Свежы нумар
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЦЭНТР "КУЛЬТУРА-ІНФА"
У нумар!
“СВЕТ ШЧОДРЫ. СВЕТ МЯНЕ ПАЎТОРЫЦЬ, ЯК ПАЎТАРАЎ УЖО НЕ РАЗ...”
Удзячная Беларусь адзначае ў гэтыя дні 80-я ўгодкі Рыцара слова, слыннага класіка нацыянальнай літаратуры Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА.
Далей
Мастыхін
Абсалют “колеру музыкі”
У сталічнай галерэі “Мастацтва” ідзе сумесная выстаўка жывапісных твораў Ігара і Алены
Бархатковых.
Далей
Што пульсуе ў сэрцавіне?
У Гомельскай карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі працуе юбілейная персанальная выстаўка Валянціна Пакаташкіна, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння таленавітага мастака.
Далей
Тэхніка ў дзвюх частках
“Ян Шматлох і вучні” — так называецца выстаўка, якая працуе ў галерэі “Акадэмія” , арганізаваная Польскім Інстытутам у Мінску і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй
мастацтваў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Бамонд: опера, балет
“Дошкі” ад кафедры
29 лістапада завяршаецца ХХІІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC). Сярод удзельнікаў гэтага буйнога форуму — шэсць беларускіх калектываў, у тым ліку тэатр сучаснай харэаграфіі “D.O.Z.SK.I.”, якому нядаўна споўнілася пяць гадоў, і праект БДУКіМ, кафедра харэаграфіі якога адсвяткавала 15-годдзе.
Далей
"К" інфармуе
Напярэдадні Усебеларускага сходу
Арганізацыйныя пытанні разгледжаны на гэтым тыдні ў час пасяджэння Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІV Усебеларускага народнага сходу. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм’ер-міністра нашай краіны Сяргея Сідорскага і Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея. Пра гэта паведамляе БелТА. На пасяджэнні была заслухана інфармацыя старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб гатоўнасці дэлегацый да ўдзелу ў рабоце сходу.
Абмеркаваны таксама і пытанні гатоўнасці да мерапрыемства Палаца Рэспублікі, мастацкага афармлення Мінска, Кастрычніцкай плошчы, асноўных магістралей горада і пад’язных дарог да яго. Нагадаем, ІV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6 — 7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 — 2015 гады.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Тры туры не толькі вальса
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі пачаліся праслухоўванні Міжнароднага конкурсу піяністаў “Мінск-2010”. У ім удзельнічаюць 60 маладых музыкантаў з васьмі краін свету.
Далей
Art-крок і міні-book
Рэспубліканская выстаўка “Аrt-крок” у рамках акцыі “Зямля пад белымі крыламі” аб’яднала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі творцаў са сталіцы, Віцебскай і Гродзенскай абласцей.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Малады “еўрааркестр”
Учора ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пры ўдзеле польскага дырыжора Павела Котлы завяршыўся адбор музыкантаў у склад Маладзёжнага сімфанічнага аркестра “I, Culture Orchestra”.
Далей
Айпод для... рамана
У гонар 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча 25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя новага выдання на чатырох мовах адной з самых папулярных аповесцей аўтара — “Дзікае паляванне караля Стаха”. На наступны дзень фаліянт прадставілі публіцы ў час урачыстасцей на радзіме пісьменніка ў Оршы. Карэспандэнты “К” пазнаёміліся з унікальнай кнігай першымі, літаральна сустрэўшы яе тыраж адразу па прыездзе з друкарні. Пра перадумовы стварэння кнігі і будучае літаратурнай спадчыны Караткевіча мы гутарым са старшынёй Беларускага фонду культуры Уладзімірам ГІЛЕПАМ.
Далей
Князі ў Нацыянальнай
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў”, якое выйшла ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Хто здыме новага Стаха?
Наступным сумесным кінапраектам Саюзнай дзяржавы стане кінастужка паводле рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.
Далей
Соцыум
“Тэатральны запаведнік” шукае… “аканома”
Як разгледзець адметнасць уласнай сцэны самім і “прадаць” яе іншым?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Фармат версіі “для мільёнаў…”
Экранізацыя твора Караткевіча можа стаць першым нацыянальным кінапраектам
Далей
Кіно і тэатр
Баль з эксперыментам
Што і казаць, круглыя даты — рэч прыемная. Асабліва калі да іх прыходзіш з пэўнымі набыткамі і перспектыўнымі планамі. Днямі Гродзенскі абласны тэатр лялек адзначыў сваё 30-годдзе, якое ён сустрэў абсалютна “недзіцячым” творчым узроўнем.
Далей
“Дзікае паляванне” ў драматургічным гарсэце
Ягонае слова — як чыстае паветра, якое зусім нячутна ўліваецца ў кроў, дазваляе адчуць
хараство і багацце нашай мовы, культуры і гісторыі. Нездарма і Магілёўскі абласны тэатр
лялек вырашыў звярнуцца да бессмяротнага твора генія нашага слова Уладзіміра Караткевіча — “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Далей
Пачытаць. З інтанацыяй аўтара…
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры распачаўся новы творчы праект пад назвай “Чытанні”. Штомесяц у драмтэатры будуць адбывацца адкрытыя чыткі п’ес сучасных беларускіх драматургаў.
Далей
вяртанне імёнаў
Гістарыёграф
Мінскі след на бронзе
У далёкім Башкартастане, у Надзеждзіне, перад двухпавярховым домам-маёнткам гэтай восенню быў пастаўлены помнік вядомаму рускаму пісьменніку Сяргею Аксакаву. Дзеці
ведаюць яго цудоўную казку “Пунсовая кветачка”, падлеткі — аповесці “Сямейная хроніка” і “Дзіцячыя гады Багрова-ўнука”, дарослыя — “Нататкі пра лоўлю рыбы”. Дапытлівыя
ж гледачы могуць заўважыць невялікі надпіс на бронзе: “Іван Міско”. Гэта пакінуў знак аўтар помніка— скульптар, народны мастак Беларусі.
Далей
Афіцыйныя дакументы
ПАЛАЖЭННЕ аб Кансультатыўным савеце па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
У выкананне Даручэння Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 19 лістапада міністр культуры падпісаў загад № 174. Дакумент, у прыватнасці, зацвярджае Палажэнне аб Кансультатыўным савеце па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, у чый склад уваходзяць кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць у нашай краіне, прадстаўнікі дзяржаўных органаў.
Далей
Толькі ў "Культуры"!
Эксклюзівы з "дрэва вечнасці"
Газета “Культура” цягам сваёй амаль дваццацігадовай гісторыі заўжды славілася эксклюзіўнымі публікацыямі. Тыя “разыначкі” шукалі і шукаюць журналісты выдання, імі з ахвотай дзеляцца дзеячы культуры і мастацтва Беларусі. І адным з найбольш частых герояў такіх успамінаў станавіўся Уладзімір Караткевіч. Колькі невядомых фактаў і дэталей да біяграфіі класіка слова дадалі нашы аўтары? Не злічыць!
Далей
Лёгкім росчыркам па лёсе, або Алеся ў Краіне цудаў
Што памятаеш з дзяцінства? Выпадковае знаёмства з казкай, дакрананне да новага, незвычайнага. Мышанятка, якое выратавала ад ненажэры-ката, маладыя елачкі, што табе па пояс, і ты, нібы Аліса ў Краіне цудаў, гладзіш іх вершаліны… І наўрад ці будзеш памятаць гасцяванні вядомага пісьменніка, адно калі ён не зрабіў у тваёй прысутнасці нечага неардынарнага…
Далей
Адмірал. На рачулцы Смердзь
Прыпяць. Ліпень 1984-га Больш чым праз дзесяць гадоў пасля той вандроўкі па Прыпяці, якая стала для Уладзіміра Караткевіча апошнім падарожжам па “беспрыпыннай Беларусі”, адзін з яе ўдзельнікаў — мастак Пётр Драчоў— распавёў рэдактару аддзела газеты “Культура” Барысу Крэпаку пра гэтае падарожжа ўпершыню. Перад вамі — храналогія падзей тых летніх дзён і крыху дарожнай лірыкі.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
аркестроўка для класікі
“Ладдзя…” у перакладзе на музычную
Опера Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” стала ўжо класічным прыкладам “перакладу” Уладзіміра Караткевіча на музычную мову. Яно і не дзіва, бо гэты спектакль ідзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь больш за 20 гадоў — папраўдзе ўнікальны прыклад доўгажыхарства оперы беларускага кампазітара. Але ж ёсць і шмат іншых твораў: і ранейшых за згаданы, і абсалютна новых, прычым у розных жанрах, уключаючы оперу і нават… мюзікл.
Далей
Міхаіл ФІНБЕРГ, народны артыст Беларусі: “Я быў знаёмы з Караткевічам”
Там кожнае слова — сімфонія
Далей
У кантэксце свята
...Karatkevich-world
Чытачы Уладзіміра Караткевіча, якія жывуць у суседніх краінах, таксама адзначаюць 80-годдзе пісьменніка або рыхтуюцца аддаць даніну павагі класіку. Прадстаўнікі беларускіх дыяспар Расіі, Латвіі, Польшчы, Чэхіі арганізоўваюць вечарыны, святы з гэтай нагоды.
Далей
“…Глабальны погляд” на класіка і…
26 лістапада Оршу наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Літаральна з першых хвілін знаходжання ў старадаўнім горадзе Віцебшчыны ў гэтыя дні там асабліва адчуваецца дух свята ў гонар славутага майстра слова Уладзіміра Караткевіча. Аднак прыезд міністра культуры ў Оршу распачаўся з прыёму грамадзян у Грамадскай прыёмнай Аршанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага ГА "Белая Русь". Затым Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ІІІ Міжнароднай канферэнцыі "Уладзімір Караткевіч - глабальны погляд", што адбылося ў Дзіцячай школе мастацтваў № 1 і сабрала дзесяткі пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, сяброў мастака слова. Міністр пажадаў яе ўдзельнікам плённай працы. Наступны пункт яго рабочай праграмы - прэзентацыя фаліянта "Дзікае паляванне караля Стаха" на чатырох мовах у гасцінных залах Аршанскай дзіцячай бібліятэкі імя У.Караткевіча. Падзея сабрала нямала аршанцаў, якія змаглі першымі пасля сталічных наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пабачыць шыкоўны падарункавы том.
Далей
Народная песня он-лайн
Добрай традыцыяй стала стварэнне да юбілейных дат айчыннымі архівістамі разнастайных віртуальных выставак. Апошні такі праект — “Класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння” — уключае 240 тэкставых, фота-, фонаі кінадакументаў, малюнкаў, якія знаходзяцца ў сховішчах шасці дзяржаўных архіваў нашай краіны.
Далей
“маёй рукой ...”
“Нават яйкі ў адным кошыку не носяць”
Ганна ЗАПАРТЫКА, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва:
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |