Свежы нумар
"К" інфармуе
Трасцянец: "Брама Памяці"
Налета ў Беларусі з’явіцца яшчэ адзін помнік ахвярам Другой сусветнай вайны: у маі 2015 года плануюць адкрыць мемарыял “Трасцянец”. Скульптар Канстанцін Касцючэнка стварае для мемарыяльнага комплексу пластычную кампазіцыю “Брама Памяці”, якая сімвалізуе памежжа жыцця і смерці. Днямі Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве зацвердзіў яе рабочую мадэль. Цяпер з мадэлі будзе рабіцца павелічэнне да рэальных памераў манументальнага аб’екта. Дзесяціметровую скульптуру адальюць у бронзе.
Далей
Соцыум
Роспіс “у добрыя рукі”
Вынік прамежкавы, але станоўчы: “Балада пра Бацькаўшчыну” — працяг, відаць, будзе
Нядаўна ў жыцці мастака Віктара Хацкевіча адбыліся дзве прыемныя падзеі. Першая: ягоная манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя “Балада пра Бацькаўшчыну”, якая аздабляла інтэр’ер сталічнага аўтавакзала “Маскоўскі” і магла знікнуць разам з вакзалам, максімальна ашчадна (наколькі дазваляла кваліфікацыя выканаўцаў ды экстрэмальныя ўмовы) была знята са сцен рабочымі гаспадарчай службы “Мінсктрансу” і зараз знаходзіцца на часовым захаванні ў адміністрацыйным будынку новага тралейбуснага дэпо па вуліцы Гінтаўта. “Мінсктранс” выконваў указанне Мінгарвыканкама. Праз пэўны час твор мусяць перавезці з тралейбуснага дэпо ў Мінскі мастацкі камбінат, і там ён мае чакаць вяртання на публіку.
Далей
Дзяжурны па нумары
Задаволіць “задавальненне”
Тэма майго тэксту — чыста празаічная. І паўстала з-за таго, што мне не хапіла білетаў на “Soiree Allemande-2014” — зборнік кароткаметражных нямецкіх фільмаў, якія дэманстраваліся на пачатку кастрычніка ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” пад час Тыдняў Германіі ў Беларусі.
Далей
На маю думку...
Змаганне за аўтэнтыку
Алег ХМЯЛЬКОЎ, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
На наступным тыдні мы будзем святкаваць юбілей — 75-годдзе з дня ўтварэння нашага Цэнтра. На маю думку, гэтая імпрэза — выдатная нагода пагутарыць са спецыялістамі ў галіне народнай творчасці пра тыя праблемы, пытанні і тэндэнцыі, якія сёння існуюць у нашай сферы, а таксама абазначыць шляхі на перспектыву.
Далей
“Сем” і “Sense of Place”: супаставіць нашы кантэксты
Вольга ШПАРАГА, філосаф
Пачала глядзець выстаўкі Месяца фатаграфіі ў Мінску. Вельмі ўдалым мне падаецца тое, што можна параўноўваць розныя праекты. Напрыклад, “Сем” беларускіх фатографаў у галерэі Акадэміі мастацтваў і “Sense of Place” латвійскіх фотамайстроў у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Кожнаму свая эстэтыка
Алесь КВЯТКОЎСКІ, мастак, педагог
Маё выказванне сёння атрымае разгорт у рэтраспекцыю. Адна фраза змусіла прыгадаць высілкі, зробленыя некалькі дзесяцігоддзяў таму для развіцця дзіцячай мастацкай адукацыі. Ці прынеслі яны вынікі? Дык вось, чытаю сёння ў Святланы Алексіевіч і праводжу паралелі з колішняй працай: “Уся наіўнасць, з якой мы […] рамантычна ўяўлялі сабе, што заўтра пачнецца іншае жыццё. Адкуль мы гэта ўзялі?..” Затым знайшоў свой стары артыкул у часопісе “Крыніца” (кастрычнік 1989 г.). Прывяду ў скароце некаторыя рэплікі-развагі з яго:
Далей
Рэдакцыя плюс...
“Зорная карта” Кірчука
Лідар “Троіцы” — пра тое, чаму не выбірае Галандыю, пра абрады ды мяжу паміж фолькам і жанчынай на шпагаце
Для сустрэчы з лідарам этна-трыа “Троіца” — вядомым фалькларыстам Іванам КІРЧУКОМ “К” вырашыла дэлегаваць не аднаго свайго журналіста, а адправілася да яго ўсемярых — “упаўнаважанымі” прадстаўнікамі рэдакцыі. Як і меркавалі, гутарка атрымалася на розныя тэмы. Яго новую кнігу “Гарыць свечка ля алтара...”, якая выйшла ў верасні, склаў матэрыял досыць стракаты, хоць і падначалены пэўнай логіцы. Праўда, сустрэча наша атрымалася не надта святочна-прэзентацыйнай. А размова адбылася ў невялікім пакоі аднаго з карпусоў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, і распачаў яе сам герой матэрыялу...
Далей
art-блог
Пакіньце мяне ў панцыры
Віртуальныя гульні з папугаем і нажом
Малая прастора колішняй камернай сцэны (а зараз тэатральнага фае) Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа падалася рэжысёру-пастаноўшчыку спектакля “Гэта ўсё яна” Аляксандру Марчанку занадта вялікай, таму ён яшчэ больш яе звузіў. Некалькі радоў глядацкіх крэслаў, размешчаных вакол імправізаванай пляцоўкі, быццам наўмысна сціскаюць яе. Тут распавядае сваю гісторыю нябачнаму суразмоўцу галоўная гераіня спектакля (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова). Гэта гісторыя пра тое, як паміж ёй, маці, і сынам-падлеткам (артыст Раман Салаўёў) вырасла сцяна непаразумення, адчужанасці, нянавісці. Адзін з найбольш яскравых эпізодаў гэтай “халоднай вайны” — “клетка з папугаем”, з якога, зрэшты, і пачынаецца спектакль. Гэткі прэзент быў набыты матуляй для няўдзячнага нашчадка, які яго проста праігнараваў, чым выклікаў такую хвалю абурэння, што ў выніку пацярпела бязвіннае стварэнне: птушку проста вышпурнулі з кватэры на пагібель…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Смак паветра
Сэнс метамарфоз — не ў выдумках…
Сто гадоў таму, у верасні 1914-га, Іван Дмухайла нарадзіўся, каб у сваім пейзажным жывапісе натхнёна і моцна праславіць Беларусь, сваю “другую Радзіму”, а таксама ніколі не забываць і родную Маці-Украіну. Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Сямёнавіча няма з намі ўжо больш за 7 гадоў. Але вядома: мастакі не паміраюць, бо для нас ды нашых нашчадкаў застаюцца іхнія творы, у якіх, калі гэтыя работы таленавітыя і душэўныя, пульсуе гарачая кроў жывапісца…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |