Свежы нумар
У нумар!
Удзельнікам і гасцям ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з адкрыццём ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
Гэты фестываль — яркае сведчанне таго, што кіно з’яўляецца найважнейшым з мастацтваў, якое заваявала сэрцы мільёнаў людзей. “Лістапад”, які ўзнік у досыць няпросты перыяд гісторыі, за мінулыя гады ператварыўся ў адну з галоўных падзей сучаснага культурнага жыцця, заслужыў высокі міжнародны статус і набыў сапраўды планетарны размах. Але пры гэтым застаўся верным свайму прызначэнню — служыць ідэалам гуманізму і духоўнасці, несці з экрана гледачам святло праўды і дабра.
У цяперашнім годзе “Лістапад”, які нездарма называюць фестывалем фестываляў, сабраў лепшыя сусветныя кінапрэм’еры і іх цудоўных аўтараў, чые талент і майстэрства нараджаюць сапраўдныя шэдэўры. Упэўнены, што мінскі форум будзе багаты на цікавыя сустрэчы і мастацкія адкрыцці, адзначыць узнагародамі самых дастойных і стане незабыўным святам для прыхільнікаў кіно.
Жадаю канкурсантам поспехаў, членам журы — плённай працы, а ўсім удзельнікам і гасцям фестывалю — здароўя, натхнення, шчасця і поспехаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
2 лістапада 2012 года
Далей
Мастыхін
Варыянты сутнасці
Юбілейным угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа прысвечана выстаўка твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны Васіля Шаранговіча. Яна мае назву “Песняры роднай зямлі”.
Далей
“Пастулат”: крэсла ў інтэр’еры жыцця
Выстаўка пад назвай “Пастулат” працуе на дзвюх пляцоўках у цэнтры сталіцы: у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” і ў Музеі гісторыі горада Мінска. Да гэтага праекта спрычыніліся Міністэрства культуры нашай краіны, Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў, Беларускі саюз дызайнераў і дзве ВНУ: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Далей
"К" інфармуе
Трымаць марку філармоніі
1 лістапада, у рамках 38-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень” і Міжнароднага музычнага форуму “Беларусы свету”, наша філармонія адзначыла сваё 75-годдзе. Віншаванне з юбілеем вядучай канцэртнай установе краіны ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі зачытаў на ўрачыстасці міністр культуры Павел Латушка.
Далей
Вектар кантактаў
З 28 па 31 кастрычніка з афіцыйным візітам нашу краіну наведаў міністр культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Браціслаў Петкавіч.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
"Сапраўднае кіно робяць Асобы"
Сёлета галерэя лаўрэатаў спецыяльнага прыза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве” папоўнілася яшчэ на адну выбітную Асобу ў свеце кіно. Рэжысёр такіх культавых стужак савецкага і расійскага кінематографа, як “Кур’ер”, “Мы з джаза”, “Зімні вечар у Гаграх”, “Горад Зэро”, “Дзень поўні”, “Палата № 6”, сцэнарыст, прадзюсар, генеральны дырэктар кінаканцэрна “Мосфильм”, член Праўлення Саюза кінематаграфістаў і Расійскай кінаакадэміі, член Еўрапейскай кінаакадэміі, намеснік Старшыні Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па культуры і мастацтве, заслужаны дзеяч мастацтваў і народны артыст Расійскай Федэрацыі Карэн ШАХНАЗАРАЎ увайшоў у плеяду найярчэйшых зорак Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”.
Напярэдадні цырымоніі адкрыцця кінафоруму славуты рэжысёр, які сёлета святкуе сваё 60-годдзе, даў эксклюзіўнае інтэрв’ю карэспандэнту “К” .
Далей
Менеджар прыйшоў у музей…
1 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі, у прысутнасці журналістаў, генеральны дырэктар НММ Уладзімір Пракапцоў і дырэктар адной з груп брэндынгавых кампаній Жанна Грынюк ад імя ўстаноў, якія яны прадстаўляюць, падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Яно мусіць спрыяць развіццю маркетынгу і менеджменту ў галіне культуры, мастацтва, і канкрэтна — у музейнай справе.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Дзяды” з відэа
2 лістапада, акурат у Дзень памяці продкаў, у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адбылася прэм’ера спектакля “Дзяды”.
Далей
Фактар дыяспары
Шэраг праектаў, скіраваных на папулярызацыю беларускай культуры, днямі адбыўся за межамі нашай краіны.
Далей
Соцыум
Кухня Першага Трыенале: беспрэцэдэнтнасць замест “бетонных берагоў”
Кропка адліку і сур’ёзны экзамен
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
А калі парк “Новая зямля”?
26 кастрычніка на Стаўбцоўшчыне — радзіме народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — адбылося Рэспубліканскае свята паэзіі “О, Беларусь, ты сэрца і душа…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Песняра. Свята ахапіла раённы цэнтр, а таксама Акінчыцы, Альбуць, Смольню — сядзібы, якія складаюць філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Мікалаеўшчына”, ды саму вёску Мікалаеўшчына. У святочным кантэксце хацеў бы падзяліцца думкамі наконт турыстычнай будучыні родных мясцін класіка.
Далей
Тэлемары перад тэлеэкранам
Культурны ТБ-канал: галаўны боль складальніку сеткі перадач — гарантаваны
Далей
art-блог
Крытэрыі фільма шчасця
Галіна АДАМОВІЧ, старшыня міжнароднага журы конкурсу дакументальнага кіно, рэжысёр, пераможца шматлікіх кінафорумаў (Беларусь)
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Скарэнне кабарэ
Усё змяшалася ў іерархіі жанраў. У той час як нават салісты філармоніі імкнуцца да тэатралізаваных канцэртаў, дзе асобныя нумары з’яднаны скразной лініяй развіцця, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прыйшоў да “Местачковага кабарэ” (рэжысёр — Мікалай Пінігін), дзе асобныя сюжэтныя лініі ператвараюцца ў гала-канцэртны вінегрэт, прыпраўлены яўрэйскім гумарам. Можа, і сапраўды сімвалічна, што прэм’ера спектакля (так і хочацца сказаць: канцэрта) прыпала на Хэлаўін, калі мы ўсміхаемся маскам-”пярэваратням”?
Далей
Ін'екцыя натхнення
Пасябраваць з журы… Не будзе памылкай сказаць, што пра гэта марыць амаль кожны ўдзельнік фестывалю. Прызнацца, пазнаёміцца бліжэй з гэтай прадстаўнічай і прызнанай у свеце кіно публікай паспрабавала і “К”. Напярэдадні “Лістапада” мы звязаліся са старшынямі журы, задаўшы шэраг нескладаных пытанняў, і — што надзвычай прыемна! — нягледзячы на надзвычайную занятасць кінематаграфістаў, атрымалі адказы на іх.
Далей
"Маладосць на маршы" да... прадзюсараў
Крысцін К. Уокер, старшыня міжнароднага журы кінематаграфістаў конкурсу "Маладосць на маршы", прадзюсар (ЗША)
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва вяртанне імёнаў
“Жадаем быць не капіістамі і рукадзельнікамі, а сапраўднымі мастакамі…”
Жыццё і лёс Казіміра Стаброўскага, жывапісца з Круплян
Далей
На людным месцы
Гістарыёграф
Віртуальна — і за дзень
Сёння ў айчынных музеях надзвычай папулярнымі сталі выстаўкі аднаго дня. Падобным чынам прыцягнуць увагу карыстальнікаў Інтэрнэта з усяго свету да ўнікальных каштоўнасцей нашай краіны вырашыў і Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Далей
Суботнія сустрэчы
Правілы Елізар'ева ва ўласнай рэдакцыі
Пра танцораў-"акадэмікаў", артыстаў-мысліцеляў і "аўтарскі" балет
Далей
прыватная гісторыя
У кантэксце фестывалю
Міжнародны для нацыянальнага
Учора ўрачыста адкрыўся ХІХ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. А напярэдадні яго старшыня — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, заслужаны артыст Беларусі, акцёр, рэжысёр і тэлевядучы Генадзь ДАВЫДЗЬКА падзяліўся думкамі пра будучыню форуму:
Далей
Правілы кінафоруму
Здавалася б, 19 гадоў для буйнога кінафестывалю — гэта не так і шмат, але… За час свайго існавання Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” ужо паспеў стаць сведкам розных эпох. Ён ствараўся ў 1990-я, развіваўся і сталеў у 2000-я, а цяпер — ва ўмоўныя 2010-я — атрымлівае своеасаблівае другое жыццё. Прагледзеўшы сёлета яго шматлікія праграмы, спіс гасцей, карэспандэнт “К” усё ж паспрабаваў вызначыць галоўнае на сённяшнім свяце кіно — светапогляд мінскага кінафоруму. Як вядома, менавіта культурныя арыенціры і робяць фестываль адметным на міжнароднай карце.
Акрэсліць пазіцыі “Лістапада” пагадзіліся дырэктар мінскага кінафоруму Анжаліка КРАШЭЎСКАЯ і дырэктар праграмы ігравога кіно і конкурсу для дзяцей і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” Ігар СУКМАНАЎ.
Далей
А “хлопчык” усё сталее
Напярэдадні XIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” яго ганаровы старшыня, народны артыст СССР і Беларусі Расціслаў Янкоўскі знаходзіўся за межамі Беларусі. Знаходзіўся па ўважлівых прычынах, таму тэлефонная гутарка з ім была кароткай. Лішне казаць, што Расціслаў Іванавіч — “духоўны фестывальны бацька” — цалкам і назаўжды атаясамліваецца з “Лістападам”, застаецца ягоным “брэндам” і натхняльнікам. Гэта ўжо аксіёма, кінафакт, зацверджаны гісторыяй без пераздымачных дубляў.
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
У пошуках страчанага чытача
Кніганоша — яшчэ патрэба часу для аддаленых вёсак, а электронная кніга пакуль… выклікае ўсмешку
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |