Свежы нумар
"К" інфармуе
Нашы кнігі ў Латвіі
Сярод апошніх мерапрыемстваў, датычных узаемадзеяння ў сферы культуры паміж Беларуссю і Латвіяй, — перадача Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта і Беларускаму інфацэнтру ў Рызе факсіміле "Тураўскага Евангелля".
Далей
Соцыум
Праз сем гадоў...
РДК і кінатэатр у Глуску: будаўнічыя і рамонтныя праекты адкладзены на...
Выдатна памятаю, як амаль сем гадоў таму, на пачатку 2009 года, “К” прадстаўляла новы праект “Родная зямля: час крэатыву”. Першая публікацыя названага цыкла мела загаловак “У сваім доме ды без Дома культуры?” і распавядала пра гаротны стан Глускага РДК, прызнанага яшчэ тады аварыйным. Мясцовыя ўлады вельмі спадзяваліся на тое, што праблемы аб’екта раённай культуры не застануцца па-за ўвагай абласных улад, у тым ліку — і з-за публікацыі ў “К”. Мары мясцовых культработнікаў былі досыць канкрэтныя: займець новы будынак для галоўнай установы культуры раёна, значна большы па памерах ды абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. На жаль, як аказалася, і праз амаль сем гадоў пасля публікацыі гэтыя спадзяванні жыхароў Глуска так і засталіся няздзейсненымі. І ці будуць яны ўвасоблены ў рэальнасць — пытанне з даволі няпэўным адказам.
Далей
Дзяжурны па нумары
Не заблукаць сярод міфаў
Сайт www.oginski.by створаны, як я разумею, спецыяльна пад святкаванне юбілею слыннага кампазітара з мэтай папулярызацыі беларускай гісторыі і прапаганды айчынай культуры. Таму мне дзіўна было сустрэць у біяграфічным раздзеле сайта, дзе гаворка вядзецца пра беларускія карані роду Агінскіх, наступны тэкст.
Далей
На маю думку...
Тэхналогія Форуму
Аляксандр МАРЧАНКА, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі РТБД, кіраўнік штаба ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі
Тыдзень таму білеты на ўсе спектаклі форуму паступілі ў продаж. Засталося крыху больш за 10 дзён да ўрачыстага адкрыцця, таму мы інтэнсіўна маніторым сітуацыю і падтрымліваем сувязь з ўдзельнікамі. Як нам паведамляюць госці, ужо ўсе набылі білеты на самалёты і аўтобусы, таму заяўленыя пастаноўкі павінны адбыцца своечасова.
Далей
Два працэнты ў падарунак
Валянціна ІВАНОЎСКАЯ, намеснік старшыні таварыства беларускай культуры “Спадчына” (Друскінінкай, Літва)
У ліпені ў Вільнюсе аднавіў сваё існаванне Дэпартамент нацыянальных меншасцей. Ён створаны для таго, каб дапамагчы развіццю рознамоўных дыяспар у краіне, для забяспечэння культурнай і моўнай разнастайнасці. Спадзяемся, новая структурная адзінка ў складзе літоўскага Міністэрства культуры паспрыяе таму, каб нюансы існавання этнічных суполак сталі больш простымі.
Далей
Па вокладцы прымаюць
Уладзімір КУЛІКОВІЧ, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
У нацыянальнага кнігадруку існуе праблема, якую пакуль пераадолець не атрымліваецца: беларускамоўныя выданні, на жаль, з вялікай цяжкасцю знаходзяць спажыўца. Стосы зборнікаў айчынных аўтараў стаяць у кнігарнях, але на касе часцей аплочваюць томікі з прозвішчамі замежнікаў на вокладцы. Студэнтка 3 курса БДТУ Ксенія Тарасевіч пад маім кіраўніцтвам паспрабавала знайсці прычыны такога становішча, правесці аналіз беларускамоўнай мастацкай літаратуры з пункта гледжання яе самарэкламы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Тэндэнцыі сферы
Наша на шпалерах: (не)модна ці невыгодна?
Пакуль попыт на “агульныя” ўзоры і назвы ад “Ціроля” да “Бісмарка”
Нядаўна “К” пісала пра моду на арнаменты: “вышымайкі”, “вышыкубкі” ды “вышыштодзённікі”. Гэтым разам высвятляем, ці закранула гэта мода інтэр’еры. Балазе ў вэб-прасторы ўжо гучалі прапановы ажыццявіць, прынамсі, пробную партыю шпалераў з беларускімі сюжэтамі. Скажам, з рэпрадукцыямі касмічных тэм Язэпа Драздовіча.
Далей
Каментарыі (1)
Што такое беларускі стыль?
Дом ля возера ці ў лесе, прыцягнены “за вушы” да айчыннага
Конкурс сярод архітэктараў і дызайнераў “Belarus design award” праводзіцца не ўпершыню. Сёлетняя тэма — дом для сябе ў беларускім стылі. У Сеціве выстаўлены 183 праектныя прапановы, якія даволі актыўна абмяркоўваюцца як прафесіяналамі, так і людзьмі ад згаданай сферы далёкімі, але да гэтай справы не абыякавымі. Пабачанае яны суадносяць са сваёй кішэняй, сацыяльным і культурным досведам, са сваім уяўленнем пра беларускасць.
Далей
Маладыя пачынаюць і…
"Лістапад": глядзім сваё ды не толькі
Учора ў сталічным кінатэатры "Масква" стартаваў ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", які традыцыйна сабраў у сталіцы шматлікія праграмы свежых фільмаў з краін колішняга сацыялістычнага блоку і не толькі. Гаворка пра цікавосткі форуму была яшчэ ў мінулым нумары, прапанаваўшы гід па фестывалі наогул. А ўжо на гэтай старонцы пачынаем агляд Нацыянальнага конкурсу "Лістапада-2015". Праваднікамі для чытачоў "К" выступілі тры рэжысёры, чые працы прадстаўлены ў названай праграме: Андрэй Кудзіненка, Арцём Лобач і Максім Лушчык...
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Купі — прадай — выжыві
Каштарыс творчасці на Лепельшчыне
“Сцэнарый” восеньскага ваяжу застаўся нязменным: пошук крэатыву для ягонай папулярызацыі па рэспубліцы. Хіба што больш увагі надавалі эканамічнаму складніку пазабюджэтнай дзейнасці арганізацый культуры.
Далей
Prof-партфоліа
Ніша для галерэі
Чаму не варта станавіцца канкурэнтам для ўсіх?
Амаль два месяцы ў Мінску працуе “Дом карцін”, мастацкая галерэя — частка прыватнага праекта (установа пад такой жа назвай адчынена ў Кіеве, трэцяя з’явіцца ў Маскве). Паколькі досвед згаданага перыяду засведчыў попыт у прафесіяналаў і аматараў жывапісу на новы фармат галерэі, то сама па сабе ўзнікла праблема вольных ніш у айчыннай арт-прасторы. Вопытам па стварэнні выставачнага прадукту дзеліцца прэс-сакратар Крысціна ЛЯДСКАЯ ў фармаце маналогаў.
Далей
аКно ў свет
Колькі карцін у кватэры італьянца?
Наш мастак: адчуванне “persona grata” і ціск гравюр Піранэзі
Сёння нямала нашых творцаў і за мяжой працуюць, і з радзімай не парываюць. Гэта адначасова і распаўсюд па свеце нашай мастацкай школы, праца на імідж Беларусі, але і набыццё досведу, які можа быць карысным у беларускай культурнай прасторы. Адзін з такіх “амбасадараў беларускага мастацтва” — жывапісец Андрэй Дубінін. На старонках “К” ён распавядае пра тое, што дала яму Італія як мастаку, якім эмацыйным і практычным досведам узбагаціла.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Крытычная маса
“Дыягностыка” тэатра: выбранае
Парад прэм’ер у Гомелі па выніках двух сезонаў
Гомельскі абласны драматычны тэатр вырашыў правесці творчую “дыягностыку” і зладзіць маніторынг уласнай пастановачнай дзейнасці апошніх двух сезонаў, прапанаваўшы гледачам ды крытыкам так званы парад прэм’ер. І гледачы, і сам тэатр атрымалі магчымасць убачыць сканцэнтраваную карціну не толькі сваіх дасягненняў, але і задач, якія на дадзеным этапе патрабуюць неадкладнага вырашэння.
Далей
“Знітаванне” і “разнітаванні”
Попыт — меншы, мастакоў жа стала больш
“Мы ткачы, мы тчэм габелены часу…” — не прыгадаю, хто сказаў гэтую цудоўную фразу, але ведаю адно: мастацтва — прыбаўленне жыцця. Але толькі ў тым, чароўным выпадку, калі творца безаглядна шчодры, апантаны ў сваёй стваральнай місіі, у аддачы не толькі ўласнага духу, дара — а і ўсёй сваёй сутнасці і плоці. Нельга быць песняром жыцця, гледзячы на яго з боку. Па гэтым законе глядач і пазнае аўтара.
Далей
Рэальная сфера
Касы завулак на Талстога, 7...
Нестыкоўка культуры і турбізнесу: хіба новыя арт-зоркі Віцебска не патрэбны?
У гісторыі віцебскага будынка па сучасным адрасе Талстога, 7 прасочваецца пэўная наканаванасць: гэты помнік класіцызму неаднойчы быў героем твораў такіх выбітных майстроў, як мастакі Юзаф Пешка, Напалеон Орда, фатограф Сяргей Праскудзін-Горскі. Нават у знакамітага на ўвесь свет Марка Шагала адно з палотнаў фіксуе гэту кропку ў горадзе. Сёння Талстога, 7 — ужо не кропка, а сузор’е талентавітых людзей, аб’яднаных не толькі дахам, але і агульнай ідэяй: асваеннем “Aрт-прасторы”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Тры імпрэзы за адзін дзень
“Вялікая вясельніца” ў Дуброўне: этапы свята ад інфармантаў да музыкантаў
У Дуброўне прайшло абласное свята “Вялікая вясельніца”. Імпрэза складалася з трох частак: рэканструкцыя вяселля на аснове традыцый Дубровенскага і Гарадоцкага раёнаў, паказ на сцэне адноўленых элементаў вясельнага абраду розных куткоў Віцебшчыны і майстар-класы па вясельных танцах ды гульнях. У фае Дубровенскага раённага дома культуры дзейнічала выстаўка вясельнай атрыбутыкі.
Далей
art-блог
Шоу-кейс: планамерны зрэз
“Belarus Open”: і ўсё ж патрэбна пляцоўка
Галоўнай адметнасцю сёлетняга “ТэАРТу” сталася беларуская праграма. І зусім не таму, што замежныя спектаклі камусьці маглі падацца менш цікавымі! Упершыню складзеная ў паўнавартасны шоу-кейс з 13-ці спектакляў, праграма “Belarus Open” прадэманстравала даволі шырокі зрэз нацыянальнага тэатральнага мастацтва. А галоўнае, паказала, што беларускі тэатр, як і еўрапейскі, можа быць самым розным не толькі па відах і жанрах (упершыню да драматычнага далучыўся лялечны), але і па эстэтыцы, кірунках развіцця. І што ў ім працуюць папраўдзе таленавітыя рэжысёры! Прычым не толькі старэйшага пакалення. І не адно ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах.
Далей
вяртанне імёнаў
“Як акцёр хачу заўсёды працаваць…”
Амаль забыты народны артыст: наш зямляк Іларыён Пяўцоў
Сёння "К" працягвае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. І адной з яркіх адзнак яго творчага шляху стала выкананне ролі палкоўніка Бараздзіна ў знакамітай кінастужцы "Чапаеў".
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Эксперымент "К"
“Вязі мяне, вазніца!”
Прафесія таксіста плюс шансон. Але ці беларускі ён?
Упэўнены на сто з лішкам працэнтаў, што, сядаючы ў таксі, маршрутку або міжгародні аўтобус, вы ўнутрана падрыхтаваны да таго, якую музыку ў якасці “рэлаксу” прапануе кіроўца-дзі-джэй: у дзевяці выпадках з дзясятка — шансон. Я даўно прымірыўся з тым і амаль беспамылкова пазнаю па галасах выканаўцаў хітоў кшталту “а цягнік чух-чух-чух, агні мігцелі”. (Камандзіроўкі мне тут, дарэчы, сталі істотным базісам для набыцця ведаў.) І думка пра тое, чаму падобная творчая сакральнасць характэрная менавіта для такіх відаў транспарту, наведвае адразу пасля таго, як трапляю ў салон аўто. Разабрацца ў амаль містычным складніку паездак мы і паспрабавалі, паклікаўшы экспертамі кіроўцаў таксі, а таксама папулярных артыстаў айчыннай эстрады.
Далей
Паралелі
Ці пасуюць тэатру сямейныя традыцыі?
Алег ШАПАШНІКАЎ, дырэктар і мастацкі кіраўнік Даўгаўпілскага тэатра
Днямі акцёры Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выходзілі на сцэну Даўгаўпілскага тэатра, а пару тыдняў таму латвійскія калегі прывозілі спектаклі “Лео — маленькі леў” і “Казанова. Генрыета. Венецыя” нашым гледачам. Пра плённае супрацоўніцтва двух калектываў, а таксама пра агульныя для дзвюх краін праблемы карэспандэнту “К” распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Даўгаўпілскага тэатра.
Далей
Слова ўпраўленню культуры
Ад “Салавейкі” да “…Базара”
Ларыса АЛЕНСКАЯ, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ІРКСМ Віцебскага аблвыканкама
Адразу адзначу, што гэты год быў насычаны культурнымі мерапрыемствамі: усяго іх праведзена па вобласці больш за 80 тысяч! Упершыню ў Дуброўне, у рамках XXII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі, прайшоў конкурс беларускай традыцыйнай свістулькі пад назвай “Салавейка-2015”. Дадам, што лепшыя калектывы Віцебшчыны прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі, абласных “Дажынках”, іншых культурных акцыях.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Талака традыцый
IV Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства” пройдзе ў Магілёве з 10 па 13 лістапада. Нагадаю, што ініцыятар гэтага мерапрыемства — абласны метадычны цэнтр — заўжды нестандартны па сваіх падыходах да папулярызацыі і развіцця традыцыйнай культуры. Натуральна, у якасці арганізатараў да метадцэнтра падключыліся Міністэрства культуры краіны і Магілёўскі аблвыканкам.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |