Свежы нумар
Соцыум
"Забыты" артыкул 47: кампенсацыя шкоды ці яшчэ адна нагода "не звязвацца"
Хто і чаму павінен плаціць за "нагрузкі на спадчыну"
Далей
"К" інфармуе
Новыя абсягі творчай адукацыі
Для выпускнікоў беларускіх ССНУ пашыраны магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі ў творчых ВНУ Расіі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў Указ “Аб некаторых пытаннях, звязаных з атрыманнем вышэйшай адукацыі ва ўстановах адукацыі ў сферы культуры Расійскай Федэрацыі”.
Далей
Усё пра выдачу "гастролек"
"Указ уступіць у сілу з 1 верасня бягучага года, і каментарыі тут, на мой погляд, — недарэчныя. Дакумент існуе — яго трэба выконваць", — так агучыла сваю пазіцыю ў дачыненні да Указа № 257 "Аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў" начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Віталіна Рудзікава на прэс-канферэнцыі з нагоды падпісання дакумента.
Далей
Абмеркаванне дапрацаванага праекта Кодэкса аб культуры
Міністэрствам культуры дапрацаваны праект Кодэкса аб культуры з улікам заўваг зацікаўленых асоб.
Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце kodeks-kultura@tut.by і на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Далей
Літаратары — на Віцебшчыне
Наведаннем Віцебскай вобласці дэлегацыяй Саюза пісьменнікаў Беларусі ўчора завяршыўся праект, скіраваны на азнаямленне творчай інтэлігенцыі з дасягненнямі і клопатамі рэгіёнаў краіны. Пад час сустрэч літаратары пазнаёмілся з мясцовым кіраўніцтвам, працоўнымі калектывамі, культасветработнікамі ды, вядома ж, са сваімі патэнцыйнымі чытачамі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Радзівілаўскія “...Вечары”
21 — 23 чэрвеня жыхары і госці Нясвіжа змогуць ізноў адчуць сябе нашчадкамі старадаўняга магнацкага роду: тут пройдзе ўжо чацвёрты па ліку фестываль “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”.
Далей
Як зберагчы традыцыю?
Інстытут культуры Беларусі днямі ладзіў "круглы стол" "Зберажэнне культурнай самабытнасці арганізацыямі і ўстановамі культуры ў рэгіянальнай камунікатыўнай прасторы".
Далей
"Дыялог" з... капіталам
Гарадской скульптурай сёння мала каго здзівіш, але ж адкрыццё "Дыялога" Канстанціна Селіханава, якое адбылося ў Мінску 12 чэрвеня, усё адно стала прыкметнай падзеяй.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Забытае кіно — шточацвер
Яно будзе дэманстравацца цягам месяца пад адкрытым небам у Музеі Заіра Азгура. Праект мае назву "Кінемо". Яго фармат: нямое кіно, жывая музыка, свежае паветра.
Далей
Дзяжурны па нумары
Сеткавыя "хованкі": хто каго ідзе шукаць?
Сёння практычна ўсе нашы тэатральна-канцэртныя ўстановы і нават творчыя калектывы маюць свой сайт ці хаця б старонку на сайце вышэйстаячай арганізацыі. Але ж ці выкарыстоўваюць яны напоўніцу магчымасці Інтэрнэту для прасоўвання сваіх праектаў? Тэма — не новая, але воз, падаецца, шмат дзе так і не пачаў рухацца ні ў які бок.
Далей
Праекты развіцця
Соцыум: праблемны аспект культуры ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
Крытычная маса
art-блог
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Расстаўляйце ў нотах націскі!
Аповеды пра тое, што маладым беларускім творцам цяжка “прабіцца”, здаецца, хутка сыдуць у нябыт, бо за справу ўзяліся самі музыканты і кампазітары акадэмічнага напрамку. З’яднаўшыся ў суполку “Мастацкі націск” (“Art attack”), яны зладзілі серыю канцэртаў і выпусцілі зборнік фартэпіяннай музыкі. Наперадзе — аўдыявыданні, імпрэзы з мастакамі, літаратарамі...
Далей
“Макбет” пад поўняй
5 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера трагедыі Уільяма Шэкспіра “Макбет”. Сцэнічная рэдакцыя і вольны пераклад — Аляксея Дударава. Пастаноўка — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата дзяржаўных прэмій Беларусі, дырэктара — мастацкага кіраўніка тэатра Валерыя Анісенкі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
“Параіцца” з камп’ютарам
Сучасны работнік культуры, сцвярджае Лілія Вашкоўская, без камп’ютара працаваць проста не можа. Штодзённыя “парады” ад яго яна лічыць абавязковай умовай фарміравання творчай асобы і прапаноўвае чытачам свае інтэрнэт-ідэі.
Далей
вяртанне імёнаў
“La Belle Ligne Сорына пастаіць за сябе…”
…31 кастрычніка 1907 года адбыўся ўрачысты акт прысуджэння звання мастака тым, хто паспяхова скончыў Акадэмію мастацтваў. Сярод іх быў і Савелій Сорын, аўтар дыпломнай карціны “Натхнёная хвіліна”, якую акадэмічны музей тут жа набыў: на палатне адлюстравана італьянская драматычная актрыса Элеанора Дузэ ў час рэпетыцыі. Тэма была падказана Рэпіным, які ў час гастролей актрысы ў Пецярбургу сам рысаваў яе з натуры ў 1891-м.
Далей
Ёсць пытанне !
На людным месцы
А кароль — у Ружанах!
У мінулым нумары мы распавядалі пра пленэр з нагоды фестывалю “Ружанская брама”. І вось сквер у цэнтры горада быў упрыгожаны кампазіцыямі разьбяроў.
На здымку: работа Міколы Задрэйкі "Кароль Уладзіслаў IV Ваза", а на другім плане — "Фрэйліна Каралевы" Ірыны Кушнярук.
Фота Ларысы Быцко
Далей
Гістарыёграф
"Вялікае мастацтва..."
Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся ўнікальным кніжным помнікам XVII стагоддзя — кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” на нямецкай мове. Старадрук перададзены ў дар сумесным закрытым акцыянерным таварыствам “БелАВМ”.
Далей
Пра Доўнар-Запольскага
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя выстаўкі “Мітрафан Доўнар-Запольскі — даследчык гісторыі трох народаў”, падрыхтаванай установай супольна з Музеем гісторыі Акадэміі, Інстытутам гісторыі, Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны, санкт-пецярбургскім філіялам Архіва Расійскай акадэміі навук.
Далей
Беларусь і Славакія Аскара Марыкса
Днямі ў Варшаве адкрылася выстаўка “Аскар Марыкс — класік беларускай сцэнаграфіі”. Гэта сумесны праект Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Далей
Суботнія сустрэчы
Страта
Уладзімір СТАЛЬМАШОНАК: майстар неардынарны, натхнёны...
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Уладзіміра
СТАЛЬМАШОНКА яго родным і блізкім.
“З жыцця пайшоў адзін з патрыярхаў беларускага жывапісу, які пакінуў яркі след у сучасным выяўленчым мастацтве. Створаныя ім маштабныя палотны, манументальныя роспісы, мазаікі і вітражы, якія захапляюць глыбінёй патрыятычных пачуццяў, шырынёй і смеласцю творчай думкі і дасканалай тэхнікай выканання, сталі значным укладам у нацыянальную культуру, — гаворыцца, у прыватнасці, у спачуванні. — Творчасць Уладзіміра Стальмашонка заўсёды будзе выдатнай школай майстэрства для таленавітай моладзі нашай краіны. Светлая памяць пра Уладзіміра Іванавіча Стальмашонка, выдатнага мастака і грамадзяніна, назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў”.
Далей
Фотасюжэт нумара
Цяпершчына старажытнай Стралы
13 чэрвеня, на Ушэсце, у вёсках Веткаўскага раёна прайшло “Ваджэнне і пахаванне Стралы” — адзін з найбольш загадкавых архаічных абрадаў Усходняй Еўропы, што беларусы атрымалі ў спадчыну ад заснавальнікаў мясцовай традыцыі. Культы продкаў і ўрадлівасці, якія ўшаноўваюцца ў абрадавых дзеяннях пад непаўторныя песні, скіраваны на духоўнае і фізічнае здароўе народа і падтрыманне раўнавагі ды парадку ў свеце. У гэты дзень, па традыцыі, з куфраў дастаюцца яркія нацыянальныя строі жыхароў Неглюбкі, Стаўбуна, Пералёўкі, Казацкіх Балсуноў, а ў госці да іх завітваюць аматары фальклору з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Фота Андрэя МІЦКЕВІЧА
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |