Свежы нумар
У нумар!
Удзельнікам ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з цудоўным святам — ІХ Рэспубліканскім фестывалем нацыянальных культур.
За тысячагадовую гісторыю беларуская зямля, нібы ласкавая матуля, сабрала пад свае крылы прадстаўнікоў розных нацый, якія сёння адчуваюць сябе адной вялікай сям’ёй. Іх еднасць і братэрства — сакрэт той сілы, дзякуючы якой наша Радзіма паспяхова пераадолела ўсе гістарычныя выпрабаванні і стала незалежнай дзяржавай. Грамадзянскі мір і згода, непрымальнасць любых форм дыскрымінацыі і варожасці на этнічнай глебе з’яўляюцца найвялікшымі духоўнымі каштоўнасцямі краіны.
Далей
“Вы заўсёды можаце перамагчы, таму што вы — таленавітыя”
28 мая ў Палацы Рэспублікі Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з навучэнцамі і студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі. Сустрэча, паводле традыцыі, распачалася з калектыўнага здымка на памяць.
Далей
Мастыхін
"К" інфармуе
“Поспехі залежаць ад штодзённай працы”
28 мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь з лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У ёй прымалі ўдзел рэктары ВНУ сферы культуры і мастацтваў, а таксама педагогі, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей моладзі, яе выхаванне і адукацыю.
Далей
Тыдзень медыяфоруму
Цягам чатырох дзён — з 28 па 31 мая — у нашай краіне праходзіў VII Беларускі міжнародны медыяфорум. У сваім прывітальным слове на адрас яго ўдзельнікаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтая падзея заваявала аўтарытэт як дыялогавая пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў геапалітыкі, грамадскага жыцця, развіцця сродкаў масавай інфармацыі.
Далей
Каралеўская перамога!
Днямі з Бруселя прыйшла добрая вестка: наш Арцём Шышкоў стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу імя каралевы Елізаветы ў Бельгіі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Песні, опера, балет
На тры дні Маладзечна стане сапраўднай Меккай беларускай песеннасці: 8 — 10 чэрвеня тут пройдзе ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.
Далей
ПАЛАЖЭННЕ аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў помніка-бюста Максіму Танку ў г. Мядзеле
З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта нашай краіны Максіма Танка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь абвясціла правядзенне конкурсу эскізных праектаў помніка-бюста класіку ў Мядзеле. Друкуем Палажэнне, што рэгламентуе парадак арганізацыі і правядзення творчага спаборніцтва.
Далей
Ліда: перспектывы замка
26 мая ў Лідзе пад старшынством міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі праходзіла нарада па пытаннях рэстаўрацыі мясцовага замка і яго прыстасавання пад музейны комплекс. Як вядома, Лідскі замак уключаны ў Дзяржаўныя праграмы “Замкі Беларусі” і “Культура Беларусі”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
Камертон
Крытычная маса
“Маладзільны яблычак” для опернай класікі
20 — 25 мая ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі прайшоў Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД. Шэсць спектакляў, у кожным з якіх быў задзейнічаны інтэрнацыянальны склад удзельнікаў, сталіся сапраўдным святам для аматараў музыкі, пазнаёміўшы ажно з шаснаццаццю гасцямі з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны. Адначасова форум выявіў шэраг унутрытэатральных праблем, звязаных з захаваннем і падтрымліваннем у належным стане даўно пастаўленых спектакляў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры вяртанне імёнаў
На людным месцы
Лета ў летніку
На час канікул многія школьнікі адпраўляюцца ў загарадныя летнікі і аздараўленчыя цэнтры. Таму ў плане бяспекі гэтыя месцы патрабуюць пастаяннай увагі з боку кіраўніцтва названых устаноў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
ART-блог: беларускае мастацтва Суботнія сустрэчы
Канны, “якія яны ёсць”
З 16 па 27 мая, як вядома, прайшоў Канскі кінафестываль. Для нашай краіны прэстыжны сусветны форум бягучага года стаў, па многіх параметрах, дэбютным: у конкурснай праграме быў упершыню паказаны сучасны беларускі фільм “У тумане” паводле твора Васіля Быкава. І — не толькі паказаны, але і пашанотна ўганараваны прызам Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI. Але казаць пра беларускую “кінаэкспансію” ў Каннах яшчэ рана… Сённяшняя гутарка — пра здабыткі, праблемы і перспектывы развіцця нашага нацыянальнага кінематографа, стан спраў у якім выявіў, як у павелічальным шкле, міжнародны кінафорум. На пытанні “К” адказвае намеснік дырэктара — начальнік упраўлення кінавідэамастацтва Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана ШЫЦІКАВА.
Далей
"Круглы стол"
А раніцай музеі "прачнуліся": "гузакі" і досвед адной акцыі
За "круглым сталом "К": пра розніцу "Ночы музеяў" і "Ночы ў музеі", пра "бясплатна ці за грошы" ды адваротны эфект чаргі
Далей
Раскадроўка
Сіткам — праз стагоддзе
Новая дакументалістыка на тэлеэкране: ад “Губернскіх хронік” да “Справы №”
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Няўжо "грашовае пытане" застанецца вечным?
“Раскрутка” турыстычнай Талачыншчыны толькі пачынаецца
Далей
Хэдлайн рэгіёна
Вяртанне будзе!
Сёння інфармацыя пра збор сродкаў на набыццё экзэмпляра Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года для Музея гісторыі Магілёва абмяркоўваецца ці не на ўсёй беларускай інтэрнэт-прасторы. Яшчэ па стане на 29 мая было ўжо сабрана 15 575 долараў ЗША з неабходных 45 тысяч. Калі нумар рыхтаваўся да друку, на стужках інфарм-агенцтваў з’явілася радасная навіна: неабходная сума на набыццё старадаўняй беларускай рэліквіі сабрана
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |