Свежы нумар
Мастыхін
Калі раніца ў мастака?
“Вясна” і “раніца” — ключавыя словы ў карцінах вядомага жывапісца Аляксея Кокцева, работы якога прадстаўлены ў адной з выставачных залаў Палаца мастацтва. Аляксей Аляксеевіч толькі што адсвяткаваў 65годдзе. Мастак дэманструе гледачам абуджэнне прыроды, вёскі і горада, людзей, пераход ад зімы да лета. У “вечна маладых” тэмах ён паказаў сябе сталым майстрам рэалізму і імпрэсіянізму.
Далей
Срэбра і вохра аднаго сола
У галерэі “Мастацтва” адбылася выстаўка жывапісу Алены Бараноўскай “Сола на флейце”. Чым жа напоўнены свет краявідаў і нацюрмортаў мастачкі? У чым адметнасць яе стылю?
Далей
Метафара Вежы
Калісьці Велімір Хлебнікаў сказаў: “Задачай працы мастакоў было даць кожнаму віду мастацтва адметны знак. Ён павінен быць простым і не падобным да іншых”. Мне здаецца, што жывапіс Віктара Альшэўскага, які сёння экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, цалкам адпавядае формуле выдатнага паэта. Яго адметны знак — “свабода духу”, што ўбірае ў сябе не толькі ўласна свабоду мыслення, фантазіі, палёту ў невядомыя светы мінулага, але і свабоду пэндзля, уменне віртуозна “жангліраваць” аб’ёмамі, прасторай, лініяй, плямай, фактурай.
Далей
Соцыум
ДА ЦЯБЕ, З НАДЗЕЯЙ І ВЕРАЙ
У гэтым нумары “Культура” зноў звяртаецца да тэмы рэканструкцыі Навагрудскага замка і правядзення Рэспубліканскай грашова-рэчавай латарэі “Скарбніца”. Такая цікавасць з боку нашай газеты зусім не выпадковая. Зноў і зноў паўтараемся: увага да помнікаў мінуўшчыны, іх зберажэння ды аднаўлення была і застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. З’яўляецца яна і адным з вядучых накірункаў на палосах “К”. На гэтым тыдні нашы журналісты даследавалі пытанне наконт продажу білетаў “Скарбніцы” з розных ракурсаў і прыйшлі да высновы: праблем у рэалізацыі латарэі наспела нямала. І найпершыя з іх — рэклама і саміх білетаў, і ўласна аднаўлення Навагрудскага замка. А таксама піар, піар і яшчэ раз піар самога Навагрудка... Неаднойчы мы пісалі: набыўшы адзін білет “Скарбніцы”, вы дадаяце дзве цаглінкі для рэканструкцыі замка. Часу да розыгрышу тыражу засталося не так ужо і шмат. Таму пара запытацца: “А вы ўклалі свае дзве цаглінкі ў падмурак будучыні?” Што ж, пагадзіцеся, перад намі сёння — прыклад ні больш ні менш як агульнанацыянальнай кампаніі. Падтрымаць яе, на нашу думку, — абавязак кожнага. Выдадзена 36 тысяч білетаў “Скарбніцы”. Як рэалізоўваецца тыраж у абласцях? Не нашмат лепш, чым у сталіцы. І ёсць таму шэраг канкрэтных прычын. Мы пацікавіліся сітуацыяй з распаўсюджваннем білетаў у шэрагу абласцей Беларусі.
Далей
Рэальная віртуальнасць: інфармацыя і інаватыка
(Заканчэнне. Пачатак у № 11 за 2009 г.) Сёння ў нашай сталай рубрыцы “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)” завяршаем друкаваць матэрыялы Рэспубліканскага семінара “Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі”, які адбыўся на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Яго праблематыка была прысвечана павышэнню ўзроўню прававых ведаў грамадства, выпрацоўцы адзіных падыходаў па аказанні публічнымі бібліятэкамі інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву і вызначэнню накірункаў іх далейшага ўдасканалення.
Далей
Эфект адной афішы
“К” пільна сочыць за тым, як адбываецца рэалізацыя “Скарбніца”. Напярэдадні выхаду чарговага нумара газеты наш карэспандэнт наведаў дзесяць сталічных пунктаў продажу латарэі “Скарбніца”, сярод якіх — аддзяленні “Беларусбанка”, кіёскі “Белсаюздруку”, а таксама распаўсюджвальнікі РУП “Беларускія латарэі”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Выйграць бы экскурсію
Літаральна месяц застаўся да розыгрышу латарэі “Скарбніца”. Журналісты “К” вырашылі пацікавіцца, ці карыстаецца попытам гэтая латарэя ў пунктах продажу. Разам са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, якія па нашай просьбе і са згоды рэктара ўстановы адукацыі Барыса Святлова далучыліся да акцыі газеты, мы наведалі пункты распаўсюджвання РУП “Беларускія латарэі” ў пераходзе станцыі метро “Інстытут культуры” і на верхнім узроўні ГЦ “Сталіца”.
Далей
Кансервацыя магчымая ўжо сёлета
Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі паведамляе “К”, што 17 сакавіка адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады. Яе члены ўхвалілі канцэпцыю кансервацыі Навагрудскага замка.
Далей
Замак не паказвалі…
Мы вырашылі даведацца, ці звярталі ўвагу айчынныя тэлеканалы на стан Навагрудскага замка і новыя крокі на шляху да яго рэканструкцыі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Мінімум укладанняў — максімум аддачы
Пра рэкламнае забеспячэнне 19-га тыражу латарэі “Скарбніца” распавядае чытачам “К” намеснік начальніка аддзела маркетынгу РУП “Беларускія латарэі” Святлана КАРЖАМАНАВА:
Далей
"К" інфармуе
Свята Венесуэлы
На гэтым тыдні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла. Пад час шматлікіх сустрэч, перамоў з Прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам былі абмеркаваны пытанні партнёрства па розных накірунках двухбаковых кантактаў. Плённае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы наладжана і ў галіне культуры.
Далей
Сустрэнемся ў ліпені!
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар” будзе праходзіць з 9 па 15 ліпеня. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Нашы ў Аргенціне
Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы 24 сакавіка адбудзецца адкрыццё Беларускага культурнага цэнтра “Кастусь Каліноўскі”.
Далей
За аднаўленнем — аптымізацыя
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь — прэм’ера “Набука” Дж.Вердзі, якая можа лічыцца сумесным беларуска-расійскім праектам. Наперадзе ў тэатра — не менш перспектыўныя планы. Імі падзяліўся з журналістамі генеральны дырэктар установы Уладзімір Грыдзюшка.
Далей
Выходзім на !
Заўтра ў Магілёве ў пяты раз адкрываецца Міжнародны тэатральны форум “М.@rt. кантакт”. Яго арганізатары, Упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абласны тэатр драмы, запрасілі сёлета тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы і Літвы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Скарбы…” — землякам
Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!” набывае ўсё большы разгорт.
Далей
Перамога. Жыццё. Каханне
Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам адначасова ладзіць два буйныя канцэртныя цыклы. Тыдзень таму калектыў распачаў святочны гастрольны тур па Магілёўшчыне, прымеркаваны да 65-годдзя Вялікай Перамогі. А 23 — 26 красавіка фінбергаўцы праводзяць у сталіцы ІІІ Музычны праект “Шлягеры на ўсе часы”.
Далей
Альпійскае паветра... ў музеі
Нацыянальны мастацкі музей першым у краіне набудзе спецыяльнае абсталяванне для больш зручнага і якаснага захоўвання экспанатаў. Нямецкі прыбор, які каштуе каля 20 мільёнаў рублёў, установа закупіць у другім квартале бягучага года. Пра гэта паведаміла карэспандэнту “К” вядучы інжынер па вентыляцыі музея Тамара Расцішэўская.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Марк Шагал на Сардзініі
19 сакавіка ў італьянскім Кал’яры адбылося адкрыццё выстаўкі нашага земляка Марка Шагала пад назвай “Віцебскі прарок — Марк Шагал і Стары Запавет”, якая арганізавана Муніцыпалітэтам горада і Ганаровым Консульствам Рэспублікі Беларусь на Сардзініі.
Далей
Камертон
Прадвяшчэнне сюрпрызаў і прэм’ер
Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай апошнім часам робіць сапраўдныя дзівосы: рыхтуе праграму за праграмай беларускай музыкі, замаўляе кампазітару Алене Атрашкевіч буйны цыкл “Дзень вызвалення” і стварае з яго вакальна-інструментальна-літаратурную кампазіцыю (гл. “К” №№ 27 і 30 за 2009 г.), ставіць оперу С.Манюшкі “Латарэя” (гл. “К” № 42 за 2009 г.). Нарэшце, нядаўна разам з Камерным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Gradus ad Parnassum” прэзентуе шэраг духоўных твораў беларускіх і польскіх кампазітараў, назваўшы канцэрт — “Зорка-прадвесніца”.
Далей
Ду-Да-ладачкі
Дуэт “Аляксандра і Канстанцін” выпусціў новы альбом — “Ключы златыя”. Назва яго пазычана з ранейшай песні А&К “Пчолка”, дый увесь дыск — гэта іх лепшыя творы, запісаныя за апошнія 9 гадоў.
Далей
Раскоша і эксперымент
Ну калі такое было, каб опера нашага кампазітара атрымала адразу тры розныя пастаноўкі? Ды не проста ў розных гарадах (так было з “Матухнай Кураж”, увасобленай у Каўнасе, Кішынёве і Якуціі), а выключна ў сталічных: адна сцэнічная версія — у Маскве, а яшчэ дзве (адразу дзве прынцыпова адрозныя!)— у Мінску. Справакавала такую сітуацыю 200-годдзе з дня нараджэння А.Чэхава, і мы павінны быць удзячны рускаму класіку ўжо за саму сітуацыю мастацкага плюралізму, што склалася вакол яго па-музычнаму прачытанага “Юбілею”.
Далей
V.I.P.
Запаведнае…
18 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотавыстаўка Вячаслава Алешкі “Беларусь запаведная”, прысвечаная багаццю і прыгажосці роднай прыроды.
Далей
Вербніца і...
VIII Духоўна-асветніцкая выстаўка “Вербны кірмаш” адкрылася ўчора ў сталічным Палацы мастацтва.
Далей
Актуальная сцэна для моладзі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка Маладзёжнага тэатра эстрады, народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка з 60-годдзем. “Створаныя Вамі цудоўныя, мілагучныя вакальныя творы ўпрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў і па праве ўваходзяць у залаты фонд айчыннага мастацтва”, — гаворыцца ў віншаванні. У самім жа тэатры 8 красавіка адбудзецца праграма “Музыка для ўсіх!”, адна назва якой, пазычаная з песні “Верасоў”, сведчыць, што гэтым канцэртам калектыў адзначыць юбілей Васіля Пятровіча. Дарэчы, з кампазітарскай асобы Васіля Раінчыка і пачалася наша размова з дырэктарам тэатра Мікалаем КАЗЮЛІНЫМ.
Далей
вяртанне імёнаў
Вечнае дыханне “Чалавека ў цыліндры”
Сярод мастакоў, выхадцаў з Беларусі, якія прынеслі славу сусветнаму мастацтву, імя Аскара Мешчанінава — адно з самых яркіх. Сучаснікі адзначалі яго тонкі, высакародны і ўзвышаны густ, вострае пачуццё рытму і надзвычайную пластычнасць, дасканалае веданне свайго рамяства і заўсёднае імкненне да пошукаў у камені ды бронзе новых нязвыклых форм і вобразаў...
Далей
Ёсць пытанне !
Калі адкрыюцца “ўнутраныя вароты”?
У чарговай “серыі” дыскусіі “К” аб стане і перспектывах сучаснай беларускай драматургіі, нягледзячы на ўсю “філасафічнасць” пытання адносна яе ўзроўню і якасці, мы не стамляемся высвятляць у нашых рэжысёраў: што ж патрэбна зрабіць для таго, каб яна з’явілася на айчыннай сцэне? Сёння сваю версію “выхаду ў свет” для айчынных драматургаў агучвае галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей КАВАЛЬЧЫК і робіць гэта акурат напярэдадні сваёй прэм’еры ў Рускім тэатры — спектакля “Пане Каханку” па п’есе сучаснага беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка.
Далей
На людным месцы
Знайсці пару парнай дудцы
Прамысловая вытворчасць народных музычных інструментаў у Беларусі шукае сёння новыя формы гаспадарання. Менавіта пра гэтую праблему ішла гаворка на сустрэчы, у якой бралі ўдзел намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў” Наталля Вітчанка, старшыня Асацыяцыі кіраўнікоў духавых аркестраў, прафесар Аляксандр Карацееў, навукоўцы, кіраўнікі і ўдзельнікі шэрагу вядучых фальклорных калектываў краіны.
Далей
“Вясёлка” з прыбыткам
Бібліятэчная сістэма на Чэрыкаўшчыне — невялічкая: 15 устаноў, з іх 13 — у сельскай мясцовасці. 4 бібліятэкі дзейнічаюць у аграгарадках. Бібліятэчнымі паслугамі карыстаюцца звыш 9 тысяч чалавек. У асноўным, гэта людзі сярэдняга веку. Але большасць бібліятэк мэтанакіравана займаецца, так бы мовіць, творчым запаўненнем вольнага часу дзяцей.
Далей
Калі спявае ўвесь раён
Дзіна Бажко — кіраўнік народнага хору ветэранаў Столінскага РДК, які з года з год папаўняе свой рэпертуар, ставіць новыя праграмы, радуе выкананнем патрыятычных песень.
Далей
Са школы юнгаў
Днямі Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса падрыхтавала і правяла тэматычны вечар “Роднай краіны надзейная абарона”.
Далей
РАШЭННЕ
ЗАЦВЕРДЖАНА Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 31.12.2009 № 358рп
РАШЭННЕ
Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
29 кастрычніка 2009 г. _ пратакол № 2 г. Мінск (Працяг. Пачатак у №№ 4 — 8, 10 — 11 за 2010 г.) (Заканчэнне ў бліжэйшых нумарах “К”.)
Далей
Гістарыёграф
Сімвалы Кахання
Напярэдадні 65-годдзя Перамогі над фашызмам Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распачаў акцыю “Как молоды мы были... Семейный альбом”, прысвечаную каханню людзей, чый лёс непарыўна знітаваны з тымі страшнымі часінамі.
Далей
Дзень Хатыні
22 сакавіка мы ўспамінаем ахвяр трагедыі Хатыні. У гэты дзень мы наведваем Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, у пранізлівай цішыні якога — боль і горыч трагедыі нашых вёсак.
Далей
Каптур “ад куцюр”
Важным элементам жаночага строю ва ўсе часы з’яўляўся галаўны ўбор. Ён меў не толькі сацыяльны і эстэтычны сэнс, але і этычны. Здаўна лічылася за ганьбу хадзіць жанчыне з непакрытай галавой. Такая традыцыя ідзе з часоў язычніцтва, калі пакрыванне галавы азначала абарону самой жанчыны і яе блізкіх ад Ліха — міфічнай істоты ў выглядзе хударлявай, аднавокай жанчыны, якая нясе бяду і гора. Увогуле, жаночыя валасы лічыліся небяспечнымі для навакольных, і ў першую чаргу — для мужчын, з’яўляючыся сімвалам спакусы. Невыпадкова вядзьмарак і русалак народная традыцыя малюе з доўгімі распушчанымі валасамі.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Ліцэнзія на… прафесійнасць
Да начальніка аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіла Зайцава ў пазамінулы чацвер завітала з вёскі Лучын дырэктар тамтэйшага сельскага клуба Надзея Борыкава, прывезла справаздачу: за квартал установа зарабіла 2 мільёны 100 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў. Мы разгаварыліся. Высветлілася, што сёлета Лучынскі СК павінен атрымаць ад аказання платных паслуг аж 8 мільёнаў рублёў. Па словах Надзеі Аляксееўны, мэта хоць і “завоблачная”, але дасягальная. Як сцвярджае дырэктар СК, дасягальная яна таму, што ў аддзеле культуры назапашаны немалы досвед па платным выкананні сацыяльна-творчых заказаў, а “завоблачная”, бо вымагае ў ажыццяўленні максімальнай аддачы арганізацыйных і творчых сіл. У вёсцы, маўляў, 700 жыхароў, пенсіянераў более, моладзь з’язджае, а план паслуг для клуба пры такой дэмаграфіі штогод павялічваецца. Маўляў, ці не прыйшоў час для пэўных карэкціровак? Надзвычай карысным падалося тое, што ў мясцовых культработнікаў ёсць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні пазабюджэтнай дзейнасці платных паслуг. Хапае і слушных прапаноў па “насычэнні” канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” (2011 — 2015 гг.) практычнай канкрэтыкай. Прытым, што згаданы аддзел культуры па рэалізацыі сацыяльных стандартаў мае адзін з неблагіх паказчыкаў на Гомельшчыне, хапае тут, безумоўна, істотных праблем, прадуманае і ўзважанае вырашэнне якіх наўпрост паўплывае на ступень эканамічнай самастойнасці рэгіянальнай культуры.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |