Свежы нумар
Мастыхін
Метафары пленэру плюс метамарфозы тэкстылю
З 26 верасня па 3 кастрычніка ў мінскім Палацы мастацтва працавала выстаўка “Метафары і метамарфозы” па выніках мерапрыемства, якое арганізатары назвалі “Першы беларускі тэкстыльны пленэр”.
Далей
"К" інфармуе
Нацыянальная тэатральная: перад фінішнай прамой
3 кастрычніка ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная ходу падрыхтоўкі ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Для прысутных журналістаў былі агучаны вынікі работы экспертнай камісіі, у склад якой увайшлі мастацтвазнаўцы, крытыкі, вядучыя дзеячы тэатральнага, музычнага мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў Беларусі, Міністэрства культуры краіны.
Далей
Кругабег Скарынавай “Бібліі”
4 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму”. На ёй экспануецца канвалют, які складаецца з адзінаццаці выданняў Францыска Скарыны, з фонду Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (г. Гёрліц).
Далей
Нумар для Сродку...
З 11 па 14 кастрычніка Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы прадставіць у Вільнюсе свае спектаклі.
Далей
Тыдзень да Музейнага
4 кастрычніка, за лічаныя дні да пачатку Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”, у Міністэрстве культуры краіны прайшло чарговае пасяджэнне аргкамітэта.
Далей
Сем азербайджанскіх цудаў
8 — 10 кастрычніка ў Мінску пройдуць Дні культуры Азербайджана ў Беларусі. Іх праграма складаецца з цырымоніі ўрачыстага адкрыцця, дзвюх выставак, паказу трох кінастужак і, галоўнае, класікі азербайджанскага балета — “Сямі прыгажунь” Кара Караева паводле аднайменнай паэмы Нізамі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
"Парыжская школа...". Паспяховы старт
У Нацыянальным мастацкім музеі паспяхова працягвае працу выстаўка — арт-праект “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З калекцыі “Белгазпрамбанка”, музейных і прыватных збораў”, на якой прадстаўлена каля ста палотнаў, графічных твораў і бронзавая скульптурная кампазіцыя Осіпа Цадкіна — “Малая П’ета”.
“К” ужо неаднойчы пісала пра гэты ўнікальны праект, і сёння, калі мінула тры тыдні з дня вернісажу, можна падвесці першыя вынікі.
Далей
Гран-пры атрымала аўтэнтыка
Рэспубліканскі кінафестываль беларускіх фільмаў, які завяршыўся ў Брэсце 2 кастрычніка, — своеасаблівыя кінематаграфічныя дажынкі, што адсочваюць дыніміку развіцця айчыннага кіно за апошнія два гады. Гэтым разам “ураджай” быў досыць прадстаўнічы: агулам у конкурснай праграме форуму ўзялі ўдзел больш за паўсотні айчынных стужак — ігравых, дакументальных, анімацыйных.
Далей
“Лістапад” & франкафонія
Як нам паведамілі ў дырэкцыі “Лістапада”, сёлета на кінафестывалі будзе прадстаўлена ўсяго больш за сто фільмаў. Іх спіс агучаць на прэс-канференцыі за два тыдні да пачатку Міжнароднага кінафоруму.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Крок дзіцячы, крок дарослы
Падрыхтоўка да “Еўрабачання” ўваходзіць у новы графік. Не паспелі мы на мінулым тыдні выбраць прадстаўніка нашай краіны на дзіцячае спаборніцтва (у снежні ў Амстэрдаме выступіць 12-гадовы мінчанін Ягор Жэшка з песняй “А мора-мора…”), як пачаўся адбор на дарослы конкурс. Апошні дзень прыёму заявак — 22 кастрычніка.
Далей
Здымайце “…Маскі”, спадары!
Амаль тры тыдні ахоплівае Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАрт”, што распачаўся ў Мінску 2 кастрычніка. Але галоўная “статыстыка” гэтага фэсту не ў яго працягласці, а ў творчым начынні, якое складаюць чатырнаццаць спектакляў (тры з іх паказваюцца двойчы) з васьмі краін свету: Беларусі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Францыі, Эстоніі.
Далей
Станцаваць “Серэнаду”
Сёння і заўтра ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — прэм’ера аднаактовай “Серэнады”. Легендарную харэаграфічную пастаноўку Дж.Баланчына паводле аднайменнай сюіты для струнных П.Чайкоўскага перанесла на нашу балетную трупу Нанэт Глушак з Францыі, якая калісьці вучылася ў школе Баланчына, потым танцавала ў ягонай трупе, а цяпер з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком яго Фонду і з 1987 года ставіць “Серэнаду” па ўсім свеце.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Каласавіны” ў фармаце IT
Асноўная частка ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 130-годдзя з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Якуба Коласа, пройдзе напрыканцы гэтага месяца ў родных мясцінах Песняра — на Стаўбцоўскай зямлі. Плануецца, што ў Рэспубліканскім свяце прымуць удзел народныя і аматарскія музычныя калектывы, айчынныя і замежныя пісьменнікі, літаратуразнаўцы.
Далей
“Напеў зямлі…” чакае!
Сёння ў Мар’інай Горцы — юбілейны, X Фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”.
Далей
Узмах смычка
Учора завяршыўся XVII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. У адным з яго канцэртаў саліраваў знаны беларускі скрыпач Арцём Шышкоў — лаўрэат Міжнароднага конкурсу каралевы Лізаветы ў Брусэлі і ўладальнік шматлікіх іншых найпрэстыжных узнагарод. Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі ў той вечар дырыжыраваў Валянцін Урупін (Расія). Аналітычны матэрыял, прысвечаны фестывалю, чытайце ў наступным нумары “К”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Станцыя “Брэст рамантычны”
2 кастрычніка адкрыў свой дваццаты сезон сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Апошнія пятнаццаць з іх калектыў узначальвае мастацкі кіраўнік сталічнага духавога аркестра “Няміга” Аляксандр Сасноўскі, які робіць рэгулярныя рэйсы Мінск — Брэст.
Далей
Ураджай мудрасці
Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў чарговы раз згуртавала пад сваім дахам людзей, якія ў розныя часы працавалі тут і прымнажалі аўтарытэт суполкі...
Далей
Соцыум
Стаўка на “гурманаў”, або Якасць “пад абстрэлам”?/ Праграмная дылема фестывалю "Белая вежа"
Найстарэйшы айчынны тэатральны фестываль “Белая вежа” ўжо даўно стаў не проста творчым форумам, але і своеасаблівай лакмусавай паперкай, што дае нам падставы ўбачыць, якім чынам развіваецца сёння фестывальны рух. Тым больш, у ХХІ стагоддзі жадання сабраць у адным месцы ў адзін час цікавыя пастаноўкі мала для таго, каб весці гаворку пра фестываль як з’яву самастойную і самадастатковую. Якія ж складнікі робяць сёння тэатральны фестываль — фестывалем?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Экспанаты на запасных пуцях. А мо "пад шклом"?
Дэ-юрэ — не музейныя прадметы, або Ці заслужылі паравозы пенсію?
Далей
Камертон
Дзень музыкі ў інтэрактыве
Міжнародны дзень музыкі — па-беларуску. Менавіта так сустракалі свята, якое адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, на Беларускім радыё.
Далей
Крытычная маса
art-блог
вяртанне імёнаў
Роберт Фальк у Віцебску “Я ўбачыў у глыбіні пейзажу чырвоную рабіну…”
Мала хто ведае, што 1921-ы быў для “класіка духоўнасці першай паловы ХХ стагоддзя” Роберта Рафаілавіча Фалька асаблівай старонкай яго жыцця — і творчага, і педагагічнага, і асабістага. Сам ён пра гэты час амаль не ўспамінаў. У лістах ды аўтабіяграфіях абыходзіў увагай сваю нядоўгую віцебскую “адысею”, і на тое, мне здаецца, былі свае прычыны. Ды і сучаснікі, і тры жонкі Фалька (а ўсяго іх было чатыры) — Лізавета Пацехіна, Кіра Аляксеева-Фальк і Раіса Ідэльсон — таксама сціпла гэта замоўчвалі, бо для іх Віцебск таго года быў своеасаблівым “табу”, пра што я раскажу ніжэй. Праўда, захаваліся машынапісныя дзённікавыя запісы Раісы Ідэльсон (1920 — 1925 гг.), якія знаходзяцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва (ф. 3018, адзінка захавання 212). Там пра гэты перыяд ёсць сія-тыя матэрыялы. Але хто іх чытаў?..
Далей
На людным месцы
Гістарыёграф
Сем нумароў праз 150 гадоў
Адным з самых знакавых і вядомых беларускіх выданняў 1860-х з’яўляецца газета “Мужыцкая праўда”, першыя нумары якой выйшлі 150 гадоў таму. Да гэтай знамянальнай даты былі прымеркаваны Гарадзенскія чытанні, якія ў сёмы раз прайшлі ў абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага.
Далей
Суботнія сустрэчы
Канцэпцыя "ТэАрт"-у
Кажам “ТэАрт” — маем на ўвазе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў. А ледзь толькі ўспамінаем пра згаданы Цэнтр, перад вачыма адразу ўсплывае аблічча ягонага дырэктара Анжаліка КРАШЭЎСКАЯ. Яе нястомная дзейнасць і шчырая зацікаўленасць папраўдзе сталі гэткім рухавіком тэатральна-фестывальнага Мінска.
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Скарыстацца кан’юктурай, або На шчасце, сітуацыя — нетыповая!
Стаўбцоўшчына: перавагі асабістых кантактаў
Далей
Хэдлайн рэгіёна
Планавалі-планавалі і… не “прабілі”
Ні для каго не з’яўляецца адкрыццём той факт, што супрацоўніцтва раённых аддзелаў культуры з памежнымі рэгіёнамі краін-суседак не толькі дазваляе культработнікам завязваць сталыя сувязі з украінцамі, расіянамі, літоўцамі, латышамі ці палякамі, але і дае магчымасць прадставіць нацыянальныя традыцыі за межамі рэспублікі, а таксама папрацаваць на імідж Беларусі на міжнароднай арэне.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |