Свежы нумар
"К" інфармуе
Магілёўскі кірмаш праектаў
Сёння, 26 студзеня, пад час святкавання 75-годдзя Магілёўшчыны, у абласным цэнтры распачалася рэалізацыя праекта "Магілёў — Культурная сталіца Беларусі 2013 года". На ўрачыстую цырымонію з гэтай нагоды запрошаны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, дзеячы культуры і мастацтва нашай краіны і замежжа, прадстаўнікі абласцей Беларусі і гарадоў-пабрацімаў Магілёва.
Далей
Ляці, заяўка, на "…Базар"!
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачало прыём заявак на ўдзел у адборачных турах да міжнародных конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" — дарослага і дзіцячага.
Далей
Часопіс "Мастацтва". 30 гадоў!
Нашы калегі з рэдакцыі часопіса "Мастацтва", якая ўваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва", гэтымі днямі адзначаюць 30-годдзе з дня выхаду першага нумара выдання. З гэтай нагоды калектыў рэдакцыі павіншаваў міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Купала: партрэт у бронзе для Вільнюса
27 студзеня ў сталіцы Літоўскай Рэспублікі пройдуць урачыстасці з нагоды юбілею купалаўскай "Паўлінкі": сто гадоў таму адбылася яе прэм’ера.
Далей
Хто яны, мецэнаты культуры?
Сёлета ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2011 — 2015 гады будзе праведзена рэспубліканская акцыя па прысуджэнні звання "Мецэнат культуры Беларусі".
Далей
Шорт-ліст Года кнігі
24 — 25 студзеня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіла Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі". Асаблівую значнасць гэтай падзеі надае тая акалічнасць, што конкурс падводзіў вынікі Года кнігі, які адначасова быў юбілейным годам нашых Песняроў — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Трактоўка помніка Максіму Танку
22 студзеня ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў былі прадстаўлены на разгляд журы конкурсныя праекты помніка Максіму Танку ў Мядзеле. Сярод чатырох праектаў журы мусіла вызначыць лепшы. Помнік будзе стаяць у цэнтральнай частцы райцэнтра побач з невысокім будынкам з рысамі "сталінскага ампіру".
Далей
Соцыум
Рэпрэзентацыя пасля рэстаўрацыі
Днямі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь узначаліў колішні дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, экс-начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Алег РЫЖКОЎ. Літаральна пасля прадстаўлення калектыву і агляду фондаў Алег Гар’евіч, эксклюзіўна для нашага выдання, пагадзіўся расказаць пра сваё бачанне развіцця музея — адной з “візітовак” нашай краіны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў вяртанне імёнаў
міжраённы арэал пра ідэю
Дадатковая вартасць: Таўэр заменім сваім?
Карэлічы пры Міры: прыбыткі ад фестывалю не перакрываюць выдаткаў, але форум працуе на брэнд
Эканоміка культуры: тэрыторыя кааперацыі намаганняў
Далей
Выязная рэдакцыя "К"
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін СУМАР: “Стратэгія эфектыўнасці і эканомікі, і культуры: па-гаспадарску ставіцца да рэсурсаў на карысць сучаснікаў ды нашчадкаў”
Што на Брэстчыне дарагога каштуе, або “Калі чалавек нешта мае за душой, гэта не трэба хаваць”
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Крэда і тэхналогія начальніка ўпраўлення
Практыка пераконвала: начальнік з вопытам працы на месцах — больш самастойны, распарадлівы. А Сяргей Панасюк паспеў папрацаваць яшчэ і намеснікам дырэктара Брэсцкага цэнтра пазашкольнай работы. Музыкант па адукацыі, ён актыўна падтрымліваў усе маладзёжныя ініцыятывы, якія таксама ішлі “знізу”. Так у рэгіёне з’явіліся нефармальныя фестывалі альтэрнатыўнай музыкі. Інакш кажучы, крэатыўшчык крэатыўшчыка заўжды зразумее...
Сяргей ПАНАСЮК стаў начальнікам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама адносна нядаўна. Аднак справу ведае да драбніц, бо доўгі час кіраваў аддзелам культуры Брэсцкага райвыканкама. Кіраўніцтва вобласці абрала бяспройгрышны кадравы варыянт: менеджар, які на раёне паказваў неблагую аддачу, і на ўзроўні рэгіёна не падвядзе.
Далей
Ідэі сяброў
Галоўная сустрэча ў рамках выязной рэдакцыі “К” з работнікамі культуры Брэстчыны адбылася ў камернай зале кобрынскага Палаца культуры — установы, што і вонкава, і па змесце цалкам адпавядае сваёй назве: сапраўдны палац!
Далей
“Мы ажаніліся ў Касцюшкі”
Напэўна, ні адно надвор’е так, як снежная сонечная зіма, не падыходзіць для наведвання такіх знакавых помнікаў, як Мемарыяльны музей Тадэвуша Касцюшкі і Палац Пуслоўскіх у Косаве. Яны сустракалі нас першымі ў нашым падарожжы, як і іх куратары: намеснік старшыні Івацэвіцкага раёна Аляксандр Вялікаселец ды дырэктар музейнай установы Ірына Анціпенка.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Магніт Сапегаў і... магніцікі
Аглядаючы вартыя жалю руіны, якіх, па волі гісторыі, у нашай краіне не бракуе, многія шчыра перакананы, што лёс апошніх адназначна фатальны і ніколі ўжо ў пашчэрбленыя муры не вернецца жыццё. Колішняя рэзідэнцыя Сапегаў у Ружанах адпрэчвае гэты стэрэатып і дадае аптымізму.
Далей
Як у Цэнтрал-парку
Кобрыншчына — той раён, пра які наша газета пісала неаднойчы. Ды, тым не менш, і сёння каманда “К” трапіла ў палон яго “мяккага” абаяння. Аблічча самога Кобрына стварае, як прынята казаць у суседзяў, “старэ място”: як высветлілася, гістарычная забудова горада з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны. А ўваходзіць у гэты комплекс ажно 182 будынкі.
Далей
Спонсары… на класіку
Пра спонсарства ў сферы культуры і мастацтваў мы завялі гаворку з намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Тамарай Паўлюковіч. Яна згадала, бадай, самы красамоўны прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства, скіраванага на арганізацыю і правядзенне ўжо 25-га па ліку Міжнароднага фестывалю класічных твораў “Студзеньскія музычныя вечары”. Яго падтрымалі спонсары не толькі з Брэстчыны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва фатаграфічная калекцыя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |