Свежы нумар
"К" інфармуе
Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў культуры.
Далей
![]() Сёлетні ўрачысты сход з нагоды Дня работнікаў культуры і мастацтваў адбыўся ў будынку Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, не так даўно адкрытым пасля рэканструкцыі. Зала змясціла сапраўдную эліту беларускай культуры — сталічнай і рэгіянальнай, прафесійнай і аматарскай, маладой і… усё роўна маладой. Уручэнне ўзнагарод за выбітныя творчыя вынікі спараджала хвалі шчырых апладысментаў. Усе разумелі, што падзяка — заслужаная!
Далей
Каментарыі (1)
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() 8 кастрычніка святочным гала-канцэртам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ўрачыста адкрыліся Дні культуры Казахстана ў Беларусі
Вечару папярэднічалі афіцыйныя перамовы міністра культуры нашай краіны Барыса Святлова з міністрам культуры Казахстана Мухтарам Кул-Мухамедам, а таксама больш цеснае знаёмства гасцей з найбольш значнымі культурнымі аб’ектамі нашай краіны. Казахская дэлегацыя наведала Мір, Нясвіж, іншыя гістарычныя помнікі. Не мінулі госці і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, экскурсія па якім завяршылася брыфінгам, што быў прысвечаны далейшым перспектывам супрацоўніцтва.
Далей
Аптымізацыя дзеля заахвочвання
Афіцыйна
"На захаванне прэстыжу прафесіі работнікаў культуры і скіравана аптымізацыя галіны", — канстатаваў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў культуры, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Адна з мэт аптымізацыі — магчымасць павышэння заробкаў работнікаў культуры за кошт скарачэння адзінак у штатных раскладах.
Далей
Будаўнічае пытанне
Калегія
9 кастрычніка прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У ліку іншых на парадак дня было вынесена і пытанне “Аб выніках праверкі Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь ААТ “Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца” па пытанні рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і эфектыўнасці функцыянавання АДАБ у якасці заказчыка аб’ектаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь".
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі
“Вытворчы раман”
Гісторыя Лідскага бровара як частка гісторыі краіны
Днямі кіраўніцтва ААТ “Лідскае піва” правяло сустрэчу з журналістамі, на якой ішла гаворка пра вынікі сезона, перспектывы вытворчасці, экспартны патэнцыял прадпрыемства і галіны. У кантэксце размовы былі прыгаданы культурныя праекты, што ладзіць векавы бровар, дбаючы пра ўласны імідж, інтарэсы дзяржавы, захаванне нацыянальных традыцый і пашырэнне ў грамадстве побытавай культуры.
Далей
Трэба абмеркаваць!
Як павысіць прэстыж работніка культуры?
Менавіта на гэтае, хоць і банальнае, але няпростае і ўжо хранічна хваравітае, пытанне мы папрасілі адказаць людзей, для якіх праца ў сферы культуры стала неад’емнай часткай жыцця. Такія, як яны — самаадданыя і няўрымслівыя, — да драбніц ведаюць, чаго варты клопат па захаванні ды развіцці нацыянальнай духоўнай спадчыны, якім няпростым бывае шлях да сэрца і душы слухача ды гледача… Хоць збольшага і вядомы адказ на пытанне, вынесенае ў загаловак, але не грэх паўтарыцца, тым больш — напярэдадні Дня работнікаў культуры.
Далей
Каментарыі (1)
На маю думку...
![]() Вячаслаў КАЛАЦЭЙ, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
У чым падабенства і розніца стаўлення да ўласнай этнакультуры суседніх народаў: літоўцаў і беларусаў? Пытанне праясняецца, калі наведаць у верасні два фэсты: “Вяртанне да вытокаў” на Гродзеншчыне і “Tautu muge” ў Вільнюсе.
Далей
Кросны ў гарадской кватэры
Пятро ЦАЛКА, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, майстар па ткацтве
Гарадская моладзь і традыцыйная культура… Здаецца, гэтыя два паняцці можна смела паставіць у антанімічны шэраг: што можа быць паміж імі агульнага? Але ж… устрымаемся. Бо само сучаснае жыццё паказвае зусім іншы варыянт развіцця падзей. Падобна на тое, што менавіта моладзь з вялікіх гарадоў у наш час становіцца той сілай, якая здатная захаваць традыцыі вясковых бабуль.
Далей
![]() Людміла ЛЕБЕДЗЬ, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
— Цікава, ці ўсе чытачы “К” ведаюць гісторыю прафесійнага свята работнікаў культуры, якая, між іншым, пачалася акурат пятнаццаць гадоў таму? Ва ўсялякім выпадку, нагадаць будзе не лішнім.
Далей
![]() Раман ЦЫРКІН, галоўны рэжысёр Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа, лаўрэат міжнародных фестываляў, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Ёсць некалькі прычын, з-за якіх памірае тэатр. Неміровіч-Данчанка адводзіў творчаму калектыву 9 — 12 гадоў нармальнай жыццядзейнасці, пасля якіх тэатр як жывы арганізм спыняе існаванне. Выратаваць і ажывіць сітуацыю можа ўліванне “новай крыві”, незвычайныя рэжысёрскія рашэнні, абнаўленне рэпертуару. Гэта — як натуральны адбор, што адбываецца ў прыродзе.
Далей
Каментарыі (1)
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты
"Напэўна, мэтр быў бы не супраць..."
Аксана БАГДАНАВА, дырэктар Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура
У музейнай супольнасці ці не ўсяго свету па-ранейшаму не сціхае дыскусія: што ж такое музей у наш час і якім яму належыць быць у ХХІ стагоддзі? Натуральна, нам ад гэтых фундаментальных ды надзённых пытанняў таксама нікуды не падзецца. Менавіта ў пошуку адказаў на іх мы і прыйшлі да сённяшняй канцэпцыі нашай установы. Гэта свайго кшталту “два ў адным”: “Сучаснае мастацтва ў традыцыйным музеі”.
Далей
Праекты развіцця
![]() Акцыя “К”: журналісцкі аўтапрабег па СДК і не толькі / Магілёўшчына і Гомельшчына: Частка ІІ
Восеньская аўтавандроўка па роднай Беларусі — адхланне для сэрца і душы: барва і золата лясоў, неабдымнасць лугавых абсягаў, купанне сонца ў рачных затоках… Едзем і разважаем: калі неўзабаве краіна не прырасце дывідэндамі ад турызму, дык нашчадкі нас не зразумеюць. Вобразна кажучы, беларуская матухна-прырода карціну стварыла непераўзыдзеную, наша ж задача — “раму” належную зрабіць, гэта значыць — прывабную і зручную для вандровак інфраструктуру. І ў сельскіх устаноў культуры, на наш погляд, абавязак тут не з апошніх: стварэнне ды “раскрутка” брэндаў, якія турыст (і ўнутраны, і знешні) ніяк не абміне. Прынамсі, здаровы сэнс развіцця любой еўрапейскай дзяржавы пераконвае менавіта ў гэтым. Дарэчы, як нам распавялі ў Вяззеўскім СДК, што падтрымлівае творчыя стасункі з замежжам, ва Украіне абласныя і раённыя структуры роднаснага нам міністэрства называюцца “ўпраўленнямі і аддзеламі культуры, турызму і аховы культурнай спадчыны”. Але, пагадзіцеся, справа не ў назве, а — у змесце сістэмнай працы, скіраванай на папулярызацыю ды развіццё менавіта беларускай спаконвечнай традыцыі. Між тым, “хваробы” нашы на брэндавых, здавалася б, маршрутах застаюцца ранейшымі: і кавы не заўжды папіць можна, і рэклама культурнай дзейнасці альбо цалкам адсутнічае, альбо не адпавядае рэчаіснасці. У той жа Глушы на Бабруйшчыне, як нам распавялі вяскоўцы, турыст на джыпе, падпарадкоўваючыся ўказальніку “Музей рамёстваў”, паслухмяна збочыў з трасы, але, пабачыўшы заняпад скансена, плюнуў, развярнуўся і знік…
Далей
Prof-партфоліа
![]() Стратэгія існавання форуму па версіі прадзюсара замест “кашы- малашы”
Тэарэтычны досвед фестывальнага менеджменту ў мяне звязаны з выкладаннем дысцыпліны “Менеджмент музычнай культуры” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а практычны — з гастролямі гурта “Палац”, удзелам у журы шматлікіх фэстаў, арт-менеджментам музычных фестываляў “Bela-Music” і “Камяніца”. Вось на іх і спынюся асобна, каб зірнуць на плён працы, пабачыць поспехі ды пралікі, а таксама — падзяліцца вопытам з калегамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў аКно ў свет
![]() Беларускі драматург + расійскі рэжысёр =
“Тэатр post” з’явіўся ўсяго толькі два гады таму, але паспеў ужо зарэкамендаваць сябе як адна з самых паспяховых альтэрнатыўных тэатральных кампаній Расіі. Гэтай восенню ў рамках тэатральнага форуму “ТэАРТ” яго заснавальнік і рэжысёр Дзмітрый Валкастрэлаў прадставіў беларускаму гледачу два спектаклі: “музей шаснаццаці п’ес” “Shoot/Get Treasure/Repeat” па Марку Равенхілу і “Маркотны хакеіст” па п’есе нашага суайчынніка Паўла Пражко (сумесная пастаноўка “тэатра post” і мінскага Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў). Як і чым сёння жыве эксперыментальны “тэатр post”, мы даведаліся ў яго дырэктара Анастасіі МАЦІСАВАЙ.
Далей
art-блог
![]() Фестываль
Сёння сольным канцэртам сусветна знакамітага скрыпача Максіма Венгерава ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршаецца VIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета (гл. таксама “К” №№ 39, 40). У якасці канцэртмайстра выступіць мастацкі кіраўнік гэтага форуму, сустаршыня Рэспубліканскага аргкамітэта, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер, які саліраваў на канцэрце адкрыцця.
Далей
![]() Мастыхін
Не так даўно віцебскаму мастаку Алегу Скавародку споўнілася 65 гадоў. Юбілейную дату ён адзначыў персанальнай выстаўкай у мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
![]() Бамонд. Опера, балет: беларусы на фестывальнай “машыне часу”
Не паспела музычная грамадскасць супакоіцца пасля прэм’еры моцартаўскай аднаактовай оперы “Дырэктар тэатра” (гл. “К” № 40), як наш Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр прапанаваў моцартаўскі аднаактовы балет — “Шэсць танцаў”, сапраўдную перліну культавага харэографа сучаснасці Іржы Кіліяна.
Далей
![]() Сталічнае творчае аб’яднанне “Арцель” выправілася на сустрэчу з публікай у Гомель. Там у шыкоўных залах Палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстаўка пад інтрыгуючай назвай “Час кахання”. Выстаўка, паводле задумы ўдзельнікаў, мусіць сцвердзіць тэзу, што “каханне” — гэта не толькі сінонім паняццяў “юнацтва” і “маладосць”. Каханне — гэта пазачасавы стан душы, яно надае сэнс чалавечаму існаванню, а для прыроды з’яўляецца “вечным рухавіком”.
Далей
![]() Выстаўка
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” ад самага свайго ўтварэння знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з новымі імёнамі беларускага мастацтва. У яе залах традыцыйна ладзяцца абароны дыпломаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, экспануюцца работы мастакоў, якія толькі пачынаюць творчую кар’еру, але ўжо паспелі зрабіць нешта, вартае ўвагі. Не так даўно ў залах галерэі экспанаваліся дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
![]() Віктар ШНІП, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнік
Далей
вяртанне імёнаў
![]() Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста
…У Маскве Мінейка сустрэўся з вышэйзгаданым земляком-беларусам — 20-гадовым Баляславам Шастаковічам, родам з мястэчка Шамецева Завілейскага павета Віленскай губерні. Ягоны бацька Пётр Міхайлавіч, ветэрынарны ўрач, за ўдзел у паўстанні 1830 года быў высланы ў Екацярынбург, дзе і нарадзіўся Баляслаў. Пасля заканчэння Казанскай гімназіі юнак перабраўся ў Маскву і стаў актыўным членам маскоўскага падпольнага Камітэта палякаў ды антыўрадавага гуртка тэрарыста-рэвалюцыянера Мікалая Ішуціна, стрыечнага брата сумна знакамітага Дзмітрыя Каракозава.
Далей
На людным месцы
![]() Мінск
Для юных артыстаў Заслужанага танцавальнага калектыву “Равеснік” (мастацкі кіраўнік — Т.Семчанка), а таксама для салістаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна (мастацкі кіраўнік — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь С.Стацэнка) стала добрай традыцыяй выязджаць з дабрачыннымі канцэртамі ў Германію.
Далей
У цэнтры ўвагі — дзеці!
Бяспека жыцця
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду ў рэспубліцы прайшла прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”. Яна праводзілася з 20 жніўня па 30 верасня ў тры этапы. У ёй прымалі ўдзел актывісты аддзяленняў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, члены Клуба юных ратавальнікаў-пажарных, супрацоўнікі арганізацый па надзвычайных сітуацыях ды іншыя зацікаўленыя ведамствы.
Далей
![]() Дубровеншчына
У Дубровенскім раёне пачалася падрыхтоўка да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У шэрагу шматлікіх мерапрыемстваў ды па-
дзей ёсць і такая: наш зямляк, ураджэнец вёскі Макараўка, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь і кіраўнік Студыі ваенных мастакоў краіны Мікалай Апіёк працуе над партрэтам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аўрамавіча Асіпенкі.
Далей
Гістарыёграф
![]() 8 кастрычніка грамадскія аб’яднанні “Беларускі фонд культуры”, “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў” і Гісторыка-культурны фонд “Ляліва” правялі “круглы стол” “Роля Гутэн-Чапскіх у гісторыі Беларусі: адраджэнне спадчыны”.
Далей
Суботнія сустрэчы
![]() Яшчэ раз "Да пытання аб узаемаразуменні”
Музычная дынастыя СМОЛЬСКІХ вядомая далёка за межамі Беларусі. І не толькі праз творы Дзмітрыя Браніслававіча, народнага артыста краіны, што з поспехам выконваюцца на Захадзе ды Усходзе, але і праз яго сына Віктара, які даўно жыве ды працуе ў Германіі. Бачацца яны нячаста. Але не так даўно мы заспелі іх разам: Віктар прыязджаў, каб даць майстар-клас па запрашэнні адной з прыватных гітарных школ і выступіць у клубе. Размова пайшла не толькі пра магчымасці саюзаў сімфанізму з рокам, але і пра замежныя перспектывы беларускага року. Пачаў, вядома, бацька — з успамінаў.
Далей
Фотасюжэт нумара
![]() Культавая стужка Ігара Дабралюбава “Белыя Росы” займела-такі свой працяг: днямі на кінастудыі “Беларусьфільм” завяршыліся здымкі яе “сіквела” — фільма “Белыя Россы” паводле сцэнарыя Аляксея Дударава. Рэжысёрам новай карціны выступіла стваральніца вядомага тэлемюзікла “Паўлінка-new”, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, рэжысёр Аляксандра Бутар.
Далей
фатаграфічная калекцыя
![]() Жыццё ў Міры было для іх кароткім
Сярод здымкаў з альбома Святаполк-Мірскіх ёсць адзін, на якім уладальнік Мірскага замка князь Міхаіл сфатаграфаваны з пажылой жанчынай. Яны сядзяць у крэслах у адным з замкавых пакояў. Хто ж гэтая жанчына?
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |