Свежы нумар
Фотаблог газеты "Культура"
У нумар!
З НОВЫМ ГОДАМ, ДАРАГІЯ ЧЫТАЧЫ!
Дарагія сябры! Рэальныя і віртуальныя нашы падпісчыкі! Спяшаемся павіншаваць усіх Вас, вашых родных і сяброў з цудоўным і непаўторным Новым 2013-м годам! Няхай Вам шчасціць, усё будзе спорыцца і прырастаць поспехамі ды новымі вяршынямі! А мы пра ўсё тое напішам з вялікім задавальненнем! Здароўя, радасці, дабрабыту!
З павагай, рэдакцыя газеты "Культура"
Далей
"К" інфармуе
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Прыміце мае віншаванні з Ражджаством Хрыстовым.
Светлыя ражджэсцвенскія дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, што ўзнімае над буднямі ў радасным чаканні цуду. Простая евангельская гісторыя, якая здарылася больш за дзве тысячы гадоў таму, і сёння натхняе мільёны людзей ва ўсім свеце, заахвочваючы іх стаць больш чыстымі і добрымі, накіраваць сілы на дапамогу бліжняму, адкрыўшы сэрцы насустрач міласэрнасці і любові.
У Беларусі вернікі па старадаўняй традыцыі адзначаюць гэтае сямейнае свята ў коле блізкіх ля хатняга ачага, адчуваючы непарыўнасць роднасных сувязей і дзелячыся адно з адным усімі багаццямі душы. Упэўнены, што вы, мае дарагія суайчыннікі, сустракаеце яго ў добрым настроі, з удзячнасцю ўзгадваючы сыходзячы год і з надзеяй гледзячы ў будучыню.
Няхай жа Ражджаство аб’ядноўвае вас, дапамагае тварыць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай цудоўнай Беларусі.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
25 снежня 2012 года
Далей
Дачакаемся пераможцаў!
Сёння, позна ўначы, будуць падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу вакалістаў «Competizione dell’Opera», які сёлета праходзіць у рамках III Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Трое лаўрэатаў конкурсу прымуць удзел у заўтрашнім заключным гала-канцэрце форуму разам з вядучымі майстрамі свету.
Далей
"Эстафетны ключ": Нясвіж — Магілёў
Цягам амаль года вялікая колькасць запамінальных падзей і праектаў прайшла ў Нясвіжы — Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года. У апошніх прынялі ўдзел тысячы мясцовых жыхароў і турыстаў з розных краін свету. Скажам, больш за 420 тысяч чалавек наведалі сёлета Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль. 21 снежня адбылося закрыццё акцыі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Хто паедзе ў Вену?
18 снежня пераможцам праекта "Музейныя лабірынты" — сям’і Кернажыцкіх быў уручаны сертыфікат на наведанне Венскага музейнага квартала.
Далей
Ад сэрца да сэрца
27 снежня, у рамках штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», на Галоўную ёлку краіны будуць запрошаны юныя гледачы з усіх куткоў Беларусі. Па традыцыі, дзятва чакае наведання падзеі Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.
Далей
Паважаныя калегі і сябры!*
Прыміце ад ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры шчырыя віншаванні з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Няхай гэты год стане для вас добрым і радасным, поўным цікавых планаў, няхай здзейсняцца вашы мары і надзеі.
Жадаю вам стабільнасці і росквіту, поспехаў ва ўсіх вашых справах і пачынаннях на карысць любімай Беларусі.
Моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
З павагай, Старшыня ЦК Беларускага прафсаюза
работнікаў культуры Н.П. Аўдзеева
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Фестывальны ККД
Палітра айчынных тэатральных фестываляў ужо даўно набыла стан раўнавагі. З аднаго боку, стабільнасць гэтая ясна дае зразумець: установачны перыяд ваганняў даўно завяршыўся, і тыя фестывалі, што замацаваліся ў творчай прасторы краіны, нельга лічыць "выпадковымі". Але калі паглядзець на раўнавагу як на адсутнасць дынамікі, немінуча паўстае пытанне: якім чынам арганізаваць рух на новым, сённяшнім вітку фестывальнага жыцця?
Далей
art-блог
Соцыум: праблемны аспект культуры вяртанне імёнаў
“Гэты мілы чалавек, велізарнае дараванне…”
Мастак, які першым напісаў партрэт Янкі Купалы з натуры
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Храмы Беларусі
У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў адкрылася фотавыстаўка “Храмы Беларусі”, прысвечаная святу Нараджэння Хрыстовага.
Далей
БАРОКА ў ДЭТАЛЯХ
Сёння сапраўдныя цуды народнага драўлянага мастацтва мінулых стагоддзяў можна яшчэ сустрэць у каталіцкіх храмах у некаторых кутках Беларусі. У першую чаргу, гэта скульптуры шанаваных святых, Божай Маці, Укрыжаванне Хрыста. Ці не кожны з гэтых драўляных узораў мастацтва мае свае рэгіянальныя і стылявыя адрозненні.
Далей
Суботнія сустрэчы
ART-блог: беларускае мастацтва вынікі года: версія "К"
Эталон беражлівасці
У сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны амаль прамінулы ўжо год запомніцца перадусім па дзвюх прычынах. 20 ліпеня адбылося доўгачаканае адкрыццё Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу — лагічнае завяршэнне доўгатэрміновай рэстаўрацыі. А крыху раней, 6 студзеня, — афіцыйны старт новага маштабнага пачыну: Савет Міністраў зацвердзіў Дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі”.
Далей
Да чаго жадалі наблізіцца?
Мы жывём у час пераацэнкі каштоўнасцей. Акрэсліваюцца іх шкалы, хаця новыя крытэрыі яшчэ не з’явіліся. У бітве за “свабоду творчасці” аўтарытэты разбураюцца альбо адсоўваюцца на другі план. Час, безумоўна, адбірае наймацнейшых, каб прад’явіць, нарэшце, такі неабходны мастацтву, але непрыемны, “гамбургскі” рахунак...
Далей
Знак высокага статуса
Сярод падзей, якімі застанецца ў памяці адыходзячы год, — ініцыятыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па наданні Слуцкаму поясу статуса нацыянальнага брэнда. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што краіна мае патрэбу ў сімвале, які годна прадстаўляў бы нашу мінуўшчыну і стаў адбіткам гісторыі Беларусі.
Далей
Прыйсці, паслухаць, палюбіць
2012-ы аказаўся даволі багатым на музычныя падзеі. Але Другая Нацыянальная музычная прэмія тут зусім не пры чым. Справа ў іншым — у зрухах свядомасці, якія, у сваю чаргу, і спрадукавалі новыя беларускія творы да прэм’еры.
Далей
Свята ці крок наперад?
Фестывальны рух Беларусі з кожным годам узбагачаецца новымі фарбамі. Сёлета адметнасцю нашых міжнародных форумаў сталі, на мой погляд, дзве рысы. Першая — акцэнт не толькі на асобных замежных удзельнікаў, якія ўкрапваюцца ў наш айчынны кантэкст, але і на цэлыя творчыя калектывы, што прывозяць да нас свае праграмы ды спектаклі (не антрэпрызныя, а менавіта фестывальныя, што азначае — эксперыментальныя) у поўным складзе. Другая ж рыса — імкненне сабраць з усяго свету не толькі яркіх прадстаўнікоў розных краін, але і тых беларусаў, якія жывуць у замежжы.
Далей
Падзея
Місія выканальная-4
21 снежня ў колішняй рэзідэнцыі Радзівілаў прайшлі заключныя мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Нясвіж — Культурная сталіца Беларусі 2012 года”. У ліку іншых адбылася і цырымонія перадачы “сталічнага” статуса гораду Магілёву. Ён, як вядома, стане ў 2013-м Культурнай сталіцай не толькі Беларусі, але і краін СНД. З гэтай нагоды мы пагутарылі з начальнікамі ўпраўленняў культуры Мінскага і Магілёўскага аблвыканкамаў — Анатолем АКУШЭВІЧАМ і Анатолем СІНКАЎЦОМ. Першы здаваў “сталічную” эстафету, другі яе прымаў. Абодва былі перапоўнены эмоцыямі. Абодва адчувалі гонар і адказнасць за выкананне статусных культурных місій. Яно і не дзіва: акцыя доўжыцца чацвёрты год, сталіцамі пабывалі Полацк, Гомель, Нясвіж. Гарады здолелі даказаць, што званне знакавага і ўплывовага асяродка культуры — нібы пераходны сцяг, валоданне якім яшчэ заслужыць трэба.
Далей
"Круглы стол"
Быць або не быць? — вось у чым пытанне!..
За "круглым сталом" "К" — пра вынікі і перспектывы Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Фактура-2012: цяжка абвінаваціць у бяздзейнасці!
Культурны партрэт рэспублікі ў люстэрку рэгіёнаў
Далей
Паўночныя Афіны адраджаюцца*
Залессе пад Смаргонню — маёнтак Агінскіх. Менавіта тут на пачатку XIX стагоддзя літаральна буяла культурнае жыццё. Міхал Клеафас Агінскі на гэты момант — ужо цудоўна вядомы ў свеце. І не толькі як палітычны дзеяч, але і як музыкант, кампазітар. Таму Залессе, якое сучаснікі называлі Паўночнымі Афінамі, пераўтвараецца ў своеасаблівы цэнтр мастацтва, што аказвае істотны ўплыў на станаўленне маральных ідэалаў Смаргонскага краю, Гродзеншчыны, усёй Беларусі.
Далей
фатаграфічная калекцыя
Артыстычная! "Здымкі адбудуцца пры любым надвор’і..."
У калекцыі Сяргея МІХАЛЕНКІ пад умоўнай назвай “Belarus faces” (“Беларускія абліччы”, або “Беларусь у абліччах”) — ужо больш за 60 фотаздымкаў. Канец ХІХ стагоддзя — пачатак ХХ-га… “Высакародны” фармат рэтра-здымкаў. Здавалася б, колькі падобных фота мы бачылі ў нашых сямейных альбомах! Аднак адчуванне асаблівасці і каштоўнасці можа ўзнікаць не адно праз стаўленне да выяў нашых блізкіх. “Гэтыя кадры мне цікавыя таму, што маюць дачыненне да нашай краіны, — так пракаменціраваў фатограф і заснавальнік фотастудыі “Zнята” Сяргей Міхаленка сваё захапленне. — Таму я і вырашыў стварыць дадзеную калекцыю”.
Далей
P.S. да Года класікаў
Заключны акорд
У адыходзячым годзе Беларусь адсвяткавала 130-годдзе сваіх Песняроў — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Святочныя мерапрыемствы праходзілі ў сталіцы, а таксама ў мясцінах, непасрэдна звязаных з жыццём ды творчасцю класікаў, у асяродках беларускай дыяспары. Заключны акорд юбілейнага года — урачысты вечар у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Далей
Званок у вобласць
І помнік класіку…
Чым быў адметны юбілейны год Янкі Купалы і Якуба Коласа для абласцей краіны?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |