Свежы нумар
У нумар!
Квінтэсенцыя Мулявіна
9 ліпеня на віцебскай Алеі лаўрэатаў спецыяльнага прыза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", якая месціцца непадалёк ад увахода ў Летні амфітэатр, адкрыюць пліту ў гонар Уладзіміра Мулявіна і яго легендарнага калектыву. І месца гэтае - невыпадковае: "Песняры" з першага ж "Славянскага базару" былі яго ўдзельнікамі, Уладзімір Мулявін шматкроць выступаў старшынёй і членам журы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". У 1994-м "Песняры" святкавалі сваё 25-годдзе на віцебскай сцэне, у 1996 годзе Мулявін разам з Мікалаем Пінігіным выступіў рэжысёрам Дня Беларусі, у 2001-м ансамбль выконваў цэлае аддзяленне песень Ігара Лучанка на творчым вечары кампазітара...
Сёння ж, прыгадваючы легендарных "Песняроў", мо ўспомніце і вы радкі з песні, напісанай Уладзімірам Мулявіным на словы яшчэ аднаго ўдзельніка першага складу ансамбля - Валерыя Яшкіна: "Тысячу раз, тысячу раз наши сгорят сердца, и тысячу раз вспомнят о нас улицы без конца"...
Пясняр - ён заўжды ў нечым і празорца...
Далей
Удзельнікам, гасцям і арганізатарам ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з адкрыццём ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"!
Фестываль цягам многіх гадоў пацвярджае і ўмацоўвае свае дабратворныя грамадска-культурныя традыцыі, радасна сустракае добрых і верных сяброў, прыцягвае новых майстроў мастацтва і прыхільнікаў.
Далей
ПАМЯЦЬ. НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. ТВОРЧАСЦЬ. НАСТУПНАСЦЬ
Кожны год зала Летняга амфітэатра ў час цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" літаральна ўзрываецца авацыямі, калі на сцэну падымаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, пад чыім патранатам праходзіць гэты непаўторны ліпеньскі форум.
Далей
"Terra-брэндынг Беларусі - Віцебск мастацкі!"
Традыцыйна "галоўнай культурнай падзеяй лета" з'яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Гэтае непаўторнае свята культуры і мастацтваў за дзевятнаццаць гадоў існавання ўжывую і дзякуючы тэлевізійным трансляцыям віртуальна "наведаў" практычна не толькі кожны беларус, але і замежныя яго прыхільнікі з розных кантынентаў. Літаральна за пару дзён да пачатку тыднёвага марафона мастацтваў мы гутарым аб ім з намеснікам старшыні аргкамітэта фестывалю, міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛАТУШКАМ.
Далей
Мастыхін
"Музычны Віцебск"
Палатно "Музычны Віцебск" было напісана майстрам у 2005 годзе. Яно ўвайшло ў калекцыю дыямента ведаў нашай краіны - Нацыянальнай бібліятэкі. Гэтая работа народнага мастака Беларусі, члена рэдкалегіі газеты "Культура" Леаніда Шчамялёва стала таксама часткай цыкла карцін "Палітра майго часу", уганараванага Прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 - 2010 гг. Перад вамі - варыянт работы, які сёння пабачаць віцябчане на адкрыцці выстаўкі Леаніда Дзмітрыевіча "Маім землякам" у Віцебскім абласным мастацкім музеі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Школа эксперыменту
Кажуць, самы складаны шлях - у тых "зорак", чые бацькі або творчыя папярэднікі мелі гучныя імёны, шмат чаго дасягнулі ў творчасці: маўляў, усё, што ні зробіш, прыпісваюць менавіта створанаму яшчэ да цябе брэнду. Усё ж такі звыклае паняцце "школа" ў дачыненні да мастацтва набывае асаблівы сэнс.
Далей
Прамень Алексантэры
На Беларусь малады чырвонаармеец, рабочы-камунар з Петраграда, фін Алексантэры Ахола прыбыў напрыканцы 1920 г., пасля ўдзелу ў паходзе Чырвонай Арміі на Захад. Пад лозунгамі сусветнай рэвалюцыі некалькі армій ішлі ад Пецяргофа праз Віцебск, Гродна, Ліду, Беласток. Але сусветная рэвалюцыя не адбылася. З-пад Варшавы адступалі... Алексантэры застаўся жывы, лячыўся ў віцебскім шпіталі.
Далей
Кіно і тэатр
Рэтрадрамы ў кінапраграме
Паказваць новае, цікавае кіно пад час ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - добрая традыцыя. Гэтым разам кінапраграма форуму сканцэнтруецца ў віцебскім "Доме кіно" - найстарэйшым з беларускіх кінатэатраў. Цягам фестывальных дзён можна будзе ўбачыць пяць поўнаметражных стужак з Беларусі, Расіі, Украіны і сустрэцца з іх стваральнікамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Для вопытнага гледача”
Аляксандр Колбышаў, кінарэжысёр (Беларусь):
- "Ваўкі" - псіхалагічная драма для разумнага, вопытнага гледача, якому надакучыла глядзець аднастайнае кіно для забавы.
Далей
“Прыклад Віцебска”
Багдан Ступка, народны артыст СССР, народны артыст Украіны:
- Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" няўхільна развіваецца. Адметнае мастацтва Беларусі павінна захоўваць сваю нацыянальную самабытнасць і даваць прыклад іншым краінам.
Далей
"Удалы лёс для стужкі"
Вера Глаголева, заслужаная артыстка Расіі:
- Наша стужка распавядае аб лёсе жанчын, якія былі асуджаны за тое, што мелі дзяцей ад немцаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Перад сустрэчай у... кабарэ
"Славянскі базар у Віцебску" заўсёды славіўся тым, што кожны год адкрываў віцябчанам і гасцям горада новыя калектывы і выканаўцаў, прычым не толькі ў рамках традыцыйнага конкурснага спаборніцтва вакалістаў. І сёлетняя праграма не сталася выключэннем: упершыню ў афішы міжнароднага форуму апынулася папулярнае ў маладзёжных колах кабарэ-бэнд "Сярэбранае вяселле". Яго лідэр і салістка Святлана БЕНЬ расказала нам, з якім настроем збіраецца калектыў у Віцебск. Тым больш, што сама Святлана родам з Віцебска, у свой час працавала ў Беларускім тэатры "Лялька".
Далей
вяртанне імёнаў
Арфей, народжаны ў Віцебску
Сярод такіх нязнаных на Радзіме геніяў - Осіп Цадкін. Урэшце, з "лёсам" яму пашанцавала, як і Шагалу: яшчэ пры жыцці ён стаў класікам сусветнага мастацтва, і, у адрозненне ад многіх сваіх землякоў-эмігрантаў, цалкам спазнаў смак славы, грамадскага прызнання. Сёння ў парыжскім доме па вуліцы Асас (VI акруга), дзе Цадкін жыў з 1928 года, працуе музей скульптара. А яшчэ ягонае імя носіць вуліца ў ХІІІ акрузе французскай сталіцы. Паводле выказвання Жана Касі, гэта быў "вялікі паэт, сябра людзей і наймузычны пясняр жыцця і надзеі".
Далей
На людным месцы
"Дзвіна", "Задзвінне", "Фэст"...
Так, "Горад майстроў" - традыцыйная рамесніцка-творчая аздоба фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - сёлета значна пашырыў свае маштабы і па заслугах можа назвацца "Краінай майстроў". У гэтым годзе было пададзена больш за 700 заявак на ўдзел у фестывальным кірмашы народных рамёстваў і мастацтваў, а адабрана каля 150 майстроў. Як паведамляе "К" дырэктар Гарадскога цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў Віктар Кібісаў, на кірмашы будуць прадстаўлены лепшыя ганчары, кавалі, ткачы, разьбяры па дрэве, лоза- і саломкапляцельшчыкі Беларусі. А "Горад майстроў", як і заўжды, стане адной з яркіх старонак незабыўнага фестывальнага жыцця.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
А ў Здраўнёве - не ціха!
Удалечыні ад гарадскога тлуму, і, адначасова, непадалёк ад сталіцы "Славянскага базару ў Віцебску" Музей-сядзіба Рэпіна ў вёсцы Здраўнёва падаецца сапраўдным аазісам цішыні. Тым не менш, і там культурнае жыццё ў гэтыя ліпеньскія дні віруе напоўніцу.
Далей
Як прайсці да віцебскага "Манмартра"?
Фестываль - гэта жывы арганізм. І менавіта таму ён схільны да эвалюцыі, да няспыннага развіцця. Назіраючы за яго дынамікай з года ў год, можна заўсёды адзначыць непарыўны ланцуг: "задума - праект - ажыццяўленне".
Далей
Гістарыёграф
Рэліквія і сінтэз
Беларуская народная ікона па праве лічыцца адным з самых адметных пластоў традыцыйнай культуры і іканапіснага мастацтва. Кожны такі абраз мае вялікую каштоўнасць не толькі як твор мастацтва, але і як гістарычны артэфакт, і, самае галоўнае, сямейная рэліквія. Яго ўзоры ў дні форуму пакажуць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Аркестр часоў... палеаліту: як гралі ў Дубакраі?
Як і калі нарадзіўся на зямлі старажытнай Беларусі першы музычны твор? Давайце звернемся да археалогіі, якую ў некаторых энцыклапедычных выданнях, відаць, нездарма ўсё ж называюць мастацтвам...
Далей
Каментарыі (1)
Суботнія сустрэчы
"Беларускае Паазер'е захоўвае і развівае сваю самабытнасць"
Напярэдадні XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр КОСІНЕЦ даў інтэрв'ю газеце "Культура".
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Імпрэза ў "фармаце плошчы"
Пад час мінулага "Славянскага базару" віцебская плошча Перамогі была абнесена па перыметры высокім парканам. На ім красавалася слова "рэканструкцыя". Пра тое, што дзеілася за агароджай, госці фестывалю маглі толькі здагадвацца. Мясцовыя ўлады таксама не надта раскрывалі сакрэты - хіба абяцалі, што адна з найбольшых па тэрыторыі плошчаў Еўропы пасля свайго пераўвасаблення стане і адной з найпрыгажэйшых.
Далей
"Культуртрэгеры" збіраюць аншлагі
Ля фестывальных кас людзі тоўпіліся ўжо з самай раніцы. Каб засцерагчыся ад лішніх пытанняў, прадаўцы вывесілі на самым бачным месцы спіс тых канцэртаў, якім аншлаг быў забяспечаны яшчэ за тыдзень да афіцыйнага адкрыцця "Славянскага базару". І гэты спіс папаўняўся літаральна на вачах.
Далей
У партызанскай зямлянцы
Адзін з найярчэйшых эпізодаў гісторыі Віцебшчыны - партызанскі рух У вольны ад фестывальнай праграмы час госці "Славянскага базару..." змогуць завітаць у віцебскі Музей Міная Шмырова (балазе ён месціцца акурат насупраць адной з пляцовак форуму - Абласной філармоніі). Літаральна пару тыдняў таму там адкрылася новая частка экспазіцыі, прычым не ў самім будынку, а на панадворку: пад густым слоем зялёнай маскіроўкі - партызанскія зямлянкі і акоп.
Далей
Валошкавае фота на памяць
Акурат у той момант, калі я завітаў у Дырэкцыю фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", там пачалася акрэдытацыя ўдзельнікаў ды гасцей, і першыя з іх атрымалі свае бэджы. Хаця асноўны наплыў, вядома, чакаецца трохі пазней. Ніводная з V.I.P.-персон, якія наведваюць форум, не абмінае сваёй прысутнасцю гэты кабінет. І кожны робіць тут гістарычнае фота на валошкавым фоне.
Далей
Праект Саюзнай дзяржавы
Ідэі на форуме
На цырымоніі адкрыцця фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ў Летнім амфітэатры віншаванні прымуць лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 - 2010 гады. Па традыцыі, ва ўрачыстай атмасферы дзеячаў культуры ўзнагароджвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка.
Далей
На старце - мюзікл
Вядомы расійскі кампазітар і прадзюсер Кім БРЭЙТБУРГ - даўні сябра "Славянскага базару ў Віцебску". Гэтым разам ён прыедзе да нас, як высветлілася, не толькі са сваім творчым вечарам, што пройдзе ў рамках Дня Саюзнай дзяржавы, але і з новым сумесным беларуска-расійскім праектам.
Далей
Эксплікацыя
"Прыкмета" Дня Беларусі
Дзень Беларусі на "Славянскім базары ў Віцебску" сёлета азораны іменем, талентам Уладзіміра Мулявіна і добрай памяццю пра гэтага знакавага для нашай краіны творцу.
Далей
"Разнабачанне" - гэта...
Сцэнаграфія і рэжысура канцэртаў "Славянскага базару ў Віцебску" заўсёды была ў полі зроку не толькі журналістаў і гасцей фестывалю, але і кожнага гледача. Якія ж ноў-хаў чакаюць нас сёлета?
Далей
Аператыўны "Дзённік"...
"Славянскі базар..." - свята не толькі для жыхароў Віцебска, але і для тэлегледачоў з усёй Беларусі ды краін замежжа. Эксклюзіўную праграму рыхтуюць "Першы", "ЛАД", "Беларусь-ТБ".
Далей
Фестывальны кірмаш
Да Гран-пры - з аркестрам!
Для ўдзельнікаў сёлетняга Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", першы этап падрыхтоўкі да творчага спаборніцтва распачаўся, паводле традыцыі, у Мінску. Менавіта сюды, у рэпетыцыйную залу Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга, яны пачалі з'язджацца ўжо з 7 ліпеня.
Далей
Глісанда Таісіі Павалій
Народная артыстка Украіны Таісія Павалій - фігура для "Славянскага базару ў Віцебску" шмат у чым знакавая. І сімвалічная. З яе перамогі ў 1993-м, калі фестываль праводзіўся другі раз, пачаўся адлік конкурсных Гран-пры (на першым "Славянскім базары" такую высокую ўзнагароду журы вырашыла не прысуджаць). Сімвалічна і тое, што сёлета славутая спявачка сама ўзначаліць журы. Прычым ужо ў статусе не проста знакамітай артысткі, а яшчэ і саветніка па культуры Прэзідэнта Украіны. Дагэтуль яна неаднойчы прыязджала на фестываль як адна з самых дарагіх госцяў, удзельнічала ў розных канцэртных праграмах, спявала сола і дуэтам. Так што сувязей з Віцебскам, адкуль пачалася яе зорная кар'ера, яна не перапыняла.
Далей
Конкурс
“Няправільны рамантык” і два законы колазвароту
Нашу краіну на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", што звычайна становіцца галоўнай інтрыгай "Славянскага базару ў Віцебску", сёлета прадставіць ураджэнец Светлагорска, саліст прадзюсерскага цэнтра Гомельскай абласной філармоніі Дзяніс ВЯРШЭНКА. Перадфестывальная размова з ім, зразумела, пачалася з традыцыйнага для ўсіх канкурсантаў пытання: чаго чакаеце ад гэтага спаборніцтва?
Далей
Што такое вечны рух?
Адораныя дзеці даўно пасябравалі са "Славянскім базарам у Віцебску". І цяпер не толькі ўпрыгожваюць разнастайныя канцэртныя праграмы форуму (не кажучы ўжо пра наведванне фестывальных мерапрыемстваў), але і ўдзельнічаюць у даволі "дарослым" паводле сваіх умоў конкурсе, вынікі якога мы даведаемся ўжо 10 ліпеня. Пакуль жа нагадаем, што Беларусь на ім сёлета прадстаўляюць 11-гадовая Злата Ларчанка і 9-гадовая Ганна Зайцава.
Якімі б строгімі ні аказаліся члены журы, настаўнікі звычайна бываюць яшчэ больш прыдзірлівымі "суддзямі", тым самым ураўнаважваючы бацькоўскую замілаванасць. Таму і наша размова пра маленькіх канкурсантаў пачыналася з іх слоў перад дарогай.
Далей
Хто ж запальвае зоркі?
Узначальвае журы дзіцячага конкурсу знаны румынскі кампазітар малдаўскага паходжання Нікалае Каражыа. І хаця ён - шматразовы ўладальнік самых прэстыжных узнагарод за свае песні і аранжыроўкі, аднаго слова "кампазітар" у дачыненні да ягонай творчай дзейнасці замала. За плячыма "галоўнага суддзі" - багатая канцэртная дзейнасць, а з гітарай ён увогуле неразлучны, хаця валодае таксама фартэпіяна, кантрабасам, акардэонам і трамбонам. У складзе ВІА супрацоўнічаў з такімі зоркамі, як Мірэй Мацье, Ала Пугачова, Карэл Гот. Цяпер узначальвае агенцтва "New star music". А каго з юных зорачак ён вылучыць у Віцебску, хутка даведаемся.
Далей
Чырвоная дарожка
Уменне заставацца розным
Напярэдадні ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" некалькі дзён запар мы спрабавалі, як кажуць, заспець на месцы сусветна вядомага спевака, народнага артыста Расіі Дзмітрыя ХВАРАСТОЎСКАГА. Графік артыста надзвычай шчыльна напоўнены падзеямі (скажам, літаральна за пару дзён да прыезду ў фестывальны Віцебск знакаміты барытон выступаў у казахскай сталіцы Астане). Таму і не дзіва, што электронны ліст ад мэнеджэра спевака са словамі: "Чакаем вашага тэлефанавання сёння ў 12.40" мы атрымалі акурат у дзень здачы нумара ў друк.
Далей
Моцны і пяшчотны Томас Андэрс
Не трэба быць вялікім чараўніком, каб з вялікай доляй упэўненасці засведчыць наступнае. Калі вам было 14 - 18 гадоў у 1985-м, дык вы абавязкова танчылі на дыскатэцы пад песні ў ягоным выкананні. Калі вам было столькі ж у 1998-м - вы таксама слухалі іх, але ўжо ў новай апрацоўцы. І на пачатку ХХІ стагоддзя гэты спявак актуальны. Гаворка - пра Томаса АНДЭРСА, вакаліста легендарных нямецкіх "Модэрн Токінг", а сёння - паспяховага сольнага спевака. Прызнаюся, на ягоным аксамітным вакале і песнях дуэта вырас і я.
Далей
Разам і паасобку
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі выступае на сёлетнім "Славянскім базары ў Віцебску" ў розных іпастасях. Салісты калектыву, што ў свой час сталі пераможцамі тэлепраекта "Новыя галасы Беларусі", прэзентуюць песню Сяргея Сухамліна "Мы разам" у гала-канцэрце адкрыцця фестывалю. Група "3 + 2", складзеная з нашых салістаў, удзельнічае ў канцэрце "Зоркі "Еўрабачання" на плошчы Перамогі. У суправаджэнні ж аркестра, за дырыжорскім пультам якога ў той вечар будзе Канстанцін Арбелян, у Летнім амфітэатры пройдзе сольны канцэрт Дзмітрыя Хварастоўскага, прымеркаваны да фестывальнага Дня Расіі.
Далей
Раяль у камбінацыі
Імя Райманда ПАУЛСА даўно ўжо стала сапраўдным "брэндам" Латвіі. Яго песні ў выкананні самых папулярных артыстаў упрыгожваюць кожны "Славянскі базар у Віцебску". Летась гэты знаны творца літаральна палову фестывалю "прасядзеў" за раялем: удзельнічаў у некалькіх гала-канцэртах, у спектаклі са сваёй музыкай "Одесса, город колдовской...", правёў аўтарскі вечар з латышскай опернай спявачкай Ілонай Багеле. Сёлета яго творчы вечар ладзіць Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
“У Беларусі — інтэлігентны слухач”
Сёлетні "Славянскі базар у Віцебску" як ніколі багаты на джазавыя мерапрыемствы і ўвогуле на незвычайныя імпрэзы. Мяркуйце самі: 10 ліпеня на сцэне Віцебскай абласной філармоніі - праграма "Джаз Беларусі, Расіі і Украіны", наступным днём, у рамках "Фестывалю без межаў", там жа, выступаюць беларускія і ізраільскія музыканты. 11 ліпеня на сцэне Коласаўскага тэатра форум прымае наша чароўнае этна-трыо "Троіца", а 12-га ў Канцэртнай зале "Віцебск" - канцэрт беларускага "Сярэбранага вяселля" і фронтмена ўкраінскага рока, лідэра групы "Воплі Відаплясава" Алега СКРЫПКІ. Апошні канцэрт пройдзе ў стылі кабарэ.
Далей
"Дынаміка - фортэ!"
Вядомы музыкант з Малдовы Канстанцін МАСКОВІЧ ужо можа лічыцца заўсёднікам "Славянскага базару ў Віцебску": ён наведвае форум ужо дзесяць гадоў запар. Здаецца, яшчэ крыху - і пан-флейту, на якой ён грае, мы пачнём успрымаць як наш нацыянальны інструмент: так палюбілася яна беларусам.
Далей
Наш эксклюзіў
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |