Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Канчыта Свету. Старога
Вось хочаш напісаць яшчэ некалькі сказаў аб Тэа на “Еўрабачанні”; хочаш адзначыць яго стыльны, інтэлігентны, мінімалістычны, але пры гэтым канцэптуальны нумар, афарбаваны, адштурхоўваючыся ад зместу песні “Cheesecake”, у жартаўлівы, іранічны колер; хочаш сканцэнтраваць увагу на своеасаблівай “дарожцы” крокаў, уплеценай у канву выступлення, якая прымусіла ўспомніць знакамітую "месяцовую паходку" Майкла Джэксана; хочаш аддаць належнае самой кампазіцыі — зусім не громападобнаму хіту, але рэчы, складзенай і аранжыраванай вялікім прафесіяналам; хочаш прызнаць вакальныя вартасці; хочаш адкрыта сказаць пра тое, што даўно так не хваляваўся за роднага канкурсанта; хочаш паклікаць сабе ў саюзнікі велізарную колькасць простых беларускіх грамадзян ды тых, хто мае дачыненне да шоу-бізнесу, тых, хто ўпершыню за шмат гадоў нашага ўдзелу ў форуме адчуў гонар за айчыннага выканаўцу… — як узяла ды перамагла на фестывалі “то ли девушка, то ли виденье”... А мо бачанне-еўра? І даводзіцца скланяць на ўсю моц гэтага, у мінулым, беднага, ва ўсіх сэнсах, аўстрыйца Томаса Нойвірта — зараз ужо багатую аўстрыйку Канчыту Вурст...
Дайце ў рукі мне гітару! Або лепш... мабільнік?
Наколькі запатрабавана сёння ў публікі акустычная гітара? У ЗША нават навучанне на ёй у некаторых установах закрываецца: не карыстаецца попытам, у адрозненне ад электраінструментаў, прыдатных у джазе... Дый нядаўнія Міжнародныя дні мандалінна-гітарнай музыкі “Mandolinissimo” ў рамках цыкла канцэртаў "Мінская вясна-2014” у Беларускай дзяржаўнай філармоніі абышліся зусім без гітары. Няўжо ўсё так дрэнна? І з чым сутыкаецца музыкант, калі вырашае зладзіць свой гітарны сольнік у нас ці, скажам, у суседняй Расіі? Тым больш, што прыкладаў такіх хапае.
Машына часу: праз партал вякоў
У ноч з 17 на 18 мая ў свеце па традыцыі праходзіць Ноч музеяў, што прысвячаецца Міжнароднаму дню гэтых устаноў. Сёння ноччу "храмы муз" Беларусі таксама прымуць тысячы наведвальнікаў. Музейная машына часу перанясе нас у самыя розныя эпохі і далучыць да бязмежных мастацкіх скарбаў.
Такі Тэа нам патрэбен!
15 мая ў зале калегіі Міністэрства культуры краіны адбылася сустрэча з удзельнікам "Еўрабачання-2014" Юрыем Вашчуком (Тэа), якому была ўручана Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пасля ўрачыстасцей прысутных гасцей пачаставалі сімвалічнымі кавай з... чызкейкам.
У Беларусі бываем (ня)часта… + усе артыкулы цыкла
Калі ласка, набярыцеся цярпення, знайдзіце колькі хвілін і прачытайце матэрыял, што завяршае серыю артыкулаў, прысвечаных нашым поп- і рок-выканаўцам, якія цяпер працуюць за мяжой, а таксама тым з іх, хто не скарыстаўся магчымасцю паслужыць сучаснаму музычнаму мастацтву па-за Беларуссю. Згодны?
Музейны мэйнстрым, або Як ператварыць сучаснага гараджаніна ў сапраўднага шляхціча?
Літаральна некалькі месяцаў застаецца да таго часу, як у Гомелі распачнецца другі па ліку Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”, у якім возьмуць удзел дзясяткі музейных устаноў з усіх куткоў нашай краіны. Падрыхтоўка да гэтай маштабнай акцыі сёння ідзе, што называецца, поўным ходам. Прычым як на рэспубліканскім, так і на рэгіянальным узроўнях.
Як не стаць шасцёркай?
Карты — азартная гульня і адначасова сацыялагічны практыкум. Сістэма старшынства карт у калодзе ў вобразнай форме адлюстроўвае стасункі, што рэальна існуюць у грамадстве, а казырная масць увасабляе прывілеяваную групу. Над усімі — казырны туз, але на яго ёсць “пазасістэмны” джокер. Усё — як у жыцці…
“Лічба” vs. папера, флэшка vs. кніга?
Колькі тыдняў таму ў Інстытуце культуры Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Скарбы музеяў Беларусі”. Наклад — невялікі. Пасля таго як музеі, што спрычыніліся да праекта, атрымаюць свае “аўтарскія” асобнікі, рэшта пойдзе на прэзентацыйныя мэты. У шырокім продажы альбом не з’явіцца. Ды і дарагаваты ён для масавага гледача. Удзельнікі ж прэзентацыі атрымалі ў якасці падарунка дыскі, якія каштуюць непараўнальна менш за кнігу, але змяшчаюць усю тую ж візуальную інфармацыю, што і яна.
Што руйнаваў Напалеон ІІІ?
Аўтэнтыка — гэта ці не галоўная асаблівасць гістарычнага помніка. Ніякія зробленыя “пад дрэва” пластмасавыя панэлі, пабудаваныя наноў з сучасных матэрыялаў сцены не заменяць кавалка сапраўднага драўлянага карніза ці фрагмента кладкі. Тая ж сцяна старадаўняй Каложы распавядзе пра гісторыю беларускай культуры больш, чым багата ілюстраваны альбом.
У джынсах і вышыванцы? А што!
Пасля вайны бацька хадзіў у вышыванцы з беларускім арнаментам. Была, памятаю, і сарочка з украінскай вышыўкай. Ён з ахвотай насіў то адну, то другую. Прынамсі, перавагу родным матывам у адзенні не надаваў. Думаецца, з той прычыны, што паваенная мода была збольшага інтэрнацыянальнай. У Вялікай Айчыннай перамаглі разам, таму і пераймалі "модныя" схільнасці правераных сяброў па зброі. Вялікай папулярнасцю ледзь не да 1970-х карысталіся на Беларусі і цюбецейкі, моду на якія прывезлі тыя, каму давялося бавіць эвакуацыю ў Сярэдняй Азіі. Хто памятае цяпер пра тыя цюбецейкі?..
Камп’ютары — ва ўсіх СДК
Клецкі раён — невялікі. Самая дальняя вёска знаходзіцца на адлегласці ў 45 кіламетраў. Але калі памеры рэгіёна ўплывалі на маштабнасць спраў, за выкананне якіх адказвае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі? Вось і на Клеччыне — планаў процьма. Не менш і здзейсненага ды занесенага ў творчую скарбонку, чым аддзел па заслугах ганарыцца.
Нібы дыхтоўны падручнік...
Стакгольмскі Музей сучаснага мастацтва спецыялісты лічаць адным з лепшых у свеце. І ўжо хаця б з дадзенай прычыны не выпадала грэбаваць аказіяй завітаць у гэты будынак на востраве Шэпсхольмен — у самым цэнтры шведскай сталіцы. Балазе для беларускага турыста ёсць і яшчэ адна прыемная нагода прыйсці сюды: поруч з работамі такіх сусветных знакамітасцей, як Маціс, Пікаса, Далі, у экспазіцыі прадстаўлены і творы нашых землякоў: Шагала, Суціна, Кікоіна, Экстэр… Такім чынам, колькі слоў пра мае ўражанні ад наведання таго сучаснага гмаху з надпісам “Moderna Museet”, зробленым “фірмовым” музейным шрыфтам.
“Рабі што робіш — і будзе што будзе”
Век тэлевізійных праектаў зазвычай нядоўгі. Праз пару-тройку сезонаў большасць з іх прыядаецца ды спісваецца ў тыраж. Таму “Падарожжы дылетанта”, які ўжо трынаццаты год вандруе не толькі па беларускіх вёсках, але і па айчынных тэлеканалах, выглядаюць сапраўдным мастадонтам. Прычым выміранне яму, падобна на тое, не пагражае: глядач гэтага не даруе. І будзе мець рацыю, бо, у супрацьвагу шматлікім забаўляльным “рымейкам”, беларускае тэлебачанне згенерыравала сапраўды аўтэнтычны па форме і змесце прадукт, сацыяльная значнасць якога не выклікае ніякіх сумневаў. Рэдакцыя “К” даўно планавала запрасіць на сваю планёрку самога “дылетанта” — аўтара і вядучага праграмы Юрыя ЖЫГАМОНТА, каб запытаць у яго аб прычынах поспеху і неўміручасці праекта. Аднак нагода надарылася сама сабой: ён ахвотна падхапіў ідэю прыняць удзел у талацэ на сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы. Менавіта ў гэтым легендарным месцы і адбылася наша размова, удзел у якой узялі таксама і іншыя ўдзельнікі суботніка. Інтэрв’юэнт, праўда, пагадзіўся на яе неахвотна: маўляў, я сюды працаваць прыехаў, а не языком мянціць...
Рэканструкцыя, дакумент, спадчына
24 мая на тэлеканале “Беларусь 1” адбудзецца прэм’ера дакументальнага аўтарскага цыкла Алега Лукашэвіча “Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі”. Праект, які складаецца з дзевяці стужак, стаўся плёнам супрацоўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і вядомага мецэната беларускага мастацтва — ААТ “Белгазпрамбанк”. Цыкл прысвечаны вядомым творцам, якія родам з беларускіх земляў.
Станчым мроі пра Мрожэка!
Прэм’ера чорнай камедыі “Дамскае танга” ў Новым тэатры цікавая ўжо таму, што пастаўлена паводле п’есы “Удовы” Славаміра Мрожэка — знакамітага польскага пісьменніка і драматурга, аднаго з класікаў тэатра абсурду. Таму зусім не абсурд — адразу два погляды на адзін спектакль.
Імгненні жыццёвага кантэксту
У сталічнай галерэі “Беларт” разгорнута персанальная выстаўка жывапісца Уладзіміра Новака, прысвечаная 75-годдзю мастака. Гледача яна можа прывабіць жанравай разнастайнасцю і паважным стаўленнем аўтара да кожнага імгнення жыцця. Дарэчы, выстаўка так і называецца: “Імгненні”.
Рэйксмузеум: сціснуцца, каб разгарнуцца
Якая асноўная функцыя музея? Што ў ім галоўнае: сховішча ці экспазіцыйная прастора? За якой мяжой ён ужо не “храм муз”, а лекцыйная зала або “дом гандлю”? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся на старонках “К” у часе дыскусіі па тэме “Музей-трансформер”. Зараз, у працяг апошняй, прапаноўваем азнаёміцца з замежным досведам. Гаворка пойдзе пра дзяржаўны музей Амстэрдама — Рэйксмузеум, галоўны мастацкі музей Нідэрландаў.
Непастаральныя адбіткі з Дынабурга
Канстанцін Савіцкі… Выдатны рускі жывапісец-перадзвіжнік, якога сучаснікі называлі “маркотнікам гора народнага”, “Някрасавым у жывапісе”. 25 мая споўніцца 170 гадоў з дня яго нараджэння. Па прафесійным майстэрстве і тэматычнай разнастайнасці ён быў у адным шэрагу з такімі творцамі, як І.Крамской, В.Паленаў, У.Макоўскі, В.Максімаў, М.Неўраў, М.Ярашэнка, В.Пяроў. Але так здарылася, што сёння яго, акрамя культуролагаў-расіян, мала хто ведае. А дарэмна! Хаця ягоныя лепшыя работы па-ранейшаму ўпрыгожваюць Траццякоўку, Рускі музей, іншыя музеі і галерэі. У нашым Нацыянальным мастацкім таксама ёсць тры невялічкія творы мастака — “Аматар кавы. Стары халасцяк”, “Земляныя работы на чыгунцы” і “Хворы конь”. Усе яны ў розныя часы былі набыты Аленай Васільеўнай Аладавай у прыватных маскоўскіх калекцыянераў...
Хто тут лепшы?
У горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці ў чарговы раз прайшоў конкурс “Місс Бяроза”. Было прадстаўлена сем прывабных дзяўчат, якія вылучаліся талентам, прыгажосцю і індывідуальнасцю. Чытач можа спытаць: чым жа гэты конкурс адрозніваецца ад мноства падобных святаў прыгажосці і маладосці? А тым, што самыя прыгожыя дзяўчаты горада ў якасці конкурснага задання танцавалі беларускі народны танец.
Спектаклі пра Перамогу
Сярод сельскіх клубных устаноў прайшоў конкурс-агляд аматарскіх тэатральна-драматычных калектываў. Сёлета ён прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Названы вясковыя брэнды
У Гомельскай вобласці адбыўся семінар клубных работнікаў Калінкавіцкага раёна на тэму “Этнатурызм як рэсурс культурнай ідэнтыфікацыі рэгіёна". Ён праводзіўся на базе Дудзіцкага цэнтра народнай творчасці.
Гальштук з Маларыты
Жаночы касцюм Маларыцкага строю вылучаецца сярод іншых архаічнымі элементамі адзення і галаўных убораў. Для яго характэрны багаты дэкор з буйным рамбічным арнаментам, са шчыльным бардзюрам у спадніцах.
У абдымках гасціннасці
Наш фотакарэспандэнт Юрый Іваноў занатаваў імгненні, калі хакейныя фанаты Чэмпіянату свету-2014 і турысты з розных краін знаёмяцца з утульнымі куткамі святочнага Мінска...
Аптымізацыя. Які вынік атрымаем?
Культура як адна з асноўных умоў развіцця грамадства з’яўляецца, па сутнасці, часткай эканамічнага жыцця апошняга. Хоць праблемы ў развіцці сферы і не вядуць да такіх яўных выдаткаў, як, скажам, недахоп тавараў першай неабходнасці, адсутнасць жылля, мізэрны ўзровень сацыяльнага забеспячэння ці беспрацоўе… Тым не менш, незбалансаванасць матэрыяльнага і духоўнага пачаткаў у жыцці грамадства таксама заўжды адчувальная.
Мотальскі фоталетапіс
Цяперашняя вёска Моталь… Не, не магу называць вялікае мястэчка “вёскай”! Моталь яшчэ ў ХVІ стагоддзі атрымаў Магдэбургскае права, якое дало штуршок развіццю тут гандлю і рамёстваў. У СССР слова “Моталь” асацыявалася з вырабам дублёнак, “кажухоў”, па-мясцоваму. Раскрыю даўнішнюю таямніцу: на ашчадных кніжках жыхароў ляжала грошай больш, чым ва ўсім Іванаўскім раёне. Выраблялі скуры: замшу, шаўро, хром, з поўсцю, фарбавалі ў які заўгодна колер. Якое там земляробства, які там калгас! Заваленыя заказамі, шылі ва ўсіх хатах, ледзь спраўляючыся з капрызамі моднікаў...
Памяці Жэні Піліпеня
Выдаўся светлы, цёплы і сонечны дзень першага мая, калі яна назаўсёды пакінула свой любімы народны хор, веску Морач, дзе прайшлі лепшыя гады жыцця. Пакінула родных, блізкіх і растварылася ў глыбіні невядомасці. А недзе высока ў небе чуліся гукі яе песні — шчымлівай, душэўнай, меладычнай, лірычнай і бязмежна добрай, як яна сама — прыгожая вясковая жанчына Яўгенія Піліпеня...
Паэт, Грамадзянін
Не магу ўявіць, што Давіда Сімановіча няма з намі. Добры, светлы, высокаінтэлігентны Давід Рыгоравіч пакінуў глыбокі след у гісторыі Беларусі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»