Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
На пазіцыях сацыяльнага партнёрства
“VI з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і канструктыўнага дыялогу”, — адгукнуўшыся на просьбу “К”, сваімі ўражаннямі ад падзеі падзялілася старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева. На з’ездзе таксама быў выбраны старшыня ФПБ. Ім зноў стаў Леанід Козік.
Слова аб “...крылах”. Траекторыя палёту
Да праекта “Зямля пад белымі крыламі”, што распачаўся з аднайменнай выстаўкі сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, імкліва далучаюцца іншыя рэгіёны.
Закон асабістай матывацыі замест “нарматыўнай вілкі”
Дзякуючы ільготам, дэклараваным ва Указе Кіраўніка дзяржавы № 457 ад 03.09.10 "Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры і ўнясенні змен ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1999 г. № 770", асобныя арганізацыі культуры змогуць весці з 2011 года больш эфектыўную эканамічную палітыку, што ў сваю чаргу стане стымулам для далейшага развіцця творчай дзейнасці прадстаўнікоў культуры. Падрабязна пра тое, што чакае некаторыя арганізацыі галіны з 1 студзеня будучага года, - у гэтым нумары газеты.
Крыштаф Занусі і яго credo
Шчаслівы выпадак звёў актрысу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Таццяну Баўкалаву з мэтрам сучаснага сусветнага кінематографа Кшыштафам Занусі. Некалькі дзён супрацоўніцтва ў журы аднаго з буйных фестываляў раптам нарадзілі нечаканую прапанову: пан Кшыштаф прынёс беларускай актрысе некалькі п'ес для сумеснай работы. Тэатральны праект адразу набраў абароты, і ўжо 21 верасня на сцэне Рускага тэатра чакаецца прэм'ерны паказ спектакля "Дзева і смерць" чылійскага драматурга Арыеля Дорфмана ў пастаноўцы знакамітага польскага кінарэжысёра.
Які фарватар у “Белай вежы”?
Сёння завяршаецца Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа". У пятнаццаты раз форум падводзіць вынікі творчага спаборніцтва амаль дваццаці калектываў. Прыхільнікаў фестывалю чакае надзвычайны сюрпрыз: спецыяльна для форуму Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сумесна з салістамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прадстаўляюць камічную оперу "Мядзведзь" Сяргея Картэса паводле аднайменнай аднаактоўкі Антона Чэхава. Але, праўду кажучы, творчымі сюрпрызамі і падарункамі быў насычаны практычна кожны фестывальны дзень. Пра тое, што сёння "Белая вежа" з'яўляецца не толькі старэйшым і самым буйным айчынным тэатральным фестывалем, але і творчым форумам, вядомым далёка за межамі нашай краіны, сведчыць многае. У тым ліку і статус акадэмічнага, які не так даўно брэсцкі тэатр атрымаў першым і пакуль што адзіным з абласных калектываў рэспублікі. А пад час адкрыцця "Белай вежы" кіраўнік тэатра і дырэктар фестывалю Аляксандр Козак быў абвешчаны акадэмікам Міжнароднай акадэміі тэатра: яе прэзідэнт Уладзімір Уласаў урачыста паведаміў аб гэтым рашэнні і ўручыў адпаведныя пасведчанні.
Палессе кліча...
Канцэртамі прафесійных і аматарскіх калектываў і выканаўцаў распачнецца сёння Першы адкрыты фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. На гэты форум з’ехалася каля 800 удзельнікаў з 18 раёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны, сярод якіх — спевакі, музыкан- ты, харэаграфічныя ансамблі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Бульварам Гедыміна да каравая-2010
Напярэдадні “Дажынак” у Лідзе адкрыліся новыя перспектывы. Не толькі архітэктурныя

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»