Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Удзельнікам ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”
Дарагія сябры! Шчыра рад вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі і павіншаваць з адкрыццём ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. З’яўляючыся амаль равеснікам нашай маладой, незалежнай дзяржавы, гэты фестываль найлепшым чынам адлюстроўвае духоўнае аблічча сучаснай Беларусі — яе адкрытасць свету, прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, імкненне да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі. У нялёгкі перыяд цяжкіх часоў, калі па-жывому рва ліся сувязі між народамі, мы стварылі “Лістапад”, каб захаваць адзіную кінематаграфічную прастору нашых краін, падтрымаць тых майстроў экрана, чые фільмы сцвярджаюць маральныя і эстэтычныя ідэалы, дапамагаюць маральнаму ўзвышэнню асобы і здабыванню ўнутранай свабоды. І з тых часоў фестываль з гонарам выконвае сваю місію, дэманструе шырыню творчых поглядаў і павагу да нацыянальных традыцый як вялікіх, так і ма лых народаў, не адступае пад націскам глабалізацыі. Думаю, менавіта гэта стварае ўнікальную атмасферу мінскага кінафоруму, што гэтак цэніцца ў Беларусі і за мяжой. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і сапраўды народнай любові наш “Лістапад” з года ў год пашырае свае межы, збірае старых і новых сяброў, прадстаўляе лепшыя ўзоры сучаснага кінематографа і дае магчымасць праявіць сябе маладым талентам. Не сумняваюся, што сёлетні фестываль падорыць нам шмат яркіх, наватарскіх ідэй, непаўторных вобразаў і эмоцый, надасць магутны імпульс далейшаму развіццю гуманітарнага і культурнага дыялога. А Беларусь і яе сталіца раскрыюцца для сусветнай кінаіндустрыі з пункта гледжання новых магчымасцей і перспектыў плённага супрацоўніцтва. Жадаю нашаму кінафоруму паспяховай працы, а ўсім вам — моцнага здароўя, натхнення, шчасця і добрага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Лакаматыў “Лістапад”
Мінскі міжнародны кінафестываль на сусветнай кінакарце
Web-правы на заканадаўчай вілцы
Аўтарскае права і бібліятэкі: як запоўніць інфармацыйную прастору, не крыўдзячы творцу?
Масакра для “Масакры”?
Дзе "бульба", а дзе "хорар": выпрабаванне гледача "дзікім паляваннем"
Тэрыторыя Жалудка
Мядзведзі тут не водзяцца, але…

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»