Свежы нумар
"К" інфармуе
Сустрэча ў Міністэрстве
12 сакавіка ў зале калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча апарата Мінкультуры, кіраўнікоў шэрагу ўстаноў культуры са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай. У час мерапрыемства госця Міністэрства распавяла пра асаблівасці выбарчага заканадаўства нашай краіны, а таксама некаторых дзяржаў — членаў СНД.
Далей
Селяшчук пад адкрытым небам
Сёлета сталічная плошча Якуба Коласа зноў займее мастацкі складнік. На стэндах пад адкрытым небам з'явяцца работы знакамітага беларускага жывапісца Міколы Селешчука. А ўжо сёння ў Цэнтры сучасных мастацтваў, што выступае арганізатарам праекта, вызначыліся з некаторымі творамі слыннага майстра, што дакладна патрапяць у арт-прастору.
Далей
Код да Вінчы
Высокія паказчыкі па наведвальнасці паказвае выстаўка "Вынаходніцтвы да Вінчы" ў Нацыянальным мастацкім музеі. Цікава, а ці вельмі складаным было б увасобіць чарцяжы вынаходніцтваў нашых Казіміра Семяновіча і Язэпа Драздовіча? Далібог, праект атрымаўся б не горшы за міжнародны, што прадстаўлены ў Мінску!
Далей
Ушанаванне Кабзара
12 сакавіка ў Пасольстве Украіны ў Беларусі адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 201-й гадавіне з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскіх культурных суполак Беларусі, мастакі, журналісты. Да гэтай імпрэзы ў памяшканні Пасольства была наладжана мастацкая выстаўка пад назвай “Праз Беларусь праходзіў шлях Паэта”. Яе ўдзельнікі — беларускія мастакі Марына Эльяшэвіч, Алесь Фаменка, Уладзімір Сытчанка, Яўген Шунейка. Яны засяродзілі ўвагу на адным з эпізодаў жыцця Кабзара — ягоным падарожжы праз Беларусь у 1829 годзе.
Далей
Соцыум
Ці “пакаціць” піяр свайго сваімі?
Вулічнай сацыяльнай рэкламе не стае асобаснага пасылу
У маім імправізаваным хатнім архіве, дзе згрувашчана недадуманае і недаробленае, ёсць папка з парай спісаных аркушаў. Яна называецца “Апосталы”. Умоўная назва перспектыўнага, як падавалася гадоў пяць таму, праекта сацыяльнай рэкламы, які мы прыдумалі разам з колішнім фатографам “К” Юрыем Івановым. Караценька распавяду пра сутнасць задуманага. Знаёмая, што працуе ў Маскве, згадала неяк: сталіца Расіі хоць і перанасычана вулічнай камерцыйнай рэкламай, але і на недахоп сацыяльнай не можа паскардзіцца. Бачыла яна, да прыкладу, шматлікія плакаты з выявамі вядучых тэатральных артыстаў з іхнімі ж патрыятычнымі выказваннямі. Скажам, Алег Табакоў прызнаваўся мінакам у шчырай любові да сцэнічнага мастацтва. Падумалася, а чаму мы, беларусы, не прапагандуем гэткім жа чынам сваё і сваіх?
Далей
Форум
Ці насамрэч “усе разам”?
Кадравы рэзерв мастакоў Брэстчыны: чым "дыхаем"?
Напрыканцы студзеня “К” пісала пра маладзёжную выстаўку ў Брэсце пад назвай “Усе разам-2”. У публікацыі была засяроджана ўвага на пытанні “кадравага рэзерву”: пераемнасці пакаленняў у выяўленчым мастацтве Брэста і рэгіёна. Cёння прапануем чытачам маналогі трох тамтэйшых мастакоў. Першы з іх, Міхаіл Канькоў, належыць да сярэдняга пакалення творцаў. Ён адзін з арганізатараў праекта. Двое іншых, Марыя Радзько і Міраўлад Палачыч, — яго ўдзельнікі. Яны паспяховыя прафесіяналы і не апошнія людзі ў мясцовай супольнасці. Пра творчую "кухню" і бачанне перспектыў маладымі — у сённяшнім “Форуме”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Дзяжурны па нумары
Паболей бы добрых навін!
Вось і вясна надышла. А з ёю — плойма добрых навін. Спачатку — пра галоўную. У Маладзечне распачалі ўзвядзенне новага даху Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча. Да “юбілею” аварыі, якая здарылася ў леташнім маі, управіцца не паспеюць. Але самае важнае, што працэс урэшце пайшоў. І гэта абнадзейвае…
Далей
На маю думку...
З нагоды Дня Канстытуцыі
Сяргей ЧЫГРЫНАЎ, суддзя Канстытуцыйнага Суда
15 сакавіка 1994 года Парламент нашай краіны прыняў Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Важнасць гэтай гістарычнай падзеі заключаецца ў тым, што ўпершыню на ўзроўні Асноўнага Закона, які з’яўляецца вышэйшым прававым актам дзяржавы, была замацавана воля беларускага народа на пабудову дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы.
Далей
Харавое веча: “зборная” краіны
Міхась ДРЫНЕЎСКІ, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў
Прыцягненне грамадскай увагі да харавога мастацтва — вельмі важная справа. Харавыя спевы здаўна сталі неад’емнай часткай нашай культурнай спадчыны, усе добра разумеюць іх сувязі з патрыятычным выхаваннем, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці. Але не сакрэт, што апошнім часам мы спяваем усё меней, пачынаючы са школы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
З чаго пачынаецца спадчына?
Максім РАСОХА, кіраўнік квартэта драўляных духавых “Riviera”, артыст Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, выкладчык па класе камернага ансамбля
Папулярызацыя нашай культурнай спадчыны павінна стаць адным з асноўных кірункаў дзейнасці кожнага музыканта. Той ці іншы беларускі твор ёсць у рэпертуары кожнага выхаванца — былога ці цяперашняга — музычных навучальных устаноў краіны. Але ж ці ўсе музыканты імкнуцца выконваць іх потым, пасля завяршэння вучобы?
Далей
Тэндэнцыі сферы
Навошта клуб-церам, калі ёсць ДК?
Праекты за кошт фандрайзінгу на фоне аптымізацыі: дубляванне без спадзяванняў
Пленэр у закінутай вёсцы, лекцыі з нагоды традыцыйнай беларускай культуры, гурткі па вывучэнні гісторыі абласнога цэнтра ці музей дзяцінства… Пра ўсе гэтыя і іншыя культурныя праекты сёння можна даведацца ў Інтэрнэце з нагоды правядзення конкурсу сацыяльных ініцыятыў startidea.by. Але наколькі яны будуць запатрабаваныя спонсарамі ці мецэнатамі — пытанне, мабыць, галоўнае.
Далей
Працэс набыцця голасу
Сады, метафары і фільтры Венецыянскага біенале
Окві Энвезар — куратар 56-га Венецыянскага біенале на мінулым тыдні ладзіў сустрэчу-кансультацыю з куратарамі нацыянальных павільёнаў Еўропы. На ёй і на прэс-канферэцыі, прысвечанай будучай галоўнай экспазіцыі “Усе лёсы свету” (“All the World’s Futures”), пабываў куратар праекта “Архіў сведкі вайны”, што будзе прадстаўляць Беларусь на сёлетнім форуме, Аляксей Шынкарэнка. Эксклюзіўна для “К” ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Венецыю.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праекты развіцця
Колькі доўжыцца “часова”?
Акцыя “К”: журналісцкі аўтатур па СДК і не толькі: капрамонт з рэканструкцыяй, недахоп плошчаў і сацыяльныя стандарты
Сёння — пра культуру Талачына і Талачынскага раёна. А тут шмат усяго: і добрага досведу, які ў іншых раёнах не пашкодзіла б узяць на заметку, і пэўных пралікаў, ад якіх, нам падаецца, пазбаўляцца трэба рашуча. Карацей, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама не надта адрозніваецца ў сваёй стратэгіі ад іншых, што дзейнічаюць у раёнах, якія размешчаны ля не асабліва ажыўленых трас і магістраляў.
Далей
Prof-партфоліа
Грант на рамонт і інтэрактыў
Як школе мастацтваў знайсці сродкі на абнаўленне?
Праект адным праектам не абмяжоўваецца — гэта “прапісная” ісціна, вядомая сёння многім работнікам культуры Беларусі. Асабліва тым, якія, як кажуць, на праектнай дзейнасці ўжо “сабаку з’елі”. Таму цяпер у іхніх раёнах ад задумкі да рэалізацыі чарговай ідэі праходзіць не так ужо і шмат часу. Згадаю хаця б Рагачоўскі ў Гомельскай вобласці або Кобрынскі ў Брэсцкай, пра якія “К” піша рэгулярна… Натуральна, для таго, каб падобная дзейнасць прыносіла плён, варта спачатку наладзіць кантакты з партнёрамі ці спонсарамі, замежнымі ды айчыннымі арганізацыямі, якія маюць магчымасць прадастаўляць гранты ў культурнай сферы. Гэтак і зрабілі выкладчыкі Дзіцячай мастацкай школы горада Глыбокае, што ў Віцебскай вобласці.
Далей
аКно ў свет
“Пасланні” Акадэміі
Што пабачылі літоўцы ў беларускім кантэксце?
З 5 сакавіка у галерэі “Тытанік” Вільнюскай мастацкай акадэміі — выставачны праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Пасланні”, які стаў найбуйнейшай на сёння прэзентацыяй сучаснага беларускага мастацтва ў Літве. У экспазіцыі — графіка і фотаграфіка, інсталяцыі, жывапіс. На адкрыцці прысутнічала дэлегацыя БДАМ на чале з рэктарам Міхаілам Баразной.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Мінулае на мове цяжкага року
Як дакументалістыка служыць спыненню канфліктаў
Рэжысёр Карла КАРАПЕЦЯН жыве ў Лос-Анджэлесе, але здымае свае фільмы па ўсім свеце. У Мінск яна прыехала, каб прадставіць сваю самую найвядомую карціну, “Screamers”, што можна перакласці як “Тыя, якія крычаць”. Гэты фільм у Мінску адкрываў кінапраграму, падрыхтаваную ерэванскім кінафестывалем “Залаты абрыкос” да гадавіны пачатку генацыду армянскага народа ў Асманскай імперыі. Карэспандэнт “К” пагутарыў з Карлай Карапецян пра тое, як ствараўся яе фільм і чаму праз восем гадоў пасля прэм’еры яго працягваюць глядзець у розных краінах свету.
Далей
art-блог
Пра тых, хто сталі чужымі
“Афінскія вечары”: гаворка не пра перанос
П’еса сучаснага расійскага драматурга Пятра Гладзіліна “Афінскія вечары”, напісаная на пачатку 1990-х, дастаткова вядомая айчыннаму гледачу. Праблемы выхавання, сямейных каштоўнасцей, паразумення і духоўнай пераемнасці розных пакаленняў, прызначэння чалавека, асабліва творцы, сапраўднай і ўяўнай інтэлігентнасці, узнятыя ў драме, прыцягваюць стваральнікаў, хвалююць гледачоў.
Далей
Гульня ўяўлення
Аксана Еўдакіменка, выхаванка мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава, больш за дзесяць гадоў выстаўляецца на рэспубліканскіх, міжнародных выстаўках, з’яўляецца ўдзельніцай 18 міжнародных жывапісных пленэраў у Беларусі, Расіі, Егіпце, Турцыі, Ліване, Украіне.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Улётная” філасофія для маленькіх
Замест "сюсю-мусю" — гаворка
Абменныя гастролі — што можа быць лепей? У той час, як Магілёўскі абласны тэатр лялек прывёз на гастролі ў сталіцу “Самы маленькі самалёт на свеце” і “Выкраданне скарбаў”, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек паехаў таксама з двума дзіцячымі спектаклямі — “Пэпі Доўгая панчоха” і “Майдадыр” у горад на Дняпры. Але асаблівасць прыезду магіляўчан яшчэ і ў тым, што адна з іх пастановак — нядаўняя прэм’ера.
Далей
Мастацтва для рэлаксу
Што засведчылі сем гадоў галерэі
У сталічнай карціннай галерэі “Вільнюс” праходзіла выстаўка, якую можна лічыць справаздачай за сем гадоў работы ўстановы. Называлася яна “Сустрэча”, а ўдзел у ёй бралі тыя мастакі, якія ў 2007 — 2014 гадах ладзілі ў згаданай галерэі персанальныя выстаўкі. Гэта Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Алег Стасевіч, Барыс Бондараў, Сяргей Пыжыкаў, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Пятрунчык, Юрый Яскевіч ды іншыя.
Далей
На людным месцы
Намаляваць героя
Пра вайну гаварыць трэба. Асабліва з моладдзю. Асабліва сёння. Толькі трэба знайсці правільныя словы. Вось асноўная мэта, якую ставілі педагогі Дзіцячай мастацкай школы Маладзечна, калі арганізоўвалі гутарку з навучэнцамі.
Далей
Суботнія сустрэчы
“А што здымаць, калі не пра Беларусь?”
Кінаманалогі Віктара Аслюка
Беларускі рэжысёр-дакументаліст, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі Віктар Аслюк адкрывае свой курс па рэжысуры дакументальнага кіно. Пакуль — у адной з прыватных кінашкол. І з гэтай нагоды творца, фільмы якога атрымліваюць узнагароды на прэстыжных кінафорумах, зладзіў адкрыты майстар-клас. Аглядальнік “К” патрапіў на яго шчыры расповед. І досвед рэжысёра падаўся карысным не толькі для кінематаграфістаў, але і для іншых творчых прафесій.
Далей
Паралелі
Замест поясу — галаграма?
Эва АРЛІНЬСКА- МЯНОЎСКА, захавальнік польскага Нацыянальнага музея ў Варшаве
Беларусь — радзіма слуцкіх паясоў. Але краіна наша не можа пахваліцца іх багатай калекцыяй. Таму кожная дэманстрацыя ў Беларусі паясоў з замежных збораў становіцца для нас надзвычайнай падзеяй культурнага жыцця. Зараз у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі дэманструюцца шэсць паясоў з Нацыянальнага музея ў Варшаве. Наш карэспандэнт пагутарыў з захавальнікам калекцыі тканін галоўнага музея Польшчы.
Далей
Распавядзіце "К"!
Хіба ж змесціш свет у куфэрку?
Нагодай завітаць на Случчыну паслужыла канкрэтная падзея: адзін з зацікаўленых случчакоў, імя якога раскрыецца ў наступных нумарах “К”, скрупулёзна сабраў матэрыял для важкага інфармацыйнага альбома па ручніках тэрыторыі колішняга Слуцкага павета. Праца — каласальная: за тры гады адсочвання “ткацкай фалькларыстыкі” выяўлена больш за дзвесце непадобных адзін да аднаго экзэмпляраў, якія толькі пацвердзілі адоранасць і вынаходлівасць мясцовых жыхароў.
Далей
прыватная гісторыя
Пра што мне піша неба
Іван КІРЧУК, лідар этна-трыа "Троіца", выкладчык Інстытута культуры Беларусі і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
Працягваем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай летась. Першыя публікацыі з серыі — у №№ 3, 5, 7, 9 за 2015 год...
Далей
Пазыўны “Тадэвуш”
У рэдакцыю патэлефанаваў метадыст Ганцавіцкага РМЦ Мікалай Ленкавец і прапанаваў напісаць пра лёс работніка культуры Паўла Рыгоравіча Зуйкевіча... Мікалай — даўні сябра “К”, таленавіты сцэнарыст, аўтар шматлікіх крэатыўных праектаў. Таму да ягонай прапановы прыслухаліся з увагай. Аказалася, што ў Ганцавічах і ў вёсцы Лактышы ёсць вуліцы, якія носяць імя Зуйкевіча, а ў Лактышах, да таго ж, пры сельскім клубе дзейнічае музей, прысвечаны памяці Паўла Рыгоравіча. Мікалай Ленкавец зазначыў таксама, што да 70-годдзя Вялікай Перамогі ён напісаў сцэнарый інфармацыйна-пазнаваўчай праграмы пра Зуйкевіча, які загінуў у 23 гады. Вось з гэтага сцэнарыя і можна ўзяць фактуру пра гераічнага хлопца, кавалера найвышэйшай узнагароды Чэхаславакіі — Ваеннага Крыжа І ступені. Так мы і зрабілі. Якім жа быў першы загадчык хаты-чытальні ў Лактышах Павел Рыгоравіч Зуйкевіч?
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Запілім вініл ды запоўнім вакуум
У юнацтве ўзяў у старэйшага сябра кружэлку югаслаўскага ансамбля “АВС” з неймавернымі па прыгажосці і лёгкасці, як мне тады падавалася, інструменталкамі. Калі вяртаў, абурэнню таварыша не было мяжы: “Да ты мне ўвесь вініл запіліў!” І мой грэх быў неаспрэчным, бо карыстаўся не дарагой вяртушкай, а звычайнай тады лямпавай радыёлай. Так што гэта я “забіў” плыту… Мой сябра зарабляў за савецкім часам фарцой, а афіцыйна і для душы быў ды-джэем. Праўда, тады гэта называлася “вядучы танцавальных вечароў”. І па сёння карыстаемся з ім слэнгам, агульным для фарцоўшчыкаў і меламанаў. А мае абдзеленыя савецкасцю сыны не жадаюць бачыць розніцу паміж “лонгплэем” і “альбомам”. У кожнага — сваё юнацтва.
Далей
Дэтальны разгляд
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны агучана ідэя абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія друкуем цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
Далей
Рэпліка пра...
Вялікі трэнд
Вадзім МАЖЭЙКА, культуролаг, магістр кіравання, эксперт па культуры грамадскага аб'яднання "Ліберальны клуб"
Адметна, што палітыка дзяржаўных інстытутаў у сферы культуры апошнім часам развіваецца паралельна, а ў некаторых праявах наогул супадае з грамадскімі памкненнямі і шматлікімі беларускаарыентаванымі ініцыятывамі, якія набылі вялікую папулярнасць за мінулы год. Чаму склалася такая тэндэнцыя і якое яе значэнне?
Далей
Каментарыі (1)
Погляд з XXI стагоддзя
“Я — Іван Стасевіч: Старыя Дарогі — Берлін”
І — пайшлі франтавыя будні. Сын палка Ваня Стасевіч, які добра ўмеў абыходзіцца з аўтаматам і кулямётам, удзельнічаў у фарсіраванні Віслы і ў Берлінскай аперацыі, прымаў удзел у рамонце дарог, мастоў, перапраў ля Варшавы і Берліна, маляваў плакаты і транспаранты, рабіў надпісы на дарожных указальніках, па якіх арыентаваліся нашы пехацінцы, танкісты, артылерысты, што з баямі прарываліся на захад.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |