Свежы нумар
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС "ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ"
Ёсць і свая “Зорка…”!
Як распавядае “К” начальнік аддзела культуры Горацкага райвыканкама Аляксандр Жыгун, рэкламнае інфармацыйнае забеспячэнне першага этапу конкурсу ажыццяўляюць мясцовае радыё і раённая газета. У выніку адбор пераможцаў 26 лістапада праходзіў у Раённым цэнтры культуры з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. У ходзе конкурсу былі вызначаны пераможцы: па тры ў намінацыях “Эстрадныя спевы” і “Народныя спевы”, адзін— у намінацыі “Сучасны танец”. Пераможцы — маладыя спецыялісты сферы культуры і адукацыі. 13 снежня горацкія таленты скіруюцца ў Магілёў, дзе адбудзецца абласны адборачны тур Рэспубліканскага конкурсу. 26 лістапада прайшоў першы конкурсны этап і ў Клічаўскім раёне. Тры салісты і два калектывы, па словах дырэктара мясцовай Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Ганны Коўрык, перамаглі ў намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Размоўны жанр”, “Сучасны танец”. А 3 снежня пераможцы з Клічаўскага раёна накіраваліся ў Бабруйск, дзе прайшоў занальны адборачны этап конкурсу. У ім прынялі ўдзел маладыя таленты з Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага і Клімавіцкага раёнаў.
Далей
Першы этап наблізіўся да кульмінацыі
Першы этап рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У кожным раёне сфарміраваны і дзейнічаюць арганізацыйныя камітэты, а таксама адпаведныя адборачныя камісіі, у склад якіх увайшлі спецыялісты культуры і мастацтва раёна, а таксама кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных і грамадскіх устаноў. На базе абласных ўпраўленняў і ўстаноў культуры створаны прэс-цэнтры, якія каардынуюць дзейнасць аддзелаў культуры, устаноў культуры і адукацыі па арганізацыі і правядзенню першага адборачнага этапу, занальнага праслухоўвання і агляду другога этапу конкурсу, збіраюць інфармацыю аб выніках правядзення першага этапу конкурсу, супрацоўнічаюць са сродкамі масавай інфармацыі.
Далей
Мастыхін
“Фарпост” для “Першых маразоў”
«Памяць стагоддзяў» — пад такой назвай Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе праект, які прысвечаны Году роднай зямлі. Гаворка пра выстаўку твораў мастака-графіка Галіны Бараноўскай (Плотнікавай).
Далей
Як гучаць колеры?
З 25 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе цудоўная выстаўка класікаў расійскага і савецкага жывапісу пад назвай “Сімфонія фарбаў. Уладзімірскія мастакі-жывапісцы”. Экспануецца 154 творы другой паловы ХХ стагоддзя. У рамках гэтага праекта зіхацяць 40 імёнаў — з’ява незвычайная. Падкрэслю, сёння прывезці з Расіі такую маштабную экспазіцыю даволі складана. Гэта прыемная падзея і для гледачоў, і для крытыкаў.
Далей
Асобы і… этна
1 снежня ў памяшканні бібліятэкі імя Янкі Купалы Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава ў рамках Года роднай зямлі арганізавала прэзентацыю выстаўкі твораў выпускнікоў вучылішча “Фарбы беларускіх народных святаў і абрадаў” і сустрэчу з вядомым даследчыкам нацыянальнай культуры беларускага народа, кандыдатам філалагічных навук Іванам Крукам.
Далей
Трыенале на чатыры Намінацыі
Калі спытаць у чалавека недасведчанага, што ён разумее пад выяўленчым мастацтвам, пачуем, зразумела, — жывапіс. У лепшым выпадку, назавуць яшчэ скульптуру і графіку. Але той пласт мастацтва, з якім літаральна ўсе сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці, якое ўжо даўно стала часткай нашай рэальнасці, — мастацтва дэкаратыўна-прыкладное і мастацтва дызайну — пра іх звычайна забываюць. Палотны, напісаныя алеем, літаграфіі і бронзавыя скульптурныя кампазіцыі, стала замацаваўшыся ў сценах сталічных музеяў і мастацкіх галерэй, здаецца, зусім не збіраліся саступаць месца габелену, батыку, кераміцы, тэкстылю, вітражу… нарэшце, плакату. Калі спытаць у чалавека недасведчанага, што ён разумее пад выяўленчым мастацтвам, пачуем, зразумела, — жывапіс. У лепшым выпадку, назавуць яшчэ скульптуру і графіку. Але той пласт мастацтва, з якім літаральна ўсе сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці, якое ўжо даўно стала часткай нашай рэальнасці, — мастацтва дэкаратыўна-прыкладное і мастацтва дызайну — пра іх звычайна забываюць. Палотны, напісаныя алеем, літаграфіі і бронзавыя скульптурныя кампазіцыі, стала замацаваўшыся ў сценах сталічных музеяў і мастацкіх галерэй, здаецца, зусім не збіраліся саступаць месца габелену, батыку, кераміцы, тэкстылю, вітражу… нарэшце, плакату.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Бермудскі трохкутнік
“К” паведамляла ўжо, што пры Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы дзейнічае абласны прэс-цэнтр Рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”. А на сайтах райвыканкамаў Магілёўшчыны аддзелы культуры размясцілі максімальна поўную базу дадзеных, што распавядаюцьпра ўмовы і ход творчага спаборніцтва прэтэндэнтаў на перамогу ў 12 намінацыях. “К” паведамляла ўжо, што на Рэспубліканскі конкурс плакатаў “Небяспека — СНІД” паступіла больш за тры сотні работ.
Далей
Срэбра і... “брыльянт”
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь днямі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты “Вадалей” серыі “Знакі задыяка”: сярэбраную— наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.
Далей
Актуальная экспертыза
26 — 27 лістапада ў Мінску адбылося пасяджэнне беларускалітоўскай групы экспертаў па культурнай спадчыне.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
www.kimpress.by
Доказ неабыякавасці чытачоў да нашай газеты — шматлікія пытанні, што прыходзяць да нас штодня з усіх рэгіёнаў Беларусі. Натуральна, аператыўна рэагуем на кожнае з іх. Публікуем адказы пад рубрыкамі “Чытач — Міністэрства — Газета” і “Юрыдычныя тонкасці”.
Далей
Электронны фармат
Напрыканцы лістапада ў Александрыйскай бібліятэцы (Арабская Рэспубліка Егіпет) адбылася чарговая значная падзея з беларускім прадстаўніцтвам: Генеральная асамблея асацыяцыі elFL.net — арганізацыі, што аказвае дапамогу і ўсебаковую кансультацыйную падтрымку ў справе шырокага выкарыстання электронных рэсурсаў для карыстальнікаў бібліятэк.
Далей
Кантроль ускладзены на аддзел
У № 34 “К” пад рубрыкай “Родная зямля: час крэатыву” быў змешчаны артыкул “Ракіроўка адбылася. Калі чакаць выніку?”. У матэрыяле ўзнімаліся праблемы, звязаныя з невыкананнем плана па аказанні платных паслуг, цякучкай кадраў, недастатковай актыўнасцю падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона і г.д. ва ўстановах культуры Жлобіна і Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Матэрыял быў накіраваны на рэагаванне кіраўніцтву Гомельшчыны. Вось што паведамляе рэдакцыі начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Чумакоў:
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
На “Трамваі” па “Сцежцы”
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” распачалася вытворчасць адразу дзвюх мастацкіх кінастужак. Камедыйную меладраму “Трамвай у Парыж” даверана здымаць вучню Міхаіла Пташука Дзмітрыю Ласю, а здымачная група тэлевізійнага дэтэктыва “Белая сцежка” працуе пад пільным кіраўніцтвам вопытнага Ігара Чацверыкова.
Далей
Кантакты працягваюцца
Нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні ў Белдзяржфілармоніі прагучалі апошнія акорды Года культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, плённыя творчыя кантакты паміж нашымі дзяржавамі працягваюцца.
Далей
Складнікі Дзяржаўнай праграмы
3 снежня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі канцэпцыі і праекта Дзяржаўнай праграмы развіцця культуры і мастацтва на 2011—2015 гады.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Да Дня Перамогі
У год святкавання 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне музеі Беларусі, Расіі і Украіны прадставяць выстаўку “Парад Перамогі”.
Далей
Крочыць Дзед Мароз!
Праз некалькі дзён завершыцца падрыхтоўка Мінска да калядных і навагодніх урачыстасцей. У сталіцы будзе ўсталявана 185 елак. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама акрэслілі самыя галоўныя святочныя мерапрыемствы, што адбудуцца ў сталіцы, на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Напрыканцы снежня
Беларуская Праваслаўная Царква сумесна з выставачнымі арганізацыямі “Экспафорум” і “Эспасервіс” штогод рыхтуе да дзяржаўных і царкоўных святаў духоўна-асветніцкія выстаўкі-кірмашы. Яны адбываюцца ў Мінску і іншых гарадах нашай краіны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Перадкалядны падарунак
3 снежня ў Віцебску адкрыўся ХХІ Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага. Ён працягнецца роўна тры тыдні, акурат да “калядных вакацый”, і ўключае не толькі канцэрты, але і навуковыя чытанні.
Далей
На людным месцы
У каго “Залаты фармуляр”?
25 лістапада гарадской бібліятэцы Навагрудка споўнілася 60 гадоў. Чытачоў тут — ледзь не тры з паловай тысячы, а кніжны фонд на сёння перавысіў 33 тысячы выданняў.
Далей
“Покрыў Міру”
Дырэктар Гродзенскага гарадскога метадычнага цэнтра народнай творчасці Валянціна Цыганец паведамляе “К”, што з 15 лістапада дзейнічае міжнародны праект нацыянальнага “Покрыву Міру”.
Далей
“Хвілінка” дабрыні
На канцэрт “Дарогай дабрыні”, што адбыўся 25 лістапада ў Палацы культуры МАЗа, былі запрошаны дзеці з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў. Штогадовую дабрачынную акцыю арганізоўвае ўзорны тэатр песні і танца “Хвілінка” Палаца культуры Мінскага аўтазавода. Акцыю падтрымліваюць дзеячы айчыннага шоу-бізнесу.
Далей
Цэнтр і радыус уплыву
Брэсцкаму абласному грамадска-культурнаму цэнтру — 70 гадоў. Спачатку гэта быў абласны Дом народнай творчасці, потым — абласны навукова-метадычны цэнтр, а з 1996 года — абласны грамадска-культурны цэнтр.
Далей
Інтэлектуальны “ViZor”
Адна са старэйшых публічных бібліятэк Магілёва — Цэнтральная гарадская імя К.Маркса— адзначае сёлета 90-годдзе.
Далей
Чулая душа міма
Людзі з недахопам слыху — прыроджаныя артысты, непаўторныя мімы, мастакі з асаблівым успрыняццем колераў і фарбаў, вясёлыя і жартаўлівыя клоуны. Людзі, якія не чуюць, менавіта праз мастацтва нагадваюць, якой тонкай і чуллівай можа быць душа.
Далей
На палатне і шкле
З 30 лістапада па 10 снежня Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі і ВЦ ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” праводзіць Рэспубліканскую выстаўку дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку абласных арганізацый “Души моей прекрасные порывы”, прысвечаную 85-годдзю стварэння ГА “БелТІЗ” і Дню інвалідаў.
Далей
Гістарыёграф
Грамата Жыгімонта
Ці не самым вядомым у наш час старадаўнім юрыдычным зборам дакументаў з’яўляецца Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Аднак не толькі ён вызначаў у даўніну прававыя аспекты жыцця нашых продкаў. Да прыкладу, мала хто ведае, што Грамата караля і вялікага князя Жыгімонта І Старога, якая прызначалася сялянам падняпроўскіх ды задзвінскіх валасцей і была падпісана 2 кастрычніка 1511 года, найперш вызначала тагачаснае падаткаабкладанне. А яшчэ больш ранні дакумент, прывілей вялікага князя літоўскага Казіміра 1447 года, абумоўліваў, сярод іншага, правілы атрымання спадчыны ды крымінальную адказнасць за злачынствы прадстаўнікоў розных саслоўяў.
Далей
Тэракота ў шахматным Парадку
Тэма турыстычнага патэнцыялу Кальвінскага збору ў гарадскім пасёлку Першамайск Уздзенскага раёна, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, які сярод іншых архітэктурных збудаванняў раёна чакае сваёй рэстаўрацыі, нядаўна ўздымалася на старонках “К” (№ 44 — 2009 г.). Неўзабаве пасля гэтай публікацыі прыйшоў ліст з Узды ад мясцовага краязнаўцы, які даследуе гісторыю старадаўняга помніка архітэктуры.
Далей
“За недастатковасцю доказаў...”
Сярод дзеячаў, якія самаахвярна служылі справе духоўнага і нацыянальнага адраджэння ў Заходняй Беларусі ў першай палове ХХ стагоддзя, адметнае месца займае святар і асветнік Аляксандр Коўш, які нарадзіўся 2 жніўня 1884 г. у вёсцы Верцялішкі Гродзенскага павета. Сёлета, калі адзначаецца 70 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, мы прыгадаем справы гэтага чалавека.
Далей
Суботнія сустрэчы
Самы сучасны
Першы лічбавы кінатэатр у Беларусі, якім стане сталічны “Кіеў”, адкрыецца ў пачатку студзеня 2010 года. Як паведамляе першы намеснік генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама Сяргей Дрожжынаў, будынак сустрэне гледачоў абноўленым фасадам і дахам.
Далей
Навука перакладаў
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы поўным ходам ідуць рэпетыцыі новага спектакля “Translations” па п’есе ірландскага драматурга Браяна Фрыла.
Далей
“Навучыць артыста… плыць”
У Мінску ўжо ўключылі ілюмінацыю і пачалі падрыхтоўку да зімовых святаў. Але найбольш пярэдадзень свята адчуваецца ў кабінетах Белтэлерадыёкампаніі. Для многіх яе супрацоўнікаў Новы год прыходзіць значна раней, чым 1 студзеня. І кожнае з такіх святаў — сапраўдны экзамен на творчую сталасць. Наша гутарка з дырэктарам Дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі Дзянісам ШПІТАЛЬНІКАВЫМ таксама кіравалася якраз на падрыхтоўку навагодняга тэлеэфіру. І на вырашэнне праблемных момантаў, якія паўстаюць у гэтым кантэксце.
Далей
Гомельскія мастакі
У Гомельскай карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі працуе выстаўка мастакоў з Гомеля і Гомельшчыны. Яна праводзіцца сумесна з абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Далей
terra_брэндынг
Цырк высокіх тэхналогій
Навагодняя праграма, якую падрыхтаваў прыхільнікам Беларускі дзяржаўны цырк, стартуе 19 снежня. “Усіх, хто любіць цырк, — кажа дырэктар—мастацкі кіраўнік установы Таццяна Бандарчук, — магу запэўніць: такога прыгожага прадстаўлення вы ніколі не бачылі. Дрэсіраваныя гіены, рысі, ільвы, белыя ламы… А яшчэ в’етнамскія свінкі, самыя розныя пароды сабачак. У той жа час праграма не абыдзецца без моцных акрабатычных нумароў, выступленняў сілавога жанглёра… Адрас цырка, — дадае Таццяна Мікалаеўна, — станцыя метро “Усход”. Пакуль адбываецца рэканструкцыя нашага старога будынка, — мы працуем тут. І працуем такім чынам, каб ніхто не сышоў ад нас незадаволеным ”.
Далей
"круглы стол" "К"
“Апгрэйд” Свядомасці супраць уцечкі “залатога запасу”
Тэма мастацкай адукацыі, яе якасці і запатрабаванасці падрыхтаваных спецыялістаў на рынку працы ў галіне неаднаразова ўзнімалася на старонках “Культуры”. І напрыканцы года мы вырашылі больш дэталёва пагаварыць пра ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай творчых кадраў, у рамках “круглага стала” з кіраўніцтвам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння на нашых старонках сучасны працэс падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у сферы мастацтва абмяркоўваюць рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард СМОЛЬСКІ, прарэктар акадэміі па навуковай і творчай дзейнасці Міхаіл БАРАЗНА, дэканы: тэатральнага факультэта— Уладзімір МІШЧАНЧУК, мастацкага факультэта — Уладзімір УРОДНІЧ, факультэта дызайну — Крысціна СТРЫКЕЛЕВА, а таксама рэдактары аддзелаў газеты “Культура”: выяўленчага мастацтва — Барыс КРЭПАК і тэатра і кіно — Таццяна КОМАНАВА.
Далей
Імя легенды. "Песняры"
Код і коды Мулявіна Залатая калекцыя набытку рэспублікі
Сёння “Культура” чарговы раз звяртаецца да тэмы 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” — гэтагасапраўды ўсенародна любімага калектыву. На наступным тыдні галоўная канцэртная пляцоўка краіны — Палац Рэспублікі — прыме музыкантаў легендарнага калектыву са складаў розных гадоў, а таксама гасцей — творцаў з Беларусі і замежжа, чый творчы лёс так ці інакш вызначылі “Песняры”. Выступленне ў рамках гэтага своеасаблівага “двухдзённага юбілею”, які пасля змогуць пабачыць і тэлегледачы, сведчыць і пра значнасць, пра асаблівае стаўленне да важкай даты “Песняроў” на дзяржаўным узроўні. Сёння на старонках “К” пра мінулае і сённяшні дзень ансамбля распавядаюць народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ і дырэктар — мастацкі кіраўнік сучаснага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ.
Далей
погляд з ХХІ стагоддзя
“Фанфан-цюльпан” Уладзіміра Караткевіча
Кажуць, калі тэма — вычарпана, дык не мае сэнсу за яе брацца зноў. Гэтага пастулата трымаўся і я да надрукавання ў “Культуры” майго аб’ёмнага артыкула “Жыццё…”, неаднойчы “распятае…” (“К” № 49 за 2009 г.). Пасля гэтай публікацыі крок за крокам давялося прайсці сцежкамі ўспамінаў тых асоб, хто меў да стварэння стужкі непасрэднае дачыненне. Адбылося гэта ў час здымак дакументальнага фільма пра лёс кінастужкі “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (па сцэнарыі Уладзіміра Караткевіча). Гэтыя сустрэчы адкрылі і некаторыя новыя штрыхі да гісторыі айчыннага кінематографа, які праз якіх дзесяць дзён адзначыць 85-годдзе... Гэтую тэму “К” не абміне ў наступным нумары. Удзельнікі ж таго, саракагадовай даўніны, фільма ўжо даўно не бачыліся, ды і няма надзеі, што ўвогуле калі ўбачацца. Але “перасякуцца” яны адно на экране, увасобіўшы своеасаблівы завочны дыялог пра стужку, пра гэткі, па вобразным параўнанні аднаго з герояў гэтага артыкула.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |