Свежы нумар
"К" інфармуе
Узнагароджаны дзяржавай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ аб уганараванні дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей нашай краіны, у тым ліку шэрагу дзеячаў культуры і мастацтва.
Далей
"Купалінка" — у Таліне, "Эстонія" — у Мінску
8 лютага ў Эстонскай Рэспубліцы распачаліся Дні культуры Беларусі. Іх арганізатары — міністэрствы культуры абедзвюх краін пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Эстоніі. У складзе нашай дэлегацыі — амаль 300 чалавек. У адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Наша нацыянальнае мастацтва будзе прадстаўлена за мяжой лепшымі ўзорамі оперы, балета, музыкі, фальклору.
Далей
ХХ Кніжная: Кірмаш + вакзал + “...Фаліянт”
Гэтымі днямі завяршае сваю працу прадстаўнічая Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Традыцыйная ўвага з боку шырокай грамадскасці да яе назіралася з першых гадзін працы форуму і сёлета. Без перабольшвання, каб праціснуцца паміж аматарамі кніжных навінак у “гадзіны пік”, трэба было добра пастарацца.
Далей
Капліца — па фотаздымках
У сценах старадаўняга палаца роду Радзівілаў у Нясвіжы сёння адбудзецца знакавая падзея — асвячэнне капліцы ў гонар Маці Божай Ларэтанскай. Урачыстая літургія пройдзе пры ўдзеле арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Далей
Прастора і час Леаніда Шчамялёва
5 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося свята для ўсіх, хто цікавіцца нацыянальным выяўленчым мастацтвам. Пры вялікай колькасці наведвальнікаў была адкрыта юбілейная рэтраспектыўная выстаўка "Мастак і час" твораў народнага мастака краіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва.
Далей
Знайсці ўнікальнае палатно? У Беларусі — не складана!
Цягам апошніх некалькіх дзён інтэрнэт-прастора літаральна “ўзарвалася” ад незвычайнага факта: у адным з касцёлаў была адшукана ўнікальная трохметровая карціна пэндзля знакамітага мастака, прафесара жывапісу Яна Кшыштафа Дамеля, дарэчы, аднаго з герояў рубрыкі нашай газеты “Вяртанне імёнаў”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Аб’ект на “ўзроўні шкілета”. Але пакуль што не маманта...
"Вечная мерзлата" рэгіянальнага брэнда?
Далей
“Сэканд-хэнд” з неадпаведнасцю
Найноўшы этап у гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, несумненна, пачаўся ў 2009 годзе, калі адбылося аб’яднанне опернай і балетнай труп ды іх вяртанне ва ўласны будынак пасля рэканструкцыі. Адна са станоўчых рыс гэтага перыяду звязана са значным пашырэннем міжнароднай актыўнасці тэатра. Новае кіраўніцтва арганізавала Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, Балтыі і Грузіі, тройчы — Мінскі міжнародны Калядны оперны форум (у рамках апошняга адбыўся фінал Міжнароднага конкурсу спевакоў, выканаўцаў італьянскай оперы “Competizione dell’Opera”). Але заўважце: усе названыя мерапрыемствы — оперныя.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Дзяжурны па нумары
"Выкрыццё", што патрабуе "апраўданняў"
У працяг інтэрнэт-дыскусіі пра якасць адукацыі ў Акадэміі мастацтваў
Далей
ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
Тэхналогія продажу, або Як быць канкурэнтнымі ў рыначных умовах
Ператварыць шараговае мерапрыемства ў Падзею
Далей
art-блог
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Роля” капрадукцыі
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” разам з расійскімі (у тым ліку славутым “Ленфильмом”), фінскімі, нямецкімі партнёрамі прыняла ўдзел у стварэнні карціны Канстанціна Лапушанскага “Роля”. На мінулым тыдні новы кінатвор расійскага рэжысёра, прызёра дзясяткаў міжнародных кінафестываляў, вучня Андрэя Таркоўскага, быў прадэманстраваны прадстаўнікам прэсы.
Далей
Пластыка ў майстар-класе
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшла выстаўка пад назвай “Сумоўе драўлянай скульптуры”, прысвечаная памяці выдатнага скульптара Леаніда Давідзенкі (1941 — 2003 гг.). Мастацкая творчасць была толькі адной з іпастасяў гэтай шматграннай асобы. Многа зрабіў Леанід Рыгоравіч як выкладчык, працуючы ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка — “кузні” абітурыентаў для Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Нямала ягоных вучняў потым вучылася ў Акадэміі і сёння плённа працуе на ніве нацыянальнай культуры.
Далей
Сустрэча ў майстэрні
У дні 70-годдзя перамогі ў Сталінградскай бітве майстэрню вядомага беларускага мастака, ураджэнца Украіны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Тараса Паражняка наведалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі і пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД Іван Бунечка.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Піяр пры дапамозе “лайкаў”
Валянціна СУЛАЎКА, галоўны спецыяліст аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама
Гродзенскай вобласці
“Інтэрнэт — гэта джунглі, і часам ён нагадвае звалку інфармацыі са смецця. Але часам у ім можна знайсці сапраўдныя перліны”. Так напісаў сучасны польскі пісьменнік Януш Вішнеўскі. Чым жа рэальна можа дапамагчы Сеціва кожнай установе культуры?
Далей
Ёсць пытанне !
Далей — справа за маркетолагамі
Імправізаваны кірмаш інвестыцыйных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі, які прайшоў у сценах "БелЭКСПА", выклікаў досыць вялікую цікавасць з боку наведвальнікаў. Што і казаць, каля Нацыянальнага стэнда Беларусі нават стварыўся "корак" з ахвотных пазнаёміцца з цікавымі праектамі НББ.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Ідэі ёсць. Інвестары пад кнігі — таксама?
Чаму бібліятэкары з райцэнтраў не спяшаюцца “прадаваць” крэатыў?
Далей
На людным месцы
Тыдзень у каментарыях з сацыяльных сетак
У сацыяльных сетках артыкулы папярэдніх нумароў “К” працягваюць абмяркоўвацца, падзяляцца і “абрастаць” новымі “лайкамі”. Прапануем вам колькі каментарыяў з нашага акаунта facebook.com/kimpress.by
Далей
Сальфеджыа пазабюджэту
Падставай для напісання гэтага матэрыялу стала мая журналісцкая недакладнасць. Патэлефанавала намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Святлана Баранок і сказала, што не можа пагадзіцца з двума радкамі майго артыкула пра развіццё праектных тэхналогій у Докшыцкім раёне. А радкі наступныя: “У Докшыцкай ДШМ з мінулага года дзейнічае праект “Школа ранняга развіцця”, аналагаў якому ў рэспубліцы няма”. Аказваецца — ёсць: у Салігорскай ДШМ аналагічны праект дзейнічае з 2003 года. Прашу прабачэння. І справа тут не толькі ў тым, што работнікі культуры Докшыцкага раёна не вельмі дакладна ведаюць, што робяць калегі з Салігоршчыны. Галоўнае, што перадавы вопыт на ўзроўні рэспублікі абагульняецца без належнай актыўнасці. Паспрабуем ліквідаваць гэты інфармацыйны прабел. І не толькі на прыкладзе Салігорска.
Далей
Гістарыёграф
На вуліцы Каліноўскага
Данінай памяці Кастусю Каліноўскаму стала адкрыццё мастацкай выстаўкі “Радзіма вышэй за ўсё” ў сценах Інстытута культуры Беларусі, прысвечанай 175-годдзю з дня нараджэння нацыянальнага дзеяча, а таксама 150-й гадавіне паўстання 1863 — 1864 гадоў. Сімвалічна, што сёння Інстытут размяшчаецца па вуліцы, названай у гонар гэтай славутай асобы.
Далей
арэал пад ідэю
Па Міры ў "несезон"
Эканоміка культуры: тэрыторыя кааперацыі намаганняў
Ізноў пра ўзаемастасункі Карэліч і Міра: як аб'яднаць намаганні з карысцю для абодвух бакоў
Далей
art-блог: па-за Мінскам
Як без "прома" — невядома...
Як знайсці шляхі для "выхадаў у свет" і "погляду збоку" невялікаму тэатру?
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Пасапернічаць з прыватнікам, калі да нас ідуць “не вельмі”
Як узвесці новы Дом культуры і знайсці інвестара для музея?
Далей
Бяспека жыцця
Асцярожна: галалёд!
Капрызная нябесная канцылярыя не спяшаецца радаваць: то сыпле снегам, то “плача” дажджом, то зноў падмарозіць. А, як вядома, пры адмоўнай тэмпературы вада застывае ў выглядзе ледзяной скарынкі на любой паверхні: на ходніках, дарогах, дратах, карнізах дамоў і гэтак далей. Для пешаходаў адразу ўзнікае праблема: як прайсці па дарозе і не паслізнуцца на ледзяной паверхні.
Далей
Асоба ў кантэксце гісторыі
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |