Свежы нумар
Соцыум
Пано Савіцкага пойдзе ў сховішча
Старая карціна не "ўпісваецца" ў новую раму?
Засталося няшмат часу да таго моманту, калі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адсвяткуе наваселле ў спецыяльна для яго ўзведзеным будынку на праспекце Пераможцаў, які мае стаць адной з архітэктурных славутасцей сталіцы. А што будзе з творамі мастацтва, якіх у фондах музея недзе 5 000 адзінак захоўвання? Пра гэта спрабаваў даведацца наш карэспандэнт.
Далей
"К" інфармуе
Увага да захавання
Увага да захавання аб’ектаў культурнай спадчыны садзейнічае ўмацаванню дзяржаўнасці. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам UNESCO Ірынай Бокавай. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.
Далей
Форум
У Беларусі бываем (ня)часта…
Дык няўжо так “добра там, дзе нас няма”? Даследаванне "К" / Частка ІІІ
Гэтым матэрыялам мы працягваем тэму, закранутую ў папярэдніх нумарах нашай газеты (№№ 13 і 15): чаму беларускія музыканты з’язджаюць з краіны і як складаецца іх жыццё ўдалечыні ад радзімы. Перад вамі — чарговая порцыя нявыдуманых аповедаў ад айчынных выканаўцаў, якія, пакаштаваўшы замежных “хлеба і відовішчаў”, усё ж вярнуліся ў Беларусь.
Далей
Дзяжурны па нумары
Прыдбаць каня і маслабойку…
Яўген РАГІН, рэдактар аддзела газеты “Культура”
Сёння — пра самадастатковасць. Вельмі люблю гэтае слова. Яно — стрый слову “незалежнасць”. Як там Янка Купала казаў? “…Незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”. Самадастатковасць як прага самаадукацыі ды навучання на чужых памылках — найвышэйшая праява прафесіяналізму і адноснай незалежнасці ад знешніх абставін.
Далей
На маю думку...
Вучымся радавацца
Уладзімір ШАБЛІНСКІ, дырэктар канцэртнага агенцтва, прадзюсар, уладальнік аграсядзібы
Я ладжу на сваім хутары самыя розныя канцэрты і фестывалі. Мяне часта пытаюць журналісты: маўляў, ці можна такія мерапрыемствы праводзіць у любым раённым цэнтры, у любой вёсцы Беларусі? Напэўна, маюць на ўвазе, што нефармальная акцыя, а такіх ладжу большасць, — заўжды якасная, а таму — цікавая… Я пастараюся адказаць на гэтае пытанне. Але спачатку давайце паразважаем вось над чым. Чаму ў нашай краіне анансуецца безліч самых разнастайных дзяржаўных і камерцыйных святаў, канцэртаў ды фестываляў, але яркіх і запамінальных падзей з іх ліку на выхаде — да крыўднага мала?
Далей
Тэндэнцыі сферы
А дзе тое “наперад”?
Як і куды развівацца рэгіянальнай культуры
Куды ісці? Натуральна, наперад. Ды толькі вось дзе яно, тое “наперад”? Бліжэйшая перспектыва, падавалася б, акрэслена Дзяржпраграмай “Культура Беларусі”. Але пры “наяўнасці адсутнасці” належнага фінансавання канкрэтных адказаў на пытанне “А што будзе заўтра?” не дае і яна. Не, што рабіць работнікі культуры ведаюць добра: адраджаць, захоўваць, прапагандаваць ды прымнажаць… Балазе мэты і задачы ў нас застаюцца непахіснымі. Змяняюцца хіба сродкі іх дасягнення ды вырашэння. Тэндэнцыі — гэта, папросту кажучы, кірункі развіцця і звязаныя з гэтым заканамернасці. Не бяруся браць на сябе абавязкі эксперта па адсочванні названых заканамернасцей. Адзіная мая перавага — журналісцкая: шмат бачыў і магу параўноўваць. Кожнае маё суб’ектыўнае меркаванне можа і павінен аспрэчыць любы ахвотны і неабыякавы чытач. І гэта абавязкова стане падставай для чарговай публікацыі. Але не будзем забягаць наперад. Рушыць тут варта паступова і з развагай…
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
Калі 30 наведвальнікаў — установу трэба “рэзаць”
У Маладзечне — пра дыскатэкі з праблемамі, канкурэнцыю і цякучку кадраў
Кароткі змест папярэдняй “серыі”. У Культурную сталіцу Міншчыны, як часцяком на афіцыйным і неафіцыйным узроўнях называюць Маладзечна, я адправіўся пасля таго, як азнаёміўся “з першакрыніц” яшчэ ў сталіцы з асновамі эканомікі культуры Мінскай вобласці: даведаўся пра тое, колькі сродкаў з бюджэту было накіравана ў яе цягам 2013 года, якія спосабы падсілкавання шукаліся для культурнай дзялянкі з дапамогай пазабюджэтнага фінансавання. І вось цяпер — чарга Маладзечна.
Далей
аКно ў свет
Мэйнстрым не пройдзе, таму што...
Вынікі шоукейса ў Эстоніі для нашага рынку
Увесну ў эстонскай сталіцы ў шосты раз прайшоў Музычны шоукейс-фестываль “Tallinn Music Week” з удзелам больш чым дзвюх соцень выканаўцаў з 27 краін свету. Не ўсім яшчэ знаёмае слова “шоукейс” азначае, што прадстаўленыя на мерапрыемстве артысты ў сваёй аснове — не занадта знакамітыя або зусім невядомыя ў глабальнай індустрыі забаў, і прыехалі яны дэманстраваць сваё майстэрства на яго, па большай частцы, за ўласны кошт і, адпаведна, не атрымліваючы ганарар.
Далей
art-блог
“Куб Малевіча” ў айчынным выкананні
FAQ па выстаўцы “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”
21 красавіка ў Мінску стартуе бадай беспрэцэдэнтная паводле сваіх маштабаў выстаўка сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”. З дапамогай яе куратара — дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў Наталлі ШАРАНГОВІЧ — мы паспрабавалі знайсці адказы на тыя пытанні, якія, трэба меркаваць, непазбежна паўстануць з гэтай нагоды ў неабыякавай публікі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Квест і сэнсар
Хто ў дзяцінстве не хацеў дакрануцца да таемнага, зазірнуць у напластаванні эпох і стагоддзяў? Дзякуючы новым тэхналогіям ды крэатыўнаму падыходу да музейнай справы гэтыя памкненні становяцца рэальнымі.
Далей
На людным месцы
Ода... падушцы
Клуб кветкаводаў “Флора” Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі адкрыў чарговую выстаўку і назваў яе “Жыццё ў падушках”. Разам з творчай групай “Жывая тканіна” мясцовай гімназіі № 3, пад кіраўніцтвам мастака і кветкавода Алены Дамарад “фларавікі” не толькі аформілі выстаўку аўтарскіх падушак, распісаных у тэхніцы батык, але і падрыхтавалі прэзентацыю.
Далей
Аркестр і яго вытокі
Любая вялікая рака свой пачатак бярэ з маленькай крынічкі. Мае свае вытокі і ўзорны баянны аркестр Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Ад дзетак і майстроў
На выстаўцы, што адкрылася ў Доме-музеі Элізы Ажэшка, — вялікая колькасць велікодных падарункаў: яйкі і лялькі, баваўняныя вырабы, лыжкі і паштоўкі... Іх збіралі па Гродне і па раёне ад народных майстроў. Прадстаўлены і работы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з Гродзенскага дзіцячага хоспіса.
Далей
Суботнія сустрэчы
Этна “вымываецца” за мяжой. А ў нас?..
Чалавек, які разгадаў таямніцу старажытнага абраду “Страла”
Юрый ВЫДРОНАК — фігура знакавая для нашай фольк-рок-музыкі. У 1992 годзе ён быў адным са стваральнікаў гурта “Палац” і стаў яго мастацкім кіраўніком. У 1996-м, у рамках фольк-мадэрн-студыі “Палац” ініцыяваў нараджэнне на свет трыа “Kriwi”, а ў 1999-м і з’явіўся той самы калектыў “Ur’ia”, у якім Выдронак нарэшце цалкам змог рэалізоўваць менавіта свае задумкі. З 2000 года артыст з’яўляецца арганізатарам мінскіх фестываляў “Таўкачыкi на Юр’я”, чарговы з якіх пройдзе 23 красавіка. І ўяўляць з сябе ён будзе не, як звычайна, набор канцэртных нумароў (сярод удзельнікаў фэсту — гурты “Ветах”, “Альтанка”, “Бан-Жвiрба”, “Хоха бэнд”, Наталля Матыліцкая ды іншыя), а сапраўднае шоу. Напрыклад, адбудзецца рэканструкцыя абраду “Юр’я”, для чаго з Любаншчыны прывязуць выпечаны каравай.
Далей
прыватная гісторыя
Пасля таго, як вылецела птушачка
Амаль дэтэктыў пра адну сям'ю ў часіну ліхалецця
21 жніўня 1962 года рукі прэзідэнта ЗША Кенэдзі і лідара Краіны Саветаў Хрушчова ўжо цягнуліся да кнопак пуску ракет з ядзернымі зарадамі. Прычына: супрацьстаянне СССР і ЗША. Нагода: фотаздымак. У той дзень на стол Кенэдзі паклалі фота, зробленыя з самалёта. Здымкі нібыта сведчылі: на палубах савецкіх сухагрузаў, што везлі на Кубу, як мяркуецца, сельгастэхніку, яўна бачныя балістычныя ракеты, а на Кубе падрыхтаваны стартавыя пляцоўкі!.. ...Калі раней рабілі фота, кліенту раілі: “Глядзіце ў аб’ектыў: зараз вылеціць птушачка!” Расповед пойдзе пра гісторыю, што здарылася — пасля таго, як вылецела птушачка.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Вяртаючыся да надрукаванага
Які лёс чакае "Берагіню"?
Публікацыя ў “К” артыкула этнахарэографа і заснавальніка фестывалю “Берагіня” Міколы Козенкі выклікала рэзананс сярод чытачоў, якія занепакоены далейшым лёсам гэтага этнапраекта. Сёння мы публікуем чарговы водгук.
Ёсць успаміны, што з цягам часу становяцца ўсё больш яскравымі і значнымі. У мяне так з фестывалем “Берагіня”, на які я быў запрошаны ў чэрвені 2012 года ў Акцябрскі, вядомы і як Рудабелка — цэнтр партызанскага руху на Палессі ў час Вялікай Айчыннай вайны. І тое, што нашчадкі тых мужных партызан падрыхтуюць добры фальклорны фэст, сумневаў у мяне не выклікала, але такога, калі шчыра, я не чакаў.
Далей
Рэпліка пра...
Духоўны заняпад і "асяроддзе пражывання"
Ларыса НІЯЗАВА, бібліятэкар другой катэгорыі Рабовіцкай сельскай бібліятэкі-клуба, Слаўгарадскі раён:
— Узровень культуры ў грамадстве падае. Дастаткова паглядзець тэлевізар, пачытаць папулярныя часопісы, паглядзець “шэдэўры” сучаснага мастацтва, каб прыйсці да сумнай высновы: дэмакратызацыя грамадства, што мае на ўвазе і дэмакратызацыю культуры, вядзе, відаць, і да духоўнага жабрацтва.
Далей
Мастацтва шырокага спажывання
Галіна ПІЛЕВІЧ, педагог-мастак, Мазыр:
— Так званая інфармацыйная рэвалюцыя прывяла да таго, што чалавек змушаны жыць у адмоўным эмацыйным полі. Такі дэструктыўны ціск абмяжоўвае нашы пачуцці страхам, крыўдай, бяссіллем, расчараваннем, зайздрасцю… Культура згубіла карані і ператварылася ў цывілізацыю, дзе губляюцца сэнс і вышэйшыя мэты існавання чалавечай гісторыі. Памятаеце, як трапна пра гэта заўважыў Антон Чэхаў: “Культура без сэрца (маралі) ёсць не культура, а “дурнотная цывілізацыя”, што стварае гібельную тэхніку і прыніжанае, пакутлівае жыццё, уплыў якога мы на сабе ўжо даўно адчуваем”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Недарэчны пераклад
Віктар КОРБУТ, спецыяльны карэспандэнт газеты “Советская Белоруссия”, аўтар кнігі “Минск. Лучший вид на этот город”:
— Паказваюць фільм пра так званы пояс Вітаўта. Стужка створана “Белвідэацэнтрам” па заказе Міністэрства культуры Беларусі на рускай мове. Добра, у нас жа сапраўды дзве дзяржаўныя мовы.
Далей
Каментарыі (1)
пытаннi - адказы
Калектыўныя дагаворы: практыка выканання
Апошнім часам на адрас газеты “Культура” пачалі паступаць звароты ад нашых падпісчыкаў ды чытачоў з просьбай дапамагчы разабрацца і асвятліць на старонках выдання няпростую, на іх погляд, сітуацыю, звязаную з практычным выкананнем асобных умоў Тарыфных пагадненняў і калектыўных дагавораў. Звароты звязаны з тым, што асобныя кіраўнікі папросту ігнаруюць умовы Тарыфных пагадненняў і калектыўных дагавораў. Па адпаведныя тлумачэнні мы звярнуліся ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі і атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні ФПБ А.С. Мікшы. Вось яго тэкст:
Далей
Фотасюжэт нумара
Пераезд напоўніцу!
У фотасюжэце Юрыя ІВАНОВА — штрыхі да пераезду ў новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Беларусы свету
“Кліч” як новая фармацыя
У Бюро міжэтнічных зносін Рэспублікі Малдова, што ў Кішынёве, прайшла ўстаноўчая канферэнцыя грамадскага аб’яднання “Беларускі культурны рух Рэспублікі Малдова “Клiч”. Ініцыятарам яго стварэння стала ўраджэнка Мінска Ганна Мазур — культуролаг, выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, фотамастачка.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Ад "Грушаўкі" да Грушаўкі-2
Пра суботнік, які мог... не адбыцца
Дзень аховы помнікаў і памятных мясцін у рэдакцыі прынята адзначаць суботнікамі на тых адметнасцях, што найперш і патрабуюць гэтай самай аховы — ці, прынамсі, клопату неабыякавых людзей. Вось і сёлета калектыў газеты “Культура” зноў вырашыў узяць удзел у талацэ на тэрыторыі колішняй сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна. Сустрэўшыся папярэдне з яе арганізатарам Зміцерам Юркевічам, абмеркавалі розныя практычныя пытанні: прыкладам, дзе ўзяць бензапілу, каб хутка спілаваць дрэвы, якія паспелі вырасці непасрэдна ўнутры напаўзруйнаванага бровара. Агулам запланаваныя работы, вядома ж, былі вельмі сціплыя: прыбраць лісце, што назапасілася за восень, а таксама і смецце, якое таксама назапашваецца ў сядзібе...
Далей
фатаграфічная калекцыя
Абліччы Першай сусветнай
Не эксплуатуючы страшныя выявы вайны...
Якія вобразы ўзнікаюць перад намі пры згадванні Першай сусветнай вайны? Выявы спаленых паселішчаў? Сем’яў, што не маюць прытулку? Салдат, якія ў процівагазах праводзяць ачыстку акопаў пасля газавых атак? Жанчын, якія плачуць над магіламі сына, мужа, брата? Хлопчыка, што ўжо носіць маленькі ваенны мундзір?.. Мяркую, для наведвальнікаў выстаўкі “Беларусь у Першай сусветнай вайне”, якая ладзілася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, тыя пытанні маюць дакладныя адказы. Для многіх, мяркую, убачанае там сталася адкрыццём. Нагадаем, у фарміраванні экспазіцыі задзейнічаны матэрыялы з фондаў пяці музеяў рэспублікі і двух прыватных збораў. Невыпадкова наступны яе крок — падарожжа па музеях суседніх краін.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |