Свежы нумар
"К" інфармуе
Кінанавігатар па “Лістападзе-2012” за пяць дзён да адкрыцця
XIX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які распачнецца ўжо 2 лістапада, напэўна, стане адным з самых маштабных за гісторыю форуму. 40 краін-удзельніц, больш чым 180 фільмаў, звыш 150 гасцей, восем пляцовак… “Безумоўна, “Лістапад” — самая значная падзея краіны ў сферы кінематаграфіі”, — пацвердзіла размах фестывалю на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да пачатку мінскага форуму, выконваючая абавязкі дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры краіны Святлана Шыцікава.
Далей
Фрэскі на сценах данжона
У Крэўскім замку працягваюцца археалагічныя раскопкі, якія папярэднічаюць запланаваным у бліжэйшыя гады рэстаўрацыйным работам у рамках Дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі”. Навукоўцы ад пачатку не сумняваліся, што ў нетрах культурнага слою аднаго з найстаражытных беларускіх замкаў тоіцца мноства невялічкіх сенсацый.У іх ліку — і фрагменты фрэсак, якія ўпрыгожвалі Княжацкую вежу.
Далей
Дыялог: Беларусь — Сербія
Як паведамілі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, у панядзелак, 29 кастрычніка, міністр культуры нашай краіны Павел Латушка сустракаецца з міністрам культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Браціславам Петкавічам.
Далей
Меркаванне ў тэму
На нядаўняй цырымоніі ўшанавання бізнесменаў, якія з'яўляюцца актыўнымі спонсарамі і мецэнатамі сферы культуры, прысутнічаў таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Уладзімір ЧУШАЎ. Ён распавёў пра бліжэйшыя планы ў галіне культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі:
Далей
Першы баль у Нясвіжы
Прадэманстраваць сваё танцавальнае майстэрства неўзабаве можна будзе ў Нясвіжскім палацы. Такая магчымасць з’явілася ўпершыню з часоў, калі палацам валодалі Радзівілы, дзякуючы плённаму супрацоўніцтву Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” з прыватнай прадзюсарскай кампаніяй. Падтрымалі падзею Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі аблвыканкам.
Далей
Будуецца “Zabor”: ад Мінска — да Пекіна
23 кастрычніка ў сталіцы фінішаваў арт-праект “Zabor”. Вялікія рэпрадукцыі твораў чатырох сучасных беларускіх мастакоў — Руслана Вашкевіча, Сяргея Каваля, Уладзіміра Стальмахова і Віктара Альшэўскага — зняты з агароджы парку Чалюскінцаў і чакаюць адпраўкі ў Віцебск.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Прэзентацыі за мяжой
Гэтымі днямі адбыліся прэзентацыі беларускай культуры ў суседніх краінах.
Далей
Праект “Пясняр-2012”
Учора прагучаў адзін з заключных акордаў святкавання юбілею з дня нараджэння нашага славутага класіка Якуба Коласа. У прыватнасці, Рэспубліканскае свята паэзіі завяршылася ў родных мясцінах народнага паэта — на Стаўбцоўшчыне.
Далей
Жыццё і любоў Шагала
“Марк Шагал: жыццё і любоў” — так называецца выстаўка з калекцыі Музея Ізраіля (Іерусалім), якая з 1 лістапада будзе экспанавацца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Званы…” загучаць у час
На пачатку кастрычніка ўраган нанёс шкоду полацкаму Сафійскаму сабору. Было знесена 300 квадратных метраў даху ад агульнай плошчы ў 600. Днямі завяршыліся аварыйна-рамонтныя работы.
Далей
Пластыка помніка
Днямі мае адбыцца абмеркаванне праектаў надмагільнага помніка Герою Беларусі, народнаму мастаку СССР, народнаму мастаку Беларусі Міхаілу Савіцкаму. Конкурс быў абвешчаны ў жніўні Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, яго ўмовы ўзгоднены з Міністэрствам культуры краіны.
Далей
Танцуюць — усе!
На пачатку кастрычніка ўраган нанёс шкоду полацкаму Сафійскаму сабору. Было знесена 300 квадратных метраў даху ад агульнай плошчы ў 600. Днямі завяршыліся аварыйна-рамонтныя работы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Ідэя пра Нясвіж
Сведчаннем прыхільнага стаўлення Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі да айчыннай культуры станецца прэзентацыя лепшых распрацовак праекта “Сто ідэй для Беларусі”, якая адбудзецца ў рамках чарговага Злёту актыву маладзёжных атрадаў аховы правапарадку Міншчыны.
Далей
"...Восень" Турава
З 25 па 31 кастрычніка ў Магілёве праходзіць кінатыдзень “Тураўская восень”, прысвечаны памяці слыннага рэжысёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларус Віктара Турава.
Далей
Мастак мае вучня
Выкладчыкі Віцебскай дзіцячай мастацкай школы № 1 зладзілі выстаўку работ сваіх калег і іх вучняў са Слуцкай дзіцячай мастацкай школы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Прыз Вінчэнца
Сярэбраная памятная манета “Мiжнародны фестываль мастацтваў “Славянскi базар у Вiцебску” атрымала “срэбра” ў намінацыі “Міжнародная прэмія Вінчэнца Паладыя” ІХ Міжнароднага конкурсу Міжнародная прэмія Vicenza Numismatica ў Італіі.
Далей
Соцыум
“Бомж” рэспубліканскага значэння
Ці паўплывае вандал з сацыяльных сетак на “кепскі актыў” і "мудрае" рашэнне?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Хто каго: “зацікаўленыя асобы” vs. археалагічныя помнікі
Што хаваецца за разрабаванымі курганамі?
Далей
art-блог
Развагі пра (раз)мову
“Беларускі Шастаковіч”, — так сказалі пра Дзмітрыя Смольскага, калі вылучалі яго на адну з прэстыжных міжнародных прэмій. І хаця правільней было б казаць “спадкаемец Шастаковіча”, гэтае азначэнне найлепшым чынам вызначае не столькі стыль кампазітара, народнага артыста Беларусі, колькі маштабы ягонага ўнёску ў нацыянальную музычную спадчыну. 15-я сімфонія, прэм’ера якой адкрыла 38-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”, — чарговае таму пацвярджэнне.
Далей
вяртанне імёнаў
“Жадаем быць не капіістамі і рукадзельнікамі, а сапраўднымі мастакамі…”
Жыццё і лёс Казіміра Стаброўскага, жывапісца з Круплян
Далей
На людным месцы
“Глебаўка“: тур па краіне на людным месцы
Мінскаму дзяржаўнаму мастацкаму каледжу імя А.К. Глебава сёлета — 65 гадоў. Заснаваная ў 1947-м, гэтая сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова (тады — вучылішча) мела рыхтаваць школьных выкладчыкаў малявання і чарчэння, а таксама мастакоў-афарміцелей.
Далей
Гістарыёграф
“Каралеўскія скарбы”: перад вяртаннем на Альбіён
Выстаўку “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600 — 1800” у Нацыянальным мастацкім музеі і ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” наведалі прыблізна 85 000 наведвальнікаў. Прычым амаль 33 000 пабачылі выстаўку ў Мінску і 52 000 — у Нясвіжы. Закрыецца экспазіцыя 4 лістапада.
Далей
Суботнія сустрэчы
Прэміяльна!
Другая Нацыянальная тэатральная прэмія набірае абароты — не проста з кожным тыднем і нават не з кожным днём, а ўжо літаральна з кожнай гадзінай. Хаця, здавалася б, да яе фінальных акордаў яшчэ ёсць час: вынікі будуць падведзены 19 лістапада. Але на тое яны і вынікі, што становяцца “вынікам” працы арганізатараў ды ўсіх дзеячаў тэатра больш як за год.
Пра тое, якую мастацкую вагу і грамадскую значнасць набывае Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва, як адбываецца падрыхтоўка ўрачыстасцей, “К” распавядаюць першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ і намеснік дырэктара па ідэалогіі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Валянціна СЦЯПАНАВА, якая займаецца каардынацыяй арганізацыйных пытанняў.
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Як спонсар павялічыў набор у ДШМ
Паляцець у Стамбул? Ды калі ласка!, або Рэальныя вынікі праектнай дзейнасці Асіповіччыны
Далей
Хэдлайн рэгіёна
Аўтэнтыка праекта, або Як музеефікаваць малую радзіму?
Адразу пасля выхаду 41-га нумара газеты “Культура” ў рэдакцыю патэлефанаваў Генадзь Цыганкоў. Не мог стрымацца, узрушаны “соцыумным” разваротам, дзе гаворка ішла пра захаванне-развіццё музея “Малая Бацькаўшчына” Мікалая Тарасюка і ўвогуле пра стварэнне музеяў на сядзібах таленавітых народных майстроў Беларусі, нават пра музеефікацыю асобных вёсак, адметных абліччам і традыцыяй. Гаворка з неабыякавым чытачом і стала нагодай для дадзенай публікацыі.
Далей
несталічныя скарбы
Фотакантэнт з пылу гарышчаў
Ці стане Гомель трэцім горадам на постсавецкай прасторы, дзе з’явіцца Музей фатаграфіі?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |