Свежы нумар
"К" інфармуе
Узнагароды
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 352 ад 28 верасня 2016 года артыст-вакаліст (саліст), вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” Сяргей Франкоўскi ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Далей
Шаўковы шлях: брама культуры
З 19 па 22 верасня 2016 года ў Дуньхуане (Кітайская Народная Рэспубліка) адбыўся Першы міжнародны культурны ЭКСПА Шаўковага шляху. У ім прыняла ўдзел дэлегацыя ад Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Барысам Святловым. У дэлегацыю таксама ўвайшлі генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Усяго ў форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі 72 краін.
Далей
У Новай крэатыўнай эканоміцы
30 верасня — 2 кастрычніка ў Магілёве праходзіць ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Тэма сёлетняй імпрэзы — “Музей у новай крэатыўнай эканоміцы”. Дэвіз — “Разбураючы стэарэтыпы, пераадольваючы кансерватызм”.
Далей
Адзіная спадчына
Сёлета тэма Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі — “Спадчына і супольнасць”. Беларусы адаптавалі яе пад больш канкрэтную і прыкладную — “Спадчына і веды”. Пад гэтым дэвізам 30 верасня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Далей
Пасля Ватыкана — Мінск
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу твораў царкоўнага мастацтва XVII — XXI стагоддзяў “Свет нябесны на зямлі”. Па словах гендырэктара НММ Уладзіміра Пракапцова, знамянальна, што выстава праходзіць у Год культуры ў Беларусі, і ў Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Рымскі Францыск.
Далей
Кніга з друкарні Собаля
Музей гісторыі Магілёва пабагацеў на кнігу “Новы запавет з Псалтыром”, выдадзеную ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра (пад Оршай).
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Кропка ў справе Шыфрына
“К” ужо неаднойчы пісала пра тое, як воляю выпадку паспрыяла ў пошуках праўды пра лёс Іосіфа Цыпіна — роднага дзядзькі вядомага расійскага артыста Яфіма (Нахіма) Шыфрына. Цыпін сустрэў Вялікую Айчынную вайну ў 333-м палку Брэсцкай крэпасці (там жа, дарэчы, служыў і старэйшы брат колішняга прэзідэнта Грузіі Эдуарда Шэварнадзэ). Пра перыпетыі лёсу родзіча Шыфрына — у матэрыяле Юрыя Чарнякевіча, які выйшаў у красавіку 2015-га. Амаль праз год гэты нумар газеты мы перадалі Яфіму Залманавічу, а літаральна днямі ён наведаў з канцэртам сам Брэст, вядома, не абмінуўшы мемарыяльны комплекс. Шыфрын пабываў на месцы, дзе размяшчаўся згаданы полк, пабачыў у музеі асабістую справу Цыпіна, цяпер ведае, што яго дзядзька ўдзельнічаў у рукапашным баі на плошчы перад цяперашняй царквой, а загінуў у лагеры для ваеннапалонных каля Бялай-Падляскі. Паведаміўшы пра сваё наведванне музея, Шыфрын добрым словам згадаў і дапамогу газеты.
Далей
Форум
Аrt ці грошы: дык што тэатру трэба?
28 верасня ў Мінску пачаўся VI Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТеART-2016”. Адкрывае яго беларускі шоукейс “Belarus Open” — маштабны паказ найбольш адметных айчынных спектакляў розных жанраў і форм, кожны з якіх хаця б крыху пашырае наша традыцыйнае ўяўленне пра тэатр. Напярэдадні ж адбылася прэс-канферэнцыя, якая насамрэч аказалася “круглым сталом”, прысвечаным не толькі форуму, але і актуальным праблемам развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва.
Далей
Дзяжурны па нумары
Дысконт на культуру
Ёсць такі стэрэатып: у асноўнай масы людзей няма асаблівага жадання выбірацца ва ўстановы культуры. А мне падаецца, бадай кожны можа сказаць: гатовы і штотыдзень наведваць іх — каб крыху танней…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Ай ды Таня! Ай ды Тома!
Кобрыншчына: пра чытацкія намінацыі і новае ў сувенірах
Сённяшняя публікацыя цалкам прысвечана культуры Кобрыншчыны. У раёна — унікальная гісторыя, гэткая ж і культура. І кіруе аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі даўні эксперт рэдакцыі Надзея Жук. Мы трохі засумавалі, калі даведаліся, што на час нашага прыезду будзе яна па неадкладных справах у Пінску. Але па факце сумаваць не было і калі. Кожная сустрэча з работнікамі культуры аказалася настолькі фактурнай і ёмістай, што толькі паспявай-запісвай.
Далей
Prof-партфоліа
Авансцэна ці другі план?
Навукоўцы разгледзелі культурныя рэаліі Беларусі
27 верасня ў Інстытуце культуры Беларусі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”. Яе стрыжнявая тэма — трансфармацыя традыцыйных каштоўнасцей у інфармацыйным грамадстве.
Далей
Паспець за 24 гадзіны
Онлайн беларускай дакументалістыкі
4—10 кастрычніка 2016 года пройдзе онлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно “Belarusdocs”. Будуць паказаны найбольш адметныя айчынныя фільмы апошніх трох гадоў, якія дэманстраваліся і перамагалі на вядучых кінафестывалях Еўропы і краін СНД. Мы пагутарылі з аўтарам праекта, рэжысёрам Алесем ЛАПО.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры аКно ў свет
Наш прадзюсар... у Пекіне
У Паднябеснай еўрапейскую музыку робіць беларускі аўтар!
Па нашай просьбе беларускі прадзюсар і кампазітар Яўген Алейнік, які цяпер працуе ў Кітаі, апавёў газеце пра адметнасці тамтэйшага музычнага рынку і сферы пошуку новых творчых сіл для азіяцкага шоу-бізнесу.
Далей
art-блог
Між цэнтрам і перыферыяй
“Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2016” значна панізіў градус пафасу і замацаваў “тылы”. Сёлета асноўная выстава-праграма фестывалю, якая размясцілася ў ангары арт-прасторы “ЦЭХ”, займела не толькі архітэктурнае рашэнне, але і тэматычны фокус. “Цэнтр/перыферыя” — гэта не толькі геаграфічная пазіцыя, якая мае на ўвазе разнастайнасць “паходжання” праектаў. Перад намі спроба пабудовы новай ментальнай сістэмы каардынат, дзе фігуры цэнтру і перыферыі вызначаюць аўтары праектаў. Аўстралія для іранцаў? Беларусь у аб’ектыве палякаў? Тут, як кажуць, з якога боку паглядзець…
Далей
Мастыхін-агляд: выбар выстаў верасня ад Аляксандра Сяліцкага
У культурным жыцці сталіцы канец лета — пачатак восені быў багатым на юбілейныя выставы. Барыс Аракчэеў, Георгій і Наталля Паплаўскія, Ягор Батальёнак… Творчасць гэтых майстроў, разнастайных і самабытных, — адметныя старонкі развіцця айчыннага мастацтва. Па просьбе "К" выбарку выстаў верасня зрабіў мастак, культуролаг, мастацтвазнаўца Аляксандр Сяліцкі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Падлік ягадак і святы
Калі па матэрыялах штотыднёвай рубрыкі “На людным месцы” вывучаць геаграфію краіны, дык часам можна не далічыцца цэлых абласцей Беларусі. Сёння на нашай карце, складзенай паводле лістоў чытачоў, зусім няма Брэстчыны, Магілёўшчыны і, што ўжо не навіна, Гомельшчыны. “К” гэты факт вельмі турбуе. А вас, паважаныя чытачы з ліку кіраўнікоў сферы культуры названых абласцей?
Далей
Гістарыёграф
Характэрная адметнасць Гродна
Мемарыял “Загінулым, але непераможаным воінам Беларускай памежнай акругі” быў узведзены і адкрыты 22 чэрвеня 2004 года ў памежным Гродне. Гэта чарговы доказ таго, што беларускія архітэктары, скульптары, мастакі і будаўнікі ўносілі і ўносяць свой уклад ва ўвекавечанне памяці, адвагі, мужнасці, стойкасці і гераізму савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. А сам мемарыял цяпер вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі.
Далей
Суботнія сустрэчы
“…Сон” для летняй ночы
5 кастрычніка на ХІ Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета адбудзецца сусветная прэм’ера чарговага беларускага твора, замоўленага арганізатарамі форуму. Аўтар новай сімфанічнай партытуры — наш 28-гадовы кампазітар Сяргей БАДАЛАЎ, які працягвае навучанне ў Польшчы і мае ўжо вялікі “паслужны” спіс, што пачынаецца з безлічы перамог на прэстыжных міжнародных конкурсах ды фестывалях.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Персаніфікацыя культуры
І яго аўтограф на рэйхстагу
Cёння Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — адзін з найвядомейшых сімвалаў нашай сталіцы, адна з галоўных святыняў нашай дзяржавы. Да яго стварэння, фармавання фондаў, распрацоўкі экспазіцый, асветніцкай дзейнасці за дзесяцігоддзі спрычынілася мноства людзей. Сярод іх былі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці — Аляксандр Іосіфавіч Ульяновіч, які сёлета адзначае свой дзевяноста пяты дзень нараджэння. Адзінаццаць гадоў ён быў дырэктарам музея, пэўны час працаваў першым намеснікам міністра культуры БССР.
Далей
Каментарыі (3)
Тактыка культурнага развіцця
Як выканаць феерычны запыт?
Роздумы і адказы бібліятэкара
Галоўная бібліятэчная ўстанова Беразіно — цэнтральная раённая бібліятэка — установа сапраўды ўніверсальная! Балазе кожны трэці гараджанін — карыстальнік паслуг абанемента і чытальнай залы ці дзіцячай бібліятэкі.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Палессе наклікала...
У “сталіцы” Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, прайшоў Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”.
Далей
Экспедыцыя па разнастайнасць
Па маім назіранні, беларуская аўдыторыя дзеліцца на пару катэгорый: на тых, хто не можа схадзіць на канцэрт Беёнсэ і “Ролінг Стоўнз” толькі таму, што яны ніколі не заязджалі ў Мінск і абласныя цэнтры ў рамках сусветнага туру, і тых, для каго культурны адпачынак у прынцыпе — з’ява маладаступная па эканамічных, геаграфічных ці сацыяльных прычынах. У некаторым сэнсе складаную сітуацыю вырашыў выпраўляць сталічны Маладзёжны тэатр эстрады, арганізаваўшы так званыя эстрадныя экспедыцыі ў нашы рэгіёны ў рамках Года культуры.
Далей
"Круглы стол"
Навука стратэгіі, або Ці пасуе нам музейны холдынг
Пра форум у Магілёве, заробкі ў сферы, Нацыянальны музей Беларусі і перспектывы для раённых устаноў
ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”, які сёння адкрыўся ў Магілёве, — выдатная нагода пагутарыць пра актуальныя праблемы музейнай дзейнасці, а таксама паспрабаваць вызначыць асноўныя напрамкі развіцця музейнай справы краіны на перспектыву. А пытанняў тут даволі шмат. Каб знайсці адказы, “К” напярэдадні падзеі арганізавала ў рэдакцыі “круглы стол”, на які мы запрасілі дырэктараў чатырох айчынных музеяў са статусам “нацыянальны”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Феномен Алены Аладавай
Сёння "К" працягвае распавядаць пра ўнікальную асобу ў гісторыі нацыянальнай культуры — Алену Аладаву.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |