Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
НЕЭФЕКТЫЎНАСЦЬ “СТРАУСІНАЙ” ПАЗІЦЫІ, або Рэцэпт ад пракурора
Час кранальнай лірыкі ў справе аховы гісторыка-культурай спадчыны незваротна мі- нуў. Прыспела пара для канкрэтных спраў. На такую думку міжволі натхняюць сумес- ныя захады Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры на- шай краіны ў справе кантролю за выкананнем заканадаўства ў гэтай галіне. Не так да- ўно супольныя высілкі дзвюх арганізацый займелі належны юрыдычны базіс. 22 ліпеня гэтага года міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка і генераль- ны пракурор краіны Рыгор Васілевіч падпісалі сумесную пастанову “Аб узаемадзе- янні органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь і органаў сістэмы Міністэрства культу- ры Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны”. Цікавасць Генеральнай пракуратуры да гэтай праблематыкі — зусім невыпадковая. Бо ахова гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца не “выключнай прэрагатывай” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, але папраўдзе агульнанацыянальным па- чынам. Без сумневу, працы на гэтай ніве хопіць для самых розных інстытуцый і фі- зічных асоб. І толькі кансалідацыя высілкаў здатная прынесці той рэальна адчуваль- ны плён, які чакаюць ад дадзенай сферы простыя грамадзяне. — Звярніце ўвагу на такую акалічнасць, — кажа начальнік аддзела па наглядзе за вы- кананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Рэспублікі Бе- ларусь Рыгор Шостак. — Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны быў прыня- ты амаль адразу па ўзнікненні на карце свету незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Бе- ларусь. І такое супадзенне — зусім не выпадковае. Гісторыка-культурная спадчына — гэта той падмурак, на якім мацуецца наш суверэнітэт. І калі да мяне прыязджае па- важны замежны госць, што хоча пазнаёміцца з нашай краінай, я з гонарам дэман- струю яму менавіта сведкаў нашай даўніны.
На “Анімаёўцы-2011” перамог “Кінематограф”
Стужка польскага аніматара Томека Багінскага “Кінематограф” стала ўладальніцай Гран-пры XIV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, што завяршыўся на гэтым тыдні ў Магілёве. Міжнароднае журы форуму на чале з Марэкам Ходачынскім адзначыла высокі мастацкі ўзровень фільма і амаль аднагалосна вынесла рашэнне аддаць першае месца зробленай у фармаце ЗD драматычнай гісторыі аб вынаходніцтве кінематографа.
Гучаў з балкона паланэз...
9 верасня ў аграгарадку “Жылічы” Кіраўскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі рэстаўрацыі і ўзнаўлення мясцовага палацава-паркавага ансамбля.
Здыміце маскі, спадары!
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — “Севільскі цырульнік” Дж.Расіні. Новы, прэм’ерны! Меркаванні публікі падзяліліся: хтосьці прымае спектакль на ўра, іншыя, з такой жа безапеляцыйнасцю, — адмаўляюць. Чаму ж такая палярнасць поглядаў?
“Сціплы і каласальны” жывапісец з Жалудка
...Але да першага з’яўлення Паўла Крэменя ў гарадку Серэ было цяжкае, турботнае і, у той жа час, вясёлае жыццё на Манмартры, у Данцыгскім тупіку— у знакамітым інтэрна- цыянальным інтэрнаце-“мурашніку” — “La Ruche” (“Вулей”). Пра гэты “Вулей”, дзе пачыналі сваё бліскучае ўзыходжанне на Алімп многія будучыя “зоркі” сусветнага выяўленчага мастацтва, у розных краінах з’явіліся дзясяткі кніг, манаграфій, мастацтвазнаўчых даследаванняў і артыкулаў, у якіх праўда і выдумка, міф і рэальнасць. дакумент і фан- тазія, а таксама версіі рознага калібру, часам самыя неверагодныя, мірна, быццам бы ў абдымку, ідуць у адной шарэнзе. І сёння, кажучы пра Парыжскую школу, пра лёсы яе мас- такоў, проста немагчыма аддзяліць зярняты ад пустазелля. Прыкладна такая “доля” выпала і такому феномену сусветнай культуры, як Віцебская мастацкая школа.
Больш за пяць стагоддзяў... і без музея
Бярэзіншчына: райбюджэт хоць і не "гумавы", але…
Закуліссе “Песняроў”
Гісторыя легенды ў песнях і асобах
“Чыстая дакументалістыка” як культурны брэнд
У Глыбокім адбыўся Форум духоўнага кіно

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»