Свежы нумар
У нумар!
Мастыхін
"К" інфармуе
ПРЫКЛАД НЯЗМЕННАЙ ВЕРНАСЦІ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста краіны Уладзіміра Гасцюхіна з 65-годдзем.
«Вы — адзін з вялікіх майстроў сучаснага тэатра і кінематографа, чый талент мае глыбінныя народныя карані, а лёс з'яўляецца выдатным прыкладам нязменнай вернасці высокім маральным і эстэтычным ідэалам. Створаныя Вамі з непаўторным майстэрствам яркія вобразы сапраўдных герояў, мужных і моцных духам людзей па праве з'яўляюцца найлепшымі творчымі прыкладамі нашай культуры і заўсёды ўражваюць гледачоў.
Мы глыбока паважаем Вас не толькі як выдатнага акцёра і рэжысёра, але і шчырага патрыёта Беларусі», — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні...
Далей
Змяненні і дапаўненні
На вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутаты плануюць прыняць у першым чытанні законапраект “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”.
Далей
З пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Вылучаны на саісканне прэмій
Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Першым пытаннем былі разгледжаны прапановы па вылучэнні кандыдатур на саісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011— 2012 гады.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Музейны тур
18 сакавіка ў Замкавым комплексе “Мір” пройдзе сумесная рабочая нарада прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму краіны.
Далей
Прастора для спадчыны
Чарговым крокам у справе вяртання ўнікальных каштоўнасцей нацыянальнага значэння стала прэзентацыя віртуальнай рэканструкцыі першага беларускага Музея імя Івана Луцкевіча, які дзейнічаў у Вільні ў першай палове ХХ ст.
Далей
Дні Украіны
Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура паведаміў “К”, што 21 сакавіка плануецца распачаць Дні культуры Украіны ў Беларусі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Маладзёжная-2011”: у пошуку вобразаў
11 сакавіка ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Палац мастацтва” адбылося адкрыццё традыцыйнай рэспубліканскай выстаўкі “Маладзёжная-2011”.
Далей
Адзінаццаць плюс адзін
Спіс сусветнай культурнай спадчыны UNESCO можа ў хуткім часе папоўніцца ўнікальным узорам беларускай архітэктурнай школы — царквой-крэпасцю ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Храм быў узведзены ў першай палове XVI стагоддзя ў гатычным стылі.
Далей
“Харошкі” на Сардзініі
Выступленні чатырох салістаў Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” прайшлі на гэтым тыдні ў буйных гарадах Сардзініі. Па словах Ганаровага Консула Рэспублікі Беларусь на Сардзініі Джузэпэ Карбоні, гэты калектыў публіка вельмі любіць і чакае.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Белае золата...“ родам з Венгрыі
Выстаўка венгерскага фарфору будзе працаваць з 15 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пры падтрымцы Пасольства Венгерскай Рэспублікі ў нашай краіне.
Далей
Каранаванне шлягера
Вы думаеце, слова “шлягер” асацыіруецца з творчым ураджаем і восенню? Вось ужо чацвёрты год запар Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі на чале з н а р о д н ы м артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам паспяхова даказвае, што шлягер — гэта вясна.
Далей
У чым поспех “Магілёва”?
Новая Канцэртная зала “Магілёў”, што адкрылася ў абласным цэнтры 5 сакавіка, будзе выкарыстоўвацца ў хуткім часе ці не кожны дзень. Пра гэта паведаміў карэспандэнту “К” начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Крыльцы і пуанты
Акурат сёння спаўняецца 179 гадоў з дня першай пастаноўкі балета Х.Левенсхольда “Сільфіда”. А 18 і 20 сакавіка яго рэканструяваную версію, любоўна ажыццёўленую ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі знаным расійскім харэографам Мікітам Далгушыным, убачаць гледачы.
Далей
Соцыум
Штрых-код у білетных рамках
Штодня цягам апошняга паўгода пасажыры сталічнага метрапалітэна могуць назіраць рэкламу аднаго з прыватных аператараў па электронным браніраванні і продажы білетаў на культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Самыя ўважлівыя, мусіць, заўважылі і тое, што ледзь не кожны тыдзень рэкламка фармату А4 папаўняецца пералікам новых пунктаў продажу, а таксама тых падзей і пляцовак, куды прапануюцца “запаветныя білеты”. Прычым — і гэта, падаецца, сімтаматычна — у радку навінак электроннай касы з’яўляюцца менавіта нашы тэатры, канцэртныя і кіназалы, а не толькі заезджыя гастралёры ды антрэпрызы.
Днямі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіў інфармацыю аб змене графіку работы кас, а таксама пра пашырэнне магчымасцей па электронным набыцці і браніраванні білетаў. А праз пэўны час журналісту “К” давялося апынуцца ў чарзе па білет у той самы Оперны, дзе была выпадкова падслухана размова распаўсюджвальніц: маўляў, за апошнія пару дзён новаўвядзенне паказала вынік у тысячу з гакам прададзеных праз Сеціва білетаў. “Рэкорд!” — заключылі суразмоўніцы. “Сапраўды, рэкорд!” — падумалася і нам…
Карацей, важкіх інфармацыйных нагод для правядзення семінара-практыкума, прысвечанага актуаліям вядзення білетнай гаспадаркі ў тэатральна-відовішчных арганізацыях і арганізацыях кінематаграфіі рэспубліканскага падпарадкавання, што адбыўся ў Інстытуце культуры Беларусі, аказалася больш чым дастаткова. У цэнтры ўвагі семінара былі сучасныя формы арганізацыі і інавацыйнай сістэмы продажу білетаў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Кіно і тэатр
Камертон
вяртанне імёнаў
“Модны капялюшык” неўтаймаванай “амазонкі”
Ася Грыгаровіч-Экстэр: ад кубафутурызму да чыстай канструкцыі
Далей
Ёсць пытанне !
“ЗОРКІ” або “іскры”?
У рэдакцыю “К” прыйшоў ліст ад Дзмітрыя Пугачэўскага з Наваполацка. На васьмі старонках (падаём яго ў скарачэнні), з падрабязнай табліцай, надзвычай эмацыйна і зацікаўлена аўтар узняў вельмі актуальную тэму — крытэрыяў ацэнкі на конкурсах, у прыватнасці — эстрадных. Сапраўды, гэтая праблема патрабуе не толькі каментарыяў, але і далейшага абмеркавання, да якога мы запрашаем нашых чытачоў.
Далей
Суботнія сустрэчы
закон крэатыву: фармат абнаўлення
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |