Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Паляванне на ноты
Святкаванне юбілею Міхала Клеафаса Агінскага калі не прагрымела, дык, прынамсі, прагучала на ўсю краіну. Няма сумневу: гэта імя трывала ўвайшло ў свядомасць мас. Вуліцы, установы, мастацкія імпрэзы, канцэрты, фестывалі, помнік, лаўка… А на паліцах крам нават з’явілася прысвечаная слыннаму роду… каўбаса. Так было не заўсёды. І хто б мог у свой час ведаць, што высілкі купкі энтузіястаў, якія ўзяліся за даследванне дасавецкай беларускай музыкі, спатрэбяцца вытворцам мясной прадукцыі! Пасля свята час згадаць пра гэтых энтузістаў ды праблемы іх будняў.
"Золата" Культурнай сталіцы
Адзін з вынікаў чарговай калегіі Міністэрства культуры, якая адбылася 29 кастрычніка: статус Культурнай сталіцы Беларусі на наступны год атрымае горад Маладзечна Мінскай вобласці.
Аптымізацыя, брак кадраў і… зямля для музея
Журналісты “К” пабывалі на святкаванні Дня работнікаў культуры, што адбыліся ў мінулую пятніцу ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача ды пагутарылі з некаторымі ўдзельнікамі мерапрыемства, якія завіталі ў Мінск з рэгіёнаў краіны. Паразмаўлялі найперш пра планы і тыя праблемы, якія сёння хвалююць работнікаў сферы. Атрымаўся зрэз бягучай сітуацыі з выпадковай выбаркай, але ён якраз тым і цікавы.
Жыццё па-за МКАД?
Густы ва ўсіх розныя. Але ёсць дзіўнаватая заканамернасць: як толькі прыязджае нейкая, скажам, маскоўская антрэпрыза, залы — аншлагавыя, прычым незалежна ад мастацкага ўзроўню пастаноўкі. Калі ж сталіцу наведвае наш абласны тэатр, з распаўсюджваннем білетаў — праблемы. Так было ў час і леташняй Нацыянальнай прэміі, і сёлетняга “ТэАРТу”, куды абіраліся лепшыя з лепшых спектакляў. На наступным тыдні сталіцу чакаюць чатырохдзённыя гастролі Гродзенскага тэатра лялек. Няўжо сітуацыя паўторыцца?
Рука на пульсе фестываляў
Для таго, каб у сферы фестывальнага руху трымаць руку на пульсе, кантраляваць сітуацыю, каб стымуляваць развіццё жанраў, трэба ладзіць падзеі па ўсіх кірунках аматарскай творчасці. Лічу не нармальным становішча, калі па адных жанрах праводзяцца рэспубліканскія фестывалі, а па іншых — не.
Што спрыяе, а што не…
Гомельшчына славіцца ўнікальнай захаванасцю традыцыйнага мастацтва як жывой з’явы. Таму асноўная мэта ўсіх форм работы з нематэрыяльнай спадчынай краю ўвогуле і з каляндарнымі абрадамі ў прыватнасці — падтрымка жыццёвасці традыцыі, наданне новых імпульсаў існаванню аўтэнтыкі.
Права на імя?
У № 42 “К” змясціла артыкул “Мы і пра нас” Алеся Сушы. Як папулярызатары дзейнасці Тадэвуша Рэйтана дзякуем аўтару за яго згадку гэтай выбітнай асобы беларускай мінуўшчыны. Але з гэтай нагоды вырашылі падзяліцца сваімі думкамі.
Асалода для вачэй? Не толькі!
6 лістапада распачынаецца 22-гі Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Прыемна адзначыць, што амаль незаўважна ды ўпэўнена-паступова галоўнае месца ў нашых размовах пра форум стала займаць менавіта кіно, якое, як вядома, прыносіць асалоду не толькі для вачэй, а і для розуму.
“Тут і цяпер” на… апошнім сеансе?
Яшчэ дзесяць — пятнаццаць гадоў таму ўсё кіно ўпэўнена падзялялася на прафесійнае і аматарскае. З пераходам кінамастацтва ў лічбавы фармат такі падзел, па меншай меры, стаў неактуальным. Здымачная тэхніка — усё больш даступная, а яе якасць павышаецца. Таму і колькасць амбіцыйных маладых людзей, якія вырашаюць паспрабаваць сябе ў якасці аўтараў фільмаў, становіцца ўсё больш. Ды і самі знятыя без вялікіх бюджэтаў і па-за межамі буйных студый стужкі часам мала адрозніваюцца ад карцін, зробленых за салідныя грошы выпускнікамі знакамітых кінашкол. У кароткаметражным кіно такая тэндэнцыя праяўляецца найбольш ярка.
Калі ж гаворка пра культуру...
Да скульптуры бабра альбо да нейкага іншага ўвасаблення гэтай жывёлы ў камені, метале ці дрэве мне ў Бабруйску чамусьці дакрануцца не ўдалося, але вярнуцца сюды я хацеў бы. Спадабаўся мне горад сваёй грунтоўнасцю, няспешнасцю, дамамі з тых “калматых” гадоў, вуліцай Сацыялістычнай — амаль блізняткам адэскай Дзерыбасаўскай, — паветрам — духмяным і празрыстым, людзьмі — ветлівымі і падрабязнымі, скажам так. І смачным супам, якім пачаставала мама героя матэрыялу.
Прапіска фестывалю
У гэтыя дні працягваецца ХХ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, што ладзіцца ў полацкім Сафійскім саборы. На мінулым тыдні ў той жа Віцебскай вобласці адбыўся ІІІ музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”, які складаецца з чатырох канцэртаў у трох касцёлах раёна. У сталіцы ж з 16 да 30 кастрычніка праходзіць ХІІ фестываль духоўнай музыкі “Залатагорская ліра”, які знайшоў прапіску ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха). Яднае гэтыя падзеі не толькі музыка, але і само іх правядзенне не ўласна ў філармоніі, а ў помніках даўніны, дзе намолена само паветра.
Прастора інтэрактыву
Адкрыццё інтэрактыўных залаў для юных аматараў нашай мінуўшчыны ў Нацыянальным гістарычным музеі прымусіла паразважаць пра такое паняцце, як даступнасць культуры. А яно, між іншым, азначае не толькі наяўнасць і зручны час працы ў пэўным населеным пункце асобнай установы. Гэта яшчэ і магчымасць даступнага ўспрымання інфармацыі.
Помнікі, брэнд, адкрыцце
Вандроўкі… Для мяне ў іх адна мэта: параўнаць з нашай краінай, паглядзець, што ў другіх краях каштоўнага можна запазычыць, каб і ў нас стала больш прыгожа. Размова ідзе пра краіну, якую не так даўно наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У мінулай публікацыі ў “К” № 40 згадаў грузінскія песні, смакі і асобу Ніко Пірасманішвілі. А сёння…
1+1=11: формула сінергіі турызму
Прызначэнне Рыгора ПАМЯРАНЦАВА выконваючым абавязкі дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь стала не проста чарговай кадравай перастаноўкай. Ці не ўпершыню ў галіне крэсла дзяржаўнага службоўцы заняў паспяховы топ-менеджар з ладным “паслужным спісам” дасягненняў у замежнай туріндустрыі, які дзеля новай пасады вярнуўся з “засвоенай” Рыгі ў свой родны некалі Мінск. Пра гэты піруэт у ягоным жыцці, пра намеры і праекты, пра спрыяльныя ўзаемастасункі культуры і турызму мы гутарылі на чарговай рэдакцыйнай планёрцы — гэтым разам у кабінеце Памяранцава.
Гомельскія трактоўкі
У гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі доўжыцца выстаўка “Дыпломнік-2015” выпускаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжу. Прадстаўлены жывапіс і дызайн.
Што тэатр дае мастаку?
У Мазырскай гарадской выставачнай зале адбылася традыцыйная выстаўка “Фарбы Палесся”. Гэтым разам экспанавалася каля 70 работ — пераважна жывапіс і фатаграфіі. Сярод маіх уласных адкрыццяў — жывапісец, галоўны мастак Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа Андрэй Дзюбак.
Дык гэта Скарына?
Медыявістам вядома: сярэднявечныя выявы-сімвалы ўзыходзяць да слова. Пра гэта, сярод іншага, вядзецца і ў манагарафіях аўтара на рускай і англійскай мовах, выдадзеных Гомельскім дзяржуніверсітэтам імя Скарыны. Кнігу "Библия русская. Идеограммы гравюр и инициалов" плануецца перавыдаць налета да 500-годдзя айчыннага кнігадруку.
Стварыць свой брэнд
Сетка ўстаноў культуры Гомельшчыны, адна з найбуйных на Беларусі, значна зменшылася ў выніку аптымізацыі. Але падыходзім да яе індывідуальна, выбарча. Калі ў маленечкай вёсцы нічога апрача клуба ці бібліятэкі няма, стараемся іх захаваць. Пашырылі і пазастацыянарнае абслугоўванне. У вобласці цяпер дзейнічаюць 23 аўтаклубы, недахопу ў мерапрыемствах няма… Шмат зроблена і па вывучэнні відаў прыкладной творчасці. Абноўлены банкі даных па актыве народных майстроў. А іх у нас вельмі шмат, у тым ліку і ўнікальныя творцы, што займаюцца гомельскай драўнянай сканню, якой нідзе больш няма.
Маэстра і яго сад у квецені
У гэтым нумары “К” працягвае знаёміць чытачоў са старонкамі дзённікавых запісаў вядомага беларускага кампазітара Ігара Паліводы ў фармаце віртуальнага дыялогу з яго ўдавой Вольгай Палівода. З гэтых старонак выглядае складаная натура маэстра з яго трапнымі ацэнкамі і вострым словам. Гэты фрагмент складаецца з занатаваных “па гарачых слядах” Ігарам Паліводам уражанняў ад часу, калі рыхтавалася праграма “на народныя тэксты”, што атрымала назву “Нёман”.
Сустрэча, што стала "Традыцыяй"
У светлагорскіх аматараў выяўленчага мастацтва ёсць усе падставы павіншаваць галоўную навучальную ўстанову краіны ў сферы мастацтва з 70-годдзем. За 23 гады існавання нашай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава мы пабачылі каля 600 выставак. А ў фондзе з’явілася 526 твораў, якія маглі б скласці гонар любога мастацкага музея. Але найбольш памятнымі экспазіцыямі і найбольш каштоўнымі экспанатамі сталі тыя, што адбыліся і належаць выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»