Свежы нумар
"К" інфармуе
Тэатр чароўных падарункаў
15 ліпеня Беларускі дзяржаўны тэатр лялек сустрэў сваё 75-годдзе. Трупа зараз у адпачынку, таму напярэдадні юбілею адбылося хіба ганаровае гашэнне паштовай маркі серыі “Тэатры Беларусі”. Новы 76-ты сезон адкрыецца 21 верасня прэм’ерай “Малыша і Карлсана” ў пастаноўцы маладога, але ўжо нашумелага рэжысёра Аляксандра Янушкевіча.
Далей
Мір Русецкага: такім замак не бачылі
Выстаўка твораў Русецкага падрыхтавана музеем “Замкавы комплекс “Мір” сумесна з бібліятэкай Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх.
Далей
Нобеля ўручаць у Нясвіжы…
…Бо ў Стакгольм далёка ехаць. Так вырашылі на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і ў прадзюсарскай кампаніі “Маскіт”, якія сумесна ствараюць поўнаметражны камедыйны ігравы фільм “З Восьмым Сакавіка, мужчыны!”.
Далей
Ноч, Каўнас і Вердзі
Ансамбль салістаў аркестра “Premier” Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра прадстаўляў нашу краіну ў Каўнасе на Дне дзяржавы і фестывалі “Аперэта ў Каўнаскім замку”.
Далей
Соцыум
Бровар і млын: чый лёс незайздросны?
У "К" № 26 мы пісалі пра лёс помнікаў спадчыны ў Вілейскім раёне. Новыя перспектывы, нагадаем, адкрыліся, у тым ліку, і дзякуючы новаму турыстычнаму маршруту па шляхах паўстанцаў 1863 года. Так, мы ўжо згадвалі, што ў колішні бровар у Стайках (кадры на стар. 4) актыўна інвестуюцца сродкі для ажыццяўлення яго рэканструкцыі. Таму тут — агароджа, вартаўнік, паўсюдна будаўнічыя рыштаванні. А вось млын у Мацькаўцах (фота ўнізе), што за якія пару кіламетраў ад названага аб'екта, пакуль вітае вандроўнікаў і мясцовых жыхароў усё тымі ж забітымі шыбамі. Пераканацца ў гэтым дазволілі фота, якія мы атрымалі ад нашых чытачоў, што вырашылі прайсці частку маршрута, апісанага ў газеце.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Паядынак новага фармату з навізной
Замест рэзкай змены курсу — планамерная эвалюцыя і, нарэшце, паварот
Далей
Трэба абмеркаваць!
Якія плюсы і мінусы ўваходжання "Белвідэацэнтра" ў структуру "Беларусьфільма"?
Да канца бягучага года РУП “Беларускі відэацэнтр” мусіць далучыцца да Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Паводле папярэдніх даных, прадпрыемства стане чацвёртым падраздзяленнем кінастудыі і будзе пераўтворана ў студыю спецыяльных праектаў. Навіна аб гэтай рэформе, агучаная пару тыдняў таму, нягледзячы на чаканне пэўных крокаў, выклікала абмеркаванне ў шэрагах кінаграмады. Што ж мы будзем мець на выхадзе аб’яднання арганізацый?
Далей
Дзяжурны па нумары
Інтэрактыў не прапаноўваць?
На пачатку ліпеня на пешаходнай вуліцы Карла Маркса стартаваў Мінскі форум вулічных тэатраў, які завершыцца ў верасні ў Дзень горада. Першыя выступленні, вылучаныя для далейшага адбору фіналістаў, шчыра кажучы, збянтэжылі. Найперш тым, што ўдзельнікі, так бы мовіць, “не зусім” разумеюць, што ж такое вулічны тэатр увогуле.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На маю думку...
Выстаўкі і “экспарт”: артэфакты альбо традыцыі?
Як вядома, Нацыянальны гістарычны музей мае надзвычай багатыя фонды — несувымерна большыя, чым нашы цяперашнія экспазіцыйныя магчымасці. І ў такой сітуацыі цалкам лагічна зрабіць асаблівы акцэнт на арганізацыю выставак за мяжой. Тым больш, гэта цалкам адпавядае стратэгічнай задачы нашага музея — папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры.
Далей
Prof-партфоліа
аКно ў свет
"Арт-Базэль": без “перагрузу” і… без нас
Заканадаўцы сусветнай арт-моды: касмічныя цэны ды "інтэграваныя" імёны
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Крытычная маса
Мы выбіраем, нас выбіраюць...
Склад удзельнікаў і іх рэпертуар — асноўныя болевыя кропкі любога конкурсу, у тым ліку і “Славянскага базару ў Віцебску”
Далей
art-блог
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
"Я вельмі люблю сваю працу!"
Без любові да працы, лічыць Таццяна Місевіч, няма прафесіянала. А валоданне камп’ютарам знаходзіцца для яе ў ліку найпершых прафесійных бібліятэчных навыкаў. Адсюль — і інтэрнэт-ідэі.
Далей
вяртанне імёнаў
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Што смех напалохаў?
13 — 14 ліпеня ў палескім куточку, у вёсцы Спорава, на беразе мясцовага возера з размахам прайшло V Абласное свята народнага гумару “Спораўскія жарты”.
Далей
Гістарыёграф
Археалагічныя сенсацыі
Пад час раскопак на тэрыторыі Быхаўскага палацава-замкавага ансамбля быў знойдзены ўнікальны артэфакт — кафля XVII cтагоддзя з гербам роду Сапегаў, колішніх уладальнікаў замка. Стан яе захавання — ідэальны. Другі варыянт герба — каляровы — археолагі складалі з фрагментаў. Доктар гістарычных навук, археолаг Ігар Марзалюк называе знаходку сенсацыйнай.
Далей
Скрозь агонь баёў
У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы працуе выстаўка “Скрозь агонь баёў”.
Далей
Суботнія сустрэчы
Разнастайныя алгарытмы сяброўства
Культурная дыпламатыя і міжнародныя праекты ў канкрэтных прыкладах
Далей
Фотасюжэт нумара
Абновы Здраўнёва
У рамках "Славянскага базару ў Віцебску" Музей-сядзіба Ільі Рэпіна "Здраўнёва" папоўніўся 14 высакаякаснымі копіямі работ творцы. Рэпрадукцыі былі выкананы пры фінансавым удзеле Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Наш фотакарэспандэнт Юрый ІВАНОЎ адзняў карціны ў інтэр'ерах "Здраўнёва". Нагадаем, да аднаўлення сядзібнага дома ў свой час спрычынілася рэдакцыя газеты "Культура".
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Магілёў, які чытае пад парасонам
Прачытаўшы артыкул “У Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?” (газета "Культура" № 27 за 2013 г.), захацелася падзяліцца вопытам работы, якая вядзецца ў гэтым кірунку ў Магілёве. Тым больш, што горад сёлета абвешчаны Культурнай сталіцай Беларусі і СНД. А прасоўванне кнігі, культуры чытання — як ніколі актуальнае.
Далей
Беларусы свету
Як займець ансамбль- пабрацім?
Быць беларусам і ніколі ў жыцці не пабываць на Беларусі... З такой сітуацыяй знаёмы многія нашы суайчыннікі, што нарадзіліся ў аддаленых рэгіёнах Расіі. Пры гэтым яны захоўваюць родную мову, народныя традыцыі і нацыянальную ідэнтычнасць. Адна з такіх людзей — Людміла УРВАНЦАВА. Яна ўпершыню прыехала на зямлю продкаў з расійскага Кургана, узяўшы з сабой дачку і ўнука. Карэспандэнт “К” не абмінуў магчымасці сустрэцца з госцяй, якая, да ўсяго іншага, узначальвае Нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Заўралля “Бацькаўшчына”, і задаць колькі пытанняў.
Далей
Каментарыі (1)
фатаграфічная калекцыя
Здымак — праз дзесяцігоддзе
Не так даўно адзначаўся Дзень фатографа. Таму распавяду гісторыю старога фотаздымка з сямейнага альбома.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |