Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З Будзёнаўкай зусім бяда?..
Насуперак песімістычным прагнозам, дзяржаўная кампанія па продажы незапатрабаваных гістарычных сядзіб пакуль што прыносіць неблагія вынікі: звесткі пра паспяховыя аўкцыёны з’яўляюцца рэгулярна, а некаторыя з новых уласнікаў (на жаль, далёка не ўсе) ужо прыступілі да аднаўленчых работ. Адпаведна, лік “нічыйных” маёнткаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, паступова скарачаецца. Але застаецца і яшчэ адна праблемная катэгорыя: сядзібы, што не маюць адпаведнага статусу. З імі — зусім бяда.
ДАРОГА ДАДОМУ — ДАРОГА ДА ДОМА
Да 70-годдзя з пачатку наступальнай аперацыі "Баграціён" у Светлагорскім раёне (23 — 24 чэрвеня 1944 года, праз тры гады ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны, яна ў гэтых мясцінах і пачалася) сёння адкрываюць манумент, а па сутнасці — буйны мемарыяльны комплекс. Адсюль пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 70 гадоў таму — і адкрылася Дарога дадому...
Кавер-беды кавер-бэндаў
Перафразуючы вядомага бунтара музычнай сцэны суседняй краіны Сяргея Шнурава, эстрада сёння адпачывае — адны “кавершчыкі” вакол! Ды і насамрэч: колькі цяпер стала музыкантаў, што выконваюць ва ўстановах грамадскага харчавання чужыя кампазіцыі! Нават статыстыка той лік не ведае! Кожны клуб хоць з мінімальным рэспектам да самога сябе, а то і “забягалаўка”, якая прэтэндуе на званне “кабак высокай культуры абслугоўвання”, сёння лічаць абавязковым мець канцэртную праграму, у якой гучаць хіты сусветныя, шлягеры часоў СССР, спеўныя “баевікі” краін постсавецкай прасторы. Раней такіх артыстаў называлі проста: лабухі. І трапляліся сярод іх асобы выбітныя. Напрыклад, на вяршыні рэстараннага музычнага Алімпу на досвітку юнацтва пабывалі некаторыя ўдзельнікі “Песняроў”, ды і шмат хто з зорак мае ў біяграфіі падобны факт. Цяпер такіх музыкантаў называюць мудрагеліста і нават у нечым горда — кавер-выканаўцы, кавер-бэнды. І добра б, каб такое мастацтва засталося там, дзе і павінна квітнець, аднак з чыёйсьці лёгкай рукі цяпер пад яго арганізуюць фестывалі, яно апанавала тэлевізійны прайм-тайм ды і наогул: калі ты кавер-музыкант, усё ў цябе — у шакаладзе! Мы ж вырашылі разабрацца: з якой нагоды ў Мінску здарыўся кавер-бум, у чым яго перадумовы і асаблівасці.
Музеі, якія ёсць і якіх… няма
Апошнім часам можна назіраць выдатную тэндэнцыю — штогод на Беларусі з’яўляюцца новыя аб’екты культуры, галоўным чынам музеі — як прыватныя, ведамасныя, так і дзяржаўныя. Здавалася б, варта толькі парадавацца за рупліўцаў, якія здолелі ў няпростых эканамічных варунках стварыць і падтрымліваць на плыву новую ўстанову.
Спадчына Скарыны: якія захады варта зрабіць?
Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася знакавая падзея ў культурным жыцці нашай краіны — грамадскасці былі прадстаўлены першыя пяць тамоў факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.
У Ждановічы, да Быкава…
Напярэдадні адкрыцця ў Ждановічах Мемарыяльнага музея-дачы Васіля Быкава карэспандэнт “К” сустрэўся з дырэктарам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзіяй Макарэвіч. Музей-дача з’яўляецца філіялам установы, якую мая візаві ўзначальвае. Яна адказала на шэраг пытанняў, датычных асаблівасцей мемарыялізаванага лецішча, турыстычных перспектыў новага культурнага аб’екта, а таксама — новага аблічча і зместа самога Музея гісторыі беларускай літаратуры, у якім зараз — капітальны рамонт з рэканструкцыяй.
Як сыграць на дзвюх струнах?..
Гэты артыкул цалкам прысвечаны Слонімшчыне. Папрацавалі тут, як падаецца, досыць прадуктыўна. Пашанцавала: яшчэ перад выездам з Мінска змаглі дамовіцца пра сустрэчу з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталляй Юнчыц. На новай пасадзе яна — літаральна лічаныя дні, але цудоўна ведае, чым павінна займацца. Таму імгненна пагадзілася сустрэцца, пагаварыць пра тэндэнцыі, праблемы і перспектывы, паказаць тое-сёе з досведу… Дзелавітасць Наталлі Станіславаўны і вызначыла выніковасць нашага знаходжання ў раёне.
Выйсці з ГЦК, каб туды і вярнуцца…
Згадваючы ў прыватных размовах горад Жлобін, большасць маіх суразмоўцаў расплываецца ва ўсмешцы і вымаўляе практычна адну і тую ж фразу: “Гэта там, дзе мяккія цацкі прадаюць?” Усе яны хаця б аднойчы праязджалі праз чыгуначную станцыю гэтага горада і ўсякі раз назіралі аднолькавую карціну: пад час нядоўгай стаянкі дзясяткі прадаўцоў кідаліся да дзвярэй вагонаў, каб збыць свой тавар пасажырам. Стыхійны гандаль праз пэўны час быў упарадкаваны. Мяккая цацка так і не стала гарадскім брэндам. А вось памяць аб прадпрымальніцкім клопаце гараджан і яго выніках, якія неслі выключна станоўчыя эмоцыі, засталася.
Зэканомілі, але…
“Ты бываў у Батумі?” Пачуўшы адмоўны адказ, Коча зрабіў такія вочы, што мне падалося, што маё няведанне Аджарыі — самы страшны грэх. Але знайшоў апраўданне: “Вось у Паставах, Коча, з песнямі тваёй краіны і пазнаёмлюся!” Коча застаўся задаволеным. Барадаты саліст хору Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Аджарыі імя Мелітона Кухіанідзэ стаўся сёлета маім першым замежным знаёмым на пастаўскай зямлі. Колькі было потым гэтых знаёмстваў, заангажаваных XVII Міжнародным фестывалем народнай музыкі!.. На названым мерапрыемстве я — не ўпершыню. Таму ёсць з чым параўноўваць, ёсць што аналізаваць і ў кантэксце будучага фестывальнага развіцця.
Каб месца сустрэчы было падзеяй…
ХІV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне сабраў прыхільнікаў па ўсёй Беларусі. Тэлебачанне як ніколі поўна вяло запісы, зацікавіўшыся не толькі канцэртамі адкрыцця і закрыцця, але і фіналам Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў, іншымі імпрэзамі, уключаючы паэтычную вечарыну. Штосьці ўжо транслявалася, штосьці — пакінута на далейшыя эфіры, сёе-тое выкладзена ў Інтэрнэт. Таму замест пералікаў-апісанняў фестывальных падзей, сведкамі якіх вы яшчэ зможаце стаць праз экран ці манітор, давайце скіруем позірк на тыя праблемы развіцця нашай эстрады, што на фоне святочнага ззяння становяцца яшчэ больш заўважнымі.
Маналіт у “кароткім метры”
Днямі ў Мінску прайшла рэтраспектыва стужак, прысвечаная стагоддзю пачатку Першай сусветнай вайны. Наш кінематограф прадстаўляла карціна 1930-х “Першы ўзвод” Уладзіміра Корш-Сабліна. Між тым, у праграму прасілася новая работа Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” — кароткаметражны фільм “Рускі”, зняты па аднайменнай навэле Максіма Гарэцкага рэжысёрам Віктарам Аслюком.
Феерыя і “другі” план
Бабруйскі мастацкі музей знаёміць сваіх наведвальнікаў з творчасцю мастакоў-землякоў, якія жывуць цяпер у іншых гарадах і краінах. У рамках гэтага праекта прайшлі ўжо выстаўкі работ Георгія Паплаўскага, Леаніда Марчанкі і Людзвіга Асецкага. Наступным мастаком, чыя творчасць прадстаўлена бабруйчанам, стаў Алег Захарэвіч з Віцебска — паспяховы жывапісец мадэрнісцкага кірунку, які ў сваіх карцінах сінтэзуе многія цікавыя з’явы і формы стылю.
Да апошняга патрона…
…Адкуль салдат Савіцкі мог ведаць, што ўжо вечарам 30 ліпеня на падводных лодках — Щ-209 і Л-23 збеглі ў Наварасійск і амаль усе астатнія армейскія і флоцкія кіраўнікі на чале з самім камандуючым Прыморскай арміяй генерал-маёрам Іванам Пятровым? Тым Пятровым, былым праслаўленым камандзірам 25-й Чапаеўскай дывізіі, які мужна абараняў Адэсу і ўмела правёў эвакуацыю апошніх абаронцаў горада перад яго падзеннем. А тут здарылася такое: кінуць на пагібель сваіх салдат і збегчы... Пасляваенныя спробы некаторых ваенных мемуарыстаў, гісторыкаў і нават пісьменнікаў апраўдаць такія дзеянні Акцябрскага і Пятрова тым, што быццам бы яны толькі “выконвалі загад Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання”, — пакідаюць сумненні. І доказ таму, што той жа Пятроў цяжка перажываў падзенне Севастопаля і свой учынак, спрабаваў нават застрэліцца. Пазней на франтах Вялікай Айчыннай даслужыўся да генерала арміі, стаў у канцы мая 1945-га Героем Савецкага Саюза, але, як кажуць, да смерці не мог забыць той, “свой” Крым, у якім даў такую недаравальную слабіну.
Белым шоўкам па белым палатне
Раённы цэнтр народнай творчасці ў чарговы раз папоўніў скарбонку сваіх узнагарод. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана народная майстрыха з вёскі Дарапеевічы Сцепаніда Сцепанюк. Яна разам з Валянцінай Струнец, дырэктарам РЦНТ, і народным ансамблем народнай песні “Рыцкі куфэрак” гарадскога ДК прымала ўдзел у VІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”.
Па Вялікім Боры русалку вадзілі…
У сельскай культуры жыхароў вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна яшчэ жыве традыцыя правядзення абраду “Ваджэнне русалкі”.
Гродна танчыць
Сотні гараджан прыйшлі ў цэнтр Гродна, дзе на чатырох імправізаваных пляцоўках можна было навучыцца сальсе, сучасным, народным і сярэднявечным танцам.
Нават коска — цікавая
Да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава выйшла яго аповесць “Мёртвым не баліць” — у першым аўтарскім варыянце, без правак савецкай цэнзуры, якіх было каля дзвюх соцень. Вернутыя ў тэкст купюры выдзелены ў тэксце “афарбоўкай” і выявай нажнічак на палях — для больш відавочнага параўнання версій. Пра гэта выданне, а таксама пра іншыя кнігі славутага пісьменніка і саму яго асобу мы гутарым з навуковым рэдактарам кнігі, даследчыкам творчасці Быкава Міхасём ТЫЧЫНАМ.
"...Кароль Стах": мюзікл будзе!
Яўген МАГАЛІФ — беларускі музыкант і кампазітар, які з’ехаў у Амерыку яшчэ ў 1990 годзе — можна сказаць, на піку сваёй запатрабаванасці на радзіме. Але сувязі з Беларуссю не парываліся. Тут засталіся многія яго калегі і сябры, тут і дагэтуль выконваецца яго музыка. Двойчы, у 2008-м і 2010-м, яго запрашалі ганаровым госцем на “Славянскі базар у Віцебску”. Дасягнуў ён поспехаў і ў замежжы, прычым не толькі ўласна за акіянам, але і на еўрапейскай культурнай прасторы. Сведчаннем таму — запрашэнне правесці ў пачатку ліпеня майстар-класы па кампазіцыі ў Італіі, з якіх і пачалася наша размова.
"У аповесці вашай — усё пра мяне..."
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава з "Культурай" дзеліцца журналістка Вольга Ягорава.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»