Свежы нумар
У нумар!
З Днём Вялікай Перамогі!
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.
Гэтае вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад прыгнёту народаў.
Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям’і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя “Баграціён”, Трасцянец і Хатынь — гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку.
Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.
Павага да пакалення пераможцаў, прадаўжэнне слаўных ратных і працоўных традыцый — гэта праяўленне нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы.
Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці.
З Днём Вялікай Перамогі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
9 мая 2013 года
Далей
"К" інфармуе
"Парыжская школа": цяпер у Віцебску
Выстаўку твораў нашых землякоў, што праславіліся ў Парыжы, ужо бачылі ў сталіцы і ў Гомелі. Наступны "прыпынак" — Віцебск.
Далей
Фарбы пераможнай вясны
У сталічным Палацы мастацтва напярэдадні Дня Перамогі адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Фарбы Пераможнай вясны”.
Далей
"Праз усю вайну": вяртанне нявыкананай песні
У архівах дачкі народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заснавальніка легендарных "Песняроў" Уладзіміра Мулявіна захоўвалася партытура песні, якая яшчэ не гучала, — "Беларусь збірае сяброў" (у арыгінале — "Беларусь собирает друзей") на словы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага паэта Валянціна Тараса. Мяркуючы па тытульным лісце, яна планавалася як яшчэ адна частка цыкла "Праз усю вайну", пра што ёсць адпаведная пазнака. Але, з тых ці іншых прычын, у тую знакавую праграму яна не ўвайшла. Будзем спадзявацца, песня прагучыць. Ужо сёлета. Ва ўсякім выпадку, рэдакцыя "Культуры" прыкладзе для гэтага ўсе намаганні.
Далей
“Круглы стол” пра вострыя вуглы
6 — 7 мая ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіў “круглы стол” “Мастацкая спадчына савецкай эпохі і сучасны музей”.
Далей
Пра Герояў
Напярэдадні Дня Перамогі ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы адкрылася выстаўка, прысвечаная Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы і поўным кавалерам ордэна Славы, чый лёс быў звязаны з Гомельшчынай і непасрэдна з горадам на Сожы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Траекторыя палёту "...Ластаўкі": заваёвы — адносныя
"Абнулілі" конкурс: пачалі наноў ці паўтарылі ранейшыя памылкі?
Далей
Пакрочылі! Толькі ў якія дзверы?
Камерцыйная мадэль аматарскіх тэатраў: паставіць спектакль — і "пракаціць" па дзіцячых садках. А што з якасцю?
Далей
Дзяжурны па нумары
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
art-блог
Соцыум: праблемны аспект культуры Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Вас чакаюць у “Смачнай кнізе”!
Сеціва стала сёння для ўсіх такой жа часткай жыцця, як мікрахвалёвая печ або шарыкавая ручка. Бярозаўскія бібліятэкары актыўна асвойваюць прасторы Інтэрнэту з карысцю для штодзённай працы. Многія ствараюць свае старонкі ў сацыяльных сетках. Дзякуючы зносінам з калегамі ў віртуальным рэжыме мы маем магчымасць аператыўна даведвацца пра навацыі, якія ўкараняюць іншыя бібліятэкі. А гэта, безумоўна, дае штуршок для ўласнага развіцця.
Так, жыхароў Бярозы і Белаазёрска летам трэці год запар чакаюць:
Далей
вяртанне імёнаў
“Беларусь — гэта лепшае, што ў мяне ёсць на душы...”
Цяжкія шляхі і ростані Мікалая Пашкевіча, чый талент першым разгледзеў Казімір Малевіч
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Суботнія сустрэчы
Напярэдадні падзеі
Нестандартны гід па Мінску: што выбраць у Ноч музеяў?
У мінулым нумары "К" распавяла пра тое, як жа збіраюцца праводзіць Ноч музеяў у некаторых рэгіёнах краіны. Зараз — чарга мінскіх музеяў, якія, як і заўжды, падрыхтавалі для наведвальнікаў штосьці захапляльнае.
Далей
Аўтограф на памяць
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I З’езда РСДРП" працуе інтэрактыўная выстаўка "Аўтограф. Твой след у гісторыі!", дзе прадстаўлены арыгінальныя аўтографы вядомых акцёраў, палітыкаў, пісьменнікаў, спартсменаў, музыкантаў з усяго свету. У іх ліку — Джон Траволта, Олівер Кан, Магдалена Нойнер, Тоні Блэр і многія іншыя.
Далей
art-блог: па-за Мінскам
Іспыт на "творчае вар’яцтва": У працэсе балансавання
Беларускі тэатр “Лялька” роўна на дзень завітаў з роднага Віцебска ў Мінск. Ды не з пустымі рукамі, а са сваёй нядаўняй прэм’ерай — “Нататкамі вар’ята” М.Гогаля, пастаўленымі ўвосень мастацкім кіраўніком тэатра Віктарам Клімчуком. Паказ адбыўся ў рамках Творчай лабараторыі тэатраў лялек Беларусі і прадоўжыў гогалеўскую тэму, распачатую месяц таму гродзенскім “Віем...” (гл. “К” № 12 за 2013 г.).
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Хэдлайн рэгіёна
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |