Свежы нумар
"К" інфармуе
Мост ад Нявы да Свіслачы
Фактычна Дні культуры Санкт-Пецярбурга ў Рэспубліцы Беларусь распачаліся 12 красавіка выстаўкай "Гістарычная мазаіка" ў Нацыянальным гістарычным музеі. Потым, 15, выстаўка шкла і керамікі сучасных пецярбургскіх мастакоў адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Таго ж дня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылося афіцыйнае адкрыццё Дзён.
Далей
Зруйнавалі помнік ці "развалюху?"
Напрыканцы тыдня ў Інтэрнэце з’явілася навіна пра знос у вёсцы Смаляны гістарычнага будынка, які некалі прыналежыў да кляштара дамініканцаў. Неўзабаве інфармацыя пацвердзілася — але з пэўнымі агаворкамі.
Далей
Увекавечыць летапіс
Увага! Конкурс! Міністэрства культуры абвясціла конкурс на стварэнне эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркулабаўскаму летапісу ў Быхаве Магілёўскай вобласці. Ініцыятыва прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога пройдзе 1 верасня ў Быхаве. Прыняць удзел у конкурсе могуць толькі скульптары і архітэктары з адпаведнай прафесійнай адукацыяй. Заяву на ўдзел і эскіз неабходна прадставіць не пазней за 3 мая ў галерэю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей
Лепшаму пакажуць Беларусь
У парыжскім Нацыянальным інстытуце моў і цывілізацый (французская абрэвіятура INALCO) вядзецца выкладанне 93 моў, сярод якіх і мова нашай краіны. На мінулым тыдні адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Францыі Паўла Латушкі з прэзідэнтам згаданай установы Мануэлем Франкам, кіраўніком аддзела па міжнародным супрацоўніцтве INALCO Мары-Сабэль дэ Віен, а таксама з кіраўніцтвам факультэта, дзе вывучаецца беларуская мова.
Далей
Творцы на фарсі
Перспектывы супрацоўніцтва паміж Інстытутам культуры Беларусі і Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у нашай краіне разглядаліся ў межах "круглага стала": — прэзентацыі "Беларусь — Іран: міжкультурны дыялог".
Далей
Ініцыятывы канферэнцыі
Юбілейная, Х Канферэнцыя міністраў культуры краін — членаў Савета Еўропы "Кіраванне культурай — садзейнічанне доступу да культуры" прайшла ў Маскве, у новай бетховенскай зале Вялікага тэатра Расіі. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі міністры, эксперты і прадстаўнікі краін-членаў Савета Еўропы, Беларусі і Казахстана, а таксама UNESCO. Усяго ў канферэнцыі бралі ўдзел 244 дэлегаты з 45-і краін свету. Беларусь, як мы паведамлялі, прадстаўляў міністр культуры Барыс Святлоў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! аКно ў свет
art-блог
Распродаж вобразаў з… гарбатай
У сталічнай “Галерэі Мастацтва” праходзіла выстаўка “Распродаж вобразаў”. Па словах яе аўтара, вядомага жывапісца Алега Кастагрыза, гэтая назва з’яўляецца своеасаблівым ключом да разумення карцін, прадстаўленых у экспазіцыі. Як людзям у побыце ўласціва абменьвацца ідэямі, пачуццямі, думкамі, рэчамі, так і творцы на вернісажы хочацца падзяліцца ўвасобленымі мастацкімі вобразамі.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Не чакаць, што ўсё прынясуць на сподачку
Яўген ЯСЬКОЎ, дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка “Абухава” Гродзенскага раёна:
-- Чытаю “К” вельмі ўважліва, адсочваю для сябе тыя праблемы, якія хвалююць маіх калег з іншых рэгіёнаў рэспублікі. Штосьці падтрымліваю, штосьці — не. Да прыкладу, не разумею, як у наш час могуць узнікнуць пытанні дэфіцыту нотнай літаратуры, матэрыялаў для праведзення музычна-тэарэтычных дысцыплін, для наладжвання харавых, харэаграфічных заняткаў, навучання на мастацкім аддзяленні ДШМ. Не праблема ж знайсці і спампаваць з Інтэрнэту патрэбную інфармацыю. Іншая справа — калі няма доступу ў Сеціва. Але тады ўзнікае пытанне: а чаму?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Гістарыёграф
Соцыум: праблемны аспект культуры "Круглы стол"
Дакументы на руіны? Не робяцца!
Ад турыстаў нікуды не падзецца: ці магчымыя "народзіны" "кентаўра" культуры і турбізнесу?
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Брэнды, якіх ніхто не чакаў
“Кветкаводы” збольшага не тым займаюцца: варыяцыі на тэму адраджэння сельскіх рэгіёнаў / Тэндэнцыі плюс аналітыка: ад маркетынгавай ідэі да рэальнага ўвасаблення
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры art-блог: па-за Мінскам
на правах версіі
ШТО Я ВЕДАЮ ПРА ГІБЕЛЬ ПЭНА?
Па слядах успамінаў унучатай пляменніцы мастака, тэатразнаўцы Ганны Герштэйн
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Напярэдадні падзеі
Лялькі сустрэнуцца над Нёманам
Дванаццаць тэатраў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі прадставяць свае спектаклі ў рамках І Міжнароднага свята-фестывалю тэатраў лялек "Лялькі над Нёманам", які адбудзецца 10 — 13 мая ў Гродне.
Далей
QR-код на помніку
II навукова-практычны семінар "Электронная культура" адбудзецца 24 красавіка ў рамках ХХ Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "TIBO-2013" і ХХ Беларускага кангрэса па тэлекамунікацыях, сувязі, бяспецы, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях.
Далей
Інтэрпрэтацыі ў сучаснасць
Як музеі павінны дакументаваць і захоўваць сучаснасць? Як сучасная рэальнасць можа быць адлюстравана ў музейных экспазіцыях і выстаўках? Атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні музейныя супрацоўнікі нашай краіны змогуць пад час семінара-практыкума "Культурная спадчына сучаснага грамадства". Прысвечаны праблемам дакументавання, даследавання і экспанавання сучаснасці, ён стартуе заўтра ў Мінску.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |