Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Любоў праз музыку
Чарговы этап рэспубліканскай акцыі "Беларусь, я люблю цябе!" адбыўся ў мінулую суботу ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца".
Да юбілею Крапівы
3 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа распачаліся святкаванні 120-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, сатырыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. На імпрэзе прысутнічалі сваякі Кандрата Кандратавіча, у тым ліку ўнучка Алена Атраховіч і прапраўнук Глеб (яны на фота злева), беларускія літаратары, мастацтвазнаўцы. Спецыяльна для гасцей вечара выступілі артысты Тэатра-студыі кінаакцёра са сцэнай са спектакля “Хто смяецца апошнім?” паводле п’есы класіка (на фота справа). У наступных нумарах “К" прапануе эксклюзіўны матэрыял — фрагменты перапіскі Кандрата Крапівы з Якубам Коласам. Будуць і іншыя матэрыялы, звязаныя з мастаком слова.
Тэматыка Года культуры
2 сакавіка ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам працоўных калектываў, сярод якіх былі і работнікі сферы культуры Беларусі. Узнагароды ўручаў Прэм’ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў.
Дыскатэка: што здыме пытанні?
Як мы і абяцалі ў мінулых нумарах, “К” распачынае рубрыку, у якой будуць друкавацца адказы на частыя пытанні наконт палажэнняў будучага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Сёння абмяркуем некалькі праблемных аспектаў, датычных дыскатэчных вечароў у сельскіх дамах культуры.
Заплачу за першую лінію!
Прыватныя харэаграфічныя гурткі і школы становяцца ўсё больш папулярныя, часам выцясняючы з лідзіруючых пазіцый дзяржаўныя школы мастацтваў. У нейкай ступені яны выконваюць сацыяльную функцыю кшталту “мастацтва для ўсіх”: тут няма адбору па пэўных сцэнічных даных, нароўні з аднагодкамі могуць займацца дзеці з рознымі фізічнымі недахопамі. Аднак у некаторых бацькоў узнікла ўпэўненасць у тым, што той, хто плаціць за заняткі, той і мае права ўказваць харэографу і ўмешвацца ў педагагічны працэс...
Без Шрэка… І вельмі добра!
Айчынныя аніматары часта чуюць пытанні кшталту “калі ж з’явіцца наш Шрэк?”, “дзе беларускія “Маша і Мядзведзь”?” У адказ асабіста мне хочацца прамовіць: “Ніколі!”. Пачнем з таго, што Шрэк ужо існуе, дык навошта нам копія? Я бачыў шмат еўрапейскіх і азіяцкіх клонаў гэтай стужкі, аднак з першых хвілін зразумела, што труба ніжэй і дым радзейшы...
Дзень кахання ці дарэння?
Год культуры для дзіцячых бібліятэк Мінска — асаблівы. Цягам усяго 2016-га мы плануем ладзіць шэраг розных акцый. Прычым як самастойна, так і ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі ды арганізацыямі.
Недзіцячае дзіцячае
Мне неаднойчы даводзілася ўдзельнічаць у якасці аўтара песень ды прадзюсара ў падрыхтоўцы дзяцей з розных краін да спеўных конкурсаў.
На ростанях: у пошуках тактыкі
У чарговую аўтавандроўку на Брэстчыну выправіліся апошнім зімовым тыднем. І частае выказванне клубнікаў “Навучыце мяне зарабляць!” стане лейтматывам для гэтай і наступных публікацый нашага першага сёлетняга аўтатура.
“Жаночы сусвет” Палесся
4 сакавіка ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адкрылася выстава “Жаночы сусвет”, дзе можна паглядзець традыцыйнае адзенне з Брэстчыны. Карэспандэнтка “К” назірала за мантажом выставы.
“Viva la музыка!” ад Співакова
16 — 21 лютага ў Беларусі прайшоў IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае", закрануўшы не толькі Мінск, але і Магілёў. Прапануем вашай увазе заканчэнне матэрыяла пра творчую сустрэчу з Уладзімірам СПІВАКОВЫМ, якая адбылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў час форуму.
Рэклама, выстава, сувенір
Рэгіна Лопанэ — дырэктар музея, у якім захоўваецца самая буйная ў Еўропе калекцыя твораў Мсціслава Дабужынскага — аднаго з тых, пра каго “К” неаднойчы пісала ў рубрыцы “Вяртанне імёнаў”, удзельніка творчага аб’яднання “Мир искусства”. Да “мирискусников” адносіўся і Леў Бакст, чые творы зараз прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі. Дык вось, творы Дабужынскага ў рамках выставы Бакста "паходзяць" акурат з Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно, якім кіруе спадарыня Рэгіна.
А хто там ідзе? І з чым?
“Яны ідуць” — скарыстаўшыся назвай гэтага знакамітага твора фатографа Хельмута Ньютана, хочацца пазначыць рух маладых беларускіх кінематаграфістаў. Яны ідуць, нягледзячы на тое, што бюджэты іх стужак — усяго нічога, праблемы з “агучкай” і выявай не схаваць, а сцэнарый і рэжысура — недасканалыя… Аднак новае пакаленне выступае, і, як і чароўныя жанчыны Ньютана, не саромеецца паказаць сябе. Рух незалежнага кіно, які пазначыў леташні “Лістапад”, сёлета прадоўжыўся выхадам у шырокі пракат фільмаў як ужо вядомых аўтараў, так і (не)знаёмых дэбютантаў.
Экзамены ў акцёры: як убачыць у страусе каралеву
Сёлета дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук будзе набіраць чарговы курс акцёраў тэатра і кіно. Уладзімір Андрэевіч застаецца верным сабе: загадзя ён выпраўляецца па абласных цэнтрах ды раённых гарадах, каб асабіста правесці сустрэчы з верагоднымі абітурыентамі, адшукаць, магчыма, будучую зорку падмосткаў і скіраваць яе на ўступныя іспыты ў БДАМ. Напрыканцы лютага такая сустрэча адбылася ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.
Вектары за паўстагоддзя
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на праспекце Незалежнасці — Музей сучаснага выяўленчага мастацтва) праходзіць выстава “Вектары дызайну”. Яна прысвечана 50-годдзю ўтварэння ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) кафедры прамысловага дызайну. Гэта мерапрыемства адбываецца ў рамках святкавання 40-й гадавіны факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Што ў вёсцы вам маёй?
Нядаўна на пляцоўках Мінска адкрыліся дзве чымсьці падобныя, і ў той жа час розныя фотавыставы: “Адна зямля — адна памяць” фотаарцелі “Piligrim” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі і “Шчаслівыя разам” Альфрэда Мікуса ў галерэі народнага фотаклуба “Мінск”.
Незаменны Бакст
Унікальная выстава “Час і творчасць Льва Бакста” ў Нацыянальным мастацкім музеі працягваецца з вялікім поспехам. Узровень тысячнага наведвання быў узяты менш чым за два тыдні экспанавання. Пасля дзесяцігоддзяў забыцця свята спазнання творчасці Бакста нарэшце прыйшло і на яго радзіму. Ён цалкам з Сярэбранага веку і, мабыць, ён найяскравы прадстаўнік гэтай эпохі “буры і націску”, які змог перайсці ў сваёй “сярэбранай туніцы” ў прастору еўрапейскай тэатральнай культуры і там сваім талентам узвесці сабе эстэцкі помнік на ўсе часы.
Ці “пасунецца” Бах дзеля беларусаў?
Мы прызвычаіліся да таго, што метрапалітэн дазваляе бавіць хвіліны ў чаканні цягніка, атрымліваючы інфармацыю з плазменных экранаў, размешчаных на станцыях. З нядаўніх часоў пад зямлёй сталі ўпершыню круціць класічную музыку.
"І толькі вочы, пэўна, выдаюць мяне…"
Магчыма, з яе ў свой час магла б атрымацца выдатная выканаўца народных песень. У гады юнацтва яна выступала ў вядомым самадзейным ансамблі “Палескія зоры”, вандравала з канцэртамі па ўсёй Беларусі, бывала ў Польшчы, Германіі. Рэдкія з імпрэзаў, юбілеяў вядомых у Віцебску дзеячаў культуры абыходзяцца без удзелу вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Раісы Грыбовіч. Яна заўсёды стварае больш утульную атмасферу сустрэчы, калі часцяком сухія дзяжурныя віншаванні раптам змяняе яе трапны беларускі гумар, сакавітыя народныя жарты, цудоўная матчына песня. Магчыма, акурат таму глядач і ў тэатр ідзе адмыслова на Грыбовіч…
Фарбы Кітана для Янкі Купалы
Мастак і літаратар Адам ГЛОБУС амаль год дзяліўся ў сацыяльных сетках сваімі ілюстрацыямі да п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Творца распавёў “К”, чаму вырашыў звярнуцца да знакамітага твора, прычым — у нязвыклай для інтэрпрэтацый Купалы стылістыцы.
Каб не памылка…
У сваёй публікацыі “План без пераздач”, напісанай на падставе інтэрв’ю з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандрам Вярсоцкім (“К” № 9), я згадваў пра тое, што шэраг раёнаў, у тым ліку Гродзенскі, “не справіліся з папаўненнем бібліятэчных фондаў за кошт 15 % ад сродкаў, выдаткаваных на развіццё ўстаноў”. На артыкул імгненна адгукнулася намеснік дырэктара па бібліятэчнай справе Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Ганна Сіманенка.
У вясельным вянку на дзяжы
У Наваянчынскім доме фальклору (Барысаўскі раён), які працуе з 2012 года, 27 лютага гурт “Суседкі” павіншаваў з залатым вяселлем дзве пары аднавяскоўцаў.
Як уключыць “шэрыя клетачкі”?
Прызнаюся, у мяне шмат сяброў з ліку работнікаў культуры ў сацыяльных сетках. Што, вядома, вельмі зручна для журналісцкай працы: можна звярнуцца ды атрымаць кансультацыю ці каментарый ад любога спецыяліста хоць з Мінска і Віцебска, хоць з Мазыра і Браслава. Але даволі часта падобная перапіска можа стацца і нагодай для артыкула…
І ўсё ж — марская!..
“Беларусь лічаць сухапутнай краінай. Кандыдат гістарычных навук Андрэй КІШТЫМАЎ падобнае сцвярджэнне абвяргае: Беларусь спаконвеку жыве на водападзеле, на ростанях водных магістраляў, і таму яе можна лічыць вялікай рачной дзяржавай. А значыць, і марской — бо, як вядома нават першакласніку, кожная рака рана ці позна ўпадае ў мора. У апошнім гісторык здолеў пераканацца на ўласным досведзе падчас сваіх шматлікіх водных падарожжаў у складзе экіпажу славянскай ладдзі альбо дракара вікінгаў. Экспедыцыі, кожная з якіх цягнулася больш за месяц, ахапілі практычна ўсе буйныя рэкі Усходняй Еўропы і тры найбліжэйшыя да нас моры — Балтыйскае, Чорнае і Азоўскае. Аднак пры гэтым ці не кожны з дзясятка размаітых маршрутаў праходзіў праз тэрыторыю Беларусі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»