Свежы нумар
Мастыхін
Соцыум
"К" інфармуе
Насустрач сябрам
Дабрачынная акцыя “Дарога дадому” ў падтрымку братоў нашых меншых адбудзецца сёння ў сталічным Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага. Яе пачатак — а 13-й гадзіне.
Далей
На творчыя — па новых правілах
У Беларусі зменены правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ на спецыяльнасці сферы культуры і мастацтва. Як паведамілі ў Прэс-службе Кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў Указ № 109, якім унесены дапаўненні ва Указ ад 7 лютага 2006 года № 80 “Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы”.
Далей
Французскія “Гарызонты”
Выстаўка фотаздымкаў пейзажаў пад назвай “Гарызонты” адкрылася днямі ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Яе аўтар — прафесійны фотамастак з Францыі Антуан Ганен.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Рыцары і “фішка”
25 — 26 чэрвеня ў Мсціславе адбудзецца традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2011”.
Далей
Хатынскія аповесці лёсаў
Напамінам аб ахвярах з ліку мірнага насельніцтва ў час Вялікай Айчыннай вайны стануць мерапрыемствы, прысвечаныя 68-й гадавіне знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Хатынь — 22 сакавіка 1943 года.
Далей
Наперадзе — мастацкае рашэнне
16 сакавіка Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распачаў сумесны праект з музейнымі ўстановамі Еўропы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Сустрэнемся ў Віцебску!
Юбілейны, XX Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” сёлета пройдзе з 8 па 14 ліпеня. Як паведамляе Міністэрства культуры Беларусі, пачаўся прыём заявак на ўдзел у Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, а таксама ў
аднайменным Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе.
Далей
Па сцэнарыі-2011
11 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батурам. Паводле інфармацыі Прэс-службы Кіраўніка дзяржавы, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”, які ў гэтым годзе, як вядома, будзе прымаць Маладзечна. Паколькі свята будзе юбілейным і пройдзе ў краіне ўжо пятнаццаты раз, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць над новым сцэнарыем яго правядзення, каб сёлетнія “Дажынкі” сталіся больш яркімі, змястоўнымі і значнымі.
Далей
Прыярытэт Ружанскаму
Днямі ў Брэсце прайшло пасяджэнне аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі выканання абласных мерапрыемстваў па захаванні і развіцці культуры Брэстчыны ў 2006 — 2010 гадах, а таксама мерапрыемстваў абласной праграмы “Культура Брэстчыны на 2011— 2015 гады”.
У пасяджэнні прыняў удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Украінскія дарункі
Як ужо паведамляла “К”, Дні культуры Украіны ў Беларусі распачнуцца 21 сакавіка вялікім канцэртам Нацыянальнага акадэмічнага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага. Больш
за 70 артыстаў знакамітага калектыву прадэманструюць традыцыйныя ўкраінскія танцы з сучаснымі элементамі.
Далей
Багдановіч на бігбордах
Да аб’ектаў культуры, у якіх сёлета адбудзецца капітальны рамонт, адносіцца і Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску.
Далей
Прэзентацыя Караткевіча
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” адбудзецца 24 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Эстоніі. Імпрэзу арганізуе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай дзяржавы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Марафон кантактаў
Нарэшце “марафон” чакання для айчынных тэатралаў выйшаў на фінішную прамую, і ўжо 21 сакавіка магілёўскі “М.@rt.кантакт” распачынае сваю конкурсную праграму.
Далей
Ладзіць форум лепей хорам
22 сакавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць падведзены вынікі ІІ Рэспубліканскага семінара-практыкума па харавых спевах, які доўжыўся больш за тыдзень.
Далей
Ад дэбютаў да легенд
Вясна асаблівым чынам расквеціла Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр: на мінулым тыдні ў ягонай зале сабраліся каля 700 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, каб разам павіншаваць пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2010”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
У балеце хочацца рамантыкі!
Учора ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера балета “Сільфіда”.Напярэдадні ж пастановачная група і салісты сустрэліся
з журналістамі, каб распавесці пра сваю працу.
Далей
Кіно і тэатр
Дакладныя “стрэлы” “Сабакі на сене”
Пякучае сонца Неапаля распаляе нежартоўныя жарсці і шматходавыя інтрыгі, што нязменна завяршаюцца перамогай кахання. Відаць, менавіта ў гэтым Лопэ дэ Вега пабачыў код неўміручай папулярнасці яшчэ стагоддзі таму. Час дакрануцца да спадчыны класіка надышоў і для Драматычнага тэатра Беларускай арміі. Трупа, якая трымаецца крэда тэатра моцнага пачуцця, прадстаўляе публіцы пастаноўку паводле аднаго з самых папулярных твораў аб прыродзе кахання — спектакль “Сабака на сене”.
Далей
Крок насустрач
Міжнародны фестываль асобых тэатраў "Крок насустрач" - пад такой назвай з 24 па 28 сакавіка ў беларускай сталіцы аб'яднаюцца на адной сцэне тэатральныя калектывы з Мінска, Бабруйска, Брэста, Вільнюса, Кіева, Санкт-Пецярбурга, што працуюць з людзьмі, якія маюць псіхафізічныя абмежаванні.
Далей
Уборы для прым
Днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстаўка “Прыгажосць уратуе свет”, прысвечаная жаночаму сцэнічнаму касцюму.
Далей
Камертон
“…Дунай” супраць “…Возера”
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр вярнуўся са смаленскіх гастролей акрылены: праз год наш калектыў абяцалі запрасіць на тамтэйшы фестываль “Каўчэг”, што ладзіцца Міністэрствам культуры Расіі, паступалі і іншыя заманлівыя прапановы.
Далей
Максіма маладых
Як прыдумаць балет?
Больш пільна ўгледзецца ў маладую артыстку балета, якая, акрамя працы ў нашым Вялікім тэатры, робіць свае першыя крокі, навучаючыся на харэографа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сапраўды варта: адзінкі абіраюць сваім шляхам прафесію пастаноўшчыка ў высокім мастацтве балета. Такім чынам, пазнаёмцеся: сёння гутарым з маладым беларускім балетмайстрам Любоўю АНДРЭЕВАЙ.
Далей
вяртанне імёнаў
На людным месцы
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні II Рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў “Песні Перамогі”
У адпаведнасці з планам працы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2011 год Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў праводзіць 5 мая 2011 года ў горадзе Мінску
II Рэспубліканскі вакальны конкурс сярод ветэранаў “Песні Перамогі” (далей — вакальны конкурс).
Далей
Гістарыёграф
Пра курганы: ад Ашмян да Пінска
Як сведчыць народная мудрасць, што ні робіцца - робіцца да лепшага. Менавіта гэтыя словы можна аднесці да жыцця і дзейнасці вядомага беларускага археолага, фалькларыста, этнографа і краязнаўцы Рамуальда Сымонавіча Зянькевіча, 200 гадоў з дня нараджэння якога споўнілася ў лютым.
Далей
Суботнія сустрэчы
Кінарэжысёр Алена ТУРАВА: “РЫЖЫК...” У ФАРМАЦЕ СЯМЕЙНАГА КІНО”
Пра спецэфекты, 3D для казкі і няўрымслівае пакаленне
Далей
Актуальны кантэкст
Афіцыйныя дакументы
СПІС дзеячаў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год
Як ужо паведамляла “К”, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Загад № 18 аб устанаўленні дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь. У выкананне пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2007 г. № 32 “Аб прысуджэнні дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь” і ў адпаведнасці з рашэннем Камісіі па прысуджэнні дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі ад 10 лютага 2011 г. устаноўлены дзяржаўныя стыпендыі са студзеня дзеячам культуры і мастацтва. Творцам ва ўзросце да 40 гадоў іх памер складзе 4 базавыя велічыні штомесяц на працягу 2011-га, а аўтарам ва ўзросце пасля 40 гадоў — 6 базавых велічынь штомесяц цягам бягучага года. У гэтым нумары, як і паведамлялася раней, друкуем спісы асоб, якім устаноўлены стыпендыі.
Далей
закон крэатыву: фармат абнаўлення
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |