусі.
Далей
Сабраць этна за 200 гадоў: ці рэальна?
15 снежня завяршыўся чарговы конкурс сацыяльных праектаў “Social Weekend”. Сутнасць яго ў тым, што беларускі бізнес падтрымае праекты-пераможцы. Так, праект Студэнцкага этнаграфічнага таварыства “Этнаўсё — база даных па этнаграфіі Беларусі” выйшаў у фінал і атрымаў фінансаванне. Пра стварэнне базы гутарым з менеджарам праекта, сябрам рады таварыства Яўгенам БАРЫШНІКАВЫМ.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Тузін з нашага дызайну
Спроба ахапіць неабсяжнае не можа быць паспяховай па вызначэнні. Усё адно давядзецца ставіць нейкую мяжу, рабіць выбарку паводле якіхсьці, магчыма спрэчных, крытэрыяў, вымушана вылучаць стрыжнявы складнік і на ім засяроджваць увагу. Ініцыятары праекта “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы” мусілі зыходна ведаць, што іх у любым выпадку, незалежна ад выніку працы, не пахваляць, але раскрытыкуюць абавязкова — за суб’ектывізм, няправільна расстаўленыя акцэнты, за прысутнасць у даведніку нібыта непатрэбнага і адсутнасць неабходнага.
Далей
аКно ў свет
З паўночнымі рысамі
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ІІІ Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, які сабраў 120 удзельнікаў з 16-ці краін, плаўна “перайшоў” у VII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Але сёлета склалася ўражанне, што форум пачаўся даўно! Толькі ён не “спрасаваны” ў звыклы штодзённы графік, а “размеркаваны”, расцягнуты на некалькі тыдняў. Такое адчуванне ўзнікла не толькі з-за ўдзелу сусветна вядомых салістаў Калудзі Калудава і Ганны Дзітры (Балгарыя) у оперы “Паяцы” 8 снежня: усё ж падобныя запрашэнні практыкуюцца ў тэатры здаўна. Яшчэ больш спрыяў фестывальнай атмасферы нядаўні прыезд Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Саха (Якутыя) — не толькі з гала-канцэртам, але і са спектаклем “Князь Ігар”. Што ж да конкурсу, дык масток да яго перакінулі яго ранейшыя пераможцы — Надзея Паўлава (Расія) і Міхаіл Малафій (Украіна), запрошаныя саліраваць у нядаўняй “Травіяце”. Што ні кажыце, а “ўверцюра” да конкурсу і форуму атрымалася моцная!
Далей
Што адбылося з культурай і з кім яна сябруе?
Брытанскі эксперт Цім Уільямс пра 5 рысаў здаровай культуры
Цім Уільямс — эксперт з 20-гадовым досведам у менеджменце культурных праектаў у 45 краінах свету. Таксама спадар Уільямс працаваў рэдактарам Сусветнай службы “Бі-бі-сі”, дзе распрацоўваў дакументальныя, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы для краін постсавецкай прасторы. Сёння ён — пасол адмысловай праграмы Еўрасаюза “Культура і крэатыўнасць”, распрацаванай для краін Усходняга партнёрства, у тым ліку Беларусі. “Культура можа стаць рухавіком эканамічнага развіцця кожнай краіны”, — так гучыць асноўны пасыл гэтай ініцыятывы, скіраванай на супрацоўніцтва і стымуляванне новых ідэй дзяржаўных арганізацый, прыватнага сектара і грамадскіх аб’яднанняў, а таксама іх інтэграцыі ў міжнародную супольнасць.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Сваё гледзішча ў зменлівым краявідзе
Абедзве пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра сучаснага маствацтва зараз задзейнічаны пад экспазіцыі, якія даюць пэўнае ўяўленне пра сучасны стан і тэндэнцыі заходняй культуры. На вуліцы Някрасава аўстрыйская выстава “Changing Views” (што можна перакласці і як “Зменлівыя краявіды”, і як “Пункт гледжання”, а ў рускамоўнай версіі — “Угол зрения”), на праспекце Незалежнасці — “Art Capital: з Францыі ў Беларусь”.
Далей
На людным месцы
Пра машыну часу, “Tutti” і Дольфа Лундгрэна
Бібліятэкар Тамара Максімук прыдумала машыну часу. Пра гэта рэдакцыі паведаміла намеснік дырэктара Маларыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Кузьміцкая. Максімук, якая працуе ў Макранскай сельскай бібліятэцы, папрасіла чытачоў-пенсіянераў прынесці свае старыя фотаздымкі. Атрымалася настальгічная выстава пад назвай “Якімі маладымі мы былі”. Яна пераносіць нас у тыя шчаслівыя часіны, калі жыццё падавалася бясконцым. Выстава цікавая і для дарослых, і для дзяцей. Вось так літаральна з нічога і нараджаюцца яркія праекты, якія грэюць душу.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Дакрананне” адбылося
Класіка паміж “Зорнымі войнамі” і “Ружовай пантэрай”
Не чакаючы школьных канікул, калі дзятву прынята забаўляць-развіваць усімі магчымымі спосабамі, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры ёй зладзіла свой сацыяльна арыентаваны творчы праект з сімвалічнай назвай “Дакрананне”. Цягам двух тыдняў лепшыя маладыя музыканты — сімфанічны аркестр, інструментальны ансамбль і салісты — выступалі перад юнай аўдыторыяй. І не толькі ў сталіцы, але і ў такіх гарадах Беларусі, як Барысаў, Салігорск, Маладзечна. Пра гэта “К” паведамляла ўжо.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Свае акуляры патрыярха авангарду
Аляксандр Салаўёў: нязведаны шлях да сябе
Вядомы жывапісец, графік, тэатральны мастак і проста чалавек-легенда Аляксандр Салаўёў у інтэрв’ю для “К” гаворыць пра шлях самапазнання, няспынныя чалавечыя трансфармацыі, імкненні да непазнанага і свяшчэнную песню быцця.
Далей
Персаніфікацыя культуры
Васільевіч, або Кіно на… валах
Гісторыя кінасеткі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці пачалася з 1936 года. Драўляны будынак кінатэатра “Радзіма”, разлічаны на 180 месцаў, знаходзіўся па вуліцы Ленінская (насупраць царквы). На балконе там усталявалі кінаапаратуру, якая сілкавалася ад мясцовай электрастанцыі. Кіраўніком установы стаў Пётр Віннікаў. Ды мне хочацца распавесці не толькі пра ўзнікненне кіно ў Хоцімску, але і пра работніка кінасеткі, які ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў дэманстрацыі кіно, заслужанага работніка культуры БССР, свайго дзядулю Мікалая Дыбкіна. Ён прайшоў шлях ад кінамеханіка гужавой перасоўкі да дырэктара кінатэатра “Кастрычнік”.
Далей
прыватная гісторыя
І месца красіць чалавека
Маладзечна развіталася са статусам “Культурнай сталіцы Беларусі-2016”, але...
Каму не вядомая прымаўка, што чалавек красіць месца. Але і месца здольна рабіць тое ж з чалавекам. Я маю падставы для такога меркавання. Сам я з маладзечанскіх і ганаруся, што мой горад на гэты год быў абвешчаны Культурнай сталіцай краіны. Учора гэты статус перайшоў да Бабруйска, але наш горад як быў, так і застанецца знакавым культурным цэнтрам, намоленай культурай зямлёй. Яна шчыра сілкавала сваімі сокамі таленты. Распавядаю толькі пра чатырох асоб, да культуры датычных, каго меў гонар асабіста ведаць.
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Пра піяр і бясплатны дзень
Як пісала некалькі тыдняў таму “К” у № 47, з сярэдзіны лістапада да канца снежня па пятніцах у чатыры сталічныя ўстановы культуры можна трапіць абсалютна бясплатна, дзякуючы акцыі “Мастацтва захоўваць”, якую абвясціў у гонар свайго юбілею адзін з беларускіх банкаў. Праўда, цяпер такіх сталічных устаноў ужо не чатыры, а тры.
Далей
Наш эксклюзіў
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Невядомае пра лёс маці класіка
У папярэдніх артыкулах я распавёў пра раней невядомыя перыпетыі лёсаў сясцёр Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Алены (Хелены) і Юліі (у “К” №№ 46 — 47 за 2016 год). На жаль, архівы не данеслі да нас звестак, наколькі блізкім быў Вінцэнт з імі. Ды вядома, што ён перажыў сясцёр, і шмат у чым на яго лёг клопат пра пляменнікаў — дзяцей Алены. Але з чалавекам, пра якога гаворка пойдзе сёння, ён быў блізкім. Блізкім, як можа быць сын, што рана застаўся без бацькі, і рос, хутчэй за ўсё, без клопату дзядуляў і бабуляў або іншых родных (прынамсі, нам нічога пра іх невядома). Увесь свет Вінцэнта быў сканцэнтраваны на маці. Менавіта з яе лёсам была звязана і мая паездка ў беларускую глыбінку.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |