Свежы нумар
"К" інфармуе
Планы і праекты
Учора, 27 лютага, у Нацыянальным прэс-цэнтры з прадстаўнікамі СМІ сустрэліся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры краіны Ігар Чарняўскі. Гаворка з журналістамі была прысвечана вынікам работы галіны летась і перспектыўным планам на 2015 год.
Далей
Іканаграфія аднаго кахання
У Нацыянальным мастацкім музеі доўжыцца выстаўка "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання", што дэманструе вобраз Мадонны ў творчасці італьянскіх майстроў XV — XIX стагоддзяў з калекцыі дзяржаўных і прыватных устаноў Умбрыі.
Далей
Форум
Навошта, кажаце, яны патрэбны?
Каментарый на "каменты": бібліятэкары — пра выказванні з Сеціва на адрас іх прафесіі
Нядаўна на адным з беларускіх інтэрнэт-парталаў з’явіўся невялікі матэрыял з нагоды прамой лініі, што правёў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Дакладней кажучы, гэта нават не матэрыял, а перадрукоўка адказаў кіраўніка ведамства на два пытанні, якія былі яму зададзены пад час тэлефоннай гутаркі. Адно пытанне датычылася аплаты працы бібліятэкараў, а другое — ужывання беларускай мовы на шыльдах і прыпынках у Магілёўскай вобласці.
Далей
Дзяжурны па нумары
Дробязей не бывае
Напярэдадні 23 лютага ў калідоры аднаго адміністрацыйнага будынка сталіцы з’явіўся каляровы плакат з віншаваннем з нагоды “мужчынскага” свята. Тое, што адміністрацыя ўстановы памятае пра дзяржаўныя святы і клапоціцца пра псіхалагічны камфорт тых, хто працуе ў яе будынку, — факт станоўчы.
Далей
На маю думку...
Трымаць статус праз тэатр
Валерый МАЛАШКА, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Магілёўшчына імкнецца падтрымліваць статус фестывальнага рэгіёна.
Далей
“Да таго месца вялікую ласку маюць…”
Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, паэт, дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё
Адной з яркіх падзей у культурным жыцці сталіцы апошняга часу сталася прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына на мовах свету”. Мерапрыемства сабрала навукоўцаў, выдаўцоў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. І гэта невыпадкова.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Інавацыі” на Масленку спрацавалі?
Настасся КОМЛІК-ЯМАЦІНА, вядучы метадыст па фальклоры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці
Вось і скончыўся Масленічны тыдзень. Апошні дзень — нядзеля — быў насычаны культурна-масавымі мерапрыемствамі, якія ладзілі музеі пад адкрытым небам, рэкрэацыйныя комплексы ды аграсядзібы... А адным з найбольш цікавых месцаў святкавання Масленкі сёлета стаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Далей
Тэндэнцыі сферы
WWA на Кастэла, 2146
Вызначаны месца і “начынне” Нацыянальнага павільёна Беларусі на Венецыянскім біенале
Кастэла, 2146 — такім стане адрас Нацыянальнага павільёна Беларусі на Венецыянскім біенале. Праект “Архіў сведкі вайны”, што прадставіць нашу краіну на форуме сучаснага мастацтва, размесціцца ў будынку на перакрыжаванні турыстычных маршрутаў. Гэта набярэжная Венецыі, зона шпацыру. Камандзе Біенале пашчасціла атрымаць лакацыю, якая знаходзіцца на траекторыі пераходу ад Арсенала да Садоў Джардзіні — асноўных пляцовак Біенале.
Далей
Праекты развіцця
А вы падрыхтаваны да Бетховена?
Акцыя “К”: журналісцкі аўтатур па СДК і не толькі: запаўняльнасць залаў, бібліятэчны пазабюджэт і кадравая авантура
Покуль дабіраліся да Крупак, задумаліся вось над якім пытаннем: шэраг нашых устаноў культуры пастаянна скардзіцца на няпоўныя глядацкія ды слухацкія залы. Маўляў, няблага было б гэты паказчык (запаўняльнасць ды наведвальнасць) скасаваць на агульную карысць. Але ж якая карысць ад напаўпустых кінатэатраў ды пустых бібліятэк? І ці варта тут скідваць з рахункаў выхаваўчую ролю ўстаноў культуры? Менавіта яны за час свайго існавання павінны выгадаваць калі не прафесійных мастакоў, музыкантаў ды акцёраў, дык спрактыкаваных слухачоў і гледачоў, інакш кажучы — людзей, падрыхтаваных да ўспрыняцця высокага мастацтва. Але ці так гэта насамрэч?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Prof-партфоліа
Пакуль скульптуры ў Пружанах…
Ці застанецца музей Мікалая Тарасюка ў Стойлах?
22 лютага, на Масленку, — сорак дзён, як памёр народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк, бадай, самы вядомы носьбіт традыцыйнага светапогляду ў Беларусі. Да яго ў сядзібу, што ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёна, ішлі пешкі ды ехалі на дарагіх машынах. З усёй Беларусі і з замежжа. Па сутнасці, гэта было паломніцтва: пагаманіць з Майстрам, паглядзець створаны ім уласнаруч музей “Успаміны Бацькаўшчыны”. Нездарма кнігу пра яго драўляныя скульптуры назвалі “Сялянскай энцыклапедыяй”: Мікалай Тарасюк прамаўляў ад імя беларускага селяніна, як ён сам казаў, “мужычка”.
Далей
аКно ў свет
Семінары "Berlinale"
Андрэй КУЦІЛА, кінарэжысёр: беларускае сэлфі на фоне фестывалю
Берлінскі міжнародны кінафестываль — адзін з трох найвядомых кінафорумаў класа “А”. Але толькі на “Berlinale” ладзіцца спецыяльны адукацыйны семінар для маладых кінематаграфістаў з розных краін. Сёлета сярод 300 удзельнікаў “Berlinale Talents” быў і рэжысёр з Беларусі Андрэй КУЦІЛА — аўтар шэрагу цікавых дакументальных стужак, з якімі ён удзельнічаў у прэстыжных еўрапейскіх фестывалях неігравога кіно кшталту Амстэрдамскага, Лейпцыгскага і Кракаўскага.
Далей
Цуд у Сураджкундзе
З 1 па 15 лютага творчая дэлегацыя Беларусі брала актыўны ўдзел у 29-й Міжнароднай выстаўцы рамеснікаў у індыйскім Сураджкундзе (прыгарад Дэлі). Цягам двух тыдняў нашы творцы здолелі так прэзентаваць самабытную нацыянальную культуру краіны, што атрымалі запрашэнне на чарговы творчы візіт у Індыю.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Крытычная маса
Без тэндэнцый ды інтрыг
Пласты і формы трэцяй “ПлаSтформы”
9 — 14 лютага ў Мінску прайшоў Трэці Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі “ПлаSтформа”. На трох сцэнах спектаклі паказалі 14 калектываў з сямі краін свету, у тым ліку Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Швецыі. Як заўсёды, фестываль суправаджаўся лекцыямі і майстар-класамі. Пасля ж апошняга паказу адбыўся пашыраны “круглы стол” з удзелам зацікаўленых артыстаў ды гледачоў. На старонках “К” вынікі ІІІ “ПлаSтформы” абмяркоўваюць яе заўсёднікі — Надзея БУНЦЭВІЧ і Ілья СВІРЫН.
Далей
Каментарыі (1)
art-блог
Які “месэдж”?
“Арцель”: дзесяць гадоў разам
Вось і творчая суполка “Арцель” летась адзначыла сваё 10-годдзе выстаўкай пад назвай “Залаты век” у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Мастакі ў суполцы сабраліся непадобныя. Усё рознае: стыль, почырк, тэматычныя прыярытэты, сюжэтныя лініі. Дзесяць гадоў для хуткаплыннага чалавечага жыцця — тэрмін немалы. І калі за гэты час людзі адно аднаму не надакучылі, дык, мабыць, насамрэч ёсць нешта, што трымае іх разам. Калі верыць дэкларацыям, якія піша да кожнай выстаўкі (і канкрэтна да “Залатога веку”) сябра суполкі Рыгор Несцераў, дык яднае “Арцель” балючае ўсведамленне таго, што чалавецтва збілася са шляху, адрынула Бога, забылася на ідэалы гармоніі і прыгажосці. “Арцель” супрацьпастаўляе сваю творчасць сурагатам “маскультуры”, шукае Ісціну.
Далей
Аўдыя & Відэа-11
Студзеньскія аўдыя- і відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант Іван ВАБІШЧЭВІЧ (A) і спецыяльны карэспандэнт “К” Алег КЛІМАЎ (B).
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Каларыт у самой сутнасці
Казачнае майстэрства Паўла Татарнікава
Цікава назіраць за юнымі светлагорцамі ў час іх знаёмства з дзвюхзальнай экспазіцыяй ілюстрацый гэтага знакамітага мастака ў карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава. Усе адценні радасці, смутку, жартаўлівай здагадлівасці можна заўважыць на шчаслівых тварах... Колькі разоў даводзілася і чуць, і чытаць, дый самому пераконвацца ў тым, што кніжныя ўвасабленні, аўтарам якіх з’яўляецца Павел Татарнікаў, насычаны пераканаўчымі, гістарычна выверанымі дэталямі, вызначаюцца пранікнёнымі нюансамі сэнсаў.
Далей
На людным месцы
Мастак нашага горада
Маларыцкая ЦБС арганізавала арт-праект “Свет хобі”. Ініцыятарам яго правядзення стала Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання. У фае раённай бібліятэкі разгарнулася міні-выстаўка 16 работ мясцовага мастака Сяргея Бескаравайнага “Палёт пэндзля”.
Далей
Развучым песню?
На Століншчыне ў скарбонцы творчых калектываў са званнем — папаўненне. За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць рашэннем калегіі Міністэрства культуры званне “народны” прысвоена Клубу аматараў песні “Ярок”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
На цешчыны бліны
Нядаўна ў жыхароў аграгарадка “Мажэйкава” Лідскага раёна адбылося сапраўднае сямейнае свята: у Доме культуры прайшла конкурсная шоу-праграма “Мой зяць — як у людзей пяць”.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Няўтульны” тэатр
Уладзімір Пятровіч — пра “акіян жарсцяў” і прыцэл на моладзь
26 лютага акцёр і рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Уладзімір ПЯТРОВІЧ прэзентаваў у сталіцы пастаўлены ім спектакль “Час сэканд-хэнд (Развітанне з эпохай)” паводле кнігі Святланы Алексіевіч. Прэм’ера магіляўчан праходзіла на Малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і суправаджалася далейшым глядацкім абмеркаваннем. А за пару гадзін да паказу адбылася наша размова з Уладзімірам Аляксеевічам. Пачалася яна нават не з прывезенага спектакля, а з гісторыі стварэння Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@rt.кантакт”, ля вытокаў якога стаяў і мой суразмоўца.
Далей
Паралелі
ДШМ: як падтрымаць?
Знакаміты музыкант, піяніст, прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў Юрый РОЗУМ у час прыезду на канцэрт “Таленты Беларусі і Расіі” ў Белдзяржфілармоніі распавёў “К” пра яшчэ адзін свой від дзейнасці — дабрачыннасць.
Далей
прыватная гісторыя
Пра што мне піша неба
Іван КІРЧУК, лідар этна-трыа "Троіца", выкладчык Інстытута культуры Беларусі і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
Працягваем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай у мінулым годзе ў Мінску. Першыя публікацыі з серыі — у №№ 3, 5, 7.
Далей
Партытура рэжысёра
Валерыя Скварцова: гучанне жыцця не перапыніцца
Ёсць паняцце “творчая меншасць”. Гэта азначае, што залогам развіцця любога грамадства з’яўляюцца папраўдзе творчыя асобы, здольныя прапаноўваць новы змест, ствараць іншыя формы, адстойваць ідэі. Гэта людзі, надзеленыя дарам разумення, адчування, стварэння. Вакол такіх пануе асаблівая энергетычная прастора, стваральны пазітыў, жаданне адпавядаць лепшаму. Такіх не бывае шмат. Але без іх мы былі б абдзеленымі.
Далей
Каментарыі (1)
Тактыка культурнага развіцця
Намінацыя з падтэкстам
Ёсць шэраг раёнаў, пра стан культуры якіх мне ці не забаронена часта пісаць. Пазіцыя кіраўніцтва газеты заразумелая: ці ж можна зацыклівацца толькі на тых, хто пастаянна зоркі з неба хапае! Маўляў, на Беларусі іншых рэгіёнаў дастаткова, пра творчыя дасягненні якіх на старонках “К” гады ў рады можна даведацца. Цудоўна гэта ўсведамляю. Але час ад часу, калі душа збузавана ад таго, што бачу ды чую ледзь не штодня, хочацца купіць білет туды, дзе праца на культурнай ніве прыносіць яе “сейбітам” творчае задавальненне і дзе абавязкова сустрэнешся з новым, цікавым ды арыгінальным.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Музейны квартал: працэс, сцены і дах
Калі хваляванні ад... брутальнага выгляду
Хваля заклапочанасці пракацілася па Інтэрнэце, калі распачалася перабудова колішняга студэнцкага інтэрната БДУ на вуліцы Карла Маркса, перададзенага Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі пад перафарматаванне прылеглай забудовы пад будучы Музейны квартал. Гэты дом, як і большасць пабудоў на згаданай вуліцы, мае статус помніка архітэктуры. Як высветлілася, шмат каму балюча бачыць яго без даху ды вокнаў. Ёсць такія і сярод нашых чытачоў. “К” наведала будаўнічую пляцоўку, каб распавесці грамадзе, што ж там насамрэч адбываецца.
Далей
Фотасюжэт нумара
“Мы, беларусы..."
23 лютага ў аншлагавай зале Палаца культуры вобласці ў Магілёве быў дадзены старт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы, беларусы, — мірныя людзі”.
Далей
Рэпліка пра...
Пра 500-годдзе...
Алесь СУША, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці
Нас неўзабаве чакае важная дата — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, запачаткаванага Францыскам Скарынам.
Далей
Пра галерэю...
Аксана АРАКЧЭЕВА, мастачка
2 красавіка вернісажам “140” Барыса і Аксаны Аракчэевых адбудзецца афіцыйнае прысваенне Мастацкай галерэі горада Крупкі імені заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны, мастака Барыса Аракчэева.
Далей
Дэтальны разгляд
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны была агучана ідэя прапановы абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы зацікавіліся і вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія і мяркуем друкаваць цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Я — Іван Стасевіч: Старыя Дарогі — Берлін"
Маленькая вёсачка Мядзведзня, што непадалёк ад Старых Дарог… Ягоная радзіма… А ў якасці дзвярэй яго майстэрні ў Мінску былі дзверы той самай роднай вясковай хаты, у якой ён вырас. І ўваходзячы ў майстэрню, ён браўся за тую ж самую ручку-клямку, да якой дакраналіся рукі яго бацькоў… Яшчэ я памятаю ў яго майстэрні драўляную лапату. Ён казаў, што гэтай лапатай маці саджала ў печ цеста і даставала з печы гатовы хлеб. На падаконніку стаяў і фікус з бацькоўскага дома, якому было, як ён падлічыў, столькі ж гадоў, колькі і яму, — амаль семдзясят. Усё гэта — памяць яго малой радзімы. А акно з той бацькоўскай хаты мастак аднойчы ўставіў у сцяну сваёй кватэры і праз яго глядзеў на горад, успамінаючы абпаленае вайной дзяцінства, якое імгненна скончылася ў 12-гадовага хлопчыка 22 чэрвеня 1941-га…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |