Свежы нумар
У нумар!
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам - Днём Перамогі. Гэтая дата навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму. Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і найвышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўжды засталіся на палях найжорсткіх бітваў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднага святкавання і славы - дзень Вялікай Перамогі.
Дарагія ветэраны! Мы ў неаплатным даўгу перад вамі. Нізкі паклон і ўдзячнасць усім, хто выпакутаваў і заслужыў Перамогу. Разграміўшы фашызм, вы далі нам магчымасць самім выбіраць свой шлях развіцця і будаваць дастойнае будучае Беларусі. Сёння нашчадкі пакалення пераможцаў узялі на сябе адказнасць за дабрабыт і бяспеку краіны. Мы захаваем з'яднанасць і сілу духу, каб і далей сумесна ўмацоўваць наш агульны дом. Шчыра жадаю міру, дабра і шчасця вам, паважаныя суайчыннікі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
9 мая 2011 года
Далей
Мастыхін
Энергія лірыка
Ураджэнец Вялікага Падлесся, што на Ляхавіччыне, Мікалай Таранда ў 1970 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, дзе навучаўся ў Фелікса Гумена і Івана Сталярова. Пасля заканчэння вучобы Мікалай Іванавіч пасяліўся ў Оршы...
Далей
"К" інфармуе
ПЕРАМОГІ СОНЕЧНЫ АКОРД!
Гэты сонечны букет — як сімвал аптымізму, натхнення і захаплення прыгажосцю Творцы. Такім яркім і жыццесцвярджальным бачыць свет Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, народны мастак Беларусі, які прайшоў праз гарачыя баі за Радзіму. І няхай гэты аптымізм Майстра перадаецца ўсім ветэранам, якія рыхтуюцца святкаваць 66-ы Дзень Перамогі!
Далей
Рэпетыцыя
З 4 па 6 мая пасля 22-й гадзіны сталічны праспект Незалежнасці ператвараўся ў сапраўдны пляц, дзе адбывалася рэпетыцыя зводнай роты ганаровай варты перад святочным шэсцем, якім традыцыйна распачынаюцца ўрачыстасці Дня Перамогі ў Мінску. Наш фотакарэспандэнт пабываў на адной з трэніровак непасрэдна на Плошчы Перамогі.
Фота Пятра ОВАДА
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
8 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Дарагія суайчыннікі! Шчыра віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтыя сімвалы дзяржаўнасці ўвасабляюць вечную каштоўнасць Айчыны, ажыццяўляюць пераемнасць гераічнай гісторыі і працоўных дасягненняў беларускага народа, яго адзінства і з’яднанасць, працалюбства і мірны характар. Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў — гэта праява высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй краіны, гордасці за гераізм і мужнасць народа, шанаванне яго святынь і добрых традыцый. У гэты знамянальны дзень жадаю вам дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
Будні для свята
Да Дня Перамогі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваны шэраг цікавых выставак.
Далей
Трэці пускавы новага парку
У сталічным парку Перамогі распачалася праца над трэцім пускавым комплексам.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Ключавое слова форуму: “Падзея!”
“За пятнаццаць гадоў свайго існавання ваш форум набыў заслужаную папулярнасць, стаў значнай падзеяй у нашай краіне і за мяжой”. Гэтыя словы з Прывітання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам ХV Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі” сталі своеасаблівым лейтматывам усяго чатырохдзённага свята, што завяршаецца акурат сёння ўручэннем дыпломаў яго ўдзельнікам.
Далей
Віншаванне ў “PRэзентацыі”
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Амерыка Дыяс Нуньес у дзень адкрыцця выстаўкі “СМІ ў Беларусі” павіншаваў журналістаў з прафесійнымі святамі — Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Далей
Маштаб праекта: гісторыя Перамогі
Новымі даследаваннямі гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны займаюцца вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які не так даўно ўзначаліў кандыдат гістарычных навук Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ. Напярэдадні свята Вялікай Перамогі з ім сустрэўся карэспандэнт “К”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Цяпер на DVD
Кінапраект Саюзнай дзяржавы “Брэсцкая крэпасць” будзе распаўсюджвацца на DVD-дысках і ў Беларусі.
Далей
Сімвал для прэміі
Адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстраднага мастацтва. 1 мая пачаўся прыём матэрыялаў.
Далей
Алё, Алена?
Днямі канчаткова вызначылася, хто прадставіць нашу краіну на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2011”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Навуковая канцэпцыя экспазіцыі ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
Музей выносіць на абмеркаванне
Далей
У новай зале
“К” пісала пра новую выставачную залу Карціннай галерэі Г.Вашчанкі ў Культурнай сталіцы Беларусі і СНД — Гомелі. Упершыню яна адкрые дзверы для наведвальнікаў 9 мая.
Далей
Ахова для замка
У хуткім часе каля Гальшанскага замка — былога ўладання Сапегаў — будзе зроблена ахоўная зона.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Эксперыменты ў графіцы
Дзве выстаўкі графічных твораў мастакоў замежжа працуюць у галерэях сталіцы.
Далей
Соцыум
Мадэль будучыні без “ката ў мяшку”
Размеркаванне-2011: курс на дэцэнтралізацыю і стварэнне мастацкага асяроддзя
Далей
Сённяшняя ідэя, “пралангіраваная” ў заўтра
Праектная дзейнасць: пагнацца за “двума зайцамі”, каб злавіць усіх трох
Далей
Кіно і тэатр
Касмічная душа ля вогнішча
Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі Паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” прадставіў літаратурна-музычную праграму пад назвай “Пяюць начлежнікі”. У яе ўвайшлі аднайменны монаспектакль у выкананні Галіны Дзягілевай, а таксама выступленне ўдзельнікаў народнага ансамбля народнай музыкі “Гаманіна”, Тэатра старадаўняй культуры “Яварына”, артыстаў і сяброў тэатра.
Далей
Забавы, дзівацтвы і…
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы вясна падарыла гледачам ажно два прэм’ерныя спектаклі: “Слуга двух гаспадароў” Карла Гальдоні ды “Панскія дзівацтвы” Мікалая Някрасава. І ўжо сёння можна сказаць, што кожны з іх знайшоў сваю адметную глядацкую нішу.
Далей
Камертон
вяртанне імёнаў
Яны загінулі на вайне
Усё далей і далей ад нас вайна. Ужо 66 гадоў мінула пасля яе заканчэння. Але вось з часам яна як бы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і пранізлівей менавіта ў першыя майскія дні кожнага года. Можа, таму, што ўдзельнікаў вялікай вайны становіцца ўсё менш. Вось і ў нас, у Беларускім саюзе мастакоў, іх сёння засталося зусім мала: усяго 16 чалавек, а ваявала на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі больш за 150 прафесійных мастакоў і тых, хто пасля Перамогі на ўсё жыццё абраў сабе прафесію жывапісца, графіка ці скульптара, упісаўшы сваё імя ў выяўленчы летапіс савецкай эпохі. Для некаторых ветэранаў вайна і стала галоўнай Памяццю іх жыцця, якая потым увасаблялася ў жывапісныя карціны, скульптуры, гравюры, плакаты, малюнкі... І тут не адняць, не дадаць. Той чысты парыў любові да сваёй Бацькаўшчыны, той ахвярны напал і гатоўнасць аддаць жыццё за яе - незабыўныя, такога больш не было ніколі.
Далей
Гістарыёграф
Форт V, або Крэпасць для Брэсцкай крэпасці
Не так шмат фартыфікацыйных збудаванняў на тэрыторыі нашай краіны здолела вытрымаць усе ваенныя выпрабаванні ХХ ст. і пры гэтым захаваць сваё непаўторнае аблічча. Да такіх унікальных аб’ектаў нельга не аднесці і шэраг фартоў Брэсцкай крэпасці, і найперш так званы Форт V, які з 1995 года мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Далей
Тытанічная праца
Не хто іншы як рэстаўратар мусіць мець вялікую адказнасць у справе вяртання ўнікальных твораў, узораў айчыннага мастацтва шырокай грамадскасці. Чарговы раз пераканацца ў гэтым дазволіла выстаўка “Адкрыццё святой прыгажосці. Новае жыццё старажытных абразоў” у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Далей
Мінск на шкле і на плёнцы
У першыя гады пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Мінск уяўляў з сябе вялікую будоўлю. Яскравым доказам гэтаму з’яўляюцца ўнікальныя фотаздымкі, у тым ліку мастака-кераміста, першага дырэктара Дзяржаўнай Карціннай галерэі (сучаснага Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі) Мікалая Міхалапа. Сёння некаторыя з іх упершыню экспануюцца ў сценах НММ.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Пасольства ў кіно” пад канскім сонцам
Беларусь упершыню прымае ўдзел у найпрэстыжным кінафестывалі
Далей
Эксплікацыя
“Пачатковец” з... вопытам
Пра тое, чаго ж чакаць тэатралам ад адзінаццатых па ліку “Славянскіх тэатральных сустрэч” у Гомелі, мы гутарым з дырэктарам — мастацкім кіраўніком Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Віктарам ЧЭПЕЛЕВЫМ:
Далей
Марка форуму
З начальнікам упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыем ЧУМАКОВЫМ надарылася кароткая магчымасць пагутарыць у перапынку нядаўняй калегіі Міністэрства культуры.
Далей
З чыёй падачы традыцыя?
Адна з пачынальнікаў “Славянскіх тэатральных сустрэч”, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Валянціна РАГОЎСКАЯ, нягледзячы на тое, што ўжо некалькі гадоў як “здала” свой дырэктарскі пост у тэатры больш маладому кіраўніку, па-ранейшаму працуе ва ўстанове і знаходзіцца ў эпіцэнтры перадфестывальнай падрыхтоўкі.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Бацька і сын: зрабіць крок “на амбразуру”
Звяртаючыся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, сучасныя пісьменнікі і сцэнарысты шукаюць нестандартны да яе падыход: складаныя сюжэтныя калізіі, драматычныя перыпетыі лёсаў, небанальныя супадзенні розных фактараў.... Каб задаволіць гэтае патрабаванне, часам даводзіцца выдумляць нават тое, чаго насамрэч не было. Але... Падаецца, гэта папросту залішне. Прынамсі, пакуль ёсць нямала тых рэальных падзей і рэальных лёсаў нашых суайчыннікаў, якія без усялякай "аўтарскай рэдакцыі" могуць стаць выдатнымі прататыпамі для фільмаў і кніг, але ж сёння яны, бадай, падзабыты... Праваслаўны святар Міхаіл Навіцкі быў названы царквой свяшчэннапакутнікам. Праз лічаныя гады пасля яго пакутніцкай смерці сын протаіерэя Мікалай стаў Героем Савецкага Саюза - пасмяротна. Напэўна, больш пакручасты сюжэт - драматычны і гераічны адначасова - не прыдумае ніводзін аўтар.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |