Свежы нумар
"К" інфармуе
ЗА ТЫДЗЕНЬ ДА СВЯТА
Князя Ізяслава з дзяцінства бачылі з кнігай у руках. Ён навучаў грамаце сваіх падданых, за што атрымаў званне Кніжніка. Праз дзесяць вякоў на радзіме Ізяслава Кніжніка ў Заслаўі пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Публікуемы фотарэпартаж Юрыя ІВАНОВА пра падрыхтоўку да свята зроблены 28 жніўня.
Далей
Першая настаўніца
Скульптар Аляксандр Шомаў завяршае працу над скульптурнай кампазіцыяй, якую ён назваў “Мая першая настаўніца”. Вобраз, натуральна, — зборны. У кожнага — сваё ўяўленне пра першага ў жыцці педагога. Але дадзеная выява маладой жанчыны на фоне школьнай дошкі з толькі што напісанай літарай “А” неўзабаве будзе ўсталявана на невялічкім пастаменце ля галоўнага ўвахода ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Тым самым твор сцвярджае, што актыўны прыток маладых ды няўрымслівых сіл у галоўную настаўніцкую ўстанову Беларусі — гарантыя неперарыўнасці нацыянальных педагагічных традыцый. У любым выпадку, кампазіцыя папоўніць спіс гарадскіх скульптур Мінска, якія сталі ўжо арганічнай часткай сталічнага пейзажу і на фоне якіх так любяць фатаграфавацца ўсюдыісныя турысты.
Далей
Шлях да сябе
Гэта доўгае назапашванне роднаснага, але чужога досведу для карпатлівай “пабудовы” свайго. Ці не таму напярэдадні Дня ведаў у скульптурны камбінат БСМ у Мінску завіталі студэнты мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў? Менавіта тут над амаль трохметровым помнікам народнаму паэту Беларусі Максіму Танку працуюць знаныя скульптары Аляксандр Фінскі і Іван Міско. Помнік неўзабаве з'явіцца на радзіме паэта, у Мядзеле, у цэнтры горада — насупраць райбібліятэкі, якая носіць імя Танка. Аўтар архітэктурнай прывязкі помніка — Армен Сардараў. Бронзавы паэт рушыць па брукаванцы. Гэта шлях да сябе, даўжынёй у жыццё…
Далей
Дзяжурны па нумары
“Не той” эксклюзіў
Ілья СВІРЫН, рэдактар аддзела газеты “Культура”
Без сумневу, тыя шматабяцальныя перспектывы транспамежнага “Гродзенскага трохкутніка”, якія мы пачынаем адлюстроўваць у гэтым нумары “К”, амаль неажыццявімыя без паўнавартаснага пераўвасаблення яго геаграфічнага, гістарычнага і культурнага цэнтра ў цэнтр турыстычны. Але на гэтым фронце, мяркуючы па ўсім, — пакуль без кардынальных змен: з года ў год ты гадзінамі шпацыруеш па амаль пустэльных у непрацоўны час вулках, кожны раз знаходзіш новыя цікавыя закуточкі (ну колькі іх там, у Гродне?) ды адчуваеш кайф з той нагоды, што адметнасцей — шмат, а турыстаў — няма…
Далей
На маю думку...
Інтэрпрэтацыя: ці здолееш “патлумачыць” арыгінал?
Ігар ВУГЛІК, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Самастойна знаёміцца з шэдэўрамі сусветнага мастацтва абсалютнай большасці з нас часцяком няма калі. Сучаснасць — асяродак іміджмейкераў, папулярных крытыкаў, СМІ — тых, хто тлумачыць мільёнам, хто чаго варты ў гэтым свеце. Усе ведаюць, што Гамэр — вялікі эпічны паэт Старажытнай Грэцыі, але мала хто чытаў сёння “Іліяду” ці “Адысею”. На слыху імёны Сакрата, Платона, Арыстоцеля, але ці трымаў хто хоць раз у руках іх творы, не кажучы пра зборы твораў, адолець якія здолелі наўрад ці шмат прафесійных філосафаў. Нават філасофская ды літаратурная класіка, якая належыць сучаснай культуры і якая знаёма студэнтам пераважна па інтэрнэтаўскім пераказе, у “выкананні” апошніх гучыць, мякка кажучы, дзіўнавата. Тое ж можна сказаць пра сусветна вядомых Шэкспіра, Сервантэса, Дастаеўскага, Борхеса, Маркеса, Эка, Коба Абэ, іншых знакавых постацей для сваіх народаў, а таксама культуры Еўропы ў цэлым, іншых кантынентаў.
Далей
Логіка развіцця
Мiхаiл БАРАЗНА, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Мiхаiл БАРАЗНА ў “К” № 30 у рубрыцы “На маю думку...” падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, чым запомніліся яму дыпломныя работы гэтага года ва ўстанове, якой ён кіруе. У аўтарскім артыкуле “Сiтуацыю аналiзуем” гаворка ішла аб прыватнасцях — канкрэтных факультэтах — і згаданай ВНУ наогул: што радуе, што здзіўляе, што насцярожвае. Працягам размовы напярэдадні Дня ведаў аб навучальнай стратэгіі БДАМ стаў і гэты, запісаны намі, маналог рэктара:
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Велатур "К": па ваколіцах "каралеўскага горада": Водная роўнядзь, не парушаная турызмам / Серыя першая
Маршрут традыцыйнага прэс-велатура “К” падаецца цалкам заканамерным: паколькі Гродна сёлета зноў стаў сталіцай (зразумела ж, Культурнай), цалкам справядліва было скіраваць увагу менавіта ў напрамак “каралеўскага горада”. Як караля робіць світа, так і буйны турыстычны цэнтр немагчыма ўявіць без яго насычаных цікавосткамі ваколіц. Ваколіцы Гродна выглядаюць універсальным дадаткам да тых незлічоных гісторыка-культурных адметнасцей, якія даўно ды нецярпліва чакаюць масавага турыста ў самім горадзе — і, адпаведна, магчымасцю затрымаць гасцей у тых мясцінах як мага даўжэй. Прычым гэтыя цікавосткі ўражваюць сваёй разнапланавасцю ды папраўдзе неверагодным патэнцыялам для ўвасаблення крэатыўных задум. Чаго варты адзін толькі Аўгустоўскі канал, які ў перспектыве можа стаць сапраўдным стрыжнем транспамежнага турызму ў сваім рэгіёне! Павандраваўшы, мы прыйшлі да высновы: будзе цалкам справядліва, калі такі маршрут (як і наша падарожжа, ён пройдзе па тэрыторыі ажно трох краін) атрымае назву “Гродзенскі трохкутнік”. Менавіта “гродзенскі”, а не які яшчэ: больш магутнага “месца сілы” ў тых краях не знойдзеш. Адпаведна, інвестыцыі ў гэты рэгіён (не толькі фінансаў, але таксама і высілкаў ды ідэй) не спазнаюць эфекту бяздоннай прорвы. У нетрах Інтэрнэту можна адшукаць звесткі пра мноства грандыёзных праектаў, датычных развіцця турызму ў ваколіцах Гродна. Аднак у большасці такіх “учарашніх навін” фігуруюць дзеясловы ў будучым часе, а прыведзеныя тэрміны рэалізацыі даўно мінулі. Мы ж будзем апісваць убачанае “ў часе цяперашнім”.
Далей
Prof-партфоліа
Нечаканы альянс
Калі “копія” гуляе з арыгіналам
Адмыслова да “школьнай пары” Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прадоўжыў час працы выстаўкі “Скарбы сусветнага жывапісу”, якая дая магчымасць пазнаёміцца з вядомымі творамі мастацтва ў нечаканым ракурсе. На пачатку верасня ўстанова чакае візіт студэнтаў-архітэктараў, навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча, школьнікаў. Таксама, каб убачыць цікавы выставачны праект, прыедзе дэлегацыя з Чарнігава.
Далей
Экшн — рэч абавязковая!
Спецыфіка дзіцячай установы
У залежнасці ад структуры і ведамаснай прыналежнасці кожная бібліятэка мае сваю спецыфіку. І зграбаць іх у адну кучу неразумна. У бібліятэк ёсць як агульныя праблемы, так і свае — спецыфічныя. Дзіцячыя ўстановы — не выключэнне. Наша спецыфіка — узроставая, яна ўплывае на ўвесь змест работы. Абслугоўванне ў ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” ажыццяўляецца ў залежнасці ад узроставых асаблівасцей карыстальнікаў. Кожны ўзрост патрабуе індывідуальнага падыходу.
Далей
Каментарыі (1)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў аКно ў свет
Там — файна!
Па выніках кірмашу “Вясновы букет” “К” апублікавала артыкул “А ў Лошыцы пакуль не як у Любліне…”. Паўстае пытанне: дык а як жа ў Любліне? Адказваю: у Любліне на Ягелонскім кірмашы — файна! Сёлета ён праходзіў з 15 да 17 жніўня. З’ехалася каля 250 майстроў, з іх звыш 40 — з Беларусі. Большасць, натуральна, палякі. Прадстаўлены таксама Літва, Славакія і Украіна. З Венгрыі прыехалі музыкі. Акрамя кірмашу рамесных вырабаў, ладзіліся выстаўкі, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты, паказы фільмаў і спектакляў.
Далей
Вынік кааперацыі
Туніс: музей камерцыяй не займаецца, але…
У Тунісе шмат самых розных музеяў у мястэчках ды гарадах. Хапае там і ўнікальных артэфактаў. Балазе падзеі ХХ стагоддзя ў Еўропе амаль абмінулі гэтую краіну. Мне надзвычай спадабалася Віла Себасціяна ў Хамамеце: палац пабудаваны паводле праекта славутага амерыканскага архітэктара Ф.Л. Райта для румынскага мільянера, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема. Цяпер тут — мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя побытавыя рэчы колішніх гасцей, якія можна нават памацаць. Вельмі атмасферна і... кранальна. У тамтэйшых “медынах” — сярэднявечных цэнтрах гарадоў за крапаснымі мурамі — існуюць свае музеі пры старажытных мячэцях. Ёсць і там на што падзівіцца. Але, перадусім, у прадмесці Туніса маецца выбітны збор артэфактаў сусветнай значнасці — Нацыянальны музей Бардо.
Далей
art-блог
“Мне сняцца сны...”. Авангардныя
Perpetuum mobile думкі
Гродзенскі спектакль “Фаўст. Сны” ўжо паспеў нарабіць шуму на абодвух буйных форумах тэатраў лялек у Беларусі: і ў пазаконкурснай праграме Міжнароднага свята “Лялькі над Нёманам”, і, літаральна праз некалькі дзён, на Міжнародным фестывалі ў Мінску. Пастаноўка была вылучана на ІІІ Нацыянальную тэатральную прэмію, прайшла ў фінал (хто б сумняваўся!), таму ўвосень ізноў будзе паказана ў сталіцы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Партытура страсці
Шагал. Партрэт у музыцы
3 верасня Беларуская дзяржаўная філармонія і Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з Аляксандрам Анісімавым адкрываюць канцэртны сезон — паводле традыцыі, нацыянальнай прэм’ерай. Мы пачуем “Страсці па Марку” Галіны Гарэлавай, прысвечаныя Марку Шагалу і створаныя паводле яго карцін.
Далей
Валадарства чорнай лініі
У мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка праходзіць выстаўка Уладзіміра Хіна “Абразная гравюра на дрэве”. Вядомы сваімі нястомнымі пошукамі мастак, які абраў сабе “кітайскі” псеўданім, гэтым разам звярнуўся да самага старажытнага прадвесніка друку, што нарадзіўся ў Паднябеснай яшчэ ў VI стагоддзі.
Далей
Ружы з шыпамі ў ільняных валасах
Верасень для культурнай грамадскасці Гродзеншчыны ўжо пачаў асацыявацца са Святам класічнай музыкі “TyzenHouse”: настолькі яркім і запамінальным быў леташні старт гэтага фестывалю. Але сёлета музычны форум перанесены на лістапад. А ў пачатку кастрычніка піяніст Кірыл Кедук — ініцыятар і мастацкі кіраўнік гэтага свята, лаўрэат больш як пятнаццаці найпрэстыжных міжнародных конкурсаў — выступіць з сольным канцэртам у сталічнай зале “Верхні горад”. Сярод іншых твораў там прагучаць і тыя, што ўвашлі ў яго дэбютны альбом “Мой польскі дзённік”, выдадзены знакамітай амерыканскай фірмай “Delos”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры вяртанне імёнаў
Слёзы пунсовых макаў
Успамінаючы Мікалая Залознага
…А шлях да поспеху пачаўся тады, калі малады дэмабілізаваны салдат Мікалай Залозны прынёс у прыёмную камісію Мінскага мастацкага вучылішча два чамаданы сваіх малюнкаў — плён пасляваенных часоў — і быў залічаны адразу на другі курс. Калі ў 1954-м з адзнакай скончыў вучылішча, быў накіраваны ў той самы інстытут, пра які ішла гаворка вышэй. Тут ён вельмі старанна вывучаў асновы майстэрства, спрабуючы “знайсці сябе”, і ўсё жыццё у гэтых адносінах успамінаў добрым словам свайго галоўнага і любімага настаўніка Віталя Канстанцінавіча Цвірку, які навучыў яго “мысліць колерам і разважаць на палатне наконт бачанага, а не проста слепа капіраваць гэтае бачанае”. Ну, яшчэ вельмі добра адзываўся і пра іншага педагога ды цудоўнага рысавальшчыка — Аляксандра Пятровіча Мазалёва.
Далей
На людным месцы
Кветкавы фэст у пасёлку
Фестываль кветак “Cпадчына мая — старонка родная” прайшоў днямі ў пасёлку Жалудок, што на Гродзеншчыне, і стаў сапраўдным падарункам для фларыстаў. Мясцовыя жыхары правялі конкурс кветкавых кампазіцый, букетаў, прэзентацыі дасягненняў садаводаў-аматараў “Традыцыі продкаў і сучасныя фантазіі”. А напрыканцы фэсту можна было прадэгуставаць напоі, варэнні і саленні, прыняць удзел у кірмашы народных кулінарных рэцэптаў.
Далей
Прафесія не для слабых
Беларускі фонд культуры выдаў кнігу “Культура — прафесія не для слабых”. Падзея прымеркавана да 70-годдзя Валерыя Будняцкага, колішняга дырэктара Дома культуры Магілёўскага аўтазавода. За савецкім часам на базе гэтай установы актыўна ствараліся разнажанравыя мастацкія калектывы. Такі ўздым самадзейнай творчасці звязаны, у тым ліку, і з неабыякавасцю мастацкіх кіраўнікоў Мікалая Дудчанкі, Валянціны Гаявой, Мікалая Хомчанкі…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Тут мая вёска — мае карані”
У мінулую нядзелю ў вёсцы Сакольнікі Мазалаўскага сельскага савета, што ў Віцебскім раёне, панавалі весялосць і ажыўленне. Тут праходзіла свята вёскі: спяваў залівіста гармонік, гучалі песні ды гоман тых, хто любіць сваю малую радзіму і шануе свае карані. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі Мазалаўскага дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў.
Далей
Суботнія сустрэчы
Цукеркі, “Боінг” ды Музейны квартал
Менеджарскі “цюнінг” навакольнага свету
На рэкламу Нацыянальнага мастацкага музея, размешчаную ў пераходзе на праспекце Незалежнасці, не кожны звяртаў увагу: у такім людным месцы прынята глядзець пад ногі, а не па баках. Кіраўніцтва ўстановы ўлічыла гэтую акалічнасць, і прыступкі, што вядуць у музей з вуліцы Леніна, былі забяспечаны стрэлкамі, якія падказваюць мінакам “верны шлях”... Камунальнікі з гэтым адзін час змагаліся, але ўрэшце паразуменне было дасягнута. А ўжо неўзабаве свайго наведвальніка музей плануе ўзяць у абарот яшчэ на дальніх подступах ды “весці да мэты” ажно з метро. З дня на дзень на абедзвюх мінскіх лініях з’явяцца вагоны, упрыгожаныя сімволікай НММ, а таксама рэпрадукцыямі твораў класікаў беларускага мастацтва. Пра гэты ды іншыя амбітныя праекты “юбілейнага” для ўстановы года мы гутарым з іх нязменным арганізатарам — генеральным дырэктарам музея Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ. Гэты творца і менеджар здатны не толькі выпраменьваць неверагодныя ідэі, але і дамагацца іх увасаблення ў жыццё.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
“Касуха”, валёнкі ды…
Апошні месяц лета выдаўся, на мой погляд, нефармальна-фестывальным. Так ужо атрымалася, што “на закуску ды на пасашок” нам прапанавалі зусім не-абы якія святы. Прынамсі, сумна на іх не было. І прычына тут досыць простая: шукаць адказы на пытанне “Для каго ж быў той фестываль: для запрошаных удзельнікаў, жыхароў фестывальнага горада (мястэчка) ці стыхійных гасцей-турыстаў?” не давялося. Для гэтага ў першых, другіх і трэціх папросту не заставалася часу…
Далей
"круглы стол" "К"
Калі грошы — з "уласнай кішэні"...
Прамоўтары чакаюць гледача
Перафразуючы словы “люстэрка рускай рэвалюцыі”, “усе маленькія фестывалі падобныя адно да аднаго, кожны вялікі фестываль вялікі па-свойму”. Спрачацца з новым сцвярджэннем я вас сёння не заклікаю, тым больш, у нашай газеце абвяргалі мы гэты “пастулат” не раз, а пахуліганіў я вербальна такім “штылем” таму, што трэба ж было неяк арыгінальна падабрацца да сутнасці чарговага “круглага стала”, які прайшоў у рэдакцыі “К”. У ёй сабраліся арганізатары найбуйнейшых у краіне фестываляў, “оўпэн-эйраў” — Андрэй АЛЯКСЕЕЎ (А.А.) (фестываль “Мост”), Уладзімір ШАБЛІНСКІ (У.Ш.) (фестываль “Вольнае паветра”), Юлія
ДУБОЎСКАЯ (Ю.Д.) (фестываль “Музычныя вечары ў Мірскім замку”, начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы, прэс-сакратар тэлеканала “АНТ”), Алег ПАШАК (А.П.) (каардынатар фестывалю “Камянiца”), Дзмітрый НАЗАРАЎ (Д.Н.) (фестываль “Men’s Fest”), Антон САСНОЎСКІ (А.С.) (фестываль “Дружба”). Ім мы і прапанавалі некалькі тэм для абмеркавання, сфармуляваўшы іх у выглядзе навадных пытанняў...
Далей
Рэпліка пра...
Наш праклён вайне
Уладзімір ЦЕРАБУН, скульптар, Ганаровы грамадзянін Смаргоні
Яшчэ на золку нашай эры старажытнагрэчаскі пісьменнік Лотар Лонг казаў: “Таму, хто адважваецца ставіць помнікі на зямлі, прапітанай кроўю, павінна быць уласціва высокае пачуццё адказнасці”. Працуючы над мемарыялам памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны ў Смаргоні, мы прыгадвалі гэтыя словы пастаянна. Бо тая зямля і сапраўды прапітана крывёю.
Далей
"Лічбавы" падыход
Наперад, але з аглядкай
Аналіз дынамікі рэформ
Рэформы, якія праводзяцца ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскасцю ўспрымаюцца неадназначна і выклікаюць палеміку сярод спецыялістаў. Аднак агульнавядома, што для адказу на пытанне “Куды і як пойдзем?”, варта, перш за ўсё, вызначыцца з тым, дзе знаходзімся. Прапаноўваю статыстычны аналіз дынамікі развіцця відаў культурнай дзейнасці. Гэта дазволіць з навуковага пункта гледжання ацаніць абстаноўку, якая склалася ў сферы культуры.
Далей
Зарабляць дзеля заробку
Мы, журналісты, часта забываемся на тое, што ў штаце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абавязкова ёсць эканаміст. А гэта ж менавіта ён “алічбоўвае” творчасць, правярае гармонію алгебрай ды дае рублёвую ацэнку дзейнасці кожнага работніка культуры. І ўсё гэта разам мы называем эканомікай культуры. А эканаміст, са свайго практычнага гледзішча, штодня аперыруе крыху іншым тэрмінам — “культура эканомікі”. Менавіта пра гэтую прафесійную спецыфіку мы вырашылі пагутарыць з эканамістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Марынай МАНТУР.
Далей
Культура пачалася з...
Бабуліны казкі
Віктар ШНІП, літаратар, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”
— Так, менавіта з бабуліных казак і песень пачалася для мяне беларуская культура. Справа ў тым, што калі мне споўнілася восем месяцаў (а нарадзіўся я ў вёсцы Пугачы, што на Валожыншчыне), бацькі аддалі мяне гадавацца да бабулі Ганны, мамінай маці. Яна жыла ў невялікім сяле Лягезы, за пяць кіламетраў ад нашага паселішча.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |